Падставы для рэпартажаў па аднаму і таму ж адрасу журналістам даюць працаўнікі ААТ «Палачаны». Подробнее
Заказ на вырабы для рэканструкцыі Мінскага стадыёна «Дынама» — бадай, адзін з самых складаных за ўсю гісторыю Маладзечанскага завода металаканструкцый (МЗМК). Подробнее
Каб атрымаць дакладныя звесткі пра наступнага героя фотапраекту сённяшняга нумару “ВЧ”– Уладзіміра Грыцкова, карэспандэнт звярнуўся на апошняе месца яго працы – ў райспажыўтаварыства. Тут нам дапамаглі, далі яго нумар тэлефона. А самае галоўнае – выказалі вельмі добрыя словы аб ім як аб добрасумленным работніку, што стала штуршком да таго, каб сустрэча ўсе ж такі адбылася. Подробнее
Не парушаючы народных традыцый, на шырокім жніўным полі ў «Віраўлянскім» 9 жніўня правялі прыгожы абрад Зажынак. Подробнее
Ганаровы грамадзянін Бераставіцкага раёна – гэтае пачэснае званне атрымала настаўнік гісторыі, кіраўнік гісторыка-краязнаўчага народнага музея “Вытокі” Малабераставіцкай сярэдняй школы Тамара Эйсмант. Подробнее
Прыемнай нечаканасцю для камбайнераў КУСГП імя Дзімітрава на пачатку ўборачнай кампаніі стаў патрэбны і важкі падарунак. Подробнее
На палях аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Бераставіцкага раёна працуюць бацька з сынам. Сямейны экіпаж “узначальвае” нешматслоўны і разважлівы Аляксандр Лашэвіч. Аляксандр Віктаравіч на перыяд уборачнай кампаніі, пачынаючы з 2001 года, кіруе камбайнам “MEGA-208”, да гэтага шэсць год адпрацаваў на “ДОНе-1500”. Подробнее
Вядучым прадпрыемствам на Чэрвеньшчыне ў галіне будаўніцтва з’яўляецца ПМК-237. Сёння яно аб’ядноўвае 125 чалавек. Многіх тут вылучае адданасць прафесіі: трынаццаць чалавек маюць працоўны стаж дваццаць і больш гадоў. Ёсць і новая змена: за апошнія гады калектыў папоўніўся маладымі спецыялістамі — тынкоўшчыкамі і цеслярамі. Подробнее
Рады медыкаў раёна папоўнілі акушэр-гінеколаг, два анестэзіёлагі-рэаніматолагі, два ўчастковыя тэрапеўты, псіхатэрапеўт, два псіхіятры-нарколагі, а таксама прадстаўнікі сярэдняга медыцынскага звяна — тры фельчары выязной брыгады аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі, тры медыцынскія сястры, памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Подробнее
На даччыным унітарным прадпрыемстве «Слуцкі сельскі будаўнічы камбінат» (дырэктар Васілій Анатольевіч Радзюк) вырабляюць прадукцыю для будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў, вытворчых сельскагаспадарчых будынкаў. Подробнее
На працягу ўсяго лета на Івацэвіцкім рынку па вуліцы Клютко працуе школьны базар. Подробнее
Экіпаж камбайна СХ-8080 СВК “Калгас “Радзіма” ў складзе Мікалая ДАРЭЧКІНА і Валянціна ЯКУШАВА 8 жніўня свой чарговы ўборачны дзень завяршыў з дзённым намалотам у 172,63 тоны, а з пачатку сёлетняга жніва ён запісаў на ўласны працоўны рахунак 1050,06 тоны намалочанага зерня. Подробнее
Дзевятнаццаты год запар Беларуская ліга інтэлектуальных гульняў (БЛІК) запрашае юных знатакоў з усёй Беларусі на летні адпачынак, каб правесці змену ў лагеры, адначасова гуляючы і набіраючыся новых ведаў. Подробнее
Усяго ў некалькіх кіламетрах ад горада раскінуліся ўраджайныя пшанічныя палі СВК «Ляхавіцкі». Беражліва падхоплівае налітыя каласы жатка «ДжонДзіра». Подробнее
Цаглінка за цаглінкай, паверх за паверхам, квадрат за квадратам – так растуць дамы. Узводзяцца на радасць навасельцам – гараджанам і вяскоўцам, каб стаць утульнымі сямейнымі прычаламі. А некаторым будынкам праектам наканаваны іншы лёс: быць надзейным «дахам над галавой» для школы, дзіцячага садка, бальніцы ці Дома культуры, зручнай і сучаснай «вопраткай» для вытворчага аб’екта… Подробнее
Гучаць «Жарабковічы»! Годна і выразна. Гучаць сваімі хлебаробскімі здабыткамі, героямі жніва – проста героямі. Першы экіпаж тысячнікаў у раёне – адсюль Подробнее
Рыхтуючыся да новага навучальнага года шмат цікавых задумак па добраўпарадкаванню тэрыторыі ажыццявілі работнікі Лядзенскай школы. Подробнее
Напярэдадні Дня будаўніка ўрачысты сход адбыўся ў МПМК-165. Павіншавалі прысутных работнікаў галіны намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка, дырэктар МПМК-165 Аляксандр Гідлеўскі. Подробнее
Бліжэйшыя 2-3 тыдні галоўным клопатам аграрыяў Мсціслаўшчыны будзе жніво. А там ужо на гарызонце непазбежна чарговая кампанія, з якой пачынаецца новы сельскагаспадарчы год — сяўба азімых Подробнее
Робатызаваны комплекс “Волахі” адкрытага акцыянернага таварыства “Хацілы-агра” — не толькі самая сучасная фабрыка малака, але і першакрыніца ўзнаўлення статка. Подробнее
Сонечныя, цёплыя дні дабавілі настрою хлебаробам. У адкрытым акцыянерным таварыстве “Сцяг Перамогі-агра” жніво пакуль вядзецца выбарачна — у залежнасці ад паспявання зерня. Тым не менш па стане на 11 жніўня тут убрана 33,3 працэнта плошчы (па раёне — 24,8). Подробнее
На днях выпала вельмі прыемная місія – у складзе прадстаўніц грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» віншаваць прыгожую палову чалавецтва Вілейшчыны, непасрэдна занятую на жніве. З гэтай нагоды старшыня раённай арганізацыі жаночага аб’яднання намеснік старшыні райвыканкама Святлана Дзяруга і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і член рэспубліканскай арганізацыі гэтага аб’ядання Наталія Жыбуль з падарункамі (у тым ліку і музычнымі, якія ўручаў наш вядомы артыст Сяргей Рудніцкі) узялі курс на поле. Ехалі ў ААТ «Чурлёны», дзе ўжо на працягу некалькіх гадоў памочнікамі ў камбайнераў Валерыя Урагі і Івана Баравога працуюць іх жонкі – Ірына Леанідаўна і Ганна Іванаўна. Подробнее
У Варапаеве Дзень чыгуначніка — гэта свята не толькі для работнікаў мясцовай чыгуначнай станцыі, дыстанцыі пуці, але і для ўсіх гарпасялкоўцаў, многія з якіх нарадзіліся, выраслі і жывуць пад стук колаў цягнікоў. Подробнее
У майго сённяшняга субяседніка, як і ў многіх з даваенных дзяцей, юнацкія гады прыйшліся на ліхалецце вайны, якая пакінула значны след у іх жыцці Подробнее
– У сядзібе Ваньковічаў мы нядаўна з сям’ёй былі на вяселлі брата Сяргея Подробнее