Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Хойникские новости

Всего публикаций: 10
  • Вянкі, карагоды і шэсце з канём… Наталля Чэкан, Хойникские новости 14 июля 2018 16 стр от 20 июля 2018 20 июля 2018 11:39 Культура Беларуская

    Штогод арганізатары і самадзейныя артысты імкнуцца здзівіць нечым хайнічан на святах. Вось і сёлета Купальскі вечар у Хойніках быў адметны не толькі прыгажунямі ў вышыванках, карагодамі вакол вогнішча, спусканнем вянкоў з палявых кветак на ваду, пошукам чароўнай папараць-кветкі, гульнямі-ігрышчамі, жартамі і пераўвасабленнямі, але і незвычайным шэсцем. Ад Цэнтра культуры горада Хойнікі да возера нафтабазы за ўпрыгожаным канём ішлі спевакі і жыхары раёна, выконваючы кульпальскія песні і ўздымаючы ўсім настрой.  Подробнее

  • Поле з водарам хлеба Наталля Чэкан, Хойникские новости 14 июля 2018 5 стр от 14 июля 2018 20 июля 2018 11:22 Экономика Беларуская

    Рокат камбайна не зблытаць з іншымі гукамі. Калі чую яго летам упершыню недзе ўдалечыні, сэрца імгненна ахутвае думка… пачалося! Залатое жніво. Подробнее

  • Жыроўкі – даставяць, аўтамагазін – прыедзе Вольга Белаш, Хойникские новости 14 июля 2018 3 стр от 14 июля 2018 20 июля 2018 11:18 Калейдоскоп Беларуская

    Адкрываючы сустрэчу з насельніцтвам вёскі Дубровіца, старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар нагадала, што Год малой радзімы – гэта не нагода чакаць ад некага звышнатуральнай дапамогі, гэта час самім прыкласці намаганні, зрабіць нешта на карысць роднага краю. Подробнее

  • Хойникщина – образец для подражания Елена Смусенок, Хойникские новости 14 июля 2018 3 стр от 14 июля 2018 20 июля 2018 10:49 Калейдоскоп Русский

    В Хойникском районе состоялось заседание постоянной комиссии Гомельского областного Совета депутатов по аграрным вопросам, экологии и проблемам преодоления последствий катастрофы на Чернобыльской АЭС. Подробнее

  • Эх, хачу на камбайн! Наталля Чэкан, Хойникские новости 14 июля 2018 1 стр от 14 июля 2018 20 июля 2018 10:47 Калейдоскоп Беларуская

    Дзесяцігадовы Антон Добыш на поле, дзе працаваў старшы брат Ягор, трапіў на некалькі хвілін – па нейкай важнай справе. Чакаючы, пакуль камбайны закончаць  абмалочваць участак, з зачараваннем назіраў, як яны рухаліся па сваёй траекторыі хлебнай нівы, упэўнена пракладваючы за сабой барозны з атрыманай саломай. Калі яны «падплылі» да ўскрайку палетка, і я пачала рабіць здымкі камбайнераў – хлопчык таксама захацеў сфатаграфавацца на фоне магутнай тэхнікі. І бачылі б вы, колькі радасці і гонару было ў яго, калі ўзняўся на лесвіцу. У вачах так і чыталася «Эх, хачу на камбайн!». І хто ведае, магчыма, падрасце і пойдзе па братавай сцяжынцы. Аднак, гэта толькі з боку ўсё так прыгожа, знутры –  надзвычай складана.  Подробнее

  • Больш спраў – менш слоў: БОНДАР Уладзімір Леанідавіч, дырэктар КСУП Эксперыментальная база Стралічава Алена Смусянок, Хойникские новости 23 июня 2018 8 стр от 23 июня 2018 28 июня 2018 09:04 КультураОбществоПрирода и экология Беларуская

    Нягледзячы на шчыльны працоўны графік дырэктар КСУП «Эксбаза „Стралічава“ Уладзімір Леанідавіч Бондар не адмовіў у размове.

    – Вось скажы, чаму ў сутках усяго дваццаць чатары гадзіны? Чаму хаця б не дваццаць пяць? Ці не трыццаць? – адразу звярнуўся ён да мяне. – Здаецца, толькі дзень распачаўся: праводжу невялікую планёрку, падчас якой размяркоўваецца фронт работ на дзень, хуценька абмяркоўваюцца ўзніклыя пытанні – і звычайна тут жа вырашаюцца, раблю аб’езд ферм, палёў – я і азірнуцца не паспяваю, як сонца коціцца за гарызонт. Вось хаця б у жніўні дні падаўжаліся! Але з божым укладам жыцця, як і з надвор’ем, не паспрачаешся…

    Яго працоўны дзень і сапраўды пачынаецца на досвітку. З ім, кажуць, працаваць цяжка, але цікава.

    У.Л. Бондар нарадзіўся і вырас у Глінішчы, адукацыю мае вышэйшую – закончыў Віцебскую ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Першае працоўнае месца было ў в. Бабчын – галоўным заатэхнікам калгаса „Кастрычнік“.  

    Далейшы паслужны спіс У.Л. Бондара ледзь паспяваю запісваць у нататнік. Адзначу толькі тое, што з сельскай гаспадаркай жыццё звязала яго трывала. Ужо восьмы год ён на пасадзе дырэктара КСУП „Эксбаза “Стралічава». Яго надзейная гавань  – яго сям'я. Жонка Наталля Дзмітрыеўна да выхаду на пенсію працавала ветэрынарным урачом у райспажыўтаварыстве. Сын Дзмітрый шчыруе пад кіраўніцтвам бацькі ў гаспадарцы. Радуюць дзядулю дзве любімыя ўнучкі Оля і Маргарыта.

    На маё пытанне пра планы на сёлетнюю ўборачную Уладзімір Леанідавіч з усмешкай заўважае, што кожны год асаблівы і цікавы па-свойму. І няўлоўна бягучы 2018-ты таксама не выключэнне. Пакуль чалавек не навучыўся супрацьстаяць з’явам прыроды, яна будзе ўносіць свае карэктывы ў працу кожнага члена калектыву – механізатара, агранома, жывёлавода. Але ўсе тут спадзяюцца на лепшае.

    Якое ў У.Л. Бондара працоўнае крэда? Яно лаканічнае, простае і рацыянальнае.

    – Больш справы, менш слоў, – адказаў мой субяседнік, ужо седзячы ў службовай машыне і працягваючы мне аркушык паперы з прозвішчамі работнікаў. – Вось пра іх напішыце. Я ім усім шчыра ўдзячны за іх старанне і добрасумленне. Подробнее

  • Самавольную пабудову не зарэгіструюць Вольга Белаш, Хойникские новости 23 июня 2018 4 стр от 23 июня 2018 28 июня 2018 09:01 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Кожную трэцюю сераду месяца на прыём да старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар звяртаюцца жыхары Хойнікшчыны па самых розных пытаннях. На гэтым тыдні прыём прайшоў з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.У. Чэкан. Грамадзянам растлумачаны асноўныя моманты па афармленню рамеснай дзейнасці, яе відах.

    Таксама ўздымалася пытанне навядзення парадку на зямлі: вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў з'яўляецца асноўнай жыл-   лёва-камунальнай паслугай, якая аказваецца ў абавязковым парадку. Адпаведна і аплачвацваць гэтую паслугу патрэбна абавязкова. А не гаварыць аб тым, што смецця ўвогуле няма ў нас, а потым усё гэта «багацце» вывозіць у лес ці пад суседні дом.

    Па пытанню рэгістрацыі збудавання звярталіся хайнічане. Раней яно было прызнана самавольнай пабудовай і ў рэгістрацыі было адмоўлена. Рэгістрацыя стане магчыма толькі пры прывядзенні пабудовы ў ранейшы выгляд.

    У аграгарадку Глінішча ў час сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райсавета з насельніцтвам старшыня райсавета Г.В. Бондар праінфармавала аб бюджэце раёна, на якія галіны выдзяляюцца сродкі, стане спраў у сельскай гаспадарцы, у прыватнасці ў КСУП "Імя І.П. Мележа".

    З прафілактычнай інфармацыяй выступілі прадстаўнікі РАНС, РАУС, ЦРБ. Па асноўнай тэме Адзінага дня інфармавання – рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў – выступіў начальнік адпаведнай раённай інспекцыі К.М. Літвінка. Ён нагадаў, што міні-палігон у Глінішчы рэкультываваны, адходы можна вывозіць на палігон у Куравым. На тэрыторыі Алексіцкага сельсавета выяўляецца многа несанкцыяніраваных смеццязвалак, якія ўтвараюць жыхары яго населеных пунктаў. Па ўсіх фактах праводзіцца ўстанаўленне вінаватых асоб. Штраф у такім выпадку да 50 базавых велічынь. Пры гэтым вінаватая асоба, акрамя аплаты штрафу, павінна будзе і навесці парадак.

    Праблема пасля Радуніцы – вялікая колькасць штучных кветак, утылізаваць якія цяжка (яны не перагніваюць, а пры спальванні выдзяляюць шкодныя рэчывы). Таму жыхароў заклікалі ўшаноўваць памяць памёршых жывымі кветкамі, рушнікамі, малітвай. У такім выпадку прыродзе шкода не наносіцца.

    Сярод паступіўшых зваротаў: скаргі на дрэнную якасць вады; адкрыццё стаматалагічнага кабінета (ён пачне работу пасля выпраўлення недахопаў, выяўленых санстанцыяй); рамонт газавага катла (турбавацца аб гэтым павінен гаспадар дома незалежна ад таго, прыватызаванае жыллё або арэнднае). Абмеркавана пытанне зносу пустуючых дамоў згодна з Указам Прэзідэнта № 100 «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці». Кожнаму патрэбна памятаць, што калі не аформлены дакументы на атрыманне спадчыны, то, адпаведна, ніякімі спадчыннымі правамі патэнцыяльныя нашчадкі не валодаюць, і перадаваць, прадаваць, дарыць такія домаўладанні яны не маюць права. Любыя здзелкі з маёмасцю без дакументаў з’яўляюцца незаконнымі. Подробнее

  • Где тонко, там и рвётся Ирина Лукашенко, Хойникские новости 23 июня 2018 4 стр от 23 июня 2018 26 июня 2018 10:57 КалейдоскопКультураОбщество Русский

    Сегодня мы возвращаемся к теме семейного неблагополучия. Она актуальна до тех пор, пока хоть одна ячейка общества находится в социально опасном положении. В интервью с заместителем председателя райисполкома Ж.Н. Чернявской мы обозначим основные критерии, которые ведут к этому незавидному статусу, постараемся подсказать пути возврата в нормальную жизнь взрослых, а следовательно и их детей.

    – Ежегодно десятки семей в нашем районе, а значит и воспитывающихся в них несовершеннолетних признают находящимися в социально опасном положении. Эта проблема присуща всей стране? 

    – Ежегодно в Беларуси около 22 тысяч детей признаются находящимися в социально опасном положении (СОП). И каждый год примерно столько же с этого учёта снимается. Около 70% утрачивают статус находящихся в СОП в связи с тем, что проблемы в семье удалось решить. Остальные по ходатайству учреждений образования и по решению комиссий по делам несовершеннолетних признаются нуждающимися в государственной защите. В таком случае детей забирают у родителей. Но окончательное решение о лишении родительских прав принимается в суде. Тогда дети берутся под государственную опеку, а лишённые родительских прав мамы и папы признаются обязанными лицами и должны оплачивать их содержание.

    – Какие факты могут свидетельствовать о неблагополучии в семье?

    – Специалисты органов опеки и попечительства, другие ответственные за соблюдение законных прав и интересов несовершеннолетних придут с проверкой в семью, если мама или папа были задержаны в состоянии алкогольного опьянения или совершили в таком состоянии правонарушение, если случился семейно-бытовой скандал, произошёл несчастный случай и ребёнок получил травму, ушёл из дома, или у семьи долг за «коммуналку» более шести месяцев. Проверяющие могут прийти по сигналу соседей, других небезразличных градан, если те знают о жестоком обращении с детьми родителей или наоборот о полном их игнорировании.  Кстати, развод родителей по запросу суда также может послужить поводом для посещения, обследования бытовых условий.

     – Что считается социально опасным положением для ребёнка?

    – Неучастие взрослых в жизни своих дочерей и сыновей – повод думать о том, что истончились и рвутся родительско-детские отношения, повод для беспокойства. Если родители не работают, у них нет стабильного источника дохода, значит они не могут обеспечить детей питанием, необходимой одеждой и обувью. Если ребёнку не отведено спальное место, не выстирано его постельное бельё, негде готовить уроки, играть, он живёт в полной антисанитарии – всё это считается социально-опасным положением.

    – И в таких ситуациях могут сразу отобрать ребёнка?

    – Отобрание – это крайняя мера. Детей могут сразу забрать, если проверяющие застали родителей в нетрезвом состоянии, при этом несовершеннолетние оставались без присмотра. В частном секторе причиной, по которой ребёнка могут забрать во время визита, может стать несоблюдение температурного режима, то есть холод в доме в осенне-зимний период. Возврат его будет возможен когда родители решат проблему с ремонтом печи либо доставкой топлива.

    – Статус СОП – это трагедия? Влияет ли это на будущее ребёнка?

    – Статус СОП присваивается советом по профилактике безнадзорности и правонарушений учреждений образования. Это комиссионное, а не единоличное решение. Составляется план защиты прав и законных интересов несовершеннолетнего. Его основная цель в том, чтобы ребёнок как можно меньше пострадал от сложившейся в его семье ситуации. Мероприятия носят воспитательный, а не карательный характер. Они конкретные и индивидуально ориентированные, с опорой на причины постановки в социально опасное положение, объективную ситуацию в семье, возраст и уровень развития ребёнка. Проводится коррекция детско-родительских отношений, кому-то оказывается материальная помощь, разъясняются законы, помогают на работе решить какие-то вопросы или трудоустроиться. Детей не разлучают с родителями. СОП – это процедура сопровождения семьи. Это никак не влияет и не накладывает отпечаток на дальнейшее профессиональное становление подростка, не ограничивает его права и свободы. Для поступления в вуз СОП препятствием не станет.

    – Какие наиболее верные пути возврата в нормальную жизнь «заблудившихся» взрослых?

    – Механизм почти всех случаев семейного неблагополучия запускает алкоголь. Пристрастие к этому злу взрослых лишает их работы, стремления к порядку в доме, желания заботиться о своих детях. Спасение в таких ситуациях – собственное желание пролечиться от алкогольной зависимости. Либо самостоятельное проявление силы воли в противостоянии спиртному. Нужно сказать себе «стоп», переформатировать сознание, чтобы не катиться по наклонной, чтобы родные дети не сиротели при живых родителях. 

    Ещё один верный путь укрепления семейных связей – всегда и во всём быть ответственным за своего ребёнка, чтобы он чувствовал родительскую любовь и заботу, рос в ласке, окружённый вниманием. Ведь ребёнка мало родить, его нужно достойно провести во взрослую жизнь. Подробнее

  • Медыцына: без узаемадзеяння праблемы не вырашыць Вольга Белаш, Хойникские новости 23 июня 2018 3 стр от 23 июня 2018 26 июня 2018 10:46 ЗдоровьеКалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Пытанні медабслугоўвання былі разгледжаны на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Удзел у сесіі прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.У. Чэкан, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Гомельскай вобласці А.А. Тарасенка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама М.М. Кудзеньчук.  Подробнее

  • Да прыроды – з павагай Вольга Белаш, Хойникские новости 23 июня 2018 3 стр от 23 июня 2018 26 июня 2018 10:38 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Прыродныя рэсурсы і іх рацыянальнае выкарыстанне сталі тэмай чэрвеньскага Адзінага дня інфармавання.

    Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама, узначальваемая старшынёй раённага выканаўчага камітэта А.У. Бандарэнкам, сустрэлася з працоўным калектывам КЖУП «Хойніцкі камунальнік».

    Да рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў Хойніцкага раёна заклікаў начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя К.М. Літвінка. Лясы, балоты, водныя аб’екты – гэта наша багацце, да яго патрэбна адносіцца беражліва. Праблем, як кажуць, і без чалавека хапае. Гэта і шкоднік караед, адзінай мерай барацьбы з якім з’яўляецца санітарная вырубка пашкоджаных дрэў; і зніжэнне грунтовых вод з-за засухі. Таму людзям неабходна з большай увагай і павагай адносіцца да прыродных рэсурсаў.

    У апошні час многа робіцца ў плане раздзельнага збору другаснай сыравіны.  Як акцэнтаваў увагу А.У. Бандарэнка, весь свет даўно зразумеў неабходнасць раздзельнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў і нам патрэбна актыўна пераймаць станоўчы вопыт. А работнікі камунальнай службы ў гэтым павінны быць зацікаўлены як ніхто іншы.

    Кожны павінен раздзяляць паперу, пластык, шкло яшчэ ў сябе дома. Для раздзельнага збору ўстанаўліваюцца спецыяльныя кантэйнеры, іх колькасць кожны год павялічваецца. Райспажыўтаварыства і КЖУП «Хойніцкі камунальнік» прымаюць ад насельніцтва другасную сыравіну, дарэчы, яе можна здаць у лік камунальных плацяжоў. Прымаюць пэўныя арганізацыі і складанабытавую тэхніку, адпрацаванае масла, шыны, акумулятары. Усё гэта патрэбна здаваць, а не засмечваць лясы і землі агульнага карыстання.

    Зададзена пытанне аб спрашчэнні падрыхтоўчых работ па спілоўванню сухіх дрэў камунальнай службай. Як патлумачыў К.М. Літвінка, камунальшчыкам дастаткова падрыхтаваць усе дакументы, сфатаграфаваць сухое дрэва, зрабіўшы прывязку да мясцовасці, і потым падпісаць гэтыя дакументы ў ДЛГУ «Хойніцкі лясгас». У такім выпадку ў экалагічнай службы да «камунальніка» не ўзнікне ніякіх пытанняў.

    Таксама было нагадана, каб аб усіх выпадках выяўлення баршчэўніка Сасноўскага паведамлялі ў райінпекцыю, таму што гэтая расліна вельмі небяспечна.

    Аб крымінагеннай сітуацыі ў раёне праінфармаваў першы намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў М.М. Якунін. Выконваючы абавязкі загадчыка паліклінікі Н.А. Міхалап паведаміла аб сітуацыі ў сістэме аховы здароўя, матэрыяльна-тэхнічнай базе, кадравым складзе. Подробнее