У Орлеўскім сельвыканкаме прыём грамадзян і юрыдычных асоб правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шчучынскай выбарчай акрузе №60 шостага склікання Валерый Іосіфавіч Саўко. Подробнее
Шчодрая праца хлебаробаў сёлета прынесла добры вынік, і вось ужо буйным зернем каласіцца хлебная ніва. Подробнее
Дзень 2 жніўня пачаўся для былога старшыні Орлеўскага сельвыканкама Івана Іванавіча Вароніка з тэлефонных званкоў. Подробнее
Да Ліпска не блізка. І практычна на ўсім шляху за першым пасля райцэнтра паваротам назіраеш тое галоўнае, што адбываецца зараз у краіне. Убранаму полю ці яго частцы на змену прыходзіць яшчэ цэлы хлебны палетак. Крыху далей і нязначна воддаль ад дарогі заўважаеш – як не заўважыць – запакаваныя ў белы поліэтылен сянажныя рулоны. Апошняе да пытання корманарыхтовак, якія ні ў якім разе не становяцца на паўзу. Яшчэ адно назіранне: дажджы, якія, безумоўна, не з’яўляюцца для жніва спадарожным фактарам, прыйшліся даспадобы кукурузе. У камбінацыі з гарачынёй, што надарылася апошнім часам, яны вельмі істотна «запусцілі» рост каралевы палёў. Подробнее
…Шчодрае сонца, лёгкі ветрык і класічны пейзаж – жніўнае поле, па якім снуюць камбайны. З канца ў канец, бы завадныя машынкі, – гэта калі глядзець здаля. А прыблізішся – і нічога цацачнага: бесперапынны гул, бесперапынны рух, буслы суправаджаюць тэхніку, бы вартавыя. Подробнее
У гэтым годзе раённыя зажынкі прайшлі 4 жніўня на палетках ААТ “Агратэхсэрвіс”. Шмат працалюбівых людзей сабралася каля вёскі Вялікае Сяло, каб вітаць удзельнікаў Подробнее
У парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы прайшоў адпустовы фэст у гонар урачыстасці Перамянення Пана. Удзел у святочных мерапрыемствах прыняў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Подробнее
На сённяшні дзень, паводле інфармацыі раённай інспекцыі па падатках і зборах, на Пружаншчыне зарэгістравана 144 рамеснікі. Гэты від прадпрымальніцкай дзейнасці стаў асабліва папулярным у апошнія гады. Подробнее
Пасля працяглага перапынку ў раёне зноў адноўлены спаборніцтвы па стральбе сярод членаў грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў». Абсалютным пераможцам на іх стаў Дзмітрый Кудзелька з в.Залессе. Подробнее
На Петрыкаўшчыне адкрылі інфармацыйную дошку ў памяць пра гісторыю Пінскай і Дняпроўскай ваенных флатылій Подробнее
Перад пачаткам уборкі на тэрыторыі Стаўбцоўскага хлебапрыёмнага прадпрыемства прайшлі вучэнні падраздзяленняў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. На вучэнні было задзейнічана 8 адзінак тэхнікі (4 аўтацыстэрны, пажарная помпавая станцыя, аўтамабіль рукаўны, аўтакаленчаты пад'ёмнік і аўталесвіца), 35 чалавек асабовага саставу. Подробнее
Жнівень у кожнай сям'і, дзе ёсць школьнікі, напоўнены клопатамі падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Паўсюдна распачалі работу школьныя базары – у нашым райцэнтры таксама.
Спецыялізаваны магазін «Дзіцячы свет» кожны дзень арганізоўвае гандаль на вуліцы і гасцінна запрашае ў магазін, які належна падрыхтаваўся да сезону гандлю школьным асартыментам. Аб гэтым расказвае нам загадчыца магазіна Таіса Пляскач. Подробнее
Па стане на аўторак, 1 жніўня, на Салігоршчыне было абмалочана толькі дзесяць працэнтаў плошчаў, занятых зерневымі культурамі. Параўнайце: на тую ж дату летась згаданы паказчык дасягаў 50 працэнтаў. Яно і зразумела: летась жніво пачалося тыдні на два раней. Такое адставанне, паводле слоў выконваючага абавязкі старшыні райвыканкама Аляксандра Лапціка, надзвычай трывожыць мясцовыя ўлады. Подробнее
Пачатак уборачнай кампаніі – адказнае мерапрыемства, якое патрабуе грунтоўнай падрыхтоўкі і павышанай увагі. Сярод найбольш важных пытанняў застаецца пажарная бяспека сельскагаспадарчай тэхнікі і аб'ектаў, уменне карыстацца пярвічнымі сродкамі пажаратушэння. Подробнее
Працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа» аднымі з першых прыступілі да ўборкі збожжавых і зернебабовых культур Подробнее
Першымі пачалі продаж збожжа ў лік дзяржзаказу хлебаробы ААТ «Агранёманскі». У мінулую пятніцу аўтамашына з гэтай гаспадаркі даставіла на філіял «Стаўбцоўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства» ААТ «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» жыта новага ўраджаю. Суправаджалі груз намеснік дырэктара сельгаставарыства па раслінаводстве Іван Скварчэўскі і старшыня прафсаюзнага камітэта Марына Касматовіч. Подробнее
Хаця вясна і лета ў гэтым годзе выдаліся не надта пагодлівымі, як ні дзіўна, а пчолы здолелі ўдосталь назбіраць бурштынавага пачастунку – у ДЛГУ «Любанскі лясгас» днямі завяршылі нарыхтоўку мёду, якога атрымалі прыкладна такую ж колькасць, як летась. Подробнее
Звыш 40 гадоў прысвяціла рабоце на чыгунцы Ларыса Каласкова. І калі для кагосьці грукат цягнікоў – гэта свайго роду раздражняльнік, то для Ларысы Сяргееўны – мілагучная мелодыя песні яе жыцця. Подробнее
У суботу, пятага жніўня, ва ўрочышчы Гайкі, што непадалёк ад вёскі Еськавічы, прайшло ўшанаванне памяці мірных жыхароў Нясвіжчыны, расстраляных фашыстамі 75 год таму — 5 жніўня 1942 года. У лік загінуўшых увайшлі прадстаўнікі духавенства і інтэлігенцыі Нясвіжчыны — ксяндзы, манахіні, служачыя, студэнты, вайскоўцы, настаўнікі і іншыя. Подробнее
Механізатар ЗАТ “1 Мая” Аляксандр Кіпроўскі сёлета першым у раёне вывеў у поле збожжаўборачны камбайн. Малаціў азімую свірэпіцу і азімы рапс на насенне. Цяпер Аляксандр Уладзіміравіч, старшы камбайнер, разам з сынам Артурам убірае збажыну. Подробнее
Экіпаж збожжаўборачнага камбайна «MЕGА-350» адкрытага акцыянернага таварыства «Рачэнь» у складзе старшага камбайнера Аляксандра Кійко і камбайнера Ігара Кірдуна з самага пачатку жніва актыўна ўключыўся ў работу Подробнее
Спявала і гуляла ў мінулую суботу Замошша. У гэтай невялікай вёсцы на тэрыторыі Урэцкага сельсавета ў той дзень было асабліва шматлюдна – у родныя мясціны наведаліся многія ўраджэнцы, каб пабачыцца з блізкімі, землякамі, узгадаць былыя дні. Завіталі і госці, каб павіншаваць усіх са святам. Подробнее
Гісторыі трох маладзечанскіх прадпрымальнікаў. Подробнее
Гучыць ён больш за сто гадоў. Подробнее
«Адпачну и зноў пайду купацца». Так адрэагаваў на заўвагу членаў рэйдавай групы па папярэджанні няшчасных выпадкаў на вадзе мужчына, які загараў на беразе сажалкі ля вёскі Ізабеліна, дзе купанне забаронена. Подробнее