У рэдакцыю газеты «Новае жыццё» патэлефанавала жыхарка аг. Валеўка З.К. Зайко, якая вельмі добра адзывалася аб рабоце медыцынскага персаналу Валеўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі (АУАП). Зінаіда Канстанцінаўна – пенсіянерка. Здароўе ўжо не тое, таму даволі часта ёй прыходзіцца звяртацца за медыцынскай дапамогай. І, вядома, найчасцей – па месцы жыхарства. «Работнікі Валеўскай амбулаторыі заўсёды ўважліва ставяцца да просьбаў і скаргаў пацыентаў, адносяцца да людзей добразычліва і чула», – расказала жанчына. Тэлефонны зварот З.К. Зайко стаў добрай нагодай, каб завітаць у Валеўскую АУАП напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў. Подробнее
Таварыства Чырвонага Крыжа – адна з самых старэйшых грамадскіх арганізацый. Яе гісторыя на тэрыторыі Беларусі пачалася яшчэ ў 1867 годзе ў рамках Расійскага таварыства апекі над параненымі і хворымі воінамі. Афіцыйнай датай стварэння добраахвотнага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа» лічыцца 1921 год.Аказанне медыка-сацыяльнай і гуманітарнай дапамогі, падтрымка ў надзвычайных сітуацыях, дапамога бежанцам і асобам, якія шукаюць прытулку, процідзеянне гандлю людзьмі, правядзенне мерапрыемстваў па прафiлактыцы распаўсюджвання сацыяльна значных захворванняў (ВІЧ/СНІДу, туберкулёзу) – вось далёка не поўны пералік задач, якія вырашае арганізацыя. Яе дзейнасць грунтуецца на добраахвотных ахвяраваннях грамадзян, членскіх узносах і спонсарскай дапамозе арганізацый і ўстаноў, на міжнародным супрацоўніцтве. Подробнее
З 16 чэрвеня бягучага года ўводзіцца маркіроўка кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі вадкасцей для выкарыстання ў электронных сістэмах курэння (далей — вадкасці), што класіфікуюцца па кодзе 382499 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза. Маркіроўка ўведзена пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 сакавіка 2017 г. № 192 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2011 г. № 1030». Подробнее
Завяршаецца першы этап летняй аздараўленчай кампаніі гэтага года. У першую змену ў лагеры «Свіцязь» прайшлі аздараўленне 167 дзяцей, у лагеры з кругласутачным прабываннем спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы – 40 выхаванцаў, у аздараўленчых лагерах з дзённым прабываннем на базе ўстаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі адпачылі 399 хлопчыкаў і дзяўчынак, 169 рабят аздаравіліся ў трох спартыўных лагерах, якія працавалі на базе вучэбна-спартыўных устаноў. Працягваюць работу дванаццаць лагераў працы і адпачынку, якія наведваюць 262 падлеткі.Чарговы матэрыял рубрыкі «Лета-2017» мы прысвячаем прышкольным лагерам. Кожны з іх – непаўторны, са сваімі асаблівасцямі і «фішкамі». Педагогі ўстаноў прыклалі шмат намаганняў, каб юныя навагрудчане не толькі выдатна адпачылі, аздаравіліся, але і даведаліся шмат новага. Подробнее
У Шчучынскім райвыканкаме трымаюць у полі зроку пытанні бытавога абслугоўвання насельніцтва. Асаблівы акцэнт – на яго якасць і даступнасць для жыхароў сельскай мясцовасці. Нядаўнім рашэннем органа ўлады для аказання бытавых паслуг былі перададзены індывідуальнаму прадпрымальніку Наталлі Клышэвіч былыя будынкі комплексных прыёмных пунктаў у аграгарадках Ражанка, Орля і Каменка. А ПУП “Какетка-Шарм” у сценах былой “бытоўкі” ў Першамайску мяркуе наладзіць гандаль рытуальнымі таварамі і прымаць заказы на бытавыя паслугі. Подробнее
Дзейнасць супрацоўнікаў аховы заўсёды сімвалізуе бяспеку, надзейнасць і прафесіяналізм. Аб службовых задачах супрацоўнікаў Навагрудскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, аб тым, як забяспечваецца ахова маёмасці і правапарадку, расказаў начальнік аддзела маёр міліцыі В.В. Марук. Подробнее
15 чэрвеня ў раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання. Яго тэмы: «Нацыянальная турыстычная індустрыя. Забеспячэнне даступнасці паслуг па арганізацыі ўнутранага турызму для беларускіх грамадзян. Бязвізавы турызм»; «Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый»; «Аб мерах, якія прымаюцца суб'ектамі прафілактыкі раёна па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў і іх спажыванні». Подробнее
У гаспадарках раёна працягваецца корманарыхтоўчая кампанія. Праўда, карэктывы ў зладжаную работу «зялёнага канвеера» ўносіць надвор’е. Работа ў такіх умовах патрабуе поўнай мабілізацыі сіл, адказнасці і мудрага, праверанага часам і вопытам падыходу да справы. Менавіта такім чынам ідзе «зялёнае жніво» ў СВК «Нягневічы». Подробнее
Не пакараць, а падказаць і дапамагчы. З такім пасылам адпраўляюцца ў гэтыя дні, падчас жніва, прадстаўнікі прафсаюзаў з інспекцыйнымі паездкамі ў сельгасарганізацыі. Гэта падкрэсліваў і галоўны тэхнічны інспектар Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і вытворчасці будаўнічых матэрыялаў Генадзій Валянцінавіч Берднікаў. Разам з ім і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянцінай Анатольеўнай Козел мы наведалі некаторыя гаспадаркі раёна. Подробнее
У сям’і Алы Іванаўны Шынкевіч (на здымку) з асаблівай павагай ставяцца да друкаванага слова. Безумоўна, у кожнага члена сям’і свае літаратурныя прыхільнасці, свае любімыя аўтары, кнігі, якія часта мяняюцца. Але нязменна застаецца ў асаблівай павазе раённая газета, яе чакаюць, чытаюць, любяць. Вось ужо на працягу амаль 37 гадоў “Бярэзінская панарама” кожную сераду і суботу трапляе ў паштовую скрыню Алы Іванаўны. Подробнее
На мінулым тыдні ў раённым Доме дзіцячай творчасці намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі з начальнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалаем Віктаравічам Андрыевічам урачыста перарэзалі чырвоную стужку і аб’явілі адкрытым першы ў вобласці Подробнее
Вадзіцель ААТ «Плешчыцы» Алег Вабішчэвіч на МАЗе 551-605 першым у раёне сярод маладых ва-дзіцеляў перавёз адну тысячу тон зерня. А праз некалькі дзён яго ўжо віншавалі з тым, што перавёз больш за дзве тысячы тон – 2 069. Вынік амаль лепшы ў вобласці. Подробнее
Штодзень набірае абароты ўборачная кампанія і з кожным днём разам з летам набліжаецца да завяршэння, да фінішнай прамой. Подробнее
Васіль Міхайлавіч Булойчык (на здымку) механізатар сельгасфіліяла «Ома», за якім замацаваны энерганасычаны трактар МТЗ3522. Таму, у сувязі з габарытамі тэхнікі, займаецца ён сяўбой, узорваннем, дыскаваннем. Вось і цяпер механізатар працуе на ўзорванні пад азімыя культуры. Праўда, распавядае, разагнацца няма дзе сельгасфіліял «Ома» адносна невялікая гаспадарка, і палі тут усяго па 1216 гектараў. Подробнее
«Папрацуеш да поту — пад’ясі ў ахвоту». У гэтай прыказцы — глыбокі сэнс, бо праца ладзіцца тады, калі добра падсілкуешся. Подробнее
Раскрылася галоўная інтрыга жніва: першым на Астравеччыне намалаціў тысячу тон збожжа камбайнерскі экіпаж КСУП “Гервяты” ў складзе Аляксея Масейкі і яго памочніка Вячаслава Бабарыкі. Да іх далучыліся камбайнер Андрэй Вінцкусь і яго памочнік Аляксей Гудойць – таксама гервяцкія хлебаробы. Подробнее
Сапраўдная “эстафета тысячнікаў” стартавала ў мінулую пятніцу, 11 жніўня, на палях нашага раёна. Адразу некалькі экіпажаў камбайнераў напярэдадні максімальна шчыльна наблізіліся да намалочаных тысячы тон зерня; розніца паміж прэтэндэнтамі была вельмі нязначнай. Найбольш паспяхова выступілі і ў гэтай “турнірнай табліцы” занялі адразу два першыя месцы экіпажы ААТ “Новыя Стайкі” – Сяргея Шынкевіча і Віктара Ярчака. Подробнее
Любоў ДАВЫДЗЬКОВА скончыла Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт у 2017 годзе па спецыяльнасці “Замежная мова (англійская, нямецкая)”. Подробнее
Напярэдадні новага навучальнага года школьныя рукзакі, напоўненыя некаторымі канцылярскімі прыладамі і прадметамі санітарнай гігіены, старшыня арганізацыі Г. Ф. Рай уручыць 10-і будучым першакласнікам, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы Подробнее
У гэтай прыказцы — глыбокі сэнс, бо праца ладзіцца тады, калі добра падсілкуешся. Подробнее
Сёлетнюю ўборачную кампанію адзін з лепшых камбайнераў філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» Сяргей Гарбаценка пачаў на новенькім камбайне. Подробнее
Летам здараюцца няшчасныя выпадкі, звязаныя з паражэннем людзей электрычным токам на рыбалцы. Подробнее
13 жніўня ўсе гаспадаркі Століншчыны ў ліку трох раёнаў Брэсцкай вобласці першымі завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Подробнее
Сёлета ў ААТ “Новая Прыпяць” атрыманы рэкордны ўраджай збожжавых і зернебабовых культур – па 57,9 цэнтнера збожжа з кожнага гектара. Як і вырошчванне, так і ўборку ўраджаю забяспечылі механізатары гаспадаркі. Подробнее
Лоеўшчына! Яна не толькі захапляе сваёй прыгажосцю і экзатычнасцю, але і багаццем чалавечых пачуццяў, інтэлектам, творчасцю, уменнем Подробнее