На асобныя рэчы можна глядзець бясконца, у тым ліку на тое, як шпарка і спраўна з залатой саломкі выплятаюць такія ж залатыя рукі цудоўныя і неверагодныя рэчы – то кветка атрымаецца, то лялька, а то і капялюш.
Да такіх адораных людзей, з-пад рук якіх выходзяць падобныя прыгажосці, адносіцца і вытворца мастацкіх вырабаў з саломкі Валянціна Рыгораўна Быкава. Ураджэнка Брагінскага раёна, пасля школы планавала паступіць у тэхнікум, але не атрымалася. Каб не губляць год, прыехала ў Хойнікі на фабрыку, дзе праводзілі навучанне адразу на рабочым месцы. За некалькі месяцаў дзяўчына асвоіла майстэрства, якім займаецца па сёння. Жанчына вырабляе дэкаратыўныя прадметы як па сваіх задумках, так і па эскізу мастака.
На працягу 36 гадоў працуе гэта руплівая жанчына на фабрыцы мастацкіх вырабаў, дзе разам з такімі ж вопытнымі калегамі стварае прывабныя саламяныя сувеніры, якія таксама з'яўляюцца брэндам Хойніцкага раёна (атрымалі прыз глядацкіх сімпатый). Подробнее
Усе мы ведаем, як патрэбны сучаснай школе маладыя педагогі, шматгранныя і захопленыя, неардынарныя і таленавітыя. Дзяніс Лёўкін, настаўнік фізічнай культуры СШ № 1, — адзін з тых, каго прынята называць маладымі і перспектыўнымі, бо ў яго ёсць для гэтага важныя якасці — жаданне працаваць і жыць прафесіяй. Подробнее
Што можа быць даражэй за мірнае неба над галавой і шчасце жыць з роднымі на свабоднай Радзіме?! Так разважае ў сваім вершы васьмікласнік Друйскай школы Раман Жукоўскі. Подробнее
У першую нядзелю кастрычніка Беларусь адзначае Дзень настаўніка – свята, якое з упэўненасцю можна назваць усенародным: асоба педагога праходзіць праз лёс кожнага чалавека. Гэты дзень – цудоўная нагода яшчэ раз выказаць удзячнасць сваім настаўнікам, выкладчыкам, выхавацелям не толькі за набытыя веды і адукацыю, але і за мудрую падказку, жыццёвы арыенцір, шчырасць і неабыякавасць. Урачысты сход, прымеркаваны да Дня настаўніка, прайшоў у пятніцу, 5 кастрычніка, у гарадскім Доме культуры. Святочны настрой панаваў ужо ў фае, было шматлюдна. То тут, то там чуліся радасныя воклічы. Настаўнікі, выхавальнікі, педагогі дадатковай адукацыі са ўсяго раёна ўсміхаліся адзін аднаму і віншавалі са святам, а потым перамясціліся ў залу, дзе ад шчырых усмешак было цёпла. Подробнее
Аграрыі Віцебшчыны падвялі вынікі сельскагаспадарчага сезона 2018 года: у Верхнядзвінску прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі».
Самая, бадай, частая хірургічная аперацыя, якая робіцца не толькі ў Беларусі, але і ў многіх іншых развітых краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі, — выдаленне жоўцевага пухіра. І вядзе да яе жоўцекамянёвая хвароба або наяўнасць камянёў у жоўцевым пухіры. Захворванне вельмі распаўсюджанае: у агульнай структуры захваральнасці яно саступае толькі сардэчна-сасудзістым хваробам і цукроваму дыябету. Хто знаходзіцца ў зоне рызыкі і што садзейнічае ўтварэнню камянёў у жоўцевым пухіры, ці можна абысціся без аперацыі, калі дыягназ пастаўлены, расказаў хірург 11-й гарадской паліклінікі г. Мінска Яўген ТОЎСЦІК. Подробнее
У сярэдзіне жніўня Еўдакія Мікалаеўна Галаўко прымала віншаванні са 100-гадовым юбілеем. А ў мінулую пятніцу да яе зноў завіталі госці. І таксама з прыемнай місіяй: начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Павел Шылей і старшыня Юнькаўскага сельскага Савета Вячаслаў Врублеўскі ўручылі доўгажыхарцы новы пашпарт. Подробнее
Самая памятная вераснёўская падзея для выпускніка Андронаўскай базавай школы, а зараз дзесяцікласніка СШ №3 Клімента Гінько (на здымку) — удзел ва ўрачыстасці, якая адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў сталіцы краіны.
У мінулы аўторак прайсці ля гандлёвага павільёна “Инита” па вуліцы Чырвонаармейскай у Паставах і не зазірнуць туды было немагчыма. Дзверы ўпрыгожвала арка з рознакаляровых шароў, а на вітражах заманьвала рэклама піцы, сушы, ролаў. На месцы былога кафэ ў гэты дзень адкрылася кропка хуткага харчавання “СушиWok”. Подробнее
У канцы верасня на Пастаўшчыне цэлы тыдзень знаходзілася група нямецкіх школьнікаў і іх педагогаў. У наш раён яны прыехалі па праграме міжшкольных абменаў, якія ўжо 25 гадоў ажыццяўляюць паміж сабой Варапаеўская СШ і Рэальная школа горада Херцагенаўрах, што ў зямлі Баварыя. Подробнее
Крыху больш за месяц мінула са жнівеньскай канферэнцыі педагогаў, як прадстаўнікі школ, дзіцячых садкоў зноў сабраліся на ўрачыстасць. Нагодай стала прафесійнае свята — Дзень настаўніка. Подробнее
Конкурс праводзіўся 7 кастрычніка ў Цэнтры культуры аграгарадка Навасёлкі і выпрабоўваў на трываласць, творчасць і пазітыў 5 сямейных пар. Подробнее
У мінулую суботу ў аграгарадку Вішоў прайшло адно з галоўных свят у працоўным календары хлебаробаў – раённы фестываль-кірмаш “Дажынкі”. Подробнее
На мінулым тыдні прайшло пасяджэнне каардынацыйнага савета па дэмаграфічнай бяспецы ў канферэнц-зале райвыканкама. Намеснік старшыні райвыканкама У.М. Навіцкі, намеснік галоўнага ўрача Бярэзінскай ЦРБ Г.М. Усовіч, галоўны санітарны ўрач Бярэзінскага РЦГЭ В.С. Буйніцкі, урачы ЦРБ і РЦГЭ і іншыя члены камісіі абмеркавалі выкананне Дзяржаўнай праграмы “Здароўе нацыі і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гады. А дакладней, адну з падпраграм – “Прафілактыка ВІЧ-інфекцый”. Подробнее
Клапаціцеся пра здароўе. З гэтага, здавалася б, простага выразу пачалося выязное пасяджэнне каардынацыйнага савета па дэмаграфічнай бяспецы, якое прайшло ў аграгарадку Багушэвічы. З вяскоўцамі пагутарылі, адказалі на пытанні намеснік галоўнага ўрача Бярэзінскай ЦРБ Ганна Мар’янаўна Усовіч, урач-псіхіятр-нарколаг Вольга Дзмітрыеўна Жукоўская і загадчык Багушэвіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Ігар Аляксеевіч Клюсаў. Подробнее
На палетках раёна завяршылася азімая сяўба зерневых культур. Па інфармацыі райсельгасхарчу на 9 кастрычніка гэта работа выканана на 94 працэнты да задання. У ліку тых, хто паспяхова справіўся ў аптымальныя тэрміны правесці гэту кампанію, і калектыў сельгасфіліяла “Здравушка-агра”. Азімы клін тут склаў 1300 гектараў, з якіх па 400 гектараў занялі пшаніца і трыцікале і 500 гектараў – жыта. Подробнее
Яшчэ ў дзяцінстве самыя страшныя сны былі тыя, дзе мне снілася вайна. Ніякія нечысці не палохалі больш, чым ваенныя дзеянні. Нават праз 15 год помню адзін сон, быццам бачыла яго ўчора…Я хаваюся ў хаце сваей цеткі, якая стаіць у цэнтры горада. Калісьці вельмі прыгожая, але ў сне гэта проста дзіравыя сцены без даху. У вокнах даўно няма шкла, яны абыякава забіты старымі дошкамі. Праз невялікую шчыліну гляджу на вуліцу і бачу ворагаў. Час ад часу яны страляюць па навакольным хатам. Кулі свісцяць над маёй галавой, але самае страшнае… На маіх руках сядзіць мой маленькі пляменнік, за якога я вельмі баюся. Сваёй далонню зацісківаю яму рот, каб ворагі не пачулі, як ён плачыць і не забілі нас. Гэты сон ніяк не магу забыць, нават пачуцці страху засталіся як тады: 15 год назад. На машынах часам можна ўбачыць налепкі з подпісамі “Іду на Берлін”, “1941-1945 можам паўтарыць” і іншыя. Няўжо сёння ёсць людзі, якія сапраўды хочуць паўтарыць вайну. У тыя гады мы атрымалі перамогу, дзякуючы смеласці і адвазе савецкіх салдат, уменню аб’яднацца перад ворагам, сіле духа людзей таго часу і героям, якія рабілі неверагодныя подзвігі, не шкадуючы сябе. Калі чытаеш гісторыі іх жыцця, слезы наварочваюцца на вачах. Гісторыі простых людзей: малых і старых, хлопцаў і дзяўчат, якія у адзіночку і з сябрамі, змагаліся за Радзіму. Подробнее
Штогод 21 верасня большасць краін свету адзначаюць Міжнародны дзень міру, які нагадвае кожнаму з нас пра неабходнасць берагчы мірнае і спакойнае жыццё ў сваім доме, краіне і на ўсёй планеце. Цікава і весела ў гэты дзень праходзілі разнастайныя мерапрыемствы на Браслаўшчыне, спонсарам большасці з якіх з’яўляўся раённы фонд міру. Подробнее
На базе ААТ “Першамайск-агра” прайшоў традыцыйны раённы конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы араты”, у якім прынялі ўдзел трактарысты з розных гаспадарак раёна. Кожнаму прадстаяла пры дапамозе плуга шырынёй 3,2 метра максімальна якасна ўзараць звыш 10 гектараў зямлі. Подробнее
Гэты банкаўскі атрыбут — на любы густ і колер, а як жа выбраць прыдатны выключна вашаму дзіцяці? Подробнее
Віцебская абласная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» у пачатку чэрвеня аб’явіла конкурс «Спадчына малой радзімы. Віцебшчына ў мініяцюры», які праводзіцца ў рамках святкавання васьмідзесяцігоддзя ўтварэння Віцебскай вобласці. Подробнее
У мінулыя выхадныя наш раён наведала польская дэлегацыя для падпісання партнёрскага пагаднення паміж Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бальніцай і Тамашоўскім павятам Рэспублікі Польшча ў рамках праграмы “Польшча — Беларусь — Украіна на 2014-2020 гады”.Вітаючы гасцей на гасціннай жабінкаўскай зямлі, кіраўнік раёна Дзмітрый Гарадзецкі адзначыў, што партнёрскія дзелавыя зносіны і сяброўства з польскім бокам пачаліся два гады таму. Подробнее
Кіраўніцтва і калектыў СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага разумеюць важнае значэнне “музейнай педагогікі” ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе школьнікаў. Таму ва ўстанове ў поўнай меры выкарыстоўваецца патэнцыял гісторыка-краязнаўчага і літаратурна-краязнаўчага музеяў. Некалькі гадоў стараннямі педагогаў і вучняў рэалізуецца яшчэ і праект кабінета-імправізацыі “Вясковая школка пачатку ХХ стагоддзя” па матывах трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Подробнее
Самы старэйшы жыхар Хмелева Канстанцін Іванавіч Пятручык усё жыццё прысвяціў працы ў мясцовай сярэдняй школе. Пачынаў настаўнікам пачатковых класаў, затым навучаў дзетак беларускай і рускай мовам і літаратурам (Канстанцін Іванавіч філолаг па адукацыі). Сем гадоў быў намеснікам дырэктара школы, а наступныя дзесяць займаў дырэктарскую пасаду. Подробнее
Штогод на беларускія звалкі трапляе каля 4000 тон пластыкавых накрывак – гэта вялікая лічба. Таму ў 2018 годзе па ўсёй краіне быў запушчаны праект «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі». Галоўныя мэты праекта – дапамагчы цяжкахворым дзецям з захворваннямі нервовай сістэмы і рухальнымі парушэннямі: купіць неабходныя лекі, медыцынскае абсталяванне, сродкі рэабілітацыі, а таксама палепшыць экалагічную сітуацыю ў краіне. Подробнее