У 2015 го-дзе, калі адзначаўся 500-гадовы юбілей вёскі Будча, у сельскім клубе быў створаны адмысловы куточак гісторыі населенага пункта, які не толькі карыстаецца цікавасцю сярод ганцаўчан, але час ад часу папаўняецца новымі экспанатамі. У музейным пакойчыку можна ўбачыць старадаўнія рэчы, даведацца пра тое, як жыла і развівалася вёска. Подробнее
На мінулым тыдні завяршыліся сходы па месцы жыхарства грамадзян у сельскіх населеных пунктах. На працягу месяца прадстаўнікі ўлады, разнастайных службаў і арганізацый сустракаліся з вяскоўцамі, вялі абгрунтаваную размову, цікавіліся праблемнымі пытаннямі, якія характэрныя для той ці іншай мясцовасці. Варта адзначыць, што ва ўсіх населеных пунктах жыхары прынялі актыўны ўдзел у сходах. Подробнее
Сёлетняя пасяўная кампанія ў самым разгары. Цёплае, сухое надвор’е, якое ўсталявалася на Ганцаўшчыне ў апошнія дні, дазваляе працаўнікам сельгасарганізацый раёна актыўна весці сяўбу ранніх яравых зернявых культур. Подробнее
На цэнтральнай плошчы горада Любані 15 ліпеня разгарнуў сваю дзейнасць павільён «Школьны базар». Подробнее
Базай для правядзення рэспубліканскага конкурсу-семінара акуліроўшчыкаў стала фермерская гаспадарка «Уладзімір плюс». Падзея адбылася ў чацвер, пасля надзвычай моцнага – у аўторак – дажджу і наступнага – у сераду – дожджыку. Дарэчы, у мокрае надвор’е «акуліраваць» азначае не мець выніку. Гарачыня таксама не з’яўляецца спадарожным момантам. А ў чацвер для работы гэтых спецыялістаў усё склалася. Подробнее
У пятніцу, 21 ліпеня стыхія абрушылася на шэраг населеных пунктаў целяханшчыны. Тут пацярпелі вёскі Амяльная, Глінная, Коланск (сарваны шыфер з пабудоў, паламаныя і выкарчаваныя дрэвы), моцна пацярпелі сельгаскультуры на палетках сельскагаспадарчых ААТ і фермераў.Асабліва лютуе сёлетнім летам навальніца. Так, толькі 25 ліпеня на працягу сутак зарэгістравана чатыры пажары па прычыне ўдару маланкі: па адным пажары ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах, адразу два пажары ў нашым раёне. Подробнее
Кожнай кветачцы, каб любавацца раслінным хараством, неабходны пільная ўвага, догляд і клопат. Адной для добрага росту, развіцця і пышнага цвіцення патрэбны шчодры паліў, а другой – умераная колькасць вады. Ёсць і такія прадстаўніцы флоры, што пакутуюць ад недахопу сонечнага святла ці, наадварот, аддаюць перавагу ценю. Подробнее
“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…” – са знакамітых слоў верша Я. Купалы “Спадчына”, пакладзенага на музыку І. Лучанком у выкананні “Песняроў”, пачалося свята юбілею народнага аматарскага аб’яднання з аднаіменнай назвай “Спадчына” ў Даманаўскім СДК 23 ліпеня. Подробнее
Застаць дырэктара ў кабінеце ў такі напружаны перыяд праблематычна, але ж нам пашанцавала. Аляксандр Міхайлавіч якраз вырашаў неадкладныя пытанні, у тым ліку і фінансавыя, арганізацыйныя, звязаныя з перапрацоўкай і здачай намалочанага зерня. Пра свае задумы гаварыў з энтузіязмам, але папрасіў іх пакуль не раскрываць. Куранят па восені лічаць. Невядома, як складзецца жніво, якія сюрпрызы паднясе надвор’е. Раней чамярысцы паспявалі ўбраць каласавыя да дажджоў, а яны ў жніўні не прымушаюць сябе доўга чакаць. Няхай сонечныя дні будуць на працягу ўборачнага перыяду і сёлета, каб збылося намечанае. Подробнее
Хлебаробы КУВП “Манькавічы” аднымі з першых пачалі масавую ўборку збожжавых культур. Спачатку трэба было старанна падбіраць асобныя палі, участкі, дзе збажына паспела, а цяпер можна весці работы на поўную моц. Подробнее
У мінулую пятніцу ў дзяржаўным прадпрыемстве “Гарадоцкі” ладзілася самае доўгачаканае хлебаробскае свята – “Зажынкі”. Подробнее
Ужо некалькі год запар у краіне актыўна дзейнічаюць студэнцкія або працоўныя атрады. Тым, хто нарадзіўся ў Савецкім Саюзе, падобная практыка добра знаёма, а сённяшняя моладзь з задавальненнем працягвае традыцыі бацькоў. Подробнее
На нядзелі на тэрыторыях Ліпініцкага і Марозавіцкага сельсаветаў адбыўся Дзень дэпутата з удзелам прадстаўнічых органаў улады амаль усіх узроўняў. Подробнее
Адной з самых яскравых падзей ліпеня на Будакашалёўшчыне стаў 15 юбілейны фестываль творчай моладзі “Пад белымі крыламі”. На гэты раз яго ўдзельнікамі сталі юныя спевакі і танцоры з Мінскай і Магілёўскай абласцей, а таксама адзінаццаці раёнаў Гомельшчыны. Подробнее
На Лунінеччыне набірае сілу жніво. Калі на пачатку тыдня яго вялі толькі некаторыя гаспадаркі, то сёння – практычна ўсе. Подробнее
Каля 70 чалавек наведалі кірмаш вакансій, які ладзіўся ў мінулую пятніцу ў кінатэатры “Маладосць”. Для беспрацоўных прапанавалася больш за сотню розных спецыяльнасцей: ад акампаніятара на 0,25 стаўкі ў Люсінскі сельскі клуб да брыгадзіра вытворчай брыгады ў ААТ “Агарэвічы” або ветэрынарнага ўрача ў ААТ “Адраджэнне”. Подробнее
Свята ў гонар збору новага ўраджаю збожжа “Зажынкі” прайшло ў чацвер на полі СУП “Дукора-Агра”. Традыцыйна яно дае старт уборачнай кампаніі, якая хутка пачнецца на Пухавіччыне. Хлебная ніва ўжо кліча камбайнераў. Подробнее
З работнікамі гандлю кожны з нас сутыкаецца ці не кожны дзень. І, згадзіцеся, заўсёды ахвотней ідзеш у той магазін, дзе сустракаюць ветлівыя, усмешлівыя прадаўцы, якія ненадакучліва прапануюць тавар, падкажуць, раскажуць. Менавіта такія працуюць у аддзеле «Дзіцячы свет» універмага «Слуцк». Подробнее
Развіццё сучаснага горада немагчыма без інвестыцый ў будучае, а асабліва ў экалогію. Наш горад на працягу дзесяцігоддзяў лічыўся самым зялёным, а значыць, самым экалагічнабяспечным. Подробнее
У дні летніх канікул прайшоў ХIII Міжнародны фестываль-конкурс “Artisticsummer” у рамках праекта “Караван культуры” Заходняе Памор’е, горад Волін (Польшча). У конкурсе ўдзельнічалі дзіцячыя калектывы з Расіі, Беларусі, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Казахстана, Германіі, Нідэрландаў. Подробнее
Сёлета ў райцэнтры здаровую канкурэнцыю райспажыўтаварыству складзе камбінат бытавога абслугоўвання. Подробнее
15 ліпеня на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна прайшоў традыцыйны абласны велапрабег, прысвечаны 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Гэта ўжо трэці па ліку веласіпедны тур, які арганізуе Мінскі абласны выканаўчы камітэт, дзе прымаюць удзел каманды ўсіх раёнаў Мінскай вобласці. Подробнее
На аэрадроме ў Маладзечанскім раёне, ля вёскі Хажова, ёсць незвычайны аэрадром. Подробнее
Дарэчы, сам настаўнік таксама невідушчы. Подробнее