“Увага! У Паставах упершыню пройдзе праект “Преображение”! Удзельніцы прадастаўляецца магчымасць за адзін дзень цалкам змяніць свой імідж, прычым бясплатна. Каб стаць героем праекта, варта толькі даслаць запоўненую анкету і дадаць да яе фотаздымкі”. Подробнее
23 красавіка адбыўся рэспубліканскі суботнік. У Беларусі яго вынікі ўжо падведзены. На рабочых месцах і добраўпарадкаванні працавала больш за 3 мільёны 200 тысяч чалавек, у тым ліку на Пастаўшчыне — больш за 12 тысяч гараджан і вяскоўцаў. Прадпрыемствамі раёна выпушчана прамысловай прадукцыі на суму, якая перавышае 750 мільёнаў рублёў. Для пералічэння ў фонд суботніка налічана 220 мільёнаў рублёў грашовых сродкаў. Подробнее
У гэтым годзе спаўняецца 55 гадоў Беларускаму фонду міру. За час свайго існавання ён стаў адным з самых масавых грамадскіх аб’яднанняў і славіцца сваімі дабрачыннымі акцыямі. Подробнее
Даменіку Іванаўну Яраш ведаю даўно, і найперш па яе асноўнай у Пастаўскай ЦРБ пасадзе намесніка галоўнага ўрача. Нямала чула пра яе прафесіяналізм, адказнасць, патрабавальнасць. І пры ўсім гэтым падчас нядаўняй сустрэчы размову вырашыла пачаць амаль з правакацыйнага пытання: а ці не выпадкова прыйшла ў медыцыну? Можа, за кампанію паступала ці хто сарыентаваў? І ў адказ пачула цікавы аповед пра любоў да сваёй справы, якой аддадзена ўжо больш за 45 гадоў. Подробнее
30 сакавіка ў райцэнтры адбылася вучоба ідэалагічнага актыву раёна. Удзел у ёй прынялі намеснікі кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый па ідэалагічнай рабоце, кіраўнікі спраў сельвыканкамаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Подробнее
На Стаўбцоўшчыне зарэгістраваны 301 пацярпелы ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый. 52 з іх – гэта тыя, хто пражывае на забруджанай тэрыторыі, і 249 – перасяленцы з забруджаных раёнаў. Подробнее
Каля дома 88-гадовай жыхаркі вёскі Вярэнькі Яўгеніі Яўстаф’еўны Гурскай ідэальны парадак. У агародчыку бялее пень спілаванай ліпы, на двары трапляецца свежае пілавінне. Сацыяльны работнік Галіна Віктараўна Казакевіч дамятала рэшткі леташняга лісця. Подробнее
У раённым камітэце БРСМ ідзе запіс у студэнцкія атрады, якія будуць дзейнічаць падчас летніх канікулаў. Подробнее
7 красавіка наш раён наведала міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна. Разам з ёй у паездцыўдзельнічаў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Хрыстафораў. Суправаджалігасцей старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ПётрЛеанідавіч Курто. Подробнее
Валанцёры раённай арганізацыі БРСМ дапамагаюць у добраўпарадкаванні нашых храмаў. Подробнее
Раённы выканаўчы камітэт заслухаў пытанне падрыхтоўкі да аздараўленчага перыяду дзяцей падчас летніх канікул. Гэтая тэма стала прадметам нашай размовы з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людмілай Стонька. Подробнее
У рамках фестывалю праваслаўнай культуры “Кладезь” у СШ № 3, дзяржаўным каледжы і аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнагацэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшлі сустрэчы са Святланай Бэнкс — пісьменніцай, журналісткай, студэнткай Кінгстонскагаўніверсітэта. Подробнее
Пра сапраўдны ўзрост чалавека трэба меркаваць не па гадах, а па стане душы. Так лічаць многія пенсіянеры Лынтупшчыны. Самыя актыўныя з іх выйшлі на сцэну пасялковага Дома культуры і даказалі: рознабаковыя таленты, добрая фізічная форма, выдатныя артыстычныя здольнасці ўласцівы і людзям з важкім жыццёвым вопытам. Подробнее
Паводле сацыялагічных даных, каля 87 працэнтаў жыхароў Беларусі хаця б раз у дзень карыстаюцца інтэрнэтам. Гэта не толькі сховішча інфармацыі, але і сродак камунікацыі, які фактычна мяняе стыль жыцця і дзейнасці. Подробнее
Конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых спецыялістаў і работнікаў “Шлях да поспеху” ў нашым раёне праводзіўся ў 2011-ым і ў 2014-ым.Сёлета ён узяў старт у трэці раз і ўжо можа смела называцца традыцыйным. Подробнее
На мінулым тыдні ў працоўных калектывах Стаўбцоўшчыны прайшоў дзень інфармавання насельніцтва. Па актуальных пытаннях выступіў на філіяле ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу „Мінскі маторны завод“ у г. Стоўбцы, а таксама ў раённым аддзеле ўнутраных спраў беларускі вучоны – кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, член грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Шчокін. Подробнее
У Мінску адбыўся ўнутрыклубны конкурс танцавальна-спартыўнага клуба «Фіеста». У конкурсе ўдзельнічалі танцавальныя пары першага і другога гадоў навучання з 16-ці танцавальных школ Мінскай вобласці, у тым ліку і са Стоўбцаў. Усяго танцавала каля 400 дзяцей. Дзеці паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Яны па-заліхвацку танцавалі ча-ча-ча з лаціна-амерыканскай праграмы, павольны вальс з еўрапейскай праграмы, а таксама польку, блюз… Подробнее
У выставачных залах Дома рамёстваў «Стары млын» адкрыліся дзве выставы. Аўтар адной — удзельніца мясцовага народнага клуба майстроў і самадзейных мастакоў «Майстры» Леанарда Уладзіміраўна Іванова, другой — метадыст па разьбе па дрэве Глыбоцкага Дома рамёстваў Віктар Баляслававіч Дудкевіч. Подробнее
25 cакавіка на базе дзяржаўнага каледжа прайшоў раённы прафарыентацыйны злёт выпускнікоў школ Пастаўшчыны. З парадкам дня яго работы, прадстаўнікамі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і іншымі гасцямі прысутных пазнаёміла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Падгайская. Подробнее
Трэці раз Стаўбцоўшчына сабрала ўдзельнікаў рэгіянальнага свята-конкурсу беларускай пісанкі. Гэтае мастацкае свята традыцыйна праходзіць напярэдадні Вялікадня. У раённым Цэнтры культуры свае мастацкія работы – распісаныя ў розных відах мастацкай творчасці велікодныя яйкі – прадставілі 29 майстроў з нашага раёна і майстры з Уздзенскага, Слуцкага, Чэрвеньскага, Вілейскага раёнаў. Усяго ўдзел у конкурсе бралі каля 40 майстроў. Подробнее
Былы франтавік, вядомы ў Маладзечанскім раёне педагог Аляксей Маскацінін прымаў віншаванні з 95-годдзем. Подробнее
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Беразінскі аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй» адзначыла сваё 60-годдзе. Подробнее
У нашым раёне ў пятніцу, 22 красавіка, упершыню прайшло міжгаліновае прафсаюзнае першынство па эстафетным плаванні, прысвечанае Дню працы. У спаборніцтвах бралі ўдзел 10 каманд – гэта члены прафсаюзных арганізацый работнікаў культуры, спажыўкааперацыі, аховы здароўя, АПК, ЖКГ, прамысловасці, леса, адукацыі і навукі… Подробнее
Аптэку №170 4-й катэгорыі, што месціцца ў Целяханскай раённай бальніцы, проста не пазнаць пасля капітальнага рамонту. Ад старой аптэкі засталіся толькі ўспаміны ў тых, хто запомніў выгляд былога сціплага кіёску, дзе ў асноўным адпускаліся лекі па рэцэптах. Цяпер тут новае абсталяванне, новы асартымент тавараў, новая загадчыца і нават новая атмасфера. Бо ад бела-жоўта-зялёнай, рамонкавай гамы сцен і стэндаў вее свежасцю, утульнасцю, цеплынёй. Подробнее
Ва УАЗ «Бярэзінская ЦРБ» прайшло штогадовае мерапрыемства – пасвячэнне маладых спецыялістаў у прафесію. У мінулым годзе да нас прыехалі васямнаццаць маладых урачоў, фельчараў і медыцынскіх сясцёр, якія вось ужо амаль цэлы год добрасумленна, на вышэйшым узроўні выконваюць свае прафесійныя абавязкі. Афіцыйная частка атрымалася зусім неафіцыйнай, хутчэй сяброўскай. У адрас маладых спецыялістаў гучала шмат цёплых слоў ад старэйшых калег і, вядома, галоўнага ўрача ЦРБ Аліны Паўлаўны Жызнеўскай: Подробнее