Ва ўсе часы армія лічылася школай жыцця, пасля якой хлопцы становяцца сапраўднымі мужчынамі, гатовымі абараняць сваю краіну, дом, родных. Кожную вясну і восень тысячы маладых прызыўнікоў з усіх куткоў Беларусі адпраўляюцца служыць Радзіме. Подробнее
Сёлета пад забарону ў Беларусі трапіла некалькі сайтаў, на якіх гандлявалі лекамі. Рашэнні аб абмежаванні іх дзеяння прыняло Міністэрства інфармацыі. Але пасадзейнічаў гэтаму магіляўчанін Сяргей Іваноў. Подробнее
БУДЫНАК СПІРТЗАВОДА – ПОМНІК АРХІТЭКТУРЫ
Бярэзінскі спіртзавод вядзе свой адлік з 1853 года, калі ў маёнтку графа Патоцкага пачаў працаваць вінакурны завод. Дакументы, знойдзеныя ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва сведчаць: “Ігуменскі павет №18 Бярэзінскі завод Графа Аўгуста Патоцкага на 3000 вёдраў віна”.
У 1892 годзе ўзведзены мураваны будынак, спіртасховішча, устаноўлена паравая машына і абсталяванне. У два разы павялічылася і вытворчасць – да 6000 вёдраў спірту, павысілася і яго якасць. Спірт сталі пастаўляць у вінныя склепы графа, а таксама ў Барысаў, Бабруйск, Мінск і іншыя гарады.
Рэвалюцыя 1917 года ўнесла свае змяненні, завод быў нацыяналізаваны, спірт сталі прымяняць для патрэб народнай гаспадаркі. Няспынна працягвалася развіццё прадпрыемства, якое ўплывала і на развіццё населенага пункта ў цэлым. У 1930 годзе пабудавана электрастанцыя, якая забяспечвала электрычнасцю не толькі завод, але і раён ны цэнтр.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вытворчасць практычна спынілася, але адразу пасля вызвалення раёна была адноўлена. Не спыняўся завод ва ўдасканаленні ўсе наступныя гады, пэўны час тут выпускалі сокі і крухмал.
Сёння старажыл паранейшаму ў страі, прадпрыемства з’яўляецца абасобленым структурным пад раздзяленнем РУП “Мінск Крышталь – упраўляючая кампанія холдынга Мінск Крышталь Груп”. Працягваецца яго ўдасканаленне, у тым ліку па ўкараненні безадходнай вытворчасці. Подробнее
У гаспадарках раёна завяршаюцца палявыя работы. Асноўнымі іх відамі з’яўляюцца ворыва зябліва і вывазка арганікі. Таму галоўным клопатам інжынерных службаў сельгасарганізацый сёння стала пастаноўка тэхнікі на зімовае захоўванне з яе рамонтам і падрыхтоўкай да наступнага сезона. Подробнее
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 67079, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
Першапачаткова ўстанова была адкрыта як мемарыяльны музей імя Ф. Э. Дзяржынскага 11 верасня 1957 года. А ўсё таму, што сядзіба Дзяржынава, дзе нарадзіўся «жалезны Фелікс», знаходзіцца ўсяго за 15 кіламетраў ад Івянца. Сучасная назва прысвоена ў 2006 годзе. Будынак з невялікай вежай, дзе размясціўся музей, калісьці належаў мясніку. Зараз пра былога ўладальніка нічога не нагадвае. Затое ёсць безліч іншага цікавага і захапляльнага. Подробнее
Любоніцкая бальніца сястрынскага догляду, што на Кіраўшчыне, — не проста медыцынская ўстанова, а месца, дзе знаходзяць часовы прытулак пажылыя людзі, грамадзяне з цяжкімі захворваннямі, патрабуючыя пастаяннай увагі і клопату. Подробнее
Кампазітарскі талент – рэдкі дар. Навучыцца пісаць музыку немагчыма. З гэтым трэба нарадзіцца. Сённяшні госць нашага праекта «Асоба» якраз з таго элітарнага кола творцаў, якія маюць божы прамень мастацтва ў сваёй душы. Выдатны музыкант-мульціінструменталіст, аранжыроўшчык, знакаміты кампазітар, які стварае гонар культуры нашага горада і краіны, – Леанід Маліноўскі. Подробнее
Даўным-даўно, гадоў сорак назад, пашчасціла-давялося з былымі партызанамі пабываць у Машукоўскім лесе, дзе ў ваенныя часы дыслакаваўся атрад імя Лазо. Ілюстрацыяй песенных радкоў «Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сёстры…» засталіся ў памяці тыя карціны. Вось у гэтай зямлянцы спыняўся сакратар райкама КП(б)Б Дзесюкевіч, вось тут тулілася атрадная медыцына, а ў гэтай… о, гэта асаблівая – тут нарадзілася раённая газета «Совецкі патрыёт». Так, першапачатак сённяшняй раёнкі – адтуль, з машукоўскага гушчару, куды нават сонечныя промні даходзілі лімітавана. Затое тут было бяспечна партызанам і недаступна для фашыстаў Подробнее
На старэнькім томе «Маладой гвардыі» мамінай рукой выведзена: «Олі для пераймання», а на «Як гартавалася сталь»: «Дзеці, каб не было пакутліва балюча…». Гэта наконт таго, якія выхаваўчыя прыярытэты і каштоўнасці існавалі ў сем’ях зусім нядаўна – чатыры-пяць дзесяцігоддзяў назад і так даўно – у мінулым тысячагоддзі… Подробнее
– Прывітанне, камсамольцы! – павітаў усіх прысутных ветэран камсамольскага руху Пётр Скурат. Адказ не прымусіў чакаць. Гучнае «Камсамол назаўсёды ў нашых сэрцах!» ад былых калег – сакратароў райкама ВЛКСМ, і ўпэўненае «Прывітанне!» ад сённяшніх членаў БРСМ. У мінулую пятніцу ў зале цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўзровень актыўнасці і энергіі, здаецца, у шмат разоў перавысіў прывычны паказчык. Хтосьці з прысутных заўважыў: «Тут сабралася моладзь розных пакаленняў». Подробнее
Замілаванне выклікаюць выхаванцы дзіцячага садка, якія прымералі міні-форму выратавальнікаў. Дашкаляты не толькі яе апранулі, але і паспыталі сябе ў якасці пажарных. Канешне, гэта гульня, а яна, як вядома – справа сур’ёзная.
У мінулую пятніцу ў райцэнтры на тэрыторыі ясляў-сада №4 было асабліва шматлюдна. І нагода для гэтага была што ні на ёсць прыемная: адкрыццё першай у Ляхавіцкім раёне тэматычнай супрацьпажарнай дзіцячай пляцоўкі для гульні. Подробнее
Усе, хто прыязджае ў ААТ «Дзераўное», з прыемнасцю адзначаюць, як за апошнія тры гады змяніўся да лепшага вонкавы выгляд цэнтральнай сядзібы таварыства. А пачаліся пераўтварэнні менавіта з таго часу, як гаспадарку ўзначаліў малады, ініцыятыўны, з арганізатарскімі здольнасцямі дырэктар – Юрый Тарасевіч. Для кіраўніка стала правілам не проста прыводзіць у парадак тэрыторыі, а і пастаянна прыўносіць у гэтую работу нешта новае, імкнуцца да стварэння навакольнай прыгажосці. Менавіта гэтая акалічнасць падштурхнула яго заняцца капітальным рамонтам будынка сталовай, з якога практычна ўсё і пачалося. Подробнее
Гэтую ўрачыстасць можна аднесці да падзей не толькі цэнтральнай раённай бальніцы, але і ўсяго раёна. З будынкам інфекцыйнага аддзялення ў старажылаў Стаўбцоўшчыны звязаны прыемныя падзеі нараджэння дзяцей, бо тут некалі мясціўся радзільны дом. Час, адрэзкам больш чым паўстагоддзя, наклаў на гэты асабняк у бальнічным двары свае няўмольныя абрысы, якія ніяк не ўпісваліся ў шыкоўны выгляд адрамантаваных і адрэстаўрыраваных іншых аддзяленняў райбальніцы. Тое, што будынак пасля рамонту зменіцца, ведалі ўсе, але што настолькі – ніхто не чакаў. Подробнее
Гэтую ўрачыстасць можна аднесці да падзей не толькі цэнтральнай раённай бальніцы, але і ўсяго раёна. З будынкам інфекцыйнага аддзялення ў старажылаў Стаўбцоўшчыны звязаны прыемныя падзеі нараджэння дзяцей, бо тут некалі мясціўся радзільны дом. Час, адрэзкам больш чым паўстагоддзя, наклаў на гэты асабняк у бальнічным двары свае няўмольныя абрысы, якія ніяк не ўпісваліся ў шыкоўны выгляд адрамантаваных і адрэстаўрыраваных іншых аддзяленняў райбальніцы. Тое, што будынак пасля рамонту зменіцца, ведалі ўсе, але што настолькі – ніхто не чакаў. Подробнее
У сям'і Галіны Губанавай (Турок) дзень нараджэння камсамола – сямейнае свята. У яе, як і ў мужа Уладзіміра, з камсамольскай работай былі цесна звязаны многія гады жыцця. Яны абое закончылі Вышэйшую камсамольскую школу пры ЦК ВЛКСМ. Школа была прэстыжнай, інтэрнацыянальнай, у ёй займаліся слухачы са 100 краін свету. Памяць пра камсамольскае мінулае рамантычная і хвалюючая. Як сцвярджае Галіна Аляксандраўна, такія ж трапяткія пачуцці перадалі бацькі і сваім дзецям – сынам Дзмітрыю і Мікалаю. Подробнее
У медыцынскіх работнікаў Стаўбцоўскага раёна склалася добрая традыцыя: кожны год вітаць маладых спецыялістаў. У гэтым годзе цырымонія пасвячэння маладых спецыялістаў у медыкі прайшла ў сядзібе-музеі «Дзяржынава» на радзіме Ф. Э. Дзяржынскага. На ўрачыстасці сабраліся спецыялісты розных напрамкаў у галіне медыцыны. Прысутнічалі і медыцынскія работнікі са стажам. Подробнее
Фармальна месцам майго нараджэння лічыцца горад Вілейка, а па сутнасці — вёска Астравы. Там 85 гадоў жыў мой дзед Мікалай Антонавіч і 96 — бабуля Ганна Паўлаўна Мамаі (на здымку), помню я і прабабулю Агату Лях, якая пражыла 88… І наогул, калі нехта ў вёсцы не дажываў да 80, — усе казалі, што памёр малады. Подробнее
Не раз на старонках нашай газеты з’яўляліся матэрыялы з заўвагай на тыя ці іншыя недахопы па добраўпарадкаванні з боку арганізацый. Подробнее
Рыхтуючы гэты выпуск, прысвечаны 101-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, захацелася пранікнуць у мінулае і зазірнуць у падшыўкі газет. Было цікава, пра што пісалі і як сустракалі свята рэвалюцыі дзесяцігоддзі таму. Вядома, да развалу СССР усе меркаванні, артыкулы, ды і газета ў цэлым былі прасякнуты духам камунізма, усюды прасочвалася палітычная лінія партыі, якая тады была практычна асновай усяго. Подробнее
Супрацоўнікі ветэрынарнай службы раёна – частыя наведвальнікі рэдакцыі. То яны спяшаюцца папярэдзіць насельніцтва пра захворванне на мікраспарыю, то змагаюцца з афрыканскай чумой, то хвалююцца, каб раскіданыя прыманкі супраць шаленства не трапілі хатнім жывёлам – адным словам, выкарыстоўваюць усе магчымыя спосабы для правядзення прафілактычнай работы, у тым ліку і праз раённую газету. Подробнее
Да 100-годдзя завяршэння Першай сусветнай вайны Подробнее
26 кастрычніка адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое вёў першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мядзвецкас. На разгляд было вынесена асноўнае пытанне: выкананне патрабаванняў Дырэктывы №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Подробнее
У Алекшыцкай сярэдняй школе Бераставіцкага раёна актыўна дзейнічае навукова-даследчае таварыства вучняў “Дыяменты”. Аграгарадок Алекшыцы мае багатую гісторыю, у якой шмат недаследаваных плям і неразгаданых таямніц. Удачай юных даследчыкаў можна лічыць вызначэнне месца нараджэння сусветна вядомага ўсходазнаўца Восіпа Міхайлавіча Кавалеўскага, бацька якога, Міхаіл Антонавіч Кавалеўскі, служыў у Алекшыцкай уніяцкай царкве настаяцелем. Подробнее