У Бераставіцу я наведваюся не ўпершыню. І заўсёды прыемна здзіўляе цёплая прыгажосць гэтага краю, гасціннасць і шчырасць мясцовых жыхароў. Кожны прыезд – гэта цікавыя сустрэчы, новыя знаёмствы і, несумненна, адкрыцці. Подробнее
Бацькі, чые сыны служаць у арміі, вядома ж, непакояцца: ці ўсё добра ў сына на службе, як да яго адносяцца ў новым калектыве? А калі з вайсковай часці яны атрымліваюць падзячныя пісьмы ад камандавання за добрую службу, то сэрца перапаўняецца радасцю і гонарам за поспехі сына. Подробнее
Скажам шчыра: не заўсёды мы, пакупнікі, звяртаем увагу на маркіроўку прадуктаў, якія набываем. Хуткі рытм жыцця дыктуе свой стыль паводзін і ў магазіне: мы спяшаемся і кладзём у карзіну тавар, не звяртаючы ўвагу на маркіроўку. Таму часам прыносім дадому прадукты з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці. У кожнага з нас, напэўна, знойдзецца не адзін падобны факт. Подробнее
— Скончыўся той перыяд, калі мы ад-крывалі для сябе ў асноўным забытыя імёны беларускіх мастакоў. Настаў час, калі мы часцей знаёмімся з маладымі таленавітымі творцамі, якія выраслі ўжо ў новых свабодных умовах, і ў іх ёсць магчымасць “расправіць свае крылы” на ўвесь свет, — сказаў прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка на адкрыцці чарговай выставы ў нашай мастацкай галерэі, дзе прадстаўлены жывапісныя работы маладой мастачкі з Мар’інай Горкі Дар’і Бародзька, якія яна аб’яднала агульнай назвай “Гульня натхнення”. Подробнее
У кастрычніку наступнага года ў Беларусі пройдзе чарговы перапіс насельніцтва. Такое даследаванне праводзіцца ў нашай краіне адзін раз у 10 гадоў. Для хуткага і паспяховага правядзення гэтай адказнай дзяржаўнай кампаніі важным пытаннем з’яўляецца дакладнае абазначэнне вуліц і нумарацыя будынкаў. У гэтым напрамку актыўна працуюць работнікі РУП ЖКГ сумесна са спецыялістамі аддзела статыстыкі Шчучынскага раёна, а таксама кіраўніцтвам сельсаветаў, арганізацый і прадпрыемстваў, на балансе якіх знаходзяцца неабазначаныя аншлагамі дамы і пабудовы. Подробнее
У кастрычніку наступнага года ў Беларусі пройдзе чарговы перапіс насельніцтва. Такое даследаванне праводзіцца ў нашай краіне адзін раз у 10 гадоў. Для хуткага і паспяховага правядзення гэтай адказнай дзяржаўнай кампаніі важным пытаннем з’яўляецца дакладнае абазначэнне вуліц і нумарацыя будынкаў. У гэтым напрамку актыўна працуюць работнікі РУП ЖКГ сумесна са спецыялістамі аддзела статыстыкі Шчучынскага раёна, а таксама кіраўніцтвам сельсаветаў, арганізацый і прадпрыемстваў, на балансе якіх знаходзяцца неабазначаныя аншлагамі дамы і пабудовы. Подробнее
Сёння нікога не здзівіш наяўнасцю на паліцах магазінаў свежых шампіньёнаў. Аднак далёка не ўсе ведаюць, наколькі складаным з’яўляецца працэс іх вырошчвання. Каб разабрацца ва ўсіх тонкасцях вытворчасці белых грыбоў, мы завіталі на новы комплекс па вырошчванні шампіньёнаў, які кампактна размясціўся на тэрыторыі былога аэрадрома ў Шчучыне. Подробнее
Некалькі гадоў таму журналісцкія справы прывялі ў Алексічы. Там у жывой гаворцы з мясцовым жыхаром распытала, як бавяць вольны час. Гаспадары, аказалася, нядаўна гасцявалі ў Храпкаве, дзе іх добра прымалі і шчодра стол накрывалі. Сярод далікатэсаў пажылы мужчына з задавальненнем пералічваў стравы, у ліку якіх былі і макароны з цукрам. Подробнее
– Мая вандроўка ў Ліду ўмясціла вывучэнне славутых месц горада, наведванне вядомага фестывалю, які там праходзіў чацвёрты раз.
У гэтым годзе Ліда адзначыла сваё 695-годдзе, таму афармленне і атмасфера былі адпаведныя: святочныя, узнёслыя, максімальна лагодныя. Дзякуючы таму, што Дзень горада і фестываль адзначаюцца ў адзін дзень, то насельніцтва ад колькасці гасцей павялічваецца ўдвая, а сам горад ператвараецца ў адну вялікую святочную пляцоўку. Подробнее
Мінулы раз мы распавядалі пра вялікі спадчынны маёнтак Сэрвач і пра маёнтак Кастыкі славутага шляхецкага роду Козелаў-Паклеўскіх. Подробнее
На днях у Орлеўскім сельсавеце прайшоў чарговы сельскі сход, галоўнай тэмай якога, як і звычайна, стала бяспека людзей. У асенне-зімовы перыяд асабліва важна нагадаць вяскоўцам правілы бяспекі пры карыстанні пячным ацяпленнем, газавым і электрычным абсталяваннем, каб не дапусціць надзвычайных здарэнняў і гібелі людзей. Подробнее
У Шчучыне ў раёне былога аэрадрома з’явілася траса для адкрытых спаборніцтваў па мотакросе працягласцю каля 1800 метраў. Днямі тут далі першыя старты: у райцэнтры прайшлі адкрытыя спаборніцтвы. За перамогу змагаліся звыш 60 спартсменаў з усёй Беларусі. Подробнее
Родны куточак…. Ён для кожнага чалавека адзіны, самы прыгожы, лагодны, дарагі, бо там засталіся блізкія людзі — бацькі, родзічы, там жывуць знаёмыя і сябры, настаўнікі, якія далі не толькі веды, але і навучылі жыццю, аднавяскоўцы. І куды б лёс ні закінуў нас, душа і сэрца заўсёды будуць там, дзе засталіся карані, вытокі, дзе прайшлі гады дзяцінства, юнацкай сталасці, маладосці. І гэта назаўжды! Подробнее
29 кастрычніка — свята УЛКСМ, 100-гадовы юбілей. У гэты дзень у Лельчыцкім прафесійным ліцэі прайшло надзвычай цікавае, незабыўнае мерапрыемства — сустрэча трох пакаленняў камсамола. Былі запрошаны госці, ветэраны камсамольскага руху — Святлана Мядзведзева, Любоў Ліпская і Святлана Ліпская, а таксама прадстаўнікі БРСМ. Подробнее
Наш чытач у сваім звароце пацікавіўся тэмай захавання гістарычнай спадчыны Аршаншчыны. Яго турбуе разбурэнне помнікаў мінулага ў аграгарадку Смальяны. У сваім лісце ён расказаў пра руіны замка «Белы Ковель», рэшткі касцёла і царквы, дадаў і пра магілу сябра Адама Міцкевіча Тамаша Зана.
Карэспандэнты «МС» адправіліся ў населены пункт, каб на месцы высветліць сітуацыю. Подробнее
Адзін з іх будзе рэспубліканскага значэння, два – мясцовага. Подробнее
Маштабная рэспубліканская акцыя «Чысты лес» прайшла 20 кастрычніка. Подробнее
Актывісты-камсамольцы мінулых гадоў і сённяшнія брсмаўцы пасадзілі дрэвы ў парку Перамогі 29 кастрычніка – у дзень 100-годдзя Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі. Подробнее
Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам БРСМ, сучасным прадаўжальнікам традыцый ВЛКСМ, прайшла 29 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці. Подробнее
З 15 кастрычніка па 2 лістапада праходзіла міжведамасная рэспубліканская прафілактычная акцыя “За бяспеку — разам”. Галоўная мэта – папярэджванне пажараў і гібелі людзей на іх. Таму ў нашым раёне кожны дзень рэйдавыя групы, у склад якіх уваходзілі выратавальнікі, міліцыянеры, работнікі сацыяльнай сферы, энерганагляду, бальніцы і іншыя, правяралі домаўладанні людзей, нагадвалі пра меры бяспекі пры абыходжанні з агнём. Подробнее
На ўскрайку могілак, размешчаных на вуліцы Міру ў нашым райцэнтры, сярод дзясятка пахаванняў, якія прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны, выдзяляецца жалезны крыж з мармуровай плітой. На ёй — надпісы на польскай і беларускай мовах. Гэта памятка пра падзею, што адбылася 75 гадоў таму — 27 кастрычніка сорак трэцяга. Подробнее
Дэпутаты Любанскага раённага Савета, якія ўваходзяць у састаў пастаянных камісій па пытаннях сацыяльнай сферы, справах моладзі і па аграрных пытаннях, экалогіі, сацыяльнаму развіццю тэрыторый у рамках выязнога пасяджэння наведалі аб’екты культуры, размешчаныя ў Рачэнскім сельсавеце. Подробнее
Сёлета ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” распачаў чарговы — юбілейны — сезон перапрацоўкі. Хто думаў тады, 55 гадоў таму, што праз паўстагоддзя прадпрыемства ўтрая наросціць свае магутнасці, і з 2,3 тысячы тон перапрацоўкі салодкіх каранёў у суткі дасягне 9 тысяч тон? Тады аб такім не маглі і марыць, а цяпер гэта рэальная з’ява. Хоць і дадзеная “планка” — не мяжа: згодна з рэспубліканскай праграмай развіцця цукровай галіны, сутачная перапрацоўка салодкіх караняплодаў у Жабінцы да 2020 года павінна скласці 10 тысяч тон, што адпавядае еўрапейскаму ўзроўню. Подробнее
З панядзелка ў школьнікаў пачаліся восеньскія канікулы. І адразу ж на базе некаторых устаноў адукацыі раёна сталі дзейнічаць лагеры з дзённым прабываннем, каб рабяты маглі з карысцю і пад наглядам праводзіць вольны час. Подробнее
Навядзенне парадку на зямлі з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці. Для таго, каб як належыць была наладжана работа, распрацоўваюцца розныя планы мерапрыемстваў, прымаюцца адпаведныя рашэнні. У тым ліку важнае значэнне надаецца збору і выкарыстанню другасных матэрыяльных рэсурсаў, што дазваляе атрымаць шэраг экалагічных, эканамічных і сацыяльных эфектаў. Подробнее