У Маскве 19 кастрычніка на Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі адбылася маштабная прэзентацыя Віцебскай вобласці. Удзел у ёй прынялі ААТ “Пастаўскі малочны завод” і “Паставымэбля”. Карэспандэнт “Пастаўскага краю” Анна Анішкевіч папрасіла прадстаўнікоў гэтых прадпрыемстваў падзяліцца ўражаннямі. Подробнее
З 4 па 30 кастрычніка 2019 года ў нашай краіне будзе праводзіцца перапіс насельніцтва. Цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка да яго. Подробнее
Спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі, пераемнікам якога ў нашай краіне стаў БРСМ. Мілона Андрэеўна Салаўёва — былая настаўніца СШ №3, адна з актывістаў, хто ў пасляваенныя гады ствараў на Пастаўшчыне камсамольскія арганізацыі, гуртаваў моладзь, натхняў яе на выкананне задач дзяржаўнай важнасці. Подробнее
1 кастрычніка католікі ўспаміналі Святую Тэрэзу ад Дзіцяткі Езуса. Яе імя ў мінулым стагоддзі насіў касцёл у былой вёсцы Драздоўшчына, што недалёка ад Балаёў. Подробнее
У мінулую суботу ў Беларусі ў восьмы раз праходзіла дабрачынная акцыя “Чысты лес”. Далучыліся да яе і пастаўчане. Подробнее
— Нагэтым МАЗе працуе адзіны вадзіцель нашай гаспадаркі Іван Булін, — паказваючына аўтамабіль, гаворыцьдырэктарААТ“Суцінскі” Пётр Мохараў. — Адказны, старанны, добрасумленны… Пра Івана Аляксандравіча можна сказаць шмат добрых слоў. Ён адзін з ветэранаў гаспадаркі, на якога трэба раўняцца сёняшняй моладзі. Подробнее
Беларуска-турэцкія сцягі на гарадскім стадыёне… Такое, мабыць, у нашым раёне было ўпершыню. А ўздымалі сцягі пад выкананне дзяржаўных гімнаў падчас таварыскага матчу па футболе паміж зборнымі камандамі Пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Мінску і камандай Пухавіцкага раёна. Матч адбыўся дзякуючы ініцыятыве заслужанага трэнера БССР па футболе, ганаровага грамадзяніна Пухавіцкага раёна Анатоля Усенка. Подробнее
Адзін з няпісаных законаў жыцця сцвярджае: хочаш зрабіць як найлепш – зрабі сам. Менавіта такім прынцыпам кіруецца ў сваёй рабоце педагагічны калектыў Стралічаўскай сярэдняй школы імя У.М. Марчанкі. Пераканаліся ў гэтым, калі там пабывалі. Подробнее
Пытанне рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пахаванні і пахавальнай справе» на тэрыторыях Паселіцкага і Судкоўскага сельсаветаў разгледжана членамі пастаяннай камісіі райсавета дэпутатаў па добраўпарадкаванню і прыродакарыстанню. Подробнее
Невысокая, хударлявая, з прыемным пявучым голасам жанчына, да якой я завітала напрыканцы верасня ў Колкі, уразіла сваёй працавітасцю, энергіяй, пачуццём гумару. І ўсё ж пасля развітання мяне не пакідала думка: адкуль столькі фізічнай і духоўнай моцы ў гэтай сталай жанчыны? Шмат зведала, выплакала слёз. Подробнее
Зявяршылася ўборка яблыкаў і груш у СВК “Калгас “Радзіма”. Пладасховішча гаспадаркі амаль пад завязку запоўнена новым ураджаем. Подробнее
“У кожнага з нас глыбока цепліцца ў сэрцы дзіўная і жыццядайная любоў да свайго краю, да сваіх родных мясцін. Як вядома, яна ўласціва не толькі чалавеку, але і ўсяму жывому да самай непрыкметнай былінкі, што цвіце пад сонцам, калышацца пад ветрам і дажджом”, — пісаў народны паэт Беларусі Максім Танк. Свая маленькая радзіма ёсць у кожнага чалавека — месца, дзе ён нарадзіўся, вырас, адкуль пайшоў у вялікі свет. Простая, звычайная, але такая мілая і дарагая яго сэрцу… Подробнее
Рамонт печаў і электраправодкі – асноўны кірунак дапамогі сацыяльнай службы раёна сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян, якія пражываюць у нашым раёне. Як ужо паведамляў “ІВ”, у бягучым годзе праведзена пэўная работа, каб асенне-зімовы перыяд прайшоў спакойна ў такіх грамадзян. На мінулым тыдні рэйдавая група, у якую увайшоў і супрацоўнік “ІВ”, наведала дамы на Целяханшчыне, дзе прайшлі вышэйзгаданыя работы. Подробнее
29 кастрычніка калектыў Дэпартамента аховы адзначыць 66-ю гадавіну службы. Сёння Дэпартамент аховы – гэта моцны, высокапрафесіянальны калектыў аднадумцаў. Бяссонныя ночы, выезды па трывожных сігналах, штосекундная гатоўнасць прыйсці на дапамогу – вось іх паўсядзённая работа, якая падпарадкавана адзінай мэце – забяспечыць спакой грамадзян. Подробнее
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 67079, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
На мінулым тыдні Ракаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат адзначыў пятнаццацігадовы юбілей. Як сказаў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Алег Аляксеевіч Семянчук, за час існавання ўстанова непазнавальна пахарашэла, абнавілася, і сёння нават цяжка ўявіць, што тут было напачатку… Подробнее
Галіна Капуста ў вёсцы Старына славіцца тым, што ўмее ўпрыгожыць сваё жыццё. Найперш – шыкоўнымі клумбамі ў агародзе і двары. У яе не проста кветкі, а сартавыя, ім патрэбен асаблівы догляд, бо яны вельмі далікатныя. Яе ружамі, каляровымі гартэнзіямі ўсе любуюцца.
А ў доме ў яе – вышыванкі, сама яна – у вязаных кручком рэчах. Заўжды жанчыну ўпрыгожвала творчасць, адзенне, выкананае мастацкім рукадзеллем, надавала жаноцкасць. Подробнее
У раённым Цэнтры культуры адбыўся абласны семінар-вучоба са старшынямі раённых пярвічных прафсаюзных арганізацый Стаўбцоўскага, Любанскага, Старадарожскага, Клецкага, Нясвіжскага, Крупскага, Пухавіцкага і Валожынскага раёнаў.
Адкрыў мерапрыемства намеснік старшыні Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Пётр Окунеў, які адзначыў, што ў вобласці тры базавыя раённыя арганізацыі, сярод якіх Стаўбцоўская, Барысаўская і Маладзечанская, дзе і праводзяцца семінары. Подробнее
Івана Вільняўца добра ведаюць многія стаўбчане. На працягу апошніх трох дзясяткаў гадоў ён быў арганізатарам спартыўнай работы на Стаўбцоўшчыне. Працаваў з моладдзю і дарослымі людзьмі ў працоўных калектывах, спрыяючы таму, каб спорт і здаровы лад жыцця станавіліся масавымі і запатрабаванымі для кожнага. У свой час пуцёўку ў жыццё, такое актыўнае і насычанае, даў Івану Іванавічу камсамол. Подробнее
Адметным момантам работы Літвенскага сельвыканкама можна адзначыць паспяховае супрацоўніцтва мясцовай улады з усімі суб'ектамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі сельсавета. Мы гэта маглі назіраць, будучы ў Рочавіцкай сярэдняй школе. Старшыня Літвенскага сельвыканкама Тадэвуш Галавач і дырэктар Рочавіцкай сярэдняй школы Рэгіна Чарнец зацікавілі нас абмеркаваннем такога пытання, як клопат пра месцы пахавання, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Мы даведваемся, што Рочавіцкая школа на працягу многіх гадоў бярэ на сябе клопат па доглядзе гэтых святых для мясцовых людзей месцаў. Подробнее
У мінулыя суботу і нядзелю ў Новалукомлі і райцэнтры прайшлі традыцыйныя для такой пары восеньскія кірмашы. Сваю прадукцыю прапаноўвалі ў гэтыя дні ўсе, каму належыць. Загадзя паклапаціліся сельгаспрадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, дачнікі, установы адукацыі і, зразумела, прадпрымальнікі і шматлікія гандлёвыя арганізацыі. Подробнее
Адметным момантам работы Літвенскага сельвыканкама можна адзначыць паспяховае супрацоўніцтва мясцовай улады з усімі суб'ектамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі сельсавета. Мы гэта маглі назіраць, будучы ў Рочавіцкай сярэдняй школе. Старшыня Літвенскага сельвыканкама Тадэвуш Галавач і дырэктар Рочавіцкай сярэдняй школы Рэгіна Чарнец зацікавілі нас абмеркаваннем такога пытання, як клопат пра месцы пахавання, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Мы даведваемся, што Рочавіцкая школа на працягу многіх гадоў бярэ на сябе клопат па доглядзе гэтых святых для мясцовых людзей месцаў. Подробнее
Паведамленне аб загаранні ў кватэры ў пасёлку Нёман паступіла ў сем раніцы…
Раніца 22 верасня для старшыны ўнутранай службы Генадзя Маліноўскага пачыналася як звычайна: пад'ём, сняданак, збор на службу. Аднак у нейкі момант звычны парадак рэчаў парушыў крык з вуліцы. Подробнее
Міхаіл ІВАНАВІЧ ХОДАС:
– Я – падпісчык са стажам. Раённая газета ўвайшла ў маё жыццё яшчэ ў дзяцінстве, і з таго часу я з ёй не расстаюся і чытаю кожны нумар на адным дыханні. Раней бацькі, а цяпер я кожны квартал спяшаюся падпісацца на раённае выданне. Подробнее