Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Родныя вытокі

Всего публикаций: 10
  • Народны ансамбль “Раніца” Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ, Родныя вытокі RV96 (8974) от 01 декабря 2018 30 ноября 2018 15:13 Культура Беларуская

    Славуты калектыў святкуе сваё 30-годдзе. Тры дзясяткі гадоў ён прадстаўляе раён на шматлікіх конкурсах і фестывалях, сустракае прадстаўнічыя дэлегацыі, што прыяз­джаюць на Докшыччыну, прымае ўдзел практычна ва ўсіх раённых святах. Подробнее

  • “102” — на сувязі Таццяна САКОВІЧ., Родныя вытокі 81 (8959) от 10 октября 2018 18 октября 2018 11:36 Общество Беларуская

    Беларускі крымінальны вышук 5 кастрычніка адзначыў свой векавы юбілей. Гэта калі афіцыйна весці храналогію ад стварэння рабоча-сялянскай міліцыі. Але што цікава, яшчэ ў 1468 годзе ў ВКЛ у час княжання Казіміра Ягелончыка быў створаны першы крымінальны закон – Судзебнік Казіміра. А ў другой палове ХІХ стагоддзя ў Расійскай імперыі, у тым ліку і ў Мінску, у адказ на рост злачыннасці была створана служба вышуковай паліцыі. У 1913 годзе на міжнародным з’ездзе крыміналістаў расійская вышуковая паліцыя была прызнана лепшай у свеце па раскрывальнасці злачынстваў. Дарэчы, вышук Расійскай імперыі на той час узначальваў ураджэнец Бабруйскага ўезда Аркадзь Кашко. Гэта ён стварыў унікальную сістэму ідэнтыфікацыі асобы, якую пазней запазычыў Скотланд-Ярд.10 лістапада сваё прафесійнае свята святкуюць праваахоўнікі старэйшага пакалення, тыя, хто апрануў пагоны ў савецкі час. Такім чынам, якую б назву не мела праваахоўная служба — паліцыя, міліцыя, яна заўсёды вырашае аднолькавыя задачы ў грамадстве: ахоўвае правапарадак, стаіць на абароне маёмасці і жыцця грамадзян, змагаючыся са злачыннасцю. Знаёмства з міліцыяй звычайна пачынаецца з аператыўнай  часці, куды большасць грамадзян звяртаецца па дапамогу, калі нехта ў адносінах да іх парушыў закон.  Як працуецца ў гэтай службе сённяшнім міліцыянерам, і высвятляла карэспандэнт “РВ”.   Подробнее

  • Латышскія паліцэйскія ўшанавалі памяць нашага земляка Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ, Родныя вытокі 80 (8958) от 06 октября 2018 18 октября 2018 11:31 Общество Беларуская

    Днямі ў раёне праездам пабывала дэлегацыя паліцыі Латвіі.  На докшыцкай зямлі ёсць месца, куды латышскія вартавыя правапарадку наведваюцца кожны раз, калі здараецца нагода быць у нашых краях. На гэты раз яны па запрашэнні беларускага боку накіроўваліся ў Мінск на святкаванне 100-годдзя крымінальнага вышуку. І, тым не менш, хаця б на кароткі час, але наведаліся ў вёску Тумілавічы, дзе на мясцовых могілках пахаваны старшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Гамановіч.  Подробнее

  • Цуда-тэхніка на таргуноўскіх палях Алена НЕСЦЯРОНАК, Родныя вытокі 29(8907) от 11 апреля 2018 11 апреля 2018 09:17 Экономика Беларуская

    У ААТ “Таргуны” да пачатку вясенне-палявых работ прыступілі з асаблівым імпэтам, што цалкам зразумела: магчымасці новай тэхнікі, якая працягвае паступаць у гаспадарку, даюць надзею на тое, што пасяўная кампанія пройдзе ў аптымальныя тэрміны і якасна. Подробнее

  • Выхоўваюць патрыётаў Яўгенія Малевіч, Родныя вытокі 28(8906) от 07 апреля 2018 06 апреля 2018 15:04 Общество Беларуская

    Папярэднікі ваенкаматаў існавалі з пачатку ўстанаўлення дзяржаўных фарміраванняў, толькі ў розныя часы гэтыя структуры называліся па-рознаму: ад перапісчыкаў Старажытнай Русі да ваенных аддзелаў валасных, павятовых, губернскіх структур. У красавіку 1918 года з’явілася вышэйшая ваенная інспекцыя, якая была абавязана аказваць дапамогу мясцовым органам ваеннага кіравання ў стварэнні арміі, а таксама кантраляваць парадак яе фарміравання і навучання. Днём нараджэння Докшыцкага ваенкамата з’яўляецца 1940 год, калі з’явіўся Докшыцкі раён Вілейскай вобласці. Подробнее

  • Партызанская разведчыца Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ, Родныя вытокі 26 (8904) от 31 марта 2018 30 марта 2018 15:09 Общество Беларуская

    Людміле Іванаўне Васюковіч з вёскі Чарніца-2, што ў Бярэзінскім сельсавеце, 92 гады. Жыццё пражыта доўгае і яркае, успамінаў пра якое хопіць не на адну біяграфію.  Подробнее

  • Прафесіянал вышэйшай катэгорыі Наталля НАВІЦКАЯ, Родныя вытокі 21(8899) от 14 марта 2018 14 марта 2018 08:14 Общество Беларуская

    Медсястра вышэйшай катэгорыі Докшыцкай ЦРБ Ларыса Курдзека ў сістэме аховы здароўя раёна працуе трыццаць гадоў. Колісь у выпускніцы Полацкага медвучылішча была магчымасць размеркавацца і ў адзін з нарачанскіх санаторыяў ці ў суседні райцэнтр, аднак яна не спакусілася на прапановы і вярнулася на малую радзіму, пра што ніколі не пашкадавала. Подробнее

  • Сапраўдны беларус Алена НЕСЦЯРОНАК, Родныя вытокі 15 (8893) от 21 февраля 2018 20 февраля 2018 14:25 Общество Беларуская

    Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы  мы вырашылі пагутарыць з чалавекам, які выдатна валодае беларускай мовай і размаўляе на ёй, галоўнае, штодзённа, у побыце. Подробнее

  • Заслужыла любоў і пашану Алена НЕСЦЯРОНАК, Родныя вытокі 14(8892) от 17 февраля 2018 16 февраля 2018 15:18 Общество Беларуская

    Малая радзіма Надзеі Шылько – у Бешанковіцкім раёне. На Докшыччыну, а дакладней, у Валкалаты, яна трапіла па размеркаванні пасля заканчэння Магілёўскага медыцынскага вучылішча ў 1978 годзе. Подробнее

  • Японская кухня ў Докшыцах Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ, Родныя вытокі 11(8889) от 07 февраля 2018 07 февраля 2018 09:43 Общество Беларуская

    Вось ужо на працягу многіх гадоў ролы, якія з’яўляюцца разнавіднасцю сушы, карыстаюцца папулярнасцю ў свеце. Мільёны гурманаў штодзень аддаюць перавагу гэтай смачнай страве японскай кухні.  Подробнее