Не кожны чалавек адразу знаходзіць сваё прызванне ў жыцці. Многія, зразумеўшы, што зрабілі не той выбар, мяняюць навучальную ўстанову або месца работы. Не пазайздросціш і тым, хто не рашаецца на кардынальныя перамены і не атрымлівае задавальнення ад сваёй працы. Так і даходзяць да пенсіі. Подробнее
Бацькі далі ёй імя егіпецкай царыцы Клеапатры. Але ў фашысцкай няволі чарэмушніцкую дзяўчынку звалі на нямецкі манер — Клара. І яе жыццё было зусім не царскім. Подробнее
Аматараў палявання ў нашым раёне нямала. Аднак не ўсе яны маюць дазвол на здабычу дзікіх жывёл. Подробнее
Агульная рэнтабельнасць вытворчасці прадукцыі і прыбытак ад яе продажу — эканамічныя паказчыкі, якія для многіх нашых сельгаспрадпрыемстваў даўно сталі ці не марай. У гэтым плане арыенцірамі гаспадарлівага і ўдумлівага падыходу да арганізацыі ўсіх вытворчых працэсаў павінен служыць вопыт СВК «Маяк Браслаўскі», дзе, за рэдкім выключэннем, прадукцыя рэалізуецца па цэнах, значна вышэйшых за сабекошт.
Сёлета пасяўныя плошчы КУСП «Браслаўскі» выраслі за кошт далучаных палёў і пашаў, што прылягаюць да в. Цяцеркі. Разам з зямлёй у спадчыну гаспадарка атрымала дзве адзінкі тэхнікі, пасяўны агрэгат і адзін няспраўны плуг, які ў далейшым аднавілі. Таксама ў гаспадарцы ўзрасло і пагалоўе БРЖ. На 127 галоў павялічыўся дойны статак. Усё гэта адбылося за кошт ААТ «Браслаўскі райаграсэрвіс», які на пачатку веснавых палявых работ здаваў свае пазіцыі, таму кіраўніцтвам раёна было вырашана перадаць частку маёмасці суседняму ўнітарнаму прадпрыемству. І хоць афіцыйная працэдура афармлення яшчэ не завершана, але гэтым «багаццем» ужо кіруе Аляксандр Кірчанка.
Юныя браслаўчане могуць цяпер праводзіць свой вольны час больш разнастайна і прыемна. У мінулую суботу каля першай гарадской школы ўрачыста адкрылі дзіцячую пляцоўку «Мара дзяцінства», пабудаваную ў рамках рэалізацыі праекта «Умацаванне грамадзянскай актыўнасці ў Браславе і Шаркаўшчыне».
Памяць і слава, боль і слёзы, хваляванне і трывога… Такая атмасфера панавала ў зале раённага цэнтра культуры падчас урачыстага мерапрыемства “Помнім! Ганарымся! Шануем!”, прысвечанага гераічнаму подзвігу бярэзінцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Арганізавана яно было ў рамках Дня прызыўніка і Года малой радзімы. Подробнее
У трэцюю нядзелю лістапада сваё прафесійнае свята адзначылі працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
У Магілёве ў Палацы культуры вобласці прайшла цырымонія ўшанавання пераможцаў уборачнай кампаніі 2018 года.
Сярод тых, чыя праца была адзначана на высокім узроўні, і прадстаўнікі Прыдруцкага краю, больш таго, – усе яны працуюць у СВК “Калгас “Радзіма”. Работнікі гэтага сельгаспрадпрыемства ўдастоіліся шэрагу абласных і рэспубліканскіх узнагарод. Подробнее
У яе складзе былі першы сакратар Пасольства Магдалена Сідаровіч і саветнік Аркадыуш Сарна. Подробнее
Шчучыншчына актыўна рыхтуецца да чарговага перапісу насельніцтва, які пройдзе ў нашай краіне ў кастрычніку наступнага года. З гэтай нагоды ў Шчучыне і гарадскіх пасёлках Жалудок і Астрына працуюць пяць рэгістратараў, якія ходзяць па вуліцах вышэйназваных населеных пунктаў і правяраюць наяўнасць на дамах аншлагаў. Подробнее
Шчырая размова пра допінг, здароўе і псіхалогію ў цяжкай атлетыцы.
Зборная Беларусі ўпершыню пасля 2015 года выступіла на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы. Нагадаем, дыскваліфікацыю наша краіна (і яшчэ восем дзяржаў) атрымала пасля пераправеркі допінг-проб з Алімпійскіх гульняў 2008 і 2012 гадоў. На першым турніры пасля адхілення беларусы выйгралі тры медалі, «серабро» заваявалі Павел Хадасевіч і Дар'я Навумава, а на трэцюю прыступку п'едэстала падняўся Вадзім Ліхарад. Акрамя гэтага, цяперашні чэмпіянат свету стаў першым пасля таго, як былі зменены вагавыя катэгорыі. Пра тое, як адчувала сябе там наша зборная, і пра ўласную кар'еру расказаў сярэбраны прызёр чэмпіянату свету — 2018, удзельнік Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Бразіліі Павел Хадасевіч. Подробнее
Кацярына Мікалаеўна Ерш (на здымку) – пераможца раённага спаборніцтва сярод тэхнікаў-асемянатараў. Больш за 20 гадоў працуе яна ў ААТ «Падлессе-2003»: 12 з іх даяркай, цяпер – тэхнікам-асемянатарам. Подробнее
Механізатар адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкая Ніва» Віталій Жук шчыры, адкрыты і наогул пазітыўны чалавек. Ён з такім задавальненнем расказвае пра сваю работу, жыццё ў вёсцы... Подробнее
Пра шлях малака і хлеба на нашы сталы ведаюць усе. За вялікай галіной эканомікі стаяць, перш за ўсё, людзі, якія плённа і самааддана працуюць у сель-скай гаспадарцы. Выхадныя для многіх з іх рэдкасць. Усе святы, у тым ліку і прафесійнае, яны сустракаюць на працы.
Сезон палявых работ завершаны, але ў земляробаў ААТ “Вецярэвічы” размова пра адпачынак не вядзецца. Пакуль адны механізатары заканчваюць уздымаць зябліва, другія займаюцца абслугоўваннем малочнатаварных ферм. Прыбытковай жывёлаводчай галіне — асаблівая ўвага. Подробнее
Гэтымі днямі ў сельскагаспадарчых калектывах раёна праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды прафесійнага свята, дзе ўшаноўваюцца лепшыя прадстаўнікі галіны за нястомную працу на працягу ўсяго сезона. Няпростым аказаўся ён, часта засмучаў людзей, не песціў. І ўсё ж яны выйшлі пераможцамі ў бітве за ўраджай і дасягненне іншых вытворчых паказчыкаў. Традыцыйна на падобнае мерапрыемства збяруцца і члены ААТ “Бярэзінскі”. Подробнее
У актавай зале Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі не было свабодных месцаў: тут праходзіў трэці раённы фестываль КВЗ. У ім прынялі ўдзел 16 камандаў з 15 устаноў адукацыі. Яны не толькі паказвалі свае жарты і сцэнічнае майстэрства, а і змагаліся за выхад у паўфінал. Подробнее
Настаўнік абавязкова павінен быць Асобай. Яе рысы – інтэлігентнасць, адукаванасць, уменне ўмяшацца ў гушчыню падзей і адстойваць свае педагагічныя прынцыпы. Прафесія педагога патрабуе і вялікай душэўнай шчодрасці, сапраўднай любові да дзяцей. Усімі гэтымі якасцямі валодае Дзмітрый Мікалаевіч Дагоцкі. Яго многія ведаюць на Смаргоншчыне як цудоўнага настаўніка, дырэктара школы, спартсмена, сапраўднага інтэлігента, эрудыта, добра выхаванага чалавека. Подробнее
14 лістапада з 15 да 16 гадзін у памяшканні Сінькоўскага сельвыканкама праводзіў выязны прыём грамадзян намеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО. Подробнее
Інфармацыйна-прагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Лылойці. Сустрэча прайшла ў філіяле тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання “Цёплы дом”, які размешчаны ў будынку былой школы-сада. Тут жа знаходзіцца дом сумеснага пражывання адзінокіх людзей састарэлага ўзросту, што апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Подробнее
Па ініцыятыве Хойніцкага ТЦСАН у раённым Доме культуры прайшоў VІ рэгіянальны фестываль дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Чароўны свет фантазіі» з удзелам маладых інвалідаў. Подробнее
Памятаеце, як у сусветную эліту лёгкай атлетыкі ўварвалася Юлія Несцярэнка? Беларуская “белая маланка”, як яе сталі называць, на дэбютнай для сябе алімпіядзе змагла абысці ўсіх тытулаваных заканадаўцаў мод на 100-мятроўцы — самай прэстыжнай дыстанцыі — і заваяваць “золата”… Подробнее
З такім выразам цяжка не пагадзіцца. Больш таго: па запасах можна ацаніць, наколькі дбайны гаспадар і як грунтоўна ён паспеў падрыхтавацца да зімы. Назва аддзела па нарыхтоўках Кіраўскага райспажыўтаварыства сама па сабе красамоўна гаворыць аб накірунку дзейнасці. Як спрацавалі яго работнікі сёлета, якімі планамі і клопатамі жывуць зараз, мы пацікавіліся ў начальніка аддзела Ірыны Ачыновіч. Подробнее
Тэхніка льнозавода пакінула палі: траста звезена ў шохі, узараны апошнія гектары, і цяпер работа кіпіць у цэхах. Працуюць дзве змены па два патокі. Подробнее
У кабінеце заснавальніка таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мясакамбінат Пастаўскі» Юрыя Жэдзя звяртаю ўвагу на фотаздымкі будынкаў і памяшканняў былога Пастаўскага мясакамбіната і праз пэўны час адпраўляюся ў абноўленыя цэхі. Як кажуць: неба і зямля. Подробнее