Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў расказаў журналістам аб перспектыўных праектах рэгіёна.
У ААТ “Дэмбрава” ўборка цукровых буракоў не спыняецца ні днём, ні ноччу. Камбайн “Holmer” насамрэч працуе ў полі круглыя суткі: акуратна абразае зялёнае бацвінне, беражліва выкопвае салодкія караняплоды і складвае ў бурты. Подробнее
Светлае, прыгожае, урачыстае мерапрыемства адбылося ў суботу ў Шчучыне з нагоды 300-годдзя прыбыцця ў наш горад Ордэна піяраў. Подробнее
Здавалася б, хіба складана быць культработнікам? Кожны дзень – святы, песні, танцы. Аднак за кулісамі застаюцца нялёгкія будні, стосы дакументаў, бяссонныя ночы… Але нягледзячы ні на што, гэтыя людзі дораць нам добры настрой, зараджаюць пазітывам і святкуюць поспех, калі мы ўсміхаемся.Работнікі культуры напярэдадні свайго прафесійнага свята атрымлівалі ўзнагароды, адкрывалі выставу, выконвалі песні ўласнага сачынення, паказвалі кіно і зрывалі шквал апладысментаў. Мабыць, гэта быў адзін з лепшых іх канцэртаў! Подробнее
Менавіта ў Дзень маці, 14 кастрычніка, здаецца, усе людзі адчувалі асаблівы святочны настрой. Яму спрыяла цудоўнае надвор’е, праваслаўнае свята Пакроваў Божай Маці і Дзень маці. Святкавалі ў кожным куточку раёна, а вось у ААТ “Івацэвічдрэў” пастараліся на ўсе “сто”, каб “выцягнуць” у гэты выхадны дзень маладых бацькоў з дзецьмі ў спартыўную залу. І як былі ўдзячныя гэтыя сем’і кіраўніцтву і прафкаму прадпрыемства, якія выступілі арганізатарамі спартакіяды “Мама, тата, я – спартыўная сям’я”, прысвечанай светламу святу – Дню маці. Шквал атрыманых эмоцый стаў найлепшым падарункам маладым мамам і іх сем’ям. І сумесна праведзены час на спартыўнай пляцоўцы яшчэ больш паспрыяў умацаванню сямейных адносін, згуртаванасці працоўнага калектыву. Подробнее
Адшумеў, адспяваў у мінулую суботу, 13 кастрычніка, традыцыйны сельскагаспадарчы восеньскі кірмаш, які ладзіўся па вуліцы Заслонава. Гараджан і гасцей горада чакалі багатыя гандлёвыя палаткі і машыны сельгаспрадпрыемстваў, фермераў, раённага спажывецкага таварыства, індывідуальных прадпрымальнікаў. Подробнее
У мінулую пятніцу, 12 кастрычніка, у Івацэвіцкім гарадскім Доме культуры прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя самаму пяшчотнаму і душэўнаму святу – Дню маці. Усе словы, усе песні, якія гучалі ў гэты дзень, былі працятыя цёплымі і шчырымі пачуццямі да самай роднай з жанчын – матулі. Маці – выток усяго: і таго, што было, і таго, што яшчэ будзе, яна даруе нам жыццё і на працягу ўсяго нашага лёсу ідзе побач, а мацярынская любоў з’яўляецца для нас невычэрпнай крыніцай сілы і надзеі, да якой мы звяртаемся ў радасныя і цяжкія моманты жыцця. Хочацца думаць, што ніводная матуля ў гэты кастрычніцкі сонечны дзень не засталася без святочных віншаванняў. Жанчын-маці ўшаноўвалі, напэўна, у кожным працоўным калектыве, у школах і дзіцячых садках. Подробнее
Дыплом IIIступені XVабласнога фестывалю-конкурсу народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» у горадзе Мар'іна Горка атрымаў вакальны ансамбль Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў "Іслачанка" (кіраўнік Ю. В. Скурко) сумесна з народным інструментальным ансамблем "Arslonga" (кіраўнік М. В. Лагутка), якія прадстаўлялі Валожынскі раён. Подробнее
У аўторак у сталічнай гасцініцы “Арбіта” прайшла сустрэча Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь з ветэранамі вайны і працы Міншчыны, прымеркаваная да Дня пажылых людзей. Подробнее
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 67079, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
Значная падзея адбылася на бягучым тыдні ў аграгарадку Кушлікі: у аўторак намаганнямі працаўнікоў мясцовай гаспадаркі ў цэнтры населенага пункта быў пасаджаны яблыневы сад. Подробнее
Гэта і іншае — без аглядкі на пол
Ваенная справа, якая здаўна лічылася выключна мужчынскім заняткам, зараз прыцягвае і дзяўчат. У 2016 годзе на агульнавайсковы факультэт паступілі адразу дзве прадстаўніцы прыгожага полу. З адной з іх — Валерыяй Зышчык, якая вучыцца ўжо на трэцім курсе, і сустрэліся карэспандэнты «Чырвонкі. Чырвонай змены», каб даведацца пра тое, наколькі складана насіць пагоны на жаночых плячах. Подробнее
Беларускі крымінальны вышук 5 кастрычніка адзначыў свой векавы юбілей. Гэта калі афіцыйна весці храналогію ад стварэння рабоча-сялянскай міліцыі. Але што цікава, яшчэ ў 1468 годзе ў ВКЛ у час княжання Казіміра Ягелончыка быў створаны першы крымінальны закон – Судзебнік Казіміра. А ў другой палове ХІХ стагоддзя ў Расійскай імперыі, у тым ліку і ў Мінску, у адказ на рост злачыннасці была створана служба вышуковай паліцыі. У 1913 годзе на міжнародным з’ездзе крыміналістаў расійская вышуковая паліцыя была прызнана лепшай у свеце па раскрывальнасці злачынстваў. Дарэчы, вышук Расійскай імперыі на той час узначальваў ураджэнец Бабруйскага ўезда Аркадзь Кашко. Гэта ён стварыў унікальную сістэму ідэнтыфікацыі асобы, якую пазней запазычыў Скотланд-Ярд.10 лістапада сваё прафесійнае свята святкуюць праваахоўнікі старэйшага пакалення, тыя, хто апрануў пагоны ў савецкі час. Такім чынам, якую б назву не мела праваахоўная служба — паліцыя, міліцыя, яна заўсёды вырашае аднолькавыя задачы ў грамадстве: ахоўвае правапарадак, стаіць на абароне маёмасці і жыцця грамадзян, змагаючыся са злачыннасцю. Знаёмства з міліцыяй звычайна пачынаецца з аператыўнай часці, куды большасць грамадзян звяртаецца па дапамогу, калі нехта ў адносінах да іх парушыў закон. Як працуецца ў гэтай службе сённяшнім міліцыянерам, і высвятляла карэспандэнт “РВ”. Подробнее
Днямі ў раёне праездам пабывала дэлегацыя паліцыі Латвіі. На докшыцкай зямлі ёсць месца, куды латышскія вартавыя правапарадку наведваюцца кожны раз, калі здараецца нагода быць у нашых краях. На гэты раз яны па запрашэнні беларускага боку накіроўваліся ў Мінск на святкаванне 100-годдзя крымінальнага вышуку. І, тым не менш, хаця б на кароткі час, але наведаліся ў вёску Тумілавічы, дзе на мясцовых могілках пахаваны старшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Гамановіч. Подробнее
Мора кветак, паветраныя шары, сонейкі, домікі, партрэт жанчыны з дзіцем на руках, чалавечкі, якія ўзяліся за рукі, малы ў капусце, надпісы «Усё пачынаецца з мамы», «Хай заўсёды будзе мама!», «Са святам, мамы»... Подробнее
Андрэй Сідарэйка нарадзіўся ў вёсцы Каравацічы суседняга Рэчыцкага раёна. І тым не менш буда-кашалёўскі край яму не чужы, бо нейкі час юнак працаваў у рэдакцыі нашага “Авангарда”. На старонках газеты рэгулярна змяшчаліся яго журналісцкія матэрыялы. А пераехаўшы ў Мінск, ён актыўна ўзяўся за літаратурную творчасць. У штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і часопісе “Маладосць” штогод пачалі з’яўляцца яго апавяданні, амаль у кожным нумары часопіса “Вожык”, за рэдкім выключэннем, – вясёлыя гісторыі, гумарэскі і фельетоны. Подробнее
Жартоўныя песні, танцы, прыпеўкі і мініяцюры – «Уваравіцкі кірмаш» звярнуў у бок гумару. Подробнее
16 кастрычніка спаўняецца 90 гадоў выдатніку народнай асветы, заслужанай настаўніцы Беларускай ССР, узнагароджанай Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Вользе Міхайлаўне Дзенісюк. Яна працавала да выхаду на пенсію настаўніцай пачатковых класаў СШ №1 г. Івацэвічы, а потым яшчэ дзевяць гадоў вучыла дзяцей пачатковай школы ў СШ №3 і СШ №4 г. Івацэвічы. Педагагічны стаж Вольгі Міхайлаўны – 46 гадоў. Днямі мы пазнаёміліся з гэтай яшчэ даволі бадзёрай жанчынай-аптыміст-кай, якая ў сваім ганаровым узросце захавала цудоўную памяць, лёгкую хаду і, на дзіва, яшчэ ў гэтую восень шчыравала на сваім агародзе. Подробнее
Такімі словамі можна распачаць гісторыю стварэння вакальнай групы выкладчыкаў ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Івацэвічы” “Муза-Арт”, якая напярэдадні прафесійнага свята, Дня работнікаў культуры, адзначана Пісьмом падзякі раённага выканаўчага камітэта. Подробнее
Са шматдзетнай сям’ёй Папчэняў (на здымку), што пражывае па вуліцы Анодзіна ў Вялікай Гаці, аказваецца, мы калісьці сустракаліся, і ў гаспадароў захоўваецца той артыкул. Прызнацца шчыра, пра прозвішча іх я з гадамі забылася, а вось хата засталася ў памяці – надта ж цёпла было ў ёй. І гаспадар, памятаю, хваліў дом, які ім гаспадарка выдзеліла: бярэмца дроў кінеш у грубку – і “ташкент”. Дзеці, а на той час наведвання сям’і іх было трое, бегалі ў маечках па хаце, за вокнамі якой была позняя халодная восень. Не раз аўтар радкоў расказвала маладым, хто збіраўся купіць хату, што ў вёсках сустракаюцца такія цудоўныя хаты, як хата Папчэняў. І вось праз 12 гадоў мы зноў на парозе той хаты, дзе мама Марына Яўгеньеўна сёлета ўзнагароджана ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяцярых дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Подробнее
У тым, што вёска мае шмат перспектыў развіцця, упэўніліся ўдзельнікі VI Маладзёжнага Форуму Беларусі і Расіі “Моладзь за Саюзную дзяржаву” падчас наведвання СВК “Калгас “Радзіма”. Подробнее
Сапраўднае шчасце – вясёлае, звонкае, цікаўнае і шумнае – жыве ў доме мастаўчан Наталлі і Сяргея Дудко. Яно пасялілася тут разам з нараджэннем дачушкі Паліны, а пасля толькі памнажалася са з’яўленнем на свет сыноў Мікалая і Ромкі. Любоў і дабрыня, узаемаразуменне, павага і жыццярадаснасць складаюць аснову іх сям’і, якой нядаўна споўнілася дзевяць гадоў. Подробнее
У музеі можна… пачаставацца смачнымі блінамі, а ў бібліятэцы – пасябраваць з піратам і знайсці сапраўдны скарб. Здзіўлены? А вось рабяты, што часта наведваюць раённую дзіцячую бібліятэку і музей “Лес і чалавек”, могуць падцвердзіць, што гэта рэальны факт. Подробнее
Восеньская пара зачароўвае нас сваімі фарбамі, натхняе на творчасць. Важна не прапусціць гэтых імгненняў, бо менавіта яны – самы цікавы спосаб развіцця дзіцяці праз яднанне з прыродай: шышкамі, жалудамі, лісцем, каштанамі, гароднінай. Подробнее
Напярэдадні Дня работнікаў культуры карэспандэнт газеты сустрэўся з начальнікам аддзела культуры райвыканкама Таццянай Ражэвай і папрасіў яе адказаць на шэраг пытанняў. Таццяна Мар’янаўна з задавальненнем прыняла прапанову расказаць аб сферы, якую яна курыруе. Подробнее