Фестываль “Славянскі базар у Віцебску”, які нядаўна завяршыўся, запомніцца і нашаму таленавітаму земляку Анатолію Галушку. Работы Анатолія – тры карціны, а таксама яго кнігі бралі ўдзел у спаборніцтвах на лепшыя работы ў жывапісе і літаратуры. Подробнее
У Балгарыі — Яноўдзень, у Італіі — Сан Джавані, у Іспаніі — Сан-Хуан, у Вялікабрытаніі — Святы Джон, у Польшчы — Сабутка… У Беларусі — Купала, якое адзначаецца ў ноч з шостага на сёмага ліпеня. Адно з самых прыгажэйшых святаў адзначылі на Лепельшчыне, на беразе маляўнічага возера Святое. Подробнее
У сельгасарганізацыях раёна пачынаецца сапраўды гарачая пара – уборка збожжавых і зернебабовых культур. Па традыцыі распачынаюць масавае жніво раённыя «Зажынкі». Подробнее
Выдатны ўраджай азімага рапсу атрымліваюць гэтым часам у “Гіганце”. Па дадзеных на ўчарашнюю раніцу, з занятых пад культуру 250 га была ўбрана якраз палова. Намалот склаў 652 тоны. Подробнее
Случчане Алеся Віталс і Алег Ларыкаў паспяхова выступілі на міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Вясёлка над Віцебскам». Подробнее
Узорны ансамбль народнай песні «Жавароначкі» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Людмілы Канаплянікавай-Доўнар паспяхова выступіў на VІІІ Міжнародным фальклорным фестывалі Folkowe INSPIRACJE.
Фальклоны фестываль міжнароднай творчасці ў польскім горадзе Лодзь сабраў 400 удзельнікаў з 15 краін. Беларусь прадстаўлялі два калектывы з Мінску і «Жавароначкі» са Стоўбцаў. Подробнее
455 гадоў таму назад, у маі-чэрвені 1562 г., у Нясвіжскай друкарні Сымон Будны выдаў «Катэхізіс» – першую сваю кнігу. Асоба гуманіста, асветніка, гісторыка, паплечніка і прадаўжальніка першадрукарскай справы Францыска Скарыны, цікавая і тым, што ён практычна наш зямляк, правёў значную частку жыцця і тварыў у мясцінах Наднямоння.
Сымон Будны скончыў знакамітую на той час навучальную ўстанову – Кракаўскі ўніверсітэт. У 1558 годзе ён распачаў дзейнасць у Вільні, дзе ў пратэстанцкім зборы выкладаў на старабеларускай мове асновы тэалогіі. Затым ён пераехаў у Клецк, дзе разам з асветніцкай справай рыхтаваў тэкст сваёй першай кнігі. Разам з Л. Крыштоўскім і М. Кавячынскім заснаваў Нясвіжскую друкарню. Надрукаваны тут «Катэхізіс» складаецца з пытанняў на багаслоўна-філасофскія тэмы і адказаў на іх. «Прысвячэнне князям Радзівілам», «Прадмова да чытача», «Аб дзесяці запаведзях Божых», «Аб веры», «Пра малітву Госпада», «Аб святых тайнах» – назвы раздзелаў гавораць аб іх змесце. Подробнее
Амаль дзесяць гадоў складае прадпрымальніцкі стаж у Яўгена Буцько. Да таго, як пайсці на вольны хлеб, ён працаваў на розных прадпрыемствах раёна (мае дыплом Мінскага політэхнікума). Найбольш значнае, непасрэдна звязанае з яго цяперашняй дзейнасцю, месца працы было на Стаўбцоўскім цагельным заводзе, які якраз будаваўся. Там набыў будаўнічыя навыкі і вопыт, а сёння самастойна аказвае паслугі па бягучым рамонце пабудоў і збудаванняў, можа выканаць унутраныя рамонтныя работы і нават пабудаваць для сям'і новы дом. Цяпер, у летнюю пару, ад заказчыкаў няма адбою. Подробнее
Стаўбцоўскі лясгас гасцінна прыняў сваіх калег – галоўных інжынераў і пчаляроў лясгасаў Мінскай вобласці на семінар, дзе разглядваліся пытанні развіцця пчалярства.
На пасецы самага аддаленага ў Стаўбцоўскім лясгасе Кляцішчанскага лясніцтва ў Налібацкай пушчы калег сустракалі старшы пчаляр Міхаіл Каўгарэня і сям'я пчаляроў Васіль і Валянціна Парашчук (на здымку), якія не адно дзесяцігоддзе працуюць на гэтым працаёмкім і адказным участку. На правах аднаго з самых дасведчаных і аўтарытэтных пчаляроў вобласці з 35-гадовым стажам работы Міхаіл Каўгарэня расказаў калегам аб поспехах і цяжкасцях, з якімі сутыкнуліся пчаляры ў гэтым сезоне. Подробнее
Па стане на 24 ліпеня азімы рапс у ААТ «Жацерава» абмалацілі на плошчы 196 гектараў. Выканалі гэтую работу літаральна за тры дні і ў мінулы панядзелак меліся яе завяршыць, але з раніцы пайшоў дождж.
– Камбайнеры пастараліся, – гаворыць галоўны аграном Іна Леўкавец. – Засталося зжаць 30 гектараў, і як толькі наладзіцца надвор'е – камбайны выйдуць у поле. Разлічваем на супрацоўніцтва з нябеснай канцылярыяй. Подробнее
У ходзе ліпеньскага Дня дэпутата старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях сумесна з дэпутатамі райсавета.Кожная з праблем, з якімі звярталіся на гэтым тыдні грамадзяне, належала дэталёваму разбору з боку дэпутатаў і адказных асоб. Сітуацый гэтых было б менш, дастаткова грамадзянам пры ўзнікненні праблемы быць крыху больш прынцыповымі ў адстойванні свайго права на працу ці нават здароўе.Хайнічанін, малады бацька траіх дзяцей, атрымаў траўму на вытворчасці. Яму назначылі лячэнне, выпісалі неабходныя лекі, але іх кошт шматдзетная сям’я, якая пражывае да таго ж у арэндаванай кватэры, дазволіць сабе не можа. Дастаткова было паведаміць пра цяжкае фінансавае становішча свайму доктару – адпаведныя службы знайшлі б выдаткі на правядзенне бясплатнага лячэння. Пасля абмеркавання так і будзе, але ж магло атрымацца і раней, праяві грамадзянін большую актыўнасць.З паўторным зваротам прыйшла жыхарка вул. Тургенева, 3. У студзені пытанні, якія датычылі праблем гэтага дома (на даху адсутнічае парапет, ападкі заліваюць знешнюю сцяну, сцены прамярзаюць), камунальная служба абавязвалася вырашыць да чэрвеня сёлета. Ужо ліпень, а праблемы не вырашаюцца. Да існуючага спіса дадалася яшчэ адна нязручнасць: у пад’ездзе дома моцным ветрам выбіла шкло. Усе названыя праблемы дырэктар КЖУП «Хойніцкі камунальнік» С.У. Несцярэнка паабяцаў вырашыць да сярэдзіны жніўня.Па пытанні працаўладкавання ў райсавет звярнуўся жыхар агр. Храпкаў. Пасля звальнення з КСУП «Судкова» маладому работніку цяжка знайсці новае месца працы. Юнаку параілі запытаць пра вакансію ў бліжэйшай гаспадарцы – КСУП «Аравічы». Г.В. Бондар падкрэсліла, што пачынаючаму работніку варта і самому паклапаціцца пра сваю рэпутацыю: даказаць працавітасцю, на што ён здольны. Ды і на ўласным прысядзібным участку прыкласці намаганні трэба – каб зямля дарэмна не прастойвала. Навошта тады свой агарод? Толькі апрацоўвай, а там і сябе пракорміш, і на продаж застанецца. З існуючым запытам гараджан на свежыя прадукты вяскоўцы без рубля не застануцца – толькі працаваць трэба, а не гультайнічаць.На кожным прадпрыемстве ёсць людзі, якія прысвяцілі працы без перабольшанняў цэлае жыццё. Таму людзі паважанага ўзросту не без прычыны з крыўдай у голасе гавораць пра былы калектыў і адносіны маладзі. А ім як нікому патрэбна элементарная ўвага – тое меншае, што мы можам сёння ім даць. Сярод іх нямала тых, хто пакінуў свой значны след у станаўленні прадпрыемстваў, меў станоўчы ўплыў на развіццё пэўнай вытворчай галіны. Нам усім, у тым ліку дэпутатам райсавета і кіраўнікам раённых арганізацый, варта праяўляць больш увагі да людзей, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Яны – узор для выхавання маладога пакалення і бясцэнны носьбіт мудрасці і вопыту, што ў сплаве з маладой энергіяй патрэбна для паспяховага руху наперад па ўсіх напрамках. З такім пажаданнем звярнуўся на прыём адзін з пажылых грамадзян.Таксама ўздымаліся пытанні выдзялення жылля для шматдзетных сем’яў, прадастаўлення ім неабходнай інфармацыйнай дапамогі ў галінах заканадаўства і банкаўскага крэдытавання. У час прыёма грамадзян у Судкоўскім сельвыканкаме гэта пытанне таксама было актуальным – да дэпутатаў звярнулася шматдзетная маці, якая выхоўвае семярых дзяцей і мае патрэбу ў будоўлі жылля. Тым больш у суседскай частцы дома, дзе пражывае адзіная ў раёне шматдзетная сям’я з такой колькасцю дзяцей, неабходна адрамантаваць дах, а напярэдадні перасяліць сям’ю ў бяспечнае жыллё. На гэта КСУП «Судкова», на балансе якой знаходзіцца дом, вызначылі тэрмін да 2 жніўня.З дэпутатамі сельвыканкама Г.В. Бондар абмеркавала пытанні летняй занятасці мясцовай моладзі, у тым ліку школьнікаў. Аб прынятых мерах па зваротам грамадзян будзе паведамлена праз раённую газету. Подробнее
Пасяджэнне пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па сацыяльных пытаннях і выезд інфармацыйна-прапагандысцкай групы райсавета дэпутатаў адбыліся на гэтым тыдні.
Пытанне, якое разгледжана на пасяджэнні, важнае, дэпутаты вывучалі стан і прымаемыя меры па паляпшэнню медыцынскага абслугоўвання насельніцтва Судкоўскага і Стралічаўскага сельсаветаў.Як адзначыла намеснік старшыні пастаяннай камісіі, дэпутат па Кліўской выбарчай агрузе С.У. Марчанка, у ходзе вывучэння пытання вялікая ўвага надавалася непасрэдным гутаркам з моладзю, вучнямі школ, грамадзянамі працоўнага і сталага ўзросту. Насельніцтва сельсаветаў станоўча адклікаецца аб работніках устаноў медыцыны, нярэдкі і падзякі ў іх адрас. Мерапрыемствы і размовы аб здаровым ладзе жыцця таксама насельніцтвам успрымаюцца станоўча. Аднак недастаткова ўвагі надаецца добраўпарадкаванню тэрыторый вакол медустаноў і выгляду саміх ФАПаў. Касметычны рамонт нядрэнна было б правесці ў Казялужскім, Загальскім пунктах. Але і самім работнікам гэтых ФАПаў неабходна прыкласці намаганні, каб працоўнае месца выглядала годна.Загадчык Стралічаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі В.М. Новікава і загадчык Судкоўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Н.В. Гарбар праінфарміравалі аб праводзімай дыспансерызацыі насельніцтва, прафілактычнай рабоце па прывіцці навыкаў здаровага ладу жыцця. Як адзначыла старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар, медработнікі павінны і самі прымаць актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, звязаных са спортам, здароўем, так і станавіцца ініцыятарамі такіх мерапрыемстваў.Па выніках пасяджэння рэкамендавана працягваць работу па 100-працэнтным ахопе насельніцтва аглядам і дыспансерным наглядам, узмацніць работу па прапагандзе і фарміраванні здаровага ладу жыцця. Са справаздачай аб рабоце ў сваёй акрузе выступіла дэпутат С.У. Марчанка. Ёй рэкамендавана своечасова выяўляць праблемныя пытанні, больш увагі ўдзяляць пытанням жыццезабеспячэння і інфармацыйна-растлумачальнай рабоце з насельніцтвам. У клубе н.п. Клівы інфармацыйна-прапагандысцкая група райсавета сустрэлася з насельніцтвам.Старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар давяла да прысутных інфармацыю пра сацыяльна-эканамічныя паказчыкі, акцэнтавала ўвагу на тых пытаннях і праблемах, якія разглядаюць дэпутаты на сесіях (за першае паўгоддзе адбылося 2 чарговыя і 6 пазачарговых сесій), пасяджэннях пастаянных камісій, прэзідыумах, аб фарміраванні раённага бюджэту, яго даходных і расходных частках. Таксама дэманстраваліся слайды, на якіх адлюстравана вытворчасць раёна, работа асноўных прадпрыемстваў, праводзімае добраўпарадкаванне.Як акцэнтавала ўвагу Галіна Віктараўна, сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы нацэлены на тое, каб як мага больш і дакладней растлумачыць насельніцтву пытанні дзеючага заканадаўства, практыкі прымянення законаў, каб людзі ведалі, куды звяртацца, хто дапаможа і хто ўвогуле павінен якія функцыі выконваць. Таксама з інфармацыяй выступілі прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, РАУС, КЖУП «Хойніцкі камунальнік».Звярнуліся жыхары н.п. Клівы па пытанню аднаўлення дакументаў на домаўладанне. Прасілі засыпаць дзве глубачэнныя яміны (на здымку ўнізе). Гэты зварот адрасаваны ДРБУ-155, тэрмін на выкананне дадзены кароткі – 3 дні. Пыталіся пра атрыманне Ордэна маці і пенсіі па інваліднасці, колькі каштуе рамонт грубы.Пасля сустрэчы адбыўся канцэрт артыстаў народнай самадзейнасці. Подробнее
У мінулыя выхадныя першымі вывелі ў поле камбайны хлебаробы філіяла «Нафтазаводмантаж-агра» і ААТ «Сцяг Перамогі-агра». Яны прыступілі да ўборкі азімага рапсу. Подробнее
У РАУС адбылася нарада па падвядзенні вынікаў аператыўна-службовай дзейнасці аддзела ў першым паўгоддзі і задачах на другое паўгоддзе 2017 года. Удзел у яе рабоце прынялі старшыня райвыканкама С. В. Чэпік, намеснік начальніка аддзела па раскрыцці злачынстваў мінулых гадоў упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама Р. Я. Лямін, пракурор раёна А. А. Козіч, начальнік міжраённага аддзела ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Ю. А. Пчалінцаў, часова выконваючы абавязкі начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь А. А. Чатовіч, а таксама ўвесь асабовы склад РАУС. Подробнее
Сольны канцэрт Аляксандра Кандыбіна пад назвай “Для вас!” адбыўся ў раённым Доме культуры ў рамках праекта “Вечар разам”, які рэалізуецца на працягу амаль двух гадоў. Подробнее
Навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” праходзіць у Беларусі 24 гады. Яна нарадзілася адначасова з Днём пісьменства. У ёй бярэ ўдзел творчая і навуковая інтэлігенцыя краіны: пісьменнікі, мастакі, музыканты, навукоўцы. Традыцыйна экспедыцыя пачынаецца ў Мінску, у Свята-Духавым кафедральным саборы, дзе захоўваецца Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга, а далейшы маршрут вызначаецца ў залежнасці ад сталіцы Дня пісьменства. Сёлета побач з іншымі населенымі пунктамі Гродзенскай і Віцебскай абласцей ён праляжа і праз Варапаева. А канчатковы пункт назначэння — Полацк. Подробнее
Хто лепшыя рыбакі — мужчыны або жанчыны? Ці знаходзяць паразуменне муж і жонка, у якіх аднолькавае захапленне? І нават пра маленькія рыбацкія сакрэты можна было даведацца падчас спаборніцтваў па спартыўнай летняй рыбнай лоўлі паплавочнай вудачкай. Подробнее
Трактарыст-машыніст Ігар Уладзіміравіч Мардзіловіч працуе ў дзяржаўным прадпрыемстве «Лукі-Агра» ўжо 23 гады. Подробнее
Таццяна і Юрый ведалі адзін аднаго са школьных гадоў. Пасля заканчэння школы іх дарогі разышліся. Подробнее
Крыху больш за месяц засталося да пачатку новага навучальнага года. І калі самі вучні яшчэ не задумваюцца аб школьных буднях, то бацькі ўжо заклапочана падлічваюць, колькі ім будзе каштаваць поўная экіпіроўка дзяцей да Дня ведаў. Подробнее
Пытанні сацыяльнага характару – сярод самых надзённых для многіх нашых землякоў. Гэта пацвердзіў і выязны прыём грамадзян, што напрыканцы мінулага тыдня правёў у Ляхавічах намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак. Подробнее
Чарговы рабочы дзень у акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід Цупрык правёў у аграгарадку Нача. Тут адбыліся запланаваны выязны прыём грамадзян па асабістых пытаннях і прамая тэлефонная лінія. Разам з членам парламента працавалі кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Яўгеній Юрлевіч і старшыня Начаўскага сельвыканкама Вячаслаў Новік. Подробнее
У адкрытым акцыянерным таварыстве “Буеўшчына” сёлета трэба ўбраць 1621 гектар зерневых культур, а таксама 286 гектараў рапсу. На лінейцы гатоўнасці маецца сем зернеўборачных камбайнаў. Сёлета сельгаспрадпрыемства набыло камбайн “Палессе” GS-12. Подробнее
Чарговы, 63-ці дзень нараджэння Леаніда Пятровіча Несцюка так заўчасна, так адчайна раптоўна асірацеўшыя яго родныя, блізкія, сябры, парафіяне сустракалі адны, без гэтага, без перабольшвання, вялікага чалавека… Без яго позірку, які пранікаў глыбей, чым часам хацелася б суразмоўцу, бачыў і разумеў нават тое, што той не хацеў бы, каб нехта бачыў і разумеў. Без яго мудрых слоў. Без яго дасціпных жартаў. Без яго ўсмешкі. Без яго блаславення. Подробнее
Загадчыца аддзела сацыяльных праблем газеты “Дзянніца” Таццяна Валянцінаўна Ступакевіч стала лаўрэатам прэміі Гродзенскага аблвыканкама “Чалавек года Гродзеншчыны” ў грамадска-палітычнай сферы
Прэміі “Чалавек года Гродзеншчыны” сёлета ўдастоены 18 жыхароў вобласці. Сярод уладальнікаў высокага звання – прадстаўнікі працоўных калектываў і арганізацый, якія праявілі сябе ў вытворчай і невытворчай дзейнасці, грамадска-палітычнай сферы. Гэта работнікі сельскай гаспадаркі, ЖКГ, прамысловых прадпрыемстваў, аховы здароўя, адукацыі і культуры, спорту, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый з розных раёнаў вобласці. Таццяну Валянцінаўну ўсе добра ведаюць як выдатнага майстра друкаванага слова, актывістку і проста цудоўнага чалавека. Подробнее