На Случчыне ў рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, а таксама падчас акцыі «Чысты лес» праводзілі азеляненне, уборку ад смецця, добраўпарадкаванне тэрыторый. Подробнее
У рамках рэспубліканскай акцыі «Чысты лес-2018», агульнарэспубліканскага маладзёжнага праекта «#ЗаДело!», а таксама з нагоды святкавання юбілейнага дня нараджэння Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі актывісты БРСМ з ліку працоўнай моладзі раёна пасадзілі 100 сотак лесапаласы! Подробнее
Гледачы, якія прыйшлі на стадыён «Юнацтва», засталіся задаволенымі. Яны сталі сведкамі, як мячы адзін за другім, а ўсяго дванаццаць, уляталі ў вароты. Галоўнае ж, што ў сустрэчы стаўбцоўскай каманды «Нёман-Агра» і мінскай «Энергетык-БГАТУ» з лікам 7:5 перамаглі стаўбчане. Подробнее
У мінулую суботу ў Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў прайшла акцыя па добраўпарадкаванні з удзелам работнікаў апарату Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Памочнікаў прыехала вялікая група. Іх тут чакалі, але і самі работнікі сацыяльнай установы дружна выйшлі з раніцы з граблямі і мяцёлкамі. На тэрыторыі ўстановы расце шмат вялікіх дрэў, таму бесперапынная работа ў гэтую асеннюю пару – уборка лісця. Подробнее
Адзінаццацікласніца СШ № 2 Яна Гамза і дзесяцікласнік СШ № 3 Дзмітрый Суднік адправіліся ў Новасібірск, дзе праходзіць алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць». Подробнее
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 67079, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
У раённым цэнтры культуры ў мінулую нядзелю адбыўся канцэрт дзіцячай вакальнай студыі эстрадных спеваў “Фартуна” дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета”. Подробнее
Традыцыям беларускага народа, захаванню і развіццю нацыянальнай культуры быў прысвечаны Адзіны дзень інфармавання, што прайшоў на Мастоўшчыне 18 кастрычніка. Подробнее
У кожнага з нас ёсць свой запаветны куточак, які мы называем малой радзімай. У адных — гэта месца, дзе ён нарадзіўся, у другіх – дзе працуе і атрымаў прафесійнае прызнанне, у трэціх – дзе знаходзіцца крыніца яго творчага натхнення. Тут утульна і спакойна, лёгка дыхаецца і думаецца, тут заўсёды можна знайсці падтрымку родных і блізкіх па духу людзей... Подробнее
12 кастрычніка Вользе Міхайлаўне Якімовіч з в. Горталь споўнілася 90 гадоў. Гэтую сціплую жанчыну ў вёсцы ведаюць усе, як самую шчырую верніцу і прыхаджанку храма Святой Жываначальнай Тройцы гарадскога пасёлка Целяханы. У свае 90 яна ў кожнае праваслаўнае свята і ў кожную нядзелю стараецца папасці на царкоўную службу, калі не ў Целяханах, то ў Горталі, але каб толькі не прапусціць набажэнства. Подробнее
Працягвае сваю работу пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па са-дзейнічанні занятасці насельніцтва Івацэвіцкага райвыканкама, пасяджэнні якой прайшлі ў бягучым годзе ў Целяханскім (двойчы) і Любішчыцкім сельвыканкамах. Нагадваем, на гэтыя пасяджэнні запрашаюцца грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю і каму трэба аказаць дапамогу ў працаўладкаванні. Подробнее
Раёнка ўжо двойчы паведамляла на сваіх старонках, што ў лясах нашага раёна блукае мядзведзь. Сляды яго бачылі ў паляўнічых угоддзях на Целяханшчыне. Вось новыя факты, якія сведчаць аб тым, што ціхімі паводзінамі буры звер не вызначаецца. Подробнее
Эстафету пакроўскіх кірмашоў перанялі і школы. Так у суботу, 13 кастрычніка, традыцыйны дабрачынны кірмаш праходзіў і на тэрыторыі сярэдняй школы №1 г. Івацэвічы, дзе гасцінна сустракалі ўсіх, хто прыйшоў на свята ўраджаю (на здымку). Шырокі і багаты, песенны і гасцінны, шчодры і таленавіты – усё гэта пра школьны кірмаш, дзе весела і шумна ішоў гандаль. Подробнее
У мінулыя выхадныя ў Брэсце адбыўся абласны чэмпіянат па лазертагу, прысвечаны 100-годдзю камсамола, арга-нізатарам якога традыцый-на выступае Брэсцкі абласны камітэт ГА “БРСМ”. Сапраўдныя баталіі з несапраўднай зброяй адбыліся на тэрыторыі маладзёжнага патрыятычнага цэнтра Брэсцкай крэпасці. Подробнее
У мінулую нядзелю, 14 кастрычніка, калі праваслаўныя вернікі святкуюць Пакровы, надзвычай цёплая атмасфера панавала ў Сороцкім сельскім Доме культуры. Подробнее
У верасні споўнілася 195 гадоў з дня нараджэння паэта, публіцыста, крытыка, перакладчыка, этнографа Уладзіслава Сыракомлі. З гэтай нагоды на Любаншчыну завіталі госці – прадстаўнікі Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, метадысты ўстаноў дадатковай адукацыі вобласці, іншыя – усіх аб’яднала Наталля Іванаўна Обухава, метадыст аддзела эколага-краязнаўчай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Подробнее
У рамках Тыдня маці адбылася акцыя «Павіншуем маму з малышом». Подробнее
Сярод педагогаў Любанскай дзіцячай школы мастацтваў маецца некалькі сямейных тандэмаў, у іх ліку і сям’я Шагавых.
Мікалай Аляксандравіч і Святлана Мікалаеўна – абое яркія творчыя асобы, таленавітыя і апантаныя – пазнаёміліся яшчэ ў студэнцкія гады. Пасля заканчэння Інстытута культуры маладыя людзі пажаніліся, а неўзабаве прыехалі на Любаншчыну, на малую радзіму Мікалая. Подробнее
Кожнаму жыццё даруе такія сустрэчы, пасля якіх ягоная дарога можа павярнуць у самы нечаканы бок. Напрыклад, для Ларысы Харс лёсавызначальным стала знаёмства з настаўніцай Верай Мацвееўнай Шумавец. Яшчэ ў школьныя гады педагог разгледзела ў дзяўчыне здольнасці да замежнай мовы і дапамагла вызначыцца з будучай прафесіяй, якой гераіня прысвяціла амаль палову свайго жыцця.
Гэта сёння мы ведаем Ларысу Уладзіміраўну Харс як старшыню Азяцкага сельвыканкама, а спачатку 24 гады яна адпрацавала ў школе гэтага аграгарадка настаўніцай англійскай мовы. Неверагоднае жаданне стаць студэнткай Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў нарадзілася падчас свята адчыненых дзвярэй ва ўстанове. Подробнее
Яе звонкі ясны голас ведаюць і пазнаюць многія жабінкаўцы. І гэта зусім не дзіўна. Настолькі шмат мерапрыемстваў правяла за апошнія дзесяцігоддзі Валянціна Славуціч у якасці вядучай на розных раённых падмостках. Да таго ж шчырая прамяністая ўсмешка, якою Валянціна Анатольеўна нібыта дзеліцца са сваімі суразмоўцамі, літаральна ўзнімае настрой і дорыць супакой.
У 1989-м Ала Буцько прыйшла на працу медыцынскай сястрой у санаторый “Буг”. З тае пары застаецца верная сваёй прафесіі, установе, яе калектыву. З пацыентамі заўсёды ветлівая і ўважлівая. Такія адносіны бачыла кожны раз, калі сама адпачывала ў здраўніцы і наведвала кабінет кампрэсійнай тэрапіі, у якім працуе Ала Пятроўна. Подробнее
Як вядома, каб запаліць іншых, патрэбна самому гарэць, а не тлець. Кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 5 Жабінкі Вераніка Пятрынчык “гарыць” сваёй прафесійнай справай, не шкадуе сардэчнага цяпла ў рабоце з дзецьмі, і тыя адплачваюць свайму педагогу любоўю і павагай. Подробнее
20 кастрычніка адбыўся раённы суботнік. Галоўнай мэтай яго правядзення была неабходнасць прыбраць восеньскае апалае лісце і смецце, падрыхтаваць паркі і скверы, прылеглыя да ўстаноў і арганізацый тэрыторыі да зімы. Падчас суботніка на тэрыторыі раёна былі добраўпарадкаваны месцы воінскіх пахаванняў і помнікі. Прадстаўнікі працоўных калектываў і моладзь, старэйшае пакаленне, вучні школ і члены грамадскага аб’яднання БРСМ масава выйшлі на суботнік і папрацавалі з карысцю для свайго горада і раёна. Подробнее
«Лепшы горад (раён, вобласць) для бізнесу Беларусі-2018» Подробнее
У панядзелак Пастаўшчыну наведала старшыня Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» Таццяна Туманава. У наш раён яна прыехала, каб уручыць пасведчанні «Дзіця міру» і матэрыяльную дапамогу дзеткам, якія з'явіліся на свет 21 верасня — у Міжнародны дзень міру. Подробнее