Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе Яўген Мікалаевіч Жураў вядомы далёка за межамі Бярэзінскага раёна. Надоўга ўславілі яго трэнерскі талент і любоў да грэка-рымскай барацьбы навучэнцы раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, сярод якіх прадстаўнічы атрад кандыдатаў у майстры спорту і майстроў спорту.
У гонар славутага спартыўнага настаўніка кожны год наладжваецца адкрыты абласны турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Я. М. Журава. Подробнее
З 25 верасня ўступілі ў сілу новыя Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2018 года № 112 “Аб паляванні і вядзенні паляўнічай гаспадаркі”. Указам прадугледжаны шэраг змен, што датычаць пераліку паляўнічых жывёл і тэрмінаў палявання, набыцця паляўнічых пуцёвак і парадку запаўнення дакументаў, неабходных для палявання. Разбіраемся ў новаўвядзеннях разам з намеснікам начальніка Бярэзінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзмітрыем Пятровічам Жукоўскім: Подробнее
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 67079, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
Людзі, якія прыязджаюць у Крэва, напэўна, заўважаюць, што апошнім часам размешчаны тут старажытны замак пакрысе мяняе сваё аблічча, у ім выконваюцца пэўныя віды работ. Аб тым, што тут робіцца і як будзе выглядаць замак, распавядае начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва. Подробнее
Намеснік дырэктара СШ №1 Леанарда Стальчынская, якая неўзабаве адзначыць чарговы жыццёвы юбілей, з цеплынёй узгадвае сваё дзяцінства, родную вёску Круні, пачатковую школу, а потым і сярэднюю ў Войстаме, настаўнікаў: Вольгу Васільеўну Альхімовіч, Мікалая Іванавіча Царыка, Лідзію Міхайлаўну Чаргейку, Людмілу Мікалаеўну Барысевіч, якая была першым класным кіраўніком. Подробнее
Калі няма зубоў — хлеб разжуеш заўсёды,
Хлеба няма — найгоршая бяда! Подробнее
– З кожным годам напярэдадні асенне-зімовага сезона ўсё больш дзяцей і дарослых прышчапляюцца ад грыпу. Сёння навукай даказана эфектыўнасць і бяспека сучасных вакцын супраць грыпу. Подробнее
Апошнім часам змешаныя баявыя мастацтвы набіраюць папулярнасць у розных краінах свету. Беларусь не з'яўляецца выключэннем. Гэты від спорту дае магчымасць кожнаму сябе рэалізаваць, нягледзячы на антрапаметрычныя даныя. Мы пагутарылі з Віталем Улічам, трэнерам па змешаных баявых мастацтвах Стаўбцоўскага ФАКа. Акрамя таго, Віталь з'яўляецца прадстаўніком клуба «Акадэмія ММА» ў Стоўбцах, удзельнікам і пераможцам шматлікіх турніраў у розных краінах свету. Подробнее
Мы заўсёды захапляемся сямейнымі парамі, якія пражылі ў шлюбе шмат гадоў. Асаблівая пашана тым людзям, якія праз дзесяцігоддзі здолелі пранесці каханне, павагу адно да аднаго, захавалі ў сваіх душах і сэрцах цеплыню пачуццяў. Напрыканцы кастрычніка, які традыцыйна лічыцца ў народзе самай «ураджайнай» на вяселлі парой, сваё, цяпер ужо залатое вяселле, адзначылі Генадзій Адамавіч і Таісія Паўлаўна Цвіркі з Залужжа. Пяцьдзясят гадоў – гэта большая частка жыцця, а правесці столькі часу з каханым чалавекам, без сумнення, вялікае шчасце і сапраўдны подзвіг. «Мне цябе Бог даў», – часта паўтарае сваёй палавінцы Генадзій Адамавіч. «Лёс», – падтаквае мужу Таісія Паўлаўна. Што за вышэйшая сіла паспрыяла іх знаёмству, зараз высветліць цяжка. Подробнее
Яшчэ з мінулай восені намаганні аграрыяў Любаншчыны былі накіраваны на атрыманне ў гэтым годзе высокіх ураджаяў з ніў і палёў. Подробнее
У нядзелю ў Храме Казанскай іконы Божай Маці адбылося ўрачыстае богаслужэнне ў гонар прастольнага свята. Боскую літургію ўзначаліў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Подробнее
11 лістапада споўніцца пятнаццаць гадоў з таго дня, як на базе ўстановы дашкольнай адукацыі, размешчанай у вёсцы Старыя Юрковічы, быў адкрыты
дзіцячы сацыяльны прытулак. Подробнее
У гэтым мерапрыемстве, якое ўжо стала традыцыйным для нашага раёна, прынялі ўдзел каля сямідзесяці юнакоў. Не сёння-заўтра яны адправяцца праходзіць тэрміновую ваенную службу. Подробнее
Яшчэ ў канцы шасцідзясятых амерыканскія псіхолагі вылучылі так званую тэорыю «шасці рукапацісканняў», згодна з якой любыя два чалавекі на Зямлі раздзелены пяццю агульнымі знаёмымі. Гэтая тэорыя і сёння застаецца недаказанай, але як тут не паверыць у яе існаванне пасля пачутай гісторыі. Як ужо ведаюць падпісчыкі афіцыйных груп выдання ў сацыяльных сетках, на мінулым тыдні ў раённым Цэнтры культуры адбылася творчая сустрэча з акцёрам расійскага тэатра і кіно Ігарам ПЯТРЭНКАМ, на пачатку якой артыст даў адказы на пытанні журналістаў «Голаса Любаншчыны». Адзін з іх, можна сказаць, і пацвердзіў існуючую тэорыю. Подробнее
Штогод сёмага лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. 101 год таму адбылася падзея, якая аказала вырашальны ўплыў на ўсе падзеі ХХ стагоддзя, на практыцы рэалізавала шматвекавыя мары чалавецтва аб справядлівым грамадстве. З гэтай нагоды ва ўсіх гарадах праходзяць мітынгі. Не стаў выключэннем і Шчучын. Подробнее
Традыцыйна ў краіне напярэдадні 7 лістапада ўводзяцца ў эксплуатацыю розныя аб’екты вытворчага і сацыяльнага прызначэння. У Бялынічах сёлета адбылася ўрачыстасць з нагоды здачы 40-кватэрнага жылога дома. У ім доўгачаканае жыллё атрымалі 28 мнагадзетных сем’яў, якія пабудавалі яго на льготных умовах. Яшчэ 12 кватэр адносяцца да арэнднага жылля. Подробнее
Напрыканцы кастрычніка самая масавая маладзёжная арганізацыя савецкага перыяду — ВЛКСМ —
адзначыла стагоддзе з дня заснавання. Мне прыемна, што да гэтай даты самае непасрэднае дачыненне маю і я. Бо мне пашчасціла быць не толькі актыўным членам Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі падчас вучобы ў школе, інстытуце, але і папрацаваць сакратаром тады самай шматлікай у раёне пярвічнай камсамольскай арганізацыі — Свірскага СПТВ-207. Тыя гады як самыя лепшыя, незабыўныя — і сёння ў маім сэрцы. Ды і як можна выкінуць з яго часцінку жыцця, напоўненага цікавымі фактамі і падзеямі, новымі сустрэчамі і знаёмствамі?! І дагэтуль памятаю, як на пасяджэнні бюро райкама камсамола мяне разам з іншымі школьнікамі-аднагодкамі прымалі ў ВЛКСМ, як уручалі білет. Прычым гэту прыемную місію выконваў тады Віктар Парфянцоў, які быў першым сакратаром Мядзельскага РК ВЛКСМ. Подробнее
У Віцебскай абласной філармоніі ў VIII раз прайшоў абласны агляд-конкурс харэаграфічных калектываў “Прыдзвінскія карункі”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча культуры Беларусі І. А. Серыкава. Подробнее
Валавая вытворчасць прадукцыі буйной рагатай жывёлы ў ААТ “Вараніно” склала за 10 месяцаў сёлетняга года 983 тоны альбо 100,6 працэнта да мінулагодняга ўзроўню. Сярэднесутачныя прывагі — 490 грамаў. Толькі размова зараз пойдзе не аб справах гэтай важнай галіны, у якой налічваецца 3242 галавы, а будзе датычыцца непасрэдна калектыву фермы №1 па дарошчванню маладняку, якую вось ужо два дзесяткі гадоў узначальвае Ніна Максімаўцова (на здымку). Подробнее
Пад такой назвай у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны Году малой радзімы. На свяце прысутнічалі бібліятэкары раёна, навучэнцы Пінскага педкаледжа, члены клуба літаратараў Піншчыны «Пінчукі» і проста прыхільнікі літаратурнага слова. Подробнее
Мінуў амаль роўна год – 4 лістапада летась некалькі гектараў гарадской тэрыторыі перад стадыёнам “Кляноўка-арэна” пачалі сваё доўгае пераўвасабленне ў гарадскі парк – тады былі пасаджаны першыя дрэўцы ў колькасці 86 штук. Подробнее
7 лістапада на плошчы ля райвыканкама адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. Подробнее
17 жніўня гэтага года ў в. Бабровічы разыгралася трагедыя, у выніку якой загінуў участковы інспектар міліцыі Івацэвіцкага РАУС Ігар Лукашэвіч, быў паранены супрацоўнік райаддзела Дзяніс Сагановіч. Зламыснік, які рашыўся на такое дзёрзкае і безразважнае злачын-ства, арыштаваны, яго чакае суд. Подробнее
На мінулым тыдні ў рэдакцыю па-тэлефанавала Алена Васільеўна Мялік, жыхарка г. Івацэвічы. Яна хацела расказаць пра цуд, які ўбачыла ў гэты дзень на сваім надворку: каля дэкаратыўнага мастка выраслі грыбы – апенькі (на здымку). Подробнее
У пятніцу, 2 лістапада, у Івацэвіцкім гарадскім Доме культуры адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаны 100-гадоваму юбілею камсамола. Тут сабраліся прадстаўнікі камсамола розных гадоў і сучаснай актыўнай моладзі. Шматлікія віншаванні гучалі ў адрас тых, для каго Ленінскі камсамол стаў школай жыцця. Подробнее