Сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Іванам Дзмітрыевічам Дасько — заўжды падзея. Усіх гасцей ён сустракае з усмешкай і заўсёды ў добрым настроі. Некалькіх гадзін, а магчыма, нават некалькіх дзён не хопіць, каб даведацца аб тым, што прыйшлося перажыць ветэрану. Пра такіх, як ён, кажуць — прайшоў усю вайну. Подробнее
Дзесяцікласнік з сярэдняй школы №11 Уладзіслаў Гадалаў узнагароджаны залатым медалём міжнароднага конкурсу маладых навукоўцаў у Клуж-Напока (Румынія). Подробнее
У Брэсцкім абласным Палацы культуры прафсаюзаў фінальным канцэртам 29 красавіка завяршыўся I гарадскі прафсаюзны агляд-конкурс “Берасцея запрашае!” Подробнее
Пад такім дэвізам на мінулым тыдні прайшла творчая справаздача калектыву Дабрынскай сярэдняй школы, у час якой было прадэманстравана міжведамаснае ўзаемадзеянне гэтай установы адукацыі і арганізацый у рэалізацыі грамадзянска-патрыятычнага выхавання школьнікаў у сацыякультурнай прасторы малой радзімы. Подробнее
Свае новыя работы прадставіў мінскі мастак Сяргей Міхайлавіч Пыжыкаў. Серыя карцін з’явілася пасля наведвання аўтарам сусветна вядомага курорта Варадэра. Подробнее
У аснове жыцця, канечне, любоў. Зразумець, разгадаць, растлумачыць яе немагчыма. Ёсць у ёй штосьці касмічнае, боскае, што робіць людзей моцнымі, духоўна чыстымі, сапраўды прыгожымі. У гэтым я зноў упэўнілася, сустрэўшыся з залатымі юбілярамі – жыхарамі Слуцка Іванам Рыгоравічам і Тамарай Мікалаеўнай Пісарыкамі: разам яны крочаць па жыццёвым шляху 50 гадоў. Подробнее
У Жыткавічах прайшоў V адкрыты рэгіянальны конкурс дзіцячай творчасці «Залатая нота Палесся», прысвечаны беларускаму кампазітару У.І. Будніку. У чарговы раз таленавітыя вучні Хойніцкай дзіцячай школы мастацтваў дасягнулі там значных поспехаў. Подробнее
Аматары кіно 1980-х ніяк не дачакаюцца ліпеня — менавіта ў гэтым месяцы на экранах з'явіцца працяг эпахальнай дылогіі «Паляўнічыя на зданяў». Мастацтва — гэта выдатна, але ці ведаеце вы, што такія паляўнічыя існуюць… і ў нас? Нядаўна нашы карэспандэнты пазнаёміліся з беларускімі «Паляўнічымі на прывідаў» (менавіта так, а не як у фільме) і нават паўдзельнічалі ў іх выездзе да кліента. Подробнее
На ўліку ў пярвічнай арганізацыі ветэранаў міліцыі чацвёра членаў, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Подробнее
Жыць з чорнай быллю, надзеяй на мір і на тое, што ліквідатарам прыйшла пара аб'яднацца ў грамадскую арганізацыю, – такі лейтматыў раённага мерапрыемства да 30-й гадавіны чарнобыльскай трагедыі, арганізаванага раённым выканаўчым камітэтам. Подробнее
29 красавіка, напярэдадні Пасхі, у Целяханах адбылося ўрачыстае адкрыццё магазіна “Алеся” філіяла “Целяханскі” Івацэвіцкага райста. Чырвоную стужку разразалі намеснік старшыні райвыканкама Наталля Аляхновіч і старшыня праўлення Івацэвіцкага райста Тамара Варабей, якія затым прымалі ад гасцінных гаспадароў каравай. Подробнее
З нагоды сумнай гадавіны ў другой гарадской школе прайшлі літаратурныя чытанні «Узрушэнне ХХ стагоддзя. Подробнее
У Брагіне адбылося маштабнае мерапрыемства, якое ахапіла адразу некалькі падзей. Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Беларускі зялёны крыж» у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Развіццё патэнцыялу сеткі сямейных клубаў у чарнобыльскай зоне з мэтай паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі» прымаў да сябе гасцей з суполкі сталічных навукоўцаў, дзеячаў культуры і гасцей з суседніх раёнаў. Подробнее
23 красавіка ў раёне прай-шоў рэспубліканскі суботнік, удзел у якім прынялі 6249 хайнічан. Подробнее
У аграгарадку Мазалава прайшла акцыя пад назвай «Алея сяброўства», у якой прынялі ўдзел замежныя студэнты Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, а таксама культработнікі і мясцовыя актывісты БРСМ. Подробнее
Для клумбаў горада патрабуецца не менш за 20 тысяч штук расады кветак розных відаў. Частку яе камунальнікі высеялі ва ўласнай цяпліцы з полікарбанатным верхам, а большую частку будуць закупляць сёлета ў спецыялізаваных арганізацыях. Подробнее
З надыходам вясны Стаўбцоўскі лясгас актыўна рэалізуе насельніцтву, суб'ектам гаспадарання раёна дэкаратыўны пасадачны матэрыял. Подробнее
У Год культуры навучэнцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава вырашылі распрацаваць і рэалізаваць актуальны праект, скіраваны на прафілактыку негатыўных з'яваў у моладзевым асяроддзі — «Караоке-клуб „Продвижение“.
На пашыраным пасяджэнні членаў пярвічак ГА „БРСМ“, дзіцячай палаты і гарадскога піянерскага штаба раённага савета ГА „БРПА“ ідэю прэзентавала Ілона Герасімовіч, прызёр раённага этапу конкурсу „Лідар года-2016“. Подробнее
Зарэгістраваць дэкларацыю аб адпаведнасці прадукцыі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза (ТР МС) з нядаўняга часу юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць анлайн. Цяпер у іх ёсць выбар — рэгістраваць гэты дакумент у органе па сертыфікацыі, як гэта было заўсёды, або выканаць гэтую працэдуру самастойна, скарыстаўшыся інфармацыйнай сістэмай «Паведамляльнае дэклараванне адпаведнасці». Подробнее
У жыцці заўсёды ёсць месца для творчасці, цікавых сустрэч і шчырай радасці – гэтая думка чырвонай ніткай праходзіла праз чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Узлёт”, якая не першы год дзейнічае пры рэдакцыі газеты і стала сапраўднай духоўнай пляцоўкай для творчых людзей раёна і горада. Па-сяброўску цёплая атмасфера і творчасць без межаў – дзве адметныя рысы мерапрыемстваў, якія ладзіць “Прыдняпроўская ніва”, своеасаблівая візітная картка гасцёўні. Подробнее
Гэта падзея ў спартыўным жыцці Стаўбцоўшчыны. Футбольная каманда «Нёман-Агра» зноў выходзіць на рэспубліканскую арэну. Подробнее
Стаўбцоўская каманда «Нёман-Агра» стартуе ў футбольным першынстве рэспублікі. Подробнее
Па выніках работы за мінулы год Стаўбцоўскім аб'яднаннем камунальных службаў сабрана больш за 770 тон другасных матэрыяльных рэсурсаў розных відаў. Гэта сведчыць, што план па зборы карысных адходаў выкананы на 100 працэнтаў. Подробнее
Падчас правядзення прамой тэлефоннай лініі з начальнікам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандрам Сарокам паступіў шэраг тэлефонных званкоў, якія сведчаць аб тым, што ёсць шмат нераўнадушных людзей, якія не праходзяць абыякава міма фактаў безгаспадарчасці і парушэння нормаў і правілаў экалагічнага заканадаўства, дзеляцца сваімі парадамі, сваім бачаннем, як можна зрабіць наша жыццё больш камфортным, чыстым, бяспечным. Подробнее
На сельгаспрадпрыемствах раёна азімая свірэпіца (плошчы пад ёю ў параўнанні з мінулагоднім намнога павялічаны) займае сёлета 835 гектараў. Подробнее