Уборочная страда в районе, перевалив экватор, приближается к завершению. Это видно по убранным полям, рулонам соломы и тракторам, которые готовят почву для посева озимых культур. Подробнее
На Бераставіччыне адбылося ўшанаванне лепшых работнікаў уборачнай кампаніі, якія сталі пераможцамі раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю зерневых культур за перыяд з 7 па 14 жніўня. Подробнее
24 чэрвеня ў аг. Шчорсы прайшло свята «Рыбалка ў графа Храптовіча», заснаванае на мясцовым гістарычным матэрыяле, якое ўключала конкурс рыбакоў, гастранамічны тур, майстар-класы, канцэрт і інш. Арганізатар мерапрыемства – Шчорсаўскі сельскі дом культуры-цэнтр тэатральнай творчасці. Подробнее
«Кветнік духоўнасці», ці «Душа па кроплі збірае святло» – пад такой назвай рэалізуецца праект другой змены ў аздараўленчым лагеры «Свіцязь», які мае духоўна-маральную накіраванасць. Добрыя словы пажадання, Божае благаславенне і асвячэнне лагера – так пачалася змена, урачыстае адкрыццё якой адбылося 26 чэрвеня. Подробнее
З упэўненасцю можна сказаць, што ў справе развіцця аднаўляльных крыніц энергіі Навагрудак на некалькі крокаў наперадзе іншых рэгіёнаў. Навагрудскім райвыканкамам сумесна з Прадстаўніцтвам Еўрапейскага саюза ў Беларусі рэалізуецца шэраг міжнародных энергаэфектыўных праектаў. Подробнее
Зразумела, што вучоба – гэта самае галоўнае ў жыцці студэнта. Аднак нельга не пагадзіцца, што кожны, хто быў студэнтам, успамінае гады студэнцтва як самую непаўторную і незабыўную пару свайго жыцця. Хіба можна забыцца пра вясёлы смех і жарты на рэпетыцыях падчас правядзення розных конкурсаў, цікавыя гісторыі, якія здараліся на экзаменах ці перад імі?! За некалькі гадоў з учарашняга навучэнца павінен вырасці спецыяліст, які будзе добра валодаць атрыманымі ведамі і зможа іх прымяніць на практыцы. Подробнее
Складаны падлеткавы ўзрост і ўсе спадарожныя з ім праблемы перажываюць усе дзеці і іх бацькі. Адны дзеці ўваходзяць у яго рана і цягнецца ён даўжэй, іншыя – пазней. Асноўная праблема – гэта адмаўленне бацькамі таго, што дзіця мае свой погляд, захапленні. Любы падлетак – асоба, няхай і не да канца яшчэ сфарміраваная. І захапленні падлеткаў – гэта іх імкненне рэалізавацца ў гэтым свеце. Подробнее
Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з’яўляецца дакументам, які сведчыць асобу грамадзяніна і на тэрыторыі нашай краіны, і за яе межамі. Без яго немагчыма працаўладкавацца, узяць крэдыт, абмяняць валюту, выехаць за мяжу і г.д. Аднак некаторыя людзі нейкім чынам усё ж такі ўмудраюцца жыць без самага галоўнага дакумента. Подробнее
Чалавеку ўласціва марыць, праектаваць сваю будучыню. Шчаслівы той, чые мары спраўджваюцца. Мара Максіма Віктаравіча Абрамчыка збылася. А марыў ён аб тым, што абавязкова будзе працаваць у лясной гаспадарцы. Сёння ён інжынер па лесанарыхтоўцы і перапрацоўцы ДЛГУ «Навагрудскі лясгас». Подробнее
Па благаславенні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя 19 чэрвеня на Навагрудчыне стартаваў пяцідзённы сплаў на байдарках па рацэ Нёман, прымеркаваны да 700-годдзя заснавання Навагрудскай епархіі. Мерапрыемства агульнаепархіяльнае – яго ўдзельнікамі сталі свяшчэннаслужыцелі, моладзь і прыхаджане з Навагрудскага, Карэліцкага, Дзятлаўскага і Слонімскага благачынняў. Подробнее
Пад такой назвай на базе Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра прайшоў Другі фестываль сем’яў усынавіцеляў, на які сабраліся дарослыя і дзеці з усіх куткоў Беларусі. Подробнее
У суседніх Літве, Польшчы, Расіі склалася няпростая эпізаатычная сітуацыя па афрыканскай чуме свіней. Ачагі захворвання ў гэтых краінах выяўляюцца ўжо не першы год.Беларусь – краіна транзітная, таму існуе верагоднасць завозу хваробы і ў наш рэгіён. Як папярэдзіць узнікненне і распаўсюджванне дадзенага захворвання, расказвае ветурач-эпізаатолаг дзяржаўнай установы «Навагрудская раённая ветэрынарная станцыя» Вольга Вячаславаўна Кавальчук. Подробнее
У суботу ў актавай зале аграрнага каледжа адбылася імпрэза, прымеркаваная да 50-годдзя навагрудскага пісьменніка Міхася Зізюка, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтара кніг прозы «Пропавшая свадьба», «Зелянее рунь», «Храм его души», «Оракулы Междуречья», дзіцячай кнігі «Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя». У межах сустрэчы была прэзентавана і новая кніга «Планктон», выдадзеная сёлета беларускім выдавецтвам «Галіяфы». Подробнее
Пад такой назвай напрыканцы чэрвеня ў гістарычна-краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да 30-годдзя з дня смерці заслужанай настаўніцы БССР Ніны Рыгораўны Лівенцавай. На вечары памяці прысутнічалі муж Аляксандр Якаўлевіч Лівенцаў, сын Сяргей і дачка Вольга, былыя калегі, з якімі яна прапрацавала не адзін год, выпускнікі сярэдняй школы №2, сябры і знаёмыя. Подробнее
Кожны, хто хоць раз пабываў у Навагрудку, падыхаў яго паветрам, пранікаецца глыбокай і шчырай любоўю да гэтага ўтульнага, вельмі багатага гістарычнымі падзеямі правінцыяльнага гарадка. І кожны госць, пакідаючы наш Навагрудак, які ўзвышаецца ў атачэнні квяцістых узгоркаў і чаруючых бароў, думае аб тым, як сюды вярнуцца з сябрамі, дзецьмі альбо ўнукамі. Подробнее
8 ліпеня праваслаўныя вернікі адзначаюць Дзень памяці святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх – праваслаўных заступнікаў шлюбу, жыццё якіх з’яўляецца прыкладам любові і вернасці для ўсіх сямейных пар. З нагоды свята ў Навагрудку ўпершыню адбылася сумесная акцыя ДАІ і Навагрудскай епархіі, прысвечаная Дню сям’і, кахання і вернасці. Подробнее
У дні святкавання стагадовага юбілею калектыў «Звязды» наведаў мясціны, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны выдавалася наша газета.
Гэта сёння на партызанскім востраве, што на Любаншчыне, парушаюць цішыню спевы птушак і стракаценне конікаў, зрэдку — гул аўтамабільных матораў і гоман людзей. У гады вайны тут былі іншыя гукі... Подробнее
«Бяспечнае жыццё – наш галоўны дэвіз» – пад такой назвай праходзіў другі этап прафілактычнай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» у Навагрудскім раёне. Выратавальнікі наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер «Свіцязь» і ўстановы дашкольнай адукацыі. У лагеры супрацоўнікаў МНС чакалі з асаблівым нецярпеннем, таму што заўсёды выратавальнікі прыязджаюць да дзяцей у госці на баявой машыне, праводзяць конкурсы і віктарыны. І гэты год не стаў выключэннем. Подробнее
7 ліпеня ў Лідзе прайшла чарговая прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага аблвыканкама У.В. Краўцова для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Губернатар адказаў на шматлікія пытанні журналістаў, якія датычыліся сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, сацыяльных і культурна-гістарычных аб'ектаў, інвестыцый, дарожнага будаўніцтва. Подробнее
Максім Недасекаў выйграў кантынентальны чэмпіянат па лёгкай атлетыцы (U-20) у скачках у вышыню з вынікам 2 метры 33 сантыметры, на нядаўніх Алімпійскіх гульнях у Бразіліі такая вышыня прынесла спартсмену з Украіны Багдану Бандарэнку бронзавы медаль. Акрамя таго, Максім перапісаў рэкорд юнацкага чэмпіянату Еўропы, які заставаўся непахісным на працягу 40 гадоў. Нягледзячы на тое, што так паспяхова малады спартсмен яшчэ не скакаў, у планах пакарыць яшчэ больш крутыя вышыні і дагнаць цяперашняга лідара ў гэтым відзе спорту катарца Мутаза Эса Баршыма, які паказвае вынік 2.37. У сваім інтэрв'ю Максім расказаў пра атмасферу чэмпіянату Еўропы, пра тое, што матывуе яго на вынік, і як звычайна праводзіць дзень старту. Подробнее
Хто сказаў, што вывучаць гісторыю роднага краю – справа складаная і невясёлая? Для 20 рабят, якія наведвалі аздараўленчы лагер Валеўскага ВПК дзіцячы сад-СШ «Беларусяняты», усе васямнаццаць дзён адпачынку ператварыліся ў цікавыя прыгоды па гісторыі Беларусі і Навагрудчыны. Подробнее
Лета – цудоўная пара. Час, калі можна адпачыць ад вучэбных заняткаў, набрацца сіл і новых уражанняў. На базе СШ №4 працаваў летні аздараўленчы лагер «Вытокі», у якім 25 хлопчыкаў і дзяўчынак цікава і з карысцю правялі першы месяц летніх канікул. Подробнее
Шмат юных дараванняў са школ Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай і іншых абласцей прадстаўлялі на суд прафесійнага журы свае музычныя здольнасці і ўзровень выканаўчага майстэрства падчас IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу дзіцячага мастацтва «Львёнок», які прайшоў на базе ДУА «Лідская дзіцячая школа мастацтваў». Навучэнцы ДУА «Навагрудская дзіцячая школа мастацтваў» таксама прынялі актыўны ўдзел у фестывалі. Подробнее
Жыццё сучаснага чалавека складана ўявіць без сэрвісаў і паслуг, якія аказваюцца праз сетку Інтэрнэт. Падатковыя органы таксама імкнуцца адпавядаць патрабаванням часу і прадастаўляюць плацельшчыкам свае паслугі па абмену інфармацыяй у электронным выглядзе. Подробнее
Імя Чэслава Сенюха — паэта, публіцыста, перакладчыка сёння добра вядома ў Польшчы і ў Беларусі. Нарадзіўся Чэслаў Сенюх у мястэчку Любча ў 1930 годзе ў простай сям’і беларускіх сялян. Яго маці Стэфанія паходзіла з вёскі Воўкаразь, што недалёка ад Любчы, а бацька Станіслаў быў родам з Украіны. Подробнее