Язык: Беларуская

  • Смачныя стравы для самых маленькіх Алёна НІКАНЧУК, Сельская праўда 81/2018 от 20 октября 2018 02 ноября 2018 08:31 Калейдоскоп Беларуская

    Сёлетні год для повара ясляў-сада № 5 г. Жабінка Валянціны Дзмітрук юбілейны: у красавіку адзначыла дзень нараджэння з дзвюма пяцёркамі, у верасні — 30-годдзе працы ў роднай дашкольнай установе. Нягледзячы на лічбы, застаецца верная аднойчы выбранай прафесійнай дарозе, шчыра любіць справу, якой займаецца. Подробнее

  • Утрыманне дарог – пытанне бяспекі Вольга Белаш, Хойникские новости 27 октября 2018 3 стр от 27 октября 2018 01 ноября 2018 13:18 Калейдоскоп Беларуская

    Наколькі якасна праводзяцца работы па ўтрыманню дарог і прыдарожных палос у належным стане, настолькі бяспечна аўтамабілістам і іх пасажырам на гэтых самых дарогах.

    Пытанне праводзімай ДРБУ-155, ДЭУ-45 і Хойніцкім лясгасам работы ў гэтым напрамку разгледжана на выязным пасяджэнні пастаяннай камісіі райсавета дэпутатаў па бюджэтна-эканамічным пытанням. Удзел у пасяджэнні прыняў в.а. начальніка аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС А.П. Кулакоўскі.

    Адзначана, што часам несвоечасова дарожнымі арганізацыямі праводзіцца абкошванне прыдарожных палос, патрабуюць рамонту некаторыя прыпынкі, замены – дарожныя знакі, дарогі – грэйдзіравання і падсыпкі. Асаблівую бяспеку прадстаўляюць дрэвы, якія падаюць на дарогу. З 1.12.2017 года 12 дарожна-транспартных здарэнняў адбылося менавіта па гэтай прычыне. Неабходна своечасова выяўляць і ўдаляць іх. А для гэтага ў цеснай звязцы неабходна ўзаемадзейнічаць лясгасу і дарожнікам.

    З пачатку года Дзяржаўтаінспекцыяй дарожным арганізацыям выпісаны 62 прадпісанні за неналежнае ўтрыманне аўтадарог, 12 пратаколаў складзена за невыкананне прадпісанняў. Гэта гаворыць аб недастатковых мерах па ўтрыманню дарог, сітуацыю выпраўляць неабходна хутчэй.  Подробнее

  • Перспектыўны старт Алена Збірэнка, Працоўная слава № 83 от 02 ноября 2018 01 ноября 2018 12:56 Общество Беларуская

         Калі запытаць у жыхароў вёскі Ракаў, што яны могуць сказаць пра свайго ўчастковага інспектара, старшага лейтэнанта міліцыі Дзяніса ЗУБКОЎСКАГА, то ў адказ пачуеш толькі станоўчыя характарыстыкі і словы ўдзячнасці. Подробнее

  • Рэгіянальныя навіны Наталля Штэйнер, Працоўная слава № 83 от 02 ноября 2018 01 ноября 2018 12:51 Калейдоскоп Беларуская

    ад члена Беларускага саюза журналістаў

    Наталлі ШТЭЙНЕР

    Тэл. 67079, Velcom 3933728       nshtejner@mail.ru  Подробнее

  • На крылах маладосці Ірына ШЧАРБОВІЧ, Слуцкий край 259-264 (16015-16020) от 01 ноября 2018 01 ноября 2018 11:43 Общество Беларуская

    Урачыстасці з нагоды 100-годдзя Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі прайшлі на Случчыне. 26 кастрычніка ветэранаў камсамольскага руху віншавалі ў гарадскім Доме культуры. Подробнее

  • Прайшла інтэлектуальная гульня для школьнікаў па тэме "Першая сусветная вайна 1914-1918 гг." Сергей ГОНЧАР, Шлях перамогі №81/2018 от 27 октября 2018 31 октября 2018 14:52 Культура Беларуская

    На гэтым тыдні на базе Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшла інтэлектуальная гульня для школьнікаў па тэме «Першая сусветная вайна 1914-1918 гг.» Подробнее

  • Названы лепшыя Ирина БУДЬКО, Шлях перамогі №80/2018 от 24 октября 2018 31 октября 2018 14:44 Общество Беларуская

    На  Вілейшчыне прайшло традыцыйнае мерапрыемства – конкурс-атэстацыя па штучным асемяненні  кароў.  Подробнее

  • Упэўнены ў станоўчых выніках Казімір Пятушка, Браслаўская звязда 82/2018 от 27 октября 2018 31 октября 2018 14:42 Экономика Беларуская

     

    Бягучы год для аўтатранспартнага прадпрыемства № 18, філіяла ААТ «Віцебскаблаўтатранс», складваецца даволі паспяхова. АТП № 18 выконвае асноўныя вытворчыя паказчыкі, працуе з прыбыткам, не мае запазычанасці перад бюджэтам і крэдыторамі. Рост прадукцыйнасці працы апераджае рост заработнай платы, якая, дарэчы, своечасова выплачваецца.

      Подробнее

  • Сэрца маці – гэта сусвет Сергей ГОНЧАР, Шлях перамогі №78/2018 от 17 октября 2018 31 октября 2018 14:32 Общество Беларуская

    Па ўсёй Беларусі ўвесь мінулы тыдзень гучалі шчырыя і чулыя словы-прызнанні, былі падораны тысячы добрых усмешак, незлічоная колькасць цудоўных букетаў. І ўсё гэта для іх – нашых самых родных і каханых, разумных і бескарыслівых, спагадлівых і працавітых, мудрых і цярплівых, ласкавых і клапатлівых матуль. Подробнее

  • Пра бульбу, добрыя справы і не толькі… Сергей ГОНЧАР, Шлях перамогі №76/2018 от 10 октября 2018 31 октября 2018 14:23 Культура Беларуская

    Традыцыйныя сельскагаспадарчыя кірмашы набіраюць абароты ва ўсіх рэгіёнах краіны. Акрамя абласных цэнтраў, восеньскія таргі актыўна праходзяць і ў раённых гарадах. У Вілейскім раёне добрай традыцыяй стала праводзіць падобныя сельскагаспадарчыя кірмашы кожныя выхадныя на працягу восеньскіх месяцаў.  Подробнее

  • Усіх нас павінна аб'яднаць Памяць Сергей ГОНЧАР, Шлях перамогі №76/2018 от 10 октября 2018 31 октября 2018 14:22 Культура Беларуская

    У Вілейскім раёне распачаўся адкрыты рэгіянальны фестываль да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны “Званы памяці”. Шэраг цікавых мерапрыемстваў, сустрэч, прэзентацый і выстаў падрыхтавалі для віляйчан арганізатары фестывалю – дабрачынны фонд “Крокі” сумесна з Вілейскім райвыканкамам і ўстановамі культуры.  Подробнее

  • Cяброўства і гонкі на «драконах» Вячаслаў Каладынскі, Браслаўская звязда 81/2018 от 24 октября 2018 31 октября 2018 14:10 Спорт Беларуская

    Мінулыя выхадныя на Браслаўшчыне прайшлі пад знакам спорту. Пакуль мясцовыя сельскія дарогі ў чарговы раз часова сталі ралійнымі допамі (дарэчы, рэпартаж чытайце ў гэтым жа нумары), на самай мяжы з Літвой разгортвалася дзейства, якога наша зямля, а дакладней вада, яшчэ не бачыла. Подробнее

  • Наш выбар — здаровы лад жыцця Наталля ХАДАКОВА, Кіравец 82/2018 от 31 октября 2018 31 октября 2018 12:47 Калейдоскоп Беларуская

    На мінулым тыдні ў Кіраўску прайшлі мерапрыемствы традыцыйнай прафілактычнай акцыі “Кіраўшчына — тэрыторыя здароўя”, у тым ліку велазаезд “За здароўем — на веласіпедзе!”, прымеркаваны да закрыцця веласезону. Вядзенне здаровага ладу жыцця, бяспека жыццядзейнасці, арганізацыя правільнага харчавання — гэтая і іншыя тэмы былі ў цэнтры ўвагі падчас акцыі. Подробнее

  • Адрасная гаспадарка павінна быць у парадку Сергей Касперчук, Дзянніца 85/2018 от 27 октября 2018 31 октября 2018 11:04 Общество Беларуская

    Пытанні падрыхтоўкі да перапісу насельніцтва 2019 года абмеркавалі на чарговым пасяджэнні часовай абласной перапісной камісіі па садзейнічанні перапісу насельніцтва, якое прайшло ў аблвыканкаме ў рэжыме відэаканферэнцыі. У рабоце пасяджэння прыняла ўдзел старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта І.В. Мядзведзева. Подробнее

  • Час патрабуе, жыццё экзаменуе Татьяна Полубятко, Дзянніца 84/2018 от 24 октября 2018 31 октября 2018 11:00 Политика Беларуская

    Гаспадарыць эфектыўна, забяспечыць дастойны ўзровень жыццядзейнасці насельніцтва, падтрымліваць належны парадак на зямлі – гэта галоўныя арыенціры, агульная мэта для ўсіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія размешчаны і працуюць на тэрыторыі Лядскага сельсавета. Такія высновы зрабілі ўдзельнікі чарговага Дня сельсавета – мерапрыемства, што трывала ўвайшло ў практыку работы органаў раённай улады. Удзел у ім прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк, намеснікі старшыні райвыканкама А.В. Пасюта і Я.Б. Майсей, кіраўнік спраў – начальнік кіраўніцтва справамі А.В. Шкіндзерава, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённай арганізацыі “Белай Русі” Ю.Т. Пашук, кіраўнікі арганізацый і службаў, старшыні сельвыканкамаў, старасты населеных пунктаў.  Подробнее

  • Нерухомасць не павінна пуставаць, а прыносіць карысць Александр Касперчук, Дзянніца 84/2018 от 24 октября 2018 31 октября 2018 10:59 Калейдоскоп Беларуская

    Як захаваць і паспяхова ўвесці ў гаспадарчы абарот пустуючыя будынкі і забудовы, якія з’яўляюцца дзяржаўнай маёмасцю? Чым можна прыцягнуць сюды інвестараў? Гэтыя і шматлікія іншыя пытанні разглядаліся падчас рэспубліканскага выязнога семінара, які прайшоў на базе Шчучынскага раёна з удзелам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргея Рычардавіча Зямчонка, намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Вячаслава Анатольевіча Абрамава, начальніка галоўнага ўпраўлення распараджэння маёмасцю Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Вікторыі Віктараўны Васільевай, а таксама кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый краіны, дзе ёсць незадзейнічаныя плошчы і пустуючыя будынкі. Подробнее

  • Каб справа зрушылася з месца Святлана МАГІЛЕЎЧЫК., Зара над Друццю № 85 (10447) от 31 октября 2018 31 октября 2018 08:15 Общество Беларуская

    Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый ГОБАРАЎ правёў прыём грамадзян па іх асабістых пытаннях у Вішоўскім сельвыканкаме. Подробнее

  • Здароўе і жыццё — клопат асабісты і дзяржаўны Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 82 от 31 октября 2018 30 октября 2018 16:57 Общество Беларуская

    Няма нічога даражэй за жыццё і здароўе людзей. Гэта не проста сцвярджэнне, а нязменны пастулат. Прычым не толькі для асобнага чалавека, але і для грамадства, дзяржавы ў цэлым. На захаванне жыцця і здароўя накіравана і Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Рэалізацыя яе патрабаванняў, а таксама стан работы па папярэджванні гібелі людзей ад знешніх прычын разгледжаны на мінулым тыдні на пасяджэнні райвыканкама. З дакладам па гэтай тэме выступіў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта У.М. Навіцкі. Подробнее

  • На сустрэчу — у Арэшкавічы Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 82 от 31 октября 2018 30 октября 2018 16:40 Общество Беларуская

    Вёска Арэшкавічы – адна з самых аддаленых у раёне. Жыццё тут павольнае, як і належыць у сельскай мясцовасці. Без праблем, вядома, таксама не абыходзіцца. Гэта паказала сустрэча з вяскоўцамі старшыні раённага выканаўчага камітэта А.М. Бабічава падчас выязнога прыёму грамадзян. Подробнее

  • На сустрэчу — у Арэшкавічы Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 82 от 31 октября 2018 30 октября 2018 16:40 Общество Беларуская

    Вёска Арэшкавічы – адна з самых аддаленых у раёне. Жыццё тут павольнае, як і належыць у сельскай мясцовасці. Без праблем, вядома, таксама не абыходзіцца. Гэта паказала сустрэча з вяскоўцамі старшыні раённага выканаўчага камітэта А.М. Бабічава падчас выязнога прыёму грамадзян. Подробнее

  • Яны добра ўмеюць размаўляць па-беларуску Вольга МАРЦЭЛЕВА, Авангард 2018-10-43 от 27 октября 2018 30 октября 2018 15:45 Общество Беларуская

    Вучні ўстаноў адукацыі раёна прынялі ўдзел у тэлевіктарыне «Размаўляем па-беларуску». Подробнее

  • Маладзечна працягвае традыцыі Міхала Клеафаса Агінскага Ніна Шчарбачэвіч, Звязда 209 (28825) от 30 октября 2018 30 октября 2018 14:56 Культура Беларуская

    Неўзабаве Маладзечанскі музычны каледж імя Міхала Клеафаса Агінскага адзначыць сваё 60-годдзе. Напярэдадні знакавай даты Мінаблвыканкам падарыў установе раяль «Стэйнвэй» — надзвычай каштоўны музычны інструмент (такія ж раялі ёсць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі і ў Акадэміі музыкі). І гэта шмат пра што сведчыць. Сапраўды, маладзечанскіх музыкаў ніяк не назавеш местачковымі. Хутчэй, наадварот, менавіта яны, раўняючыся на найлепшыя сусветныя ўзоры, успамінаючы пра славутага земляка, у гонар якога названа ўстанова, сведчаць пра тое, якім павінен быць узровень музыкі ў нашай краіне.
    Подробнее

  • Хто найбольш дасведчаны ў фінансавай справе? Аляксандр ГОРБАЧ, Івацэвіцкі веснік №83 от 30 октября 2018 30 октября 2018 14:47 Общество Беларуская

    19 кастрычніка ва ўсіх раёнах Беларусі праводзілася алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод вучняў 10-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Арганізатары яе – Міністэрства адукацыі і Нацыянальны банк краіны, непасрэдна мерапрыемства праходзіць у тры этапы – раённы, абласны, рэспубліканскі. Подробнее

  • Новыя зоркі на творчым небасхіле Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ, Івацэвіцкі веснік №83 от 30 октября 2018 30 октября 2018 14:43 Общество Беларуская

    На мінулым тыдні ў ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Івацэвічы”  прайшло свята для вучняў першых класаў  “Пасвячэнне ў мастакі, музыканты, танцоры”, якога чакалі ўсе – бацькі, педагогі і, вядома ж, самі вучні. Такога роду пасвячэнні ўжо сталі добрай традыцыяй. Бо менавіта з гэтага моманту маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі становяцца сапраўднымі і паўнапраўнымі вучнямі школы мастацтваў. У гэтым годзе творчую сям’ю папоўнілі 25 вучняў харэаграфічнага аддзялення, 12 мастацкага і 52 вучня музычнага аддзялення.  Подробнее

  • ”Аўцюкоўскі кірмаш” – пераможца Ала КАВАЛЕНКА, Калінкавіцкія навіны КН №73 2018г. от 30 октября 2018 30 октября 2018 09:16 Культура Беларуская

    У Гомельскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі 27 верасня  прайшоў 16-ты абласны экалагічны конкурс “Зялёны вітамін” для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў інтэрнатных устаноў. Гэты крнкурс Гомельскае абласное аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” праводзіць штогод. Подробнее