20 мая ва ўрочышчы “Горкі” прайшлі традыцыйныя спаборніцтвы сярод санітарных дружын прадпрыемстваў горада і раёна. Яны бяруць пачатак з даўніх, яшчэ савецкіх, часоў, але іх актуальнасць з гадамі не змяншаецца. Подробнее
Бадай, нямногія раёны Брэстчыны, як Ганцавіцкі, могуць пахваліцца такой грунтоўнай і багатай спадчынай, традыцыйнымі народнымі рамёствамі, якія не зніклі ў вірлівай плыні часоў, а захаваліся, дайшлі да сучаснікаў і, больш таго, працягваюць развівацца. Подробнее
Здзяйсняць адкрыцці праз новыя даследаванні — цікавая і ўдзячная справа. Гэта даказалі вучні навучальных устаноў нашага раёна падчас раённай краязнаўчай канферэнцыі, якая нядаўна прайшла ў раённым цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці. Подробнее
Часта ў жыцці бывае так, што чалавек не ведае, кім ён будзе, калі стане дарослым. А вось настаўнік фізічнай культуры СШ № 3 Галіна Карнеявец з дзяцінства марыла звязаць сваё жыццё са спортам і ўжо на працягу больш чым 30 гадоў займаецца сваёй любімай справай. Подробнее
5 чэрвеня па матэрыялах Ганцавіцкага РАУС узбуджана крымінальная справа ў адносінах да непрацуючага жыхара вёскі Любашава, 1997 года нараджэння. Малады чалавек паўторна на працягу года быў затрыманы ў грамадскім месцы пасля ўжывання таксічных рэчываў. Подробнее
У Лактышах вяскоўцы не толькі шануюць і паважаюць сваё мінулае, але і беражліва яго захоўваюць. Подробнее
Нядаўна ў райвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх. Нягледзечы на тое, што на пасяджэнні разглядалася няшмат спраў, некаторыя з іх былі даволі цікавымы і актуальнымі. Подробнее
17 мая ў Брэсце ў Зале спартыўнай славы Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці адбыўся семінар з кіраўнікамі і актывам “Брэсцкай абласной арганізацыі ветэранаў фізічнай культуры і спорту”. На семінары, акрамя іншых пытанняў, былі падведзены вынікі праекта “Лёс спартыўны”. Подробнее
Фантазіі махляроў не перастаюць здзіўляць. Новая схема падману — праверка пластыкавых акон у жыхароў. Ганцаўчане, у кватэрах якіх устаноўлены пластыкавыя вокны, пачалі атрымліваць тэлефанаванні на гарадскія нумары з прапановай аб бясплатнай іх дыягностыцы. Гучыць спакусліва. Бо слова “бясплатна” заўсёды дзейнічае магічна. Подробнее
На свеце не можа быць нічога больш важнага, чым сям’я. Менавіта з сям’і пачынаецца фарміраванне асобы чалавека, менавіта сям’я — наш прытулак, падтрымка і апора ў любых, нават самых складаных і непрадбачаных жыццёвых сітуацыях. Подробнее
Напярэдадні аднаго з самых важных свят — Дня Перамогі — (ды не толькі ў гэты час) раёнка заўсёды ўзгадвае тых, дзякуючы каму мы зараз жывём, — ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Яны паклалі на алтар Перамогі, шчаслівай будучыні нашчадкаў, сваю маладосць. З павагай і гонарам у сэрцах мы ўспамінаем і тых, у каго вайна адабрала не проста маладосць, а нават жыццё… Подробнее
Нялёгкі і няпросты лёс выпаў на долю Вольгі Аляксандраўны і Барыса Васільевіча Сукачоў, якія жывуць у Дзяніскавічах. Подробнее
Крымінальная справа ў адносінах да індывідуальнага прадпрымальніка, жыхара вёскі Любашава, 1982 года нараджэння, узбуджана 21 красавіка. Мужчына ў лютым 2014 года наўмысна выдаліў маркіроўку на зарэгістраванай на яго паляўнічай зброі. Подробнее
Складаныя ўмовы надвор’я накладваюць свой адбітак на правядзенне сельскагаспадарчых работ, і ў напружаным рытме, без выхадных, шчыруюць працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна, закладваючы аснову будучага ўраджаю. Не ва ўсіх перадавікоў атрымалася паўдзельнічаць у раённым мерапрыемстве з нагоды Першамая. Ды і на свята многія з іх працавалі.
Сёння ў гарадскім Доме культуры прайшоў раённы “Дзень прызыўніка”. Подробнее
Непрыемны інцыдэнт, а дакладней, — канфлікт паміж вадзіцелем маршрутнага аўтобуса Ганцавічы — Дзяніскавічы — Чудзін участка “Ганцавічы” філіяла “Аўтамабільны парк № 10 г. Лунінца” ААТ “Брэстаблаўтатранс” і групай пасажыраў, адбыўся раніцай, 18 красавіка. Подробнее
З пачатку года аддзелам па працы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама працаўладкаваны 203 чалавекі, з якіх 194 мелі статус беспрацоўных. У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта краіны прадаставіць работу ўсім, хто мае ў гэтым патрэбу, згаданая мера была ўдасканалена і толькі за красавік на работу ўладкаваны 96 жыхароў раёна. Подробнее
У кожнага з нас у жыцці здараюцца розныя сітуацыі, калі, у сілу пэўных абставін, без дапамогі “з боку” проста не абысціся. Подробнее
Перада мною на стале ляжаць медалі, пажоўклыя фотаздымкі, ваенны білет на імя ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Андрэевіча Смоліча. Мой дзед быў простым салдатам той страшнай і жудаснай вайны… Душу чамусьці ахутаў смутак: няма больш дзядулі, засталіся толькі фотаздымкі і ўзнагароды, а яшчэ памяць, якая вярэдзіць душу. І зараз разумею, як мне яго не хапае. Як хочацца сесці, як і раней, побач з дзядулем, і паслухаць яго ўспаміны пра гады маладосці, хочацца, каб ён яшчэ неаднойчы апрануў свой парадны пінжак з медалямі. Гэтага не будзе… На жаль, ветэраны адыходзяць у нябыт. Нам толькі застаецца свята шанаваць памяць пра іх. Подробнее
Як у што-дзённых клопатах рупяцца работнікі сельгаспрадпрыемстваў, так і хлебапёкі шчыруюць, каб кожны дзень на стале быў духмяны хлеб. І калі бачыш яго кавалак у мазолістай руцэ механізатара падчас абеду ў полі, разумееш, наколькі ў свеце ўсё ўзаемазвязана і, што ў рэшце рэшт, усе мы робім агульную справу, аб’яднаныя плённай працай. Подробнее
Падчас шостай справаздачна-выбарчай канферэнцыі Ганцавіцкай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” абмяркоўвалася дзейнасць аб’яднання за апошнія некалькі гадоў. Выявіліся як дасягненні ў рабоце арганізацыі, так і некаторыянедахопы. Подробнее
Абласны конкурс выканаўцаў на народных інструментах “Пралескі” ў сямнаццаты раз сабраў пад сваё крыло таленавітую моладзь Брэстчыны. Подробнее
За апошнія два гады ў ААТ “Любашава” зафіксаваны два выпадкі траўміравання работнікаў на працоўных месцах з цяжкімі наступствамі ў выніку грэбавання правіламі аховы працы Подробнее
12 красавіка каля 16 гадзін у міліцыю паступіла паведамленне ад жыхара вёскі Ельня. Мужчына расказаў, што ў перыяд часу з кастрычніка 2016 года па красавік 2017 года нехта невядомы пранік да яго ў дом і са схованкі пад падлогаю ўкраў грошы — 500 еўра і 1000 долараў. Подробнее
Бацькі — адзін з самых важных сацыяльных партнёраў школы. Партнёрскія адносіны паміж школай і сям’ёй дазваляюць павялічыць псіхолага-педагагічную адукаванасць бацькоў і ўплываць на тып выхавання ў сям’і, скаардынаваць асвету бацькоў з атрыманнем адукацыі школьнікаў, уключыць у адукацыйны працэс сумесную дзейнасць школы і бацькоўскай грамадскасці. Сучасная бацькоўская грамадскасць гатова супрацоўнічаць і ўзаемадзейнічаць са школай, бо зацікаўлена тым, у якім асяроддзі пражывае дзіця. Подробнее