Прайшоў якраз тыдзень, як на Любаншчыне быў дадзены старт уборачнай кампаніі. Хлебаробы актыўна ўключыліся ў работу, у выніку па стане на 27 ліпеня скошана 2 252 гектары збожжа, што складае 11% ад запланаванага (47% было на ўказанае чысло ў 2016 г.). Подробнее
На ўліку ў Ганцавіцкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” знаходзіцца 367 чалавек, з іх маюць пасведчанне паляўнічага і рыбалова — 265 чалавек, рыбалова-аматара — 83, юных паляўнічых і рыбаловаў — 19. За мінулы год колькасць членаў таварыства зменшылася на 12 чалавек, што выклікана перш за ўсё за кошт адтоку з таварыства рыбаловаў. Подробнее
Збудаваная ў 2016 годзе беларуская царква ў Лондане працягвае збіраць прызы самых разнастайных архітэктурных конкурсаў Подробнее
Абмеркаванне надзённых пытанняў і клопатаў людзей нашага раёна ў самым разгары. Сходы грамадзян па месцы жыхарства ахопліваюць усе куточкі рэгіёна. Нягледзячы на многія падобныя праблемы, усё ж такі кожная асобная вёска жыве сваім жыццём. Подробнее
Традыцыйна, напрыканцы ліпеня пачынаюць сваю працу школьныя кірмашы. Асабліва клопатны гэты перыяд для бацькоў першакласнікаў і будучых выпускнікоў. І ў тым, і ў другім выпадку хочацца, каб дзецям запомніліся толькі самыя лепшыя моманты школьнага жыцця, а фінансавыя выдаткі пры гэтым не так балюча адбіліся на сямейным бюджэце. Подробнее
Акунуцца ў атмасферу мінулага, на ўласныя вочы ўбачыць, як жылі нашыя продкі каля сотні гадоў таму назад, адчуць сапраўдны подых сівой гісторыі і спазнаць, як час запавольвае свой бег — і ты, нібыта, трапляеш у іншае вымярэнне — гэта не з вобласці фантастыкі. Сапраўды, дастаткова пераадолець усяго нейкіх пятнаццаць кіламетраў ад райцэнтра, і перад табой адкрываецца зусім іншы свет. З аднаго боку такі далёкі і забыты, з другога — надзвычай родны і блізкі. Гэта — як покліч продкаў, якія праз гады адрасуюць нам свой запавет. Такім чынам, рушым наперад — у мінулае. Подробнее
У выставачнай зале раённага краязнаўчага музея адбылася значная падзея для прыхільнікаў жывапісу і мастацтва. У рамках выставы карцін трох знакамітых ганцавіцкіх мастачак “Жанчына. Натхненне. Творчасць”, госці, якія ў гэты дзень завіталі ў музей, мелі магчымасць не толькі атрымаць эстэтычную асалоду ад твораў жывапісу, прадстаўленых там, але і пагутарыць з самімі таленавітымі жанчынамі, якія з радасцю згадзіліся сустрэцца з прыхільнікамі цудоўнага. Подробнее
25 ліпеня ў Жабінкаўскім раённым аддзеле надзвычайных сітуацый адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня пажарнай службы.
З віншавальным словам да выратавальнікаў-пажарных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Гарадзецкі. Подробнее
Свежы подых паветра, шыкоўныя краявіды на беразе Дняпра і аблашчаная цёплымі сонечнымі промнямі водная гладзь. Подробнее
На мінулым тыдні адгучалі заключныя фанфары XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Калі адны на ім адпачывалі і весяліліся — іншыя нястомна працавалі, стараючыся для шматлікіх удзельнікаў свята і гасцей. У ліку апошніх, як заўсёды, былі работнікі гандлю. Подробнее
Па добрай традыцыі, ужо ў дзявяты раз, кіраўніцтва ААТ “Навасёлкі-Лучай” пасля завяршэння веснавых палявых работ зладзіла для працаўнікоў свята. На ім прысутнічалі першы намеснік старшыні райвыканкама Г. І. Лютынскі, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу С. М. Герасіменка, партнёры. Прысутных віталі дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Ю. Ф. Шымчык, старшыня Навасёлкаўскага сельскага Савета К. Э. Мядзведзеў. Подробнее
Тадыцыйна напярэдадні Дня Перамогі дзясяткі вучняў з розных куточкаў Беларусі, краін далёкага і блізкага замежжа прыязджаюць у Мінск, каб прыняць удзел у Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941 — 1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”. Подробнее
Пытанне закрыцця аддзялення коннага спорту ДЮСШ ППА ААТ “Агарэвічы” ўзнялі ва ўстанове “Брэсцкі абласны спартыўны клуб Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі”, якой і падпарадкоўваецца дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Подробнее
мая матчем за суперкубок района между командами “ПМС” и “Партизан” на Ганцевщине стартовал очередной футбольный сезон. А уже через несколько дней ФК “Ганцевичи” сыграет свой первый матч в чемпионате Брестской области по футболу в Восточной зоне. Подробнее
Хлебаробы Гомельскай вобласці на мінулым тыдні прыступілі да ўборкі зерневых і зернебабовых культур. Подробнее
Дзіця ў ганцавіцкай бальніцы з-за памылкі медсястры трапіла ў рэанімацыю. Подробнее
Зінаіда Васільеўна Субоціна, жыхарка горада Ганцавічы, 13 сакавіка адзначыла шаноўны юбілей — сваё 95-годдзе. У гэты знамянальны дзень, каб павіншаваць Зінаіду Васільеўну і пажадаць ёй доўгіх гадоў жыцця, ў яе доме сабралася ўся яе шматлікая і дружная сям’я, сябры і былыя калегі. За святочным сталом яны з радасцю і захапленнем успаміналі мінулыя гады і з пазітывам глядзелі ў будучыню. Подробнее
Лілія Аляксандраўна Кудравец, ні многа ні мала, 30 гадоў працуе з дзецьмі — выкладае чарчэнне і працоўнае навучанне ў СШ №2. Гэта ў тэорыі. А на справе Лілія Аляксандраўна вучыць іх значна большаму — тварыць, развіваць свае мастацкія здольнасці, ствараць сапраўдныя рукатворныя шэдэўры. Варта адзначыць, што сама Лілія Кудравец па спецыяльнасці… інжынер машынабудавання, і па словах самой майстрыхі, у маладосці яна, тэхнік і матэматык, і падумаць не магла, што дэкаратыўна-прыкладное мастацтва стане справай усяго жыцця. Але, пра ўсё па парадку. Подробнее
У райвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, на якім разглядаліся 10 спраў, прычым большасць з іх датычыліся ўжывання алкаголю непаўналетнімі. Подробнее
У працоўным калектыве Ганцавіцкага ПМС адбыўся сход, падчас якога былі падведзены вынікі работы за мінулы год і вызначаны планы і задачы на бліжэйшую будучыню. Удзел у сходзе прымаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Канановіч. Подробнее
Аляксандр Матусевіч з вёскі Лактышы не прафесійны мастак. Ён не заканчваў спецыяльных устаноў, сакрэты жывапісу спасцігаў самастойна. Мастакоў у яго сям’і не было. Бацькі, простыя вяскоўцы, жылі звычайнымі сялянскімі клопатамі, любоў і пашану да працы прывівалі сваім дзецям, каб не выраслі на смех людзям лайдакамі і дармаедамі. Аляксандр Матусевіч атрымаў дзве спецыяльнасці, якія заўсёды запатрабаваны ў сельскай мясцовасці – гэта механізатар і ветфельчар. Спачатку працаваў у мясцовым калгасе, потым у рыбгасе, пэўны час шчыраваў качагарам у школьнай кацельні. У апошнія гады Аляксандр Іванавіч — загадчык Лактышоўскага сельскага клуба. Подробнее
З прыняццем Дэкрэта №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства” грамадзяне, якія не працуюць больш 183 дзён на працягу каляндарага года і не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў, павінны плаціць збор у памеры 20 базавых велічынь. Подробнее
Толькі за мінулы год у Беларусі на пажарах загінулі 538 чалавек. Ды і за першы квартал 2017 года сітуацыя не мяняецца — 152 загінуўшых на пажарах. Прычым, у больш чым 60 працэнтах выпадкаў прычынай трагедый стала неасцярожнае абыходжанне з агнём у стане алкагольнага ап’янення. Так, менавіта сацыяльныя праблемы грамадства знаходзяць сваё адлюстраванне ў гэтай жудаснай статыстыцы. Подробнее
У 2013 годзе праект “Электронная школа” ўпершыню пратэсціравалі ў дзесяці сталічных школах. Тады бацькі, вучні ды і самі педагогі даволі скептычна паставіліся да гэтага эксперыменту. Подробнее
Працягваюцца сходы грамадзян на тэрыторыі сельскіх Саветаў, падчас якіх не толькі падводзяцца вынікі зробленага, але і абмяркоўваюцца надзённыя пытанні, вывучаюцца патрэбы вяскоўцаў. Подробнее