Ніна Архіпаўна Бяляўская вядомая ў нашым раёне: у свой час яна працавала механізатарам у калгасе “Рассвет” і ў гэтай зусім нежаночай прафесіі паказвала настолькі высокія вынікі, што ў 1977 годзе стала пераможцай Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва жанчын-механізатараў і заваявала Прыз працоўнай славы імя Пашы Ангелінай. Гэтая ганаровая ўзнагарода — вынік яе ўпартай шматгадовай працы, любові да прафесіі, роднай зямлі. Подробнее
У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва ў Магілёве адбылася сустрэча-нарада намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзіміра ЖАЎНЯКА з ідэалагічным актывам вобласці. Подробнее
Гомельская раённая прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сёлета выступіла з ініцыятывай праводзіць ушаноўванні не толькі тых камбайнёраў, якія вызначыліся на жніве зерневых. Вырашана адзначаць і экіпажы, якія дабіліся высокіх намалотаў на кукурузных палетках.
Падобны падыход да людзей, якія сваёй працай забяспечваюць харчовую бяспеку нашай краіны, поўнасцю апраўданы — лічаць у галіновым прафсаюзе. Подробнее
Усяго па Мастоўскім раёне ў час восеньскіх канікулаў свае дзверы адчынілі дзевяць лагераў з дзённым знаходжаннем – тры ў горадзе і шэсць у сельскіх навучальных установах. Наведваюць іх трыста вучняў рознага ўзросту ад шасці да чатырнаццаці гадоў. Подробнее
Пра свой аграгарадок Вялікая Рагозніца і суседнія вёскі расказвае мясцовы жыхар, старшыня Пескаўскага сельсавета В. КАВАЛЕВІЧ. Подробнее
Мая актыўная праца ў камсамоле пачалася ў сямідзясятыя гады XX стагоддзя. Сакратаром пярвічнай арганізацыі ў Маўчадскай санаторнай школе-інтэрнаце Баранавіцкага раёна я набіралася вопыту пад кіраўніцтвам любімага настаўніка Анатоля Іванавіча Качанава. Подробнее
“Мы ганарымся радзімаю малою – вялікая Радзіма ад гэтага мацней” — менавіта гэтыя словы з паэтычнага прывітання начальніка ўпраўлення адукацыі Мастоўскага райвыканкама Валянціна Ціхановіча сталі лейтматывам творчай справаздачы ўстаноў адукацыі Мастоўскага раёна. Подробнее
Завяршыўся XXIконкурс работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Прыемна, што ў ліку лепшых аказаліся чатыры даследаванні рабят са школ Валожыншчыны. Подробнее
Кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” РЦК Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч за значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за подпісам прэм’ер-міністра краіны Сяргея Мікалаевіча Румаса. Уручэнне адбылося падчас урачыстасці з нагоды Дня работнікаў культуры, якая прайшла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў сталіцы. Усяго высокай адзнакі сваёй працы на мерапрыемстве ўдастоіліся 7 дзеячаў культуры Міншчыны, у ліку іх – і наша зямлячка. Подробнее
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 67079, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 67079, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 67079, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
Адкрыццё выставы з такой назвай прайшло ў зале музея ў райцэнтры. Яе часова перадаў літаратурны музей Петруся Броўкі, што ў Мінску. Прысвячаецца яна слыннаму беларускаму паэту і энцыклапедысту. П. Броўка — народны паэт Беларусі, заснавальнік Беларускай савецкай энцыклапедыіі. Усе, хто завітаў у гэты дзень, мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам беларускага паэта.Вядучыя мерапрыемства — дырэктар і навуковы супрацоўнік Чашніцкага гістарычнага музея Людміла Касцянка і Сцяпан Зобаў расказалі пра асноўныя факты з біяграфіі класіка беларускай літаратуры. Подробнее
31 кастрычніка начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Аляксееўна Цітова ўручала ў спартыўнай зале фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” ганаровыя граматы камандам-пераможцам раённай штогадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры па валейболе. Подробнее
Нядаўна сустрэла маладога чалавека. У свае трыццаць «з хвастом» працоўнага стажу ў яго з камароў нос. Яшчэ ў студэнцкія гады ён надоўга трапіў за краты за распаўсюджванне наркотыкаў. Аднак у турме набыў рабочую спецыяльнасць і адразу пасля вызвалення з дапамогай бацькоў уладкаваўся на працу рабочым. Подробнее
Бярэзінскі край не мае шчодрай жытняй нівы, буйных прамысловых і сельскагас-падарчых прадпрыемстваў, затое тут жывуць і плённа працуюць крэатыўныя работнікі культуры. Яны здольныя сваімі творчым гарэннем і бясконцай фантазіяй не толькі ператварыць шэрыя будні ў запамінальныя святы, дапамагчы кожнаму рэалізаваць здольнасці і надаць упэўненасці, але і ўмацаваць сем’і, падарыць ім адчуванне шчасця. Гэта адкрыццё зрабілі спецыялісты раённых цэнтраў культуры, цэнтралізаваных клубных сістэм і метадычных службаў у ходзе абласнога семінара–практыкуму “Роля клубных устаноў раёна ў наладжванні сямейнага адпачынку”. Подробнее
У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі аддзялення дзённага знаходжання Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна. Ім быў прапанаваны экскурс у гістарычнае мінулае Беларусі пад назвай «Беларускія народныя інструменты».Прысутныя даведаліся, на якіх музычных інструментах ігралі нашы продкі, а якія і сёння гучаць не толькі ў народных, але і ў прафесійных калектывах. Подробнее
У кастрычніку 2019 года ў Беларусі адбудзецца важная падзея, якая датычыцца літаральна кожнага жыхара краіны – перапіс насельніцтва. І хаця да таго, як перапісчыкі завітаюць у ваш дом, застаецца яшчэ шмат часу, падрыхтоўка да адказнага мерапрыемства ідзе ўжо поўным ходам. Аб тым, якая работа па падрыхтоўцы да перапісу вядзецца ў нашым раёне, расказала начальнік аддзела статыстыкі Навагрудскага раёна Наталля Лаўская. Подробнее
З 1 кастрычніка 2018 года ўнесены змены ў запаўненне і прадстаўленне дакументаў персаніфікаванага ўліку. Подробнее
Не зусім звычайная эстафета прайшла 25 кастрычніка ў спартыўнай зале Навагрудскага аграрнага каледжа. На спартыўнай пляцоўцы сустрэліся навучэнцы каледжа – члены маладзёжнага атрада аховы правапарадку і зборная каманда супрацоўнікаў РАУС і Дэпартамента аховы. Арганізатарамі сустрэчы выступілі РА «БРСМ» і адміністрацыя каледжа. Подробнее
Цэнтрам жыцця ў вёсцы па праву лічыцца школа. І Валеўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа не выключэнне. Першая школа ў Валеўцы з’явілася ў 1869 годзе. Сёння прыгожая і сучасная Валеўская школа працягвае адкрываць краіну ведаў для хлопчыкаў і дзяўчынак. Подробнее
Пра работу ў сельскай гаспадарцы не па чутках ведае Аляксандр Бурмо. Хлопцу толькі дваццаць чатыры гады, а ён ужо галоўны аграном СРДУП «Свіцязь». Подробнее
Аб асаблівасцях выхавання дзяцей мы разгаварыліся са шматдзетнай мамай Наталляй Тараскевіч, якую сустрэлі на пляцоўцы каля дзіцячага сада. Ён аб’яднаны са школай у вучэбна-педагагічны комплекс. Подробнее
Традыцыйны і папулярны сярод бярэзінскіх школьнікаў конкурс “Вучань года” ў гэтым навучальным годзе адмяняецца. Замест яго будзе наладжаны больш грандыёзны праект “Вучань года Мінскай вобласці — 2019”. Новая назва абяцае новыя ўмовы і выпрабаванні для жадаючых атрымаць пачэсны школьны тытул. Якія ж яны? Подробнее
– Многія дамы ў Валеўцы нічым не адрозніваюцца ад гарадскіх, а можа нават і лепшыя. Маладыя стараюцца, каб было прыгожа. Ды і старэйшае пакаленне бярэ з іх прыклад, – расказвае Дзмітрый Вячаслававіч, пакуль мы накіроўваемся на вуліцу Маладзёжную і спыняемся каля самага адметнага дома. Акуратная агароджа, прыгожы двор з газонам і клумбамі радуюць вока. Подробнее