Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Хойникские новости

Всего публикаций: 10
  • Вось і вечар настаў выпускны: віншаванні, шары, атэстаты... Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 16 июня 2018 16 стр от 16 июня 2018 25 июня 2018 11:13 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Фінальным акордам сярэдняй адукацыі для 146 вучняў школ раёна стаў выпускны вечар. 

    З усіх устаноў адукацыі нашага раёна да гарадскога парку з’ехаліся школьныя аўтобусы з прыгожымі юнакамі і дзяўчатамі. Дзякуючы таму, што выпускнікі завіталі сюды загадзя, у мноства жадаючых з’явілася магчымасць паназіраць за прыгожа апранутай моладдзю. Гуляючы па паркавых дарожках, юнакі і дзяўчаты быццам увасаблялі мінулыя часы з прыёмамі і балямі.

    Сёлета выпускніцы ў большасці аддалі перавагу сукенкам з доўгай прамой спадніцай і прыгожа вышытым верхам. Толькі адна дзяўчына, выбрала для сябе пышную сукенку мяккага шэрага адцення з доўгім каралеўскім шлейфам, а другая ярка выдзялялася чорным касцюмам з штаноў і жакета арыгінальнага крою, асаблівую разынку яму надавала яркая чырвоная лінія па баках і абутак такога ж колеру. Юнакі таксама імкнуліся выдзяліцца сваім касцюмам. Акрамя традыцыйных чорных ці шэрых «двоек», трапляліся бардовыя, блакітныя і карычневыя варыянты, а замест гальштукаў – лаканічныя бабачкі. 

    У час урачыстасці на сцэну запрасілі рабят, якія за свае высокія адзнакі заслужылі залаты медаль. Іх у нашым раёне сёлета 10 чалавек. Уручыць гэту каштоўную ўзнагароду запрасілі старшыню райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар.

    Наступным штрыхом да карціны свята стала ўшаноўванне прызёраў алімпіяд і маштабных конкурсаў. На сцэну адзін за адным падняліся сямёра ўчарашніх адзінаццацікласнікаў, а грашовыя прэміі за свае заслугі яны атрымалі з рук намесніка старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўскай.

    Шчыра падтрымалі рабят пажаданнямі новых дасягненняў ганаровыя госці – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.У. Чэкан і начальнік вучэбна-метадычнага аддзела натуральна-матэматычных дысцыплін абласнога інстытута развіцця адукацыі Н.М. Федаровіч.

    Заслужаных узнагарод дачакаліся і бацькі таленавітых школьнікаў. Падзякі начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л.М. Тупіца атрымалі 12 дарослых з сем’яў, якія рабілі ўсё магчымае для таго, каб іх дзеці як мага лепей спазнавалі свет і новыя веды. У працяг прыемнай місіі Падзякі райкама БРСМ атрымалі ад першага сакратара Г.А. Гаркушы сямёра актывістаў маладзёжнага руху.

    Атмасферу свята стваралі яркія дэталі – запуск чырвоных шарыкаў у неба, апошні школьны вальс, развітальныя словы выпускнікоў і ўдзячнасць сваім педагогам, а таксама звароты бацькоў да сваіх стаўшых дарослымі дзетак і, звычайна, да іх настаўнікаў.

    Весела і радасна правялі яшчэ адзін выпускны. Але ён быў з лёгкім адценнем суму, бо завяршыўся светлы і бесклапотны час у жыцці падлеткаў. 

    Затым святкаванне выпускных працягнулася ва ўстановах адукацыі раёна. Подробнее

  • Да справы – з любоўю: Волкаў Павел Юр’евіч, механізатар КСУП Судкова Вольга Белаш, Хойникские новости 16 июня 2018 9 стр от 16 июня 2018 25 июня 2018 11:10 КалейдоскопОбществоСад и огород Беларуская

    На новым рулонным прэс-падборшчыку працуе сын Алены Віктараўны Павел. 

    У хуткім часе ён стане маладым бацькам: «Так, жонка часам скардзіцца, што ўвесь час на рабоце, аднак разумее і падтрымлівае. Да работы, да тэхнікі з дзяцінства цягнула. Колькі сябе памятаю, здаецца, усё дзяцінства прайшло тут, у гэтых трактарах. То з маці, то з татам ездзіў – так і авалодаў гэтымі ўменнямі. А пасля заканчэння нашага прафесійнага ліцэя прыйшоў на работу ў родную гаспадарку».

    Дарэчы, у ліцэі юнак быў на добрым рахунку, вучыўся старанна. Па працы зараз таксама заўваг не паступае, таму і даверылі новую тэхніку, самую сучасную ў нашым раёне.

    Пытаюся: «Як гэта быць сынам такой вядомай жанчыны?» Павел адказвае: «Адказна, патрэбна адпавядаць. Вельмі прыемна, калі маці адзначаюць за старанную працу. Ганаруся ёй. І вельмі спадзяюся, што яна таксама ганарыцца і маімі поспехамі. Няхай яны пакуль яшчэ не такія гучныя, як у матулі, я веру, што ўсё ў мяне наперадзе. І прыкладу ўсе намаганні, каб адпавядаць яе майстэрству і прафесіяналізму!» Подробнее

  • Да справы – з любоўю: Волкава Алена Віктараўна, механізатар КСУП Судкова Вольга Белаш, Хойникские новости 16 июня 2018 9 стр от 16 июня 2018 25 июня 2018 11:08 КалейдоскопКультураОбществоСад и огород Беларуская

    Сёлета 25-годдзе сваёй працоўнай дзейнасці адзначае Алена Віктараўна Волкава, адзіная ў нашым раёне жанчына-механізатар. Пазайздросціла яе аптымізму і бадзёрасці. «А як жа, – адзначыла суразмоўца, – толькі з добрым настроем да працы. Інакш не магу. І ніколі не забываю, што я – жанчына, таму і кашулю новую на работу апрану, і стрыжку абнавіць не забываю».

    Здавалася б, за такі час нежаночая праца павінна была надакучыць. Аднак субяседніца расказвае, што ніколі нават не думала змяніць род дзейнасці.

    – Гэта маё, і я з самага дзяцінства цягнулася да тэхнікі. З каровамі не ўмею працаваць, а з жалезным канём – папросту. І калі ў дарозе зламаецца, то дапамогі чакаць не буду – адрамантую ды паеду далей.

    Алена Віктараўна – не толькі адказны работнік, аднак і часты госць ушаноўванняў рознага ўзроўню, яе Ганаровых грамат і Падзяк не пералічыць. А ў мінулым годзе на абласных «Дажынках» Алене Віктараўне ўручылі новы трактар «Беларус-82», на якім яна зараз і працуе.

    З гонарам расказвала Алена Віктараўна пра сына, які працуе ў гэтай жа гаспадарцы, з удзячнасцю пра дырэктара, які не шкадуе добрага слова і ўмее настроіць на добры лад. «Добра, калі ў гаспадарку прыходзяць тыя, хто з дзяцінства цягнецца да працы, да зямлі. Ёсць старанная моладзь, ёсць прафесіяналы сваёй справы. На жаль, дзяўчаты не цягнуцца да тэхнікі, – адзначыла Алена Віктараўна, – за 25 гадоў маёй работы так сабе змену і не падрыхтавала. Вось таму і працую сама». Подробнее

  • Да справы – з любоўю: Кучарава Галіна Мікалаеўна, інжынер па ахове працы КСУП Судкова Вольга Белаш, Хойникские новости 16 июня 2018 8 стр от 16 июня 2018 25 июня 2018 11:05 КалейдоскопКультураОбществоСад и огород Беларуская

    Яшчэ – спецыяліст па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама. А да таго маці дарослых сына і дачкі і шчаслівая бабуля семярых унукаў.

    Работы ў спецыяліста хапае не толькі з паперамі, але і з людзьмі: растлумачыць, падказаць, аформіць маладых спецыялістаў, пракантраляваць захоўванне тэхнікі бяспекі…

    У сельскай гаспадарцы Галіна Мікалаеўна з 1981 года, адразу пасля школы пайшла працаваць. Гаспадарка, у якой пачынала сваю працоўную дзейнасць, даўно ўвайшла ў склад КСУП «Судкова», таму можна сказаць, што працуе Галіна Мікалаеўна ўсё жыццё на адным месцы. Толькі пасады займала розныя. Пачынала дыспетчарам. Нягледзячы на юны ўзрост, даверылі дзяўчыне такую адказную справу. Тагачасны старшыня калгаса імя Калініна А.А. Шрамянок па падсказцы сваёй жонкі, якая была класным кіраўніком у Галіны, яшчэ ў школе прыкмеціў здольную і старанную дзяўчыну і запрасіў яе на працу. Вось так, пэўна, і патрэбна падбіраць сабе працоўныя кадры: яшчэ ў школьную пару заахвочваць моладзь, прыкладам з жыцця паказваць, што праца ў сельскай гаспадарцы хоць і цяжкая, аднак жыццёва неабходная, стваральная.

    «Кожны год да нас прыходзяць маладыя спецыялісты, – дзеліцца Галіна Мікалаеўна, – і ўсе яны розныя. Аднак радуе тое, што не змяншаецца колькасць сапраўды старанных і здольных работнікаў, якія з энтузіязмам бяруцца за справу, імкнуцца больш даведацца, большаму навучыцца. З такімі працаваць адна радасць».

    Не забываюць у гаспадарцы аб заахвочванні старанных работнікаў. Лічачы, што добрае слова моцна ўздзейнічае, слоў падзякі не шкадуюць. Нездарма ж людзі кажуць, што «добрае слова лепш мяккага пірага». Разумею, што каб была магчымасць у сельгаспрадпрыемства, то ўшаноўвалі б і грашыма значна часцей. Таму што чалавек, калі ведае, што яго працу, яго старанні цэняць, то і працуе лепей. Подробнее

  • Да справы – з любоўю: Сцішанок Анатолій Аляксандравіч, дырэктар КСУП Судкова Вольга Белаш, Хойникские новости 16 июня 2018 8 стр от 16 июня 2018 25 июня 2018 11:03 КалейдоскопОбществоСад и огород Беларуская

    У сельскай гаспадарцы не бывае выхадных, нарміраванага рабочага дня, лёгкай працы. Нельга простымі словамі перадаць усю тую складанасць, адказнасць, цяжкасць, з якой кожны дзень сутыкаюцца работнікі гаспадарак.

    Працоўны дзень Анатолія Аляксандравіча пачынаецца ў 6, а часта і ў 5 гадзін раніцы, а заканчваецца далёка за звычайныя 18 гадзін вечара, калі большая частка насельніцтва нашага раёна адпачывае пасля працоўнага дня. І так кожны дзень, нягледзячы на надвор’е, пару года.

    На мой наіўны запыт: «Зімой, пэўна, лягчэй?» Анатолій Аляксандравіч адказаў: «У сельскай гаспадарцы лягчэй не бывае».

    З 1990 года А.А. Сцішанок працуе ў аграпрамысловым комплексе. Нарадзіўся ў Барысаўшчыне, адслужыў у арміі, пасля якой былі прапановы аб рабоце. Юнак вырашыў працаваць на зямлі. І вось амаль 30 гадоў не пакідае гэтай галіны.

    Сям’я, магчыма, і не ў вялікай радасці, што муж і бацька амаль круглыя суткі на рабоце, аднак падтрымлівае. 

    «Не заўважыў, як вырасла дачка, – падзяліўся Анатолій Аляксандравіч, – унучцы дзевяць гадоў – таксама не бачу, як яна расце. Усё на рабоце. Аднак калі ёсць жаданне працаваць, а ў сельскай гаспадарцы без гэтага аніяк, то патрэбна працаваць. Адпачываць на пенсіі буду. А зараз спраў многа».

    І пра калектыў Анатолій Аляксандравіч сказаў напісаць толькі добрыя словы. Выпадковыя людзі ў гаспадарцы не затрымліваюцца, толькі тыя, хто разумее ўсе турботы, усе клопаты, неабходнасць ад цямна да цямна працаваць, забываючыся часам на свае ўласныя праблемы.

    Параўноўваць, як было раней і як стала зараз, – справа няўдзячная. Чамусьці атрымліваецца так, што былое, савецкае, лічаць найлепшым часам, у тым ліку і ў развіцці сельскай гаспадаркі. Магчыма так, спрачацца не буду. Аднак бясспрэчна тое, што ў любой галіне, у любыя часы, нягледзячы на наяўнасць ці адсутнасць сродкаў, тэхнікі, спрыяльных умоў, галоўным фактарам поспеху застаюцца людзі. Тыя, хто аддана і старанна працуе, на каго можа разлічваць кіраўнік, хто з'яўляецца прыкладам для моладзі. З такімі людзьмі на мінулым тыдні ў сем гадзін раніцы сустрэліся на мехдвары сельгаспрадпрыемства. Подробнее

  • Гісторыя і сучаснасць Вольга Белаш, Хойникские новости 16 июня 2018 4 стр от 16 июня 2018 25 июня 2018 10:57 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Каб як мага больш людзей пазнаёміць з гісторыяй роднага краю, стараннымі людзьмі, якія праслаўлялі сваю радзіму працай і словам, ва ўсіх сельскіх выканаўчых камітэтах раёна абсталяваны інфармацыйныя куткі, прысвечаныя Году малой радзімы. 

    Гэта не толькі стэнды са звесткамі, але і міні-выстаўкі з побытавымі рэчамі, тагачаснай тэхнікай, прыладамі працы і інш. Выстаўкі гэтыя час ад часу будуць мяняцца і абнаўляцца.

    Так, напрыклад, у Стралічаўскім сельвыканкаме цікава і пазнавальна прадстаўлена інфармацыя з гісторыі вёсак сельсавета, дзень сённяшні. Змешчана поўная інфармацыя пра вядомых землякоў, і не толькі тых, хто нарадзіўся на тэрыторыі Стралічаўскага сельсавета, але і на Хойнікшчыне.

    Цікава будзе пагартаць альбом з фотаздымкамі, пачытаць пра кіраўнікоў гаспадаркі, якія працавалі ў розныя гады, даведацца пра ўзнагароджаных працоўнымі ўзнагародамі.

    Па заканчэнні года будзе вызначаны сельвыканкам з найлепшым наглядным матэрыялам. Подробнее

  • Каб дапамога ішла ад сэрца Вольга Белаш, Хойникские новости 16 июня 2018 4 стр от 16 июня 2018 25 июня 2018 10:54 КалейдоскопОбществоПрирода и экология Беларуская

    Аб’явіўшы сёлета Год малой радзімы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка адзначыў: «Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветніцкай, творчай – хто як можа і хто колькі можа. Залежыць ад магчымасцяў, фантазіі і жадання кожнага. Надышоў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя ў гісторыю гэтай малой радзімы, гэтага кавалачка нашай зямлі».

    На гэта была арыентавана вучоба-сустрэча з органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (упаўнаважанымі горада і сельскіх населеных пунктаў), дэпутатамі базавага першаснага ўзроўню.

    Мерапрыемства ў Цэнтры культуры г. Хойнікі адкрыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар, праінфармаваўшы аб арганізацыі работы дэпутацкага корпусу, фарміраванні раённага бюджэту, пытаннях, якія паступаюць у райсавет.

    У Год малой радзімы старшыня райсавета заклікала кожнага жыхара Хойнікшчыны праявіць ініцыятыву і ўнесці магчымы ўклад для працвітання нашага роднага краю. «Больш увагі патрэбна аддаваць прыгажосці ў духоўным плане, – заўважыла Галіна Віктараўна. – Старанні  такіх хайнічан, як А. Мянёк, які ўпрыгожыў цеплавузел і пад’езд, А. Чарняк і А. Карабут, якія ўстанавілі паклонныя крыжы, і іншых, хто робіць добрыя справы не для ўласнай карысці, а для ўсіх увогуле, – патрэбна падтрымліваць, браць прыклад. Ад навакольнай прыгажосці і на душы святлее».

    Да ініцыятывы заклікалі далучыцца і начальнікаў аддзелаў райвыканкама, кіраўнікоў служб і арганізацый. Так, напрыклад, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Л.В. Няволіна прапрацоўвае пытанне, чым сумесна з насельніцтвам дапамагчы н.п. Карчовае. Начальнік РАНС В.В. Сацура разглядае пытанні і прапановы па аказанні любой магчымай дапамогі н.п. Дворышча. Вуліцы Малішэўскую і Дзяржынскага горада адпаведна думаюць як аздобіць начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя К.М. Літвінка і начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама А.А. Маліноўскі.

    З інфармацыяй выступілі прадстаўнікі РАНС, РАУС, ЦРБ, КЖУП «Хойніцкі камунальнік», аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, падатковай інспекцыі, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

    Падчас сустрэчы былі растлумачаны ўзнікшыя пытанні: як аформіць рамесную дзейнасць; колькі разоў у месяц павінны прыбіраць у пад’ездах шматпавярховых дамоў работнікі камунальнай службы. Таксама грамадзяне звярнуліся з просьбай спілоўвання вярбы па вул. Калесніка, 7, г. Хойнікі. Подробнее

  • Не забываць і шанаваць Віктар Назаранка, Хойникские новости 16 июня 2018 3 стр от 16 июня 2018 25 июня 2018 10:53 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Ёсць у нашай гісторыі даты, аб якіх не трэба многа гаварыць і спрачацца. Дастаткова толькі назваць дзень, месяц, год – і ўсім становіцца зразумела, што маецца на ўвазе. Такой датай для нас, жыхароў Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца 22 чэрвеня 1941 года. Варта толькі ўзгадаць яе ўслых, як навокал спыняецца смех, сціхаюць жарты і гучныя размовы, бо ў памяці народнай гэты дзень даўно стаў сімвалам трагедыі, смутку і памяці.

    Зямля Беларусі адной з першых прыняла на сябе ўдар ворага, на нашых дзедаў і прадзедаў 77 год таму абрушылася ўся моц самай магутнай і сучаснай, на тыя часы, арміі свету. Але разам з усім савецкім народам нашы слаўныя продкі здолелі не толькі выстаяць, але і перамагчы ў гэтай самай жорсткай у гісторыі чалавечай цывілізацыі вайне. 

    Дарагой, вельмі дарагой цаной далася нам гэтая перамога. Возьмем, да прыкладу, наш раён. Па даных перапісу насельніцтва СССР 1939 года, у Хойніках у той час налічвалася 3,4 тысячы жыхароў. Нават калі дадаць да гэтай лічбы насельніцтва навакольных вёсак, атрымаем 10, няхай крыху болей тысяч жыхароў раёна.

    Далей звернемся да аднаго з самых важных, на мой погляд, дакументаў у гісторыі нашага раёна – рашэння №167 Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта ад 3 чэрвеня 1969 года «Аб удакладненні звестак аб населеных пунктах і насельніцтве Хойніцкага раёна, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны». У адпаведнасці з ім на франтах Вялікай Айчыннай загінуў 2881 ураджэнец нашага раёна, яшчэ 62 чалавекі загінулі за гады вайны ў партызанскіх атрадах і антыфашысцкім падполлі.

    Па даных таго ж дакумента, на тэрыторыі раёна закатаваны і расстраляны 1984 мірныя жыхары. Сплюсуем усе названыя лічбы – і атрымаем амаль 5 тысяч ахвяр, па сутнасці на Хойнікшчыне за гады вайны загінуў кожны другі яе жыхар!

    Акрамя таго, як паведамляецца ў тым жа рашэнні райвыканкама, на тэрыторыі раёна да вайны налічвалася 104 вёскі. З іх фашыстамі было поўнасцю спалена 36 населеных пунктаў (астатнія знішчалі часткова), адноўлены на ранейшым месцы 54 вёскі, адноўлены часткова – 21, не адноўлены наогул вёскі Перавессе, Чырвонамайск і Зялёны Гай. 

    Дарэчы, трагедыя апошняй вёскі з гэтага сумнага пераліку адбылася таксама ў чэрвені, роўна 75 год таму. Тады, 10 чэрвеня 1943 года, гэтую невялікую вёсачку, у якой да трагедыі налічвалася 25 хат, 102 дарослых і дзяцей, у 4 гадзіны раніцы акружылі нямецкія карнікі і падпалілі. Людзей сагналі ў адзін двор, а потым і дзяцей, і дарослых кідалі жывымі ў палаючую хату. Тых, каму ўдавалася выскачыць з агню, спасцігалі нямецкія кулі. За адну раніцу з 33 сямей у Зялёным Гаі ўцалелі толькі 3, ды і то не поўнасцю…

    Узгадаў гэтыя лічбы і гэты страшны факт для таго, каб людзі сённяшніх пакаленняў – і маладыя, і сталыя, заўсёды помнілі аб тым, цаной якіх непапраўных страт была заваявана Вялікая Перамога. Каб помнілі і заўсёды шанавалі веліч народнага подзвігу, нескароны дух нашага народа, дзякуючы якому мы здолелі выжыць, перамагчы і аднавіць разбураную краіну. Подробнее

  • День медицинского работника Наталия Чекан, Хойникские новости 16 июня 2018 1 стр от 16 июня 2018 25 июня 2018 10:50 ЗдоровьеКалейдоскопОбщество Русский

    В оконном стекле отражаясь, по миру идёт не спешахорошая женщина Женя.Да чем же она хороша?

    Медсестра Хойникской ЦРБ Евгения Сацура Подробнее

  • Хайнічанін Аляксандр Мянёк: Люблю, калі вакол мяне прыгажосць Алеся Ячычэнка, Хойникские новости 9 июня 2018 16 стр от 09 июня 2018 18 июня 2018 10:05 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Не перастаюць здзіўляцца хайнічане, якія праходзяць-праязджаюць каля дома № 4 па вул. Лермантава горада. На сцяне цеплавузла па гэтым адрасе замест звычайнага шэрага фона з’явілася цудоўная карціна – выява трапічнага вадаспаду з яркім блакітным небам і зялёным лесам. Малюнак мае працяг – вадаспад нібыта сцякае па лавачцы каля гэтай сцяны.  Подробнее