Папаўненне раённага і рэспубліканскага бюджэтаў залежыць у многім ад плённай работы супрацоўнікаў падатковых органаў. У нядзелю адзначаецца іх прафесійнае свята.
Ромбик за ромбиком, квадрат сменяет треугольник, крест плавно переходит в круг — и на глазах из обыкновенного листа бумаги рождается изумительная картинка, лёгкая и ажурная. Подробнее
Сёння кааператарам даводзіцца працаваць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, і многія магазіны райспажыўтаварыства не саступаюць па асартыменце і якасці абслугоўвання іншым Подробнее
Па роду сваёй дзейнасці даводзіцца часта выступаць у судзе ў якасці дзяржаўнага абвінаваўцы. Але гэта, як кажуць, ужо фінішная прамая. Кожную справу спачатку неабходна дасканала вывучыць, у тым ліку і на прадмет захавання заканадаўства падчас папярэдняга расследавання, а таксама вызначыць ступень вінаватасці чалавека і меру яго адказнасці. Подробнее
Здавалася, пра Вялікую Айчынную вайну столькі кніг напісана, вершаў складзена і кінастужак знята, што сказаць нешта новае проста ўжо немагчыма. Аднак, кожны раз сустракаючыся з ветэранамі, вязнямі фашысцкіх канцлагераў, хто перажыў страшнае пекла акупацыі, слухаючы іх успаміны, прасякнутыя невыносным болем, разумееш, што немагчыма на словах перадаць увесь жах і страх, праз якія давялося прайсці нашым землякам. Подробнее
Сяргей Яфімавіч Цімошык — ветэран Вялікай Айчыннай вайны, пражывае ў невялікай вёсачцы Новыя Агарэвічы Агарэвіцкага сельсавета. Дыхтоўны дом дзядулі, які ён пабудаваў уласнымі рукамі пасля вайны, стаіць на ўскрайку вёскі. Подробнее
Напярэдадні Дня моладзі, які адзначаецца заўтра, карэспандэнт раёнкі накіравалася ў ААТ “Люсіна-Агра”, і нездарма. Менавіта ў гэтай сельгасарганізацыі, больш, чым у астатніх, замацоўваюцца маладыя спецыялісты… Подробнее
7 лістапада 1967 года ва ўрочышчы “Горкі” пад Курганам Славы, узведзеным у гонар загінуўшых жыхароў раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 — 1945 гадоў, была захавана капсула з пісьмом. Подробнее
У кожнага з нас ёсць свае вытокі, свае карані. І дзе б мы ні жылі: у тлумных мегаполісах ці маленькіх гарадах, рана ці позна, але голас сэрца, а можа, генетычная памяць, пакліча-павабіць да роднага бацькоўскага парога. Ведаю многа такіх людзей, паспяховых і не вельмі, якія аднойчы, пакінуўшы гарадскія кватэры з выгодамі, з радасцю вярталіся на сваю маленькую радзіму. І, як ні дзіўна, адчувалі сябе вельмі шчаслівымі, таму што ўсе мы родам з вёскі. І гэтая повязь з роднай зямлёй не перарвецца. Вяскоўцы бліжэй да Бога, таму што яны дзеці зямлі і наталяюцца яе гаючай жыццёвай сілай. Подробнее
У сельгасарганізацыях раёна ў самым разгары касавіца траў і нарыхтоўка кармоў. З-за позняй вясны з дажджамі і замаразкамі, гэтая работа пачалася сёлета на два тыдні пазней, чым летась. Што, зразумела, адлюстравалася і на працэсе вытворчасці. І калі ў 2016 годзе на гэты час па раёне ў сярэднім было нарыхтавана звыш 5 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, дык зараз гэты паказчык не дасягае і 2,5 цэнтнера кармавой адзінкі. Подробнее
У Ганцавічах пяты год працуе ТАА “СуперМайк”, работнікі якога займаюцца пашывам трыкатажных вырабаў. Узначальвае таварыства Іван Іванавіч Набешка. Подробнее
Як прадстаўнікоў гэтай прафесіі толькі не называюць — і гаспадарамі балот, і лекарамі зямлі, і ўтаймавальнікамі воднай стыхіі. Але відавочна адно: без іх самаадданай працы наша жыццё і побыт не былі б такімі спрыяльнымі і зручнымі Подробнее
У хуткім часе пачнецца рэалізацыя інвестыцыйнага дагавора паміж Брэсцкім аблвыканкамам і гандлёвым прадпрыемствам “Санта Рытэйл” па будаўніцтве гандлёвага аб’екта ў нашым райцэнтры Подробнее
Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх прайшло на мінулым тыдні ў райвыканкаме. На жаль, як і заўсёды, галоўнай прычынай здзейсненых падлеткамі парушэнняў стала ўжыванне алкагольных напіткаў. Подробнее
Нямала ў Ганцавіцкім раёне сапраўдных гаспадароў, працавітых ды ўвішных, якія, не ведаючы стомы, нібыта тыя пчолы, штодзень шчыруюць, рупяцца на роднай зямлі. Іх нястомныя рукі, загарэлыя пад спякотнымі промнямі сонца і загрубелыя ад зімовай сцюжы, здаецца, ніколі не ведаюць спакою. На такіх звычайных працаўніках, нібыта волатах-асілках, трымаецца вёска. Нядаўна давялося пазнаёміцца з цудоўнай сям’ёй Вячаслава і Вольгі Наумікаў, якія пражываюць у ціхай вёсачцы Задуб’е. Яны не скардзяцца на жыццёвыя цяжкасці і не наракаюць на тое, што ў Задуб’і няма работы, а самі знайшлі сабе занятак. Каля сямі гадоў Вячаслаў і Вольга займаюцца авечкагадоўляй. Прычым на падворку трымаюць вялікую чараду. Подробнее
Вучні Ганцавіцкай дзіцячай школы мастацтваў і іх настаўнікі даволі часта могуць пахваліцца выдатнымі вынікамі на творчых спаборніцтвах самага рознага ўзроўню. Подробнее
Смерць чалавека часцей за ўсё адбываецца раптоўна. Нават пажылы або сур’ёзна хворы чалавек не ведае, колькі яму адведзена жыць. Калі памірае блізкі, яго сваякі, улічваючы перажыванні і жалобу ад страты, могуць апынуцца ў разгубленасці, не ведаючы, што рабіць далей. У той жа час, варта па-філасофску ставіцца да таго, што рана ці позна ўсе завяршаюць свой жыццёвы шлях. Таму інфармацыя пра тое, што трэба рабіць, калі памёр чалавек, як яго пахаваць і колькі гэта будзе каштаваць, ні для каго не будзе лішняй. Подробнее
27 чэрвеня а 10 гадзіне вечара ў аператыўна-дзяжурную часць Ганцавіцкага РАУС звярнуўся жыхар Ганцавіч. Мужчына паведаміў, што напярэдадні нехта залез у яго гараж у вёсцы Малькавічы і ўкраў адтуль веласіпедную раму і абады ад колаў. Подробнее
Пра падтрымку маладых работнікаў лясгаса, клопат і фінансавую дапамогу пенсіянерам і перадавікам вытворчасці, пра метады і спосабы згуртавання калектыву прадпрыемства і многае іншае расказвала на працягу выязнога семінара адказных за арганізацыю ідэалагічнай работы намеснік дырэктара ДЛГУ “Ганцавіцкі лясгас” Наталля Зыбайла. Яна больш за 20 гадоў шчыруе на прадпрыемстве і без яе непасрэднага ўдзелу не абыходзіцца ні адно мерапрыемства. Подробнее
З рабочым візітам наведаў Ганцаўшчыну дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 Леанід Цупрык. Подробнее
Вырашэнне надзённых пытанняў грамадзян, з якімі яны звяртаюцца да прадстаўнікоў улады, мае важнае значэнне ва ўдасканаленні і павышэнні ўзроўню жыццезабеспячэння насельніцтва. Подробнее
Чалавек знаходзіцца ў крытычным стане, існуе пагроза яго жыццю — першымі дапамогу яму аказваюць менавіта спецыялісты аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі цэнтральнай раённай бальніцы. У кругласутачным рэжыме працуюць яны, знаходзячыся ў барацьбе за жыццё на самым яго вастрыі. Подробнее
Мэтанакіравана і ўпарта рабяты з каманды “Патрыёт” СШ № 3 г. Ганцавічы ішлі да перамогі ў абласным этапе ваенізаванай гульні “Арляня-2017”: яны занялі першае месца сярод 16 каманд з усяго Брэсцкага рэгіёна. За права быць лепшымі ў вобласці рабяты спаборнічалі падчас разнастайных конкурсаў 22 — 23 мая ў Брэсце. Подробнее
У вёсцы Боркі склалася неадназначная сітуацыя з медыцынскім абслугоўваннем — фельчар Аляксандр Лелес перайшоў на іншае месца работы. Пайшлі чуткі, што фельчарска-акушэрскі пункт перастане працаваць. Мы адразу звярнуліся да галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Вадзіма Сашко, які пракаменціраваў сітуацыю так: Подробнее
Вынесены вердыкт раённага суда па крымінальнай справе былога дырэктара ААТ “Модуль”, які абвінавачваўся ў вымантачванні крэдытаў з нанясеннем страт у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 237 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), а таксама ва ўтойванні эканамічнай неплацежаздольнасці прадпрыемства (артыкул 239 КК РБ). Подробнее