Не паспее з-за гарызонту выкаціцца сонейка, як караван тэхнікі выпраўляецца ў сваю штодзённую пілігрымку да яго вялікасці Хлеба – і жніво пачынае пульсіраваць, захопліваючы ў палон усё наваколле. Подробнее
За магазінам, які знаходзіцца ў вёсцы Дубіна, здаўна замацавалася цудоўная слава. Аб рабоце мясцовых работнікаў гандлю з павагай адзываюцца і пакупнікі, і кіраўніцтва райспажыўтаварыства. Подробнее
На сённяшні дзень інфармацыя пра ход жніва – інфармацыя № 1, уся краіна сочыць за ўбранымі гектарамі і намалотамі Подробнее
Восьіжнівеньнадышоў. Неякасабліванепрыкметнапралятаегэтаўцэлымнеспякотнаеінеласкаваелета. Яшчэтрытыдні школьныхканікул, ізноўушколу... Прагэтанамнастойліванагадваюцьнестолькістаронкікалендара, колькішкольныякірмашыішматлікіягандлёвыяпалаткізасартыментамтавараўдляшкольнікаў. Подробнее
Мехдвор ААТ “Агра-Абярэг” у гарачую пару жніва пусцее за некалькі хвілін. Роўнай шарэнгай шэсць камбайнаў накі-роўваюцца на хлебную ніву. Подробнее
Ужо стала добрай традыцыяй адзначаць ў нашым раёне даты, звязаныя з жыццём і дзейнасцю вядомай украінскай паэткі, грамадскага дзеяча Лесі Украінкі(1871-1913). Некалі каханне да Сяргея Мяржынскага і жаданне выратаваць яго ад смяротнай хваробы прывялі яе ў Мінск. Там Леся пасябравала з ВарварайБонч-Асмалоўскай. Ёсць звесткі, што ўкраінская паэтка наведвала маёнтак Бонч-Асмалоўскіх у Блоні. Так з’явіўся пухавіцкі след у яе біяграфіі. Пра гэтапамятаюць і ўкраінцы. Ужо на працягу некалькіх гадоў у Мар’іну Горку наведваюцца прадстаўнікі дыпламатычнай міссіі, літаратары, мастакі з братняй краіны, каб разам з пухаўчанамі яшчэ раз паразмаўляць аб творчасці Лесі Украінкі і аб тым, які след яна пакінула ў сусветнай культуры. У гэтым годзе дэлегацыюўзначальваў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім. Подробнее
У Кліўскую выбарчую акругу № 33, дэпутатам якой я з’яўляюся, уваходзяць населеныя пункты Клівы, Загалле, Загальская Слабада, Паташня, Небытаў, Будаўнік, Куравое і вул. Калесніка ў в. Слабажанка. Подробнее
Жніво называе сваіх герояў: Уладзімір Анатольевіч Бандарэнка, Фёдар Сцяпанавіч Яфіменка, Ігар Юліянавіч Прыходзька, Аляксандр Валянцінавіч Мастабай, Сяргей Васільевіч Кудрыцкі. Подробнее
Менавіта такія параўнанні прыходзілі на памяць, калі наша рэдакцыйная машына пад’язджала да межаў Арловіч. Неяк убаку ад галоўных дарог, пасярод палёў, за чарговым узгоркам і паваротам, раптоўна пачалася шырокая вуліца з дагледжанымі падвор’ямі, ля якіх ліпеньскімі букетамі буя¬лі рознакаляровыя кветкі. Потым дарогу атулілі высокія дрэвы і машына спынілася на месцы, якое інакш як ростань і не назавеш: з аднаго перакрыжавання выходзілі некалькі вулачак — што ў майстэрню, что на спартыўную пляцоўку, што у стары, яшчэ панскі, парк, а што да бібліятэкі. Подробнее
С пакон вякоў вышыўка на Беларусі з'яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яна адлюставала свет старажытных вобразаў, якія ўзыходзяць да міфалогіі, звычаяў, уяўлення продкаў аб узаемадзеянні з навакольным асяроддзем, паэтычнае асэнсаванне прыроды. Подробнее
Ужо зусім хутка хлопчыкі і дзяўчынкі зноў сядуць за школьныя парты. Напярэдадні новага навучальнага года выратавальнікі праводзяць маніторынгі ўстаноў адукацыі на прадмет выдання пашпартоў гатоўнасці школ і дзіцячых садоў да пачатку навучальнага года. Подробнее
У КСУП “Варанецкі” Бераставіцкага раёна працуе 3 зернесушылкі, але большая частка збожжа праходзіць праз “КЗСВ-40”, які функцыянуе з 2008 года. Подробнее
– Ура! Наш Мікалай Мікалаевіч прыйшоў! – вось так, з гарэзлівага дзіцячага смеху, шчырых абдымкаў і непадробнай радасці ад сустрэчы, і пачынаюцца працоўныя будні Мікалая Сахарэвіча, маладога выхавальніка інтэграванай групы дзіцячага садка № 4 г.Пружаны. Подробнее
Шлях у вялікую навуку ў кожнага чалавека розны, але пачынаецца ён, як правіла, з ранняга дзяцінства, калі праяўляецца цікавасць да ведаў і пазнання навакольнага свету. І тут самае галоўнае, каб побач знайшоўся той, хто дапаможа кволым парасткам дзіцячай цікавасці не змарнавацца, а пусціць моцныя карані і вырасці ў дрэва ведаў. Подробнее
Ружаны і Сапегі. Здаецца, гэтыя словы ўжо назаўсёды непарыўна звязаны: менавіта тут шмат гадоў таму асталяваўся вялікі і слаўны род, пабудаваўшы ў мястэчку велічны палацавы комплекс — сваю рэзідэнцыю, якая вось ужо некалькі стагоддзяў з’яўляецца візітоўкай пасёлка і, нягледзячы на разбуральны ход часу, прыцягвае турыстаў. Подробнее
У вёсцы Ярашэвічы Зеляневіцкага сельсавета Івана Іванавіча Казла добра ведаюць усе жыхары. Разьбяр стварае драўляныя фігуркі звяроў, птушак і грыбоў. Подробнее
Павіншаваць воінаў-чыгуначнікаў прыбылі пачэсныя госці, сярод якіх выконваючы абавязкі начальніка Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Юрый Мікалаевіч Шаплаўскі, намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-маёр Сяргей Ігнатавіч Новікаў, намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі па тыле – начальнік тылу палкоўнік Ігар Фёдаравіч Татарко, намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская, прадстаўнікі чыгуначных войскаў з Расіі, ветэраны Узброеных Сіл, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і іншыя. Подробнее
Жніво… Штогод яно мае свае асаблівасці. Калі ў мінулым годзе было спякотнае надвор’е, то сёлета спёку разбаўляюць ліўневыя дажджы, што значна ўскладняе ход уборачнай. Але ў аграрыяў раёна, як кажуць, баявы настрой: яны змагаюцца за кожнае зярнятка, каб своечасова і без страт убраць важкі ўраджай. Подробнее
На мінулых выхадных у Целяханах прайшлі спаборніцтвы па пераадоленні бездарожжа на паўнапрывадных аўтамабілях і квадрацыклах. Трофі-рэйд «ЦеляхХАРД» стаў чацвёртым і заключным этапам Кубка Беларусі па трофі. Подробнее
У 1-м радыётэхнічным цэнтры бываю перыядычна. Але ў стане такой павышанай баявой гатоўнасці ўбачыла падраздзяленне ўпершыню: на ўездзе ў воінскую часць устаноўлены штучныя загароды для аўтамабільнай і гусенічнай тэхнікі, увесь асабовы склад цалкам экіпіраваны — вайскоўцы ў бронекамізэльках, са сродкамі індывідуальнай аховы і зброяй (у афіцэраў — пісталеты, у ваеннаслужачых тэрміновай службы і па кантракце — аўтаматы). Подробнее
Жыццярадасная, адказная, уважлівая, ініцыятыўная. Дасканала валодае арганізацыйнымі навыкамі, умее наладжваць стасункі з калегамі і кліентамі, заўсёды ў гушчыні падзей прафесійнага і грамадскага жыцця — вось далёка не поўная характарыстыка спецыяліста па арганізацыйных закупках Пастаўскага малочнага завода Таццяны Падрэз, якую пачула ад кіраўніцтва прадпрыемства. Подробнее
Прыёмка першага хлеба — заўсёды знамянальная падзея як для тых, хто яго вырасціў, так і для работнікаў хлебапрыёмнага прадпрыемства. Подробнее
На палях Целяханшчыны поўным ходам ідзе ўборка збожжавых культур. Мінулыя дні выдаліся для аграрыяў гарачымі не толькі па тэмпературным рэжыме, але і па інтэнсіўнасці палявых работ. Подробнее
З раніцы да позняга вечара гудуць на жніўным полі камбайны. У ААТ «Шлях новы» адзін з самых унушальных зерневых клінаў раёна: 1240 гектараў азімай пшаніцы, 200 – яравой, 400 – ячменю, 540 – трыцікале, 400 – зернебабовых, 55 – жыта, 25 – аўсу. Подробнее
Так лічаць камбайнер СВУ “Пратасаўшчына” Анатолій Мікалаевіч Ляўкевіч і яго сын Аляксандр, якія ўжо чацвёрты год запар разам убіраюць хлебную ніву. Нават на адным з самых “бывалых” у гаспадарцы камбайнаў яны па даных на 8 жніўня намалацілі рэкордныя 424 тоны зерня і выйшлі ў лідары жніва ў сельгаспрадпрыемстве. Подробнее