Язык: Беларуская

  • Каб жыць з камфортам Ксенія Луцко, Савецкае Палессе 03/2016 от 02 марта 2016 28 апреля 2016 16:39 Общество Беларуская

    Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі карэспандэнт раённай газеты з намеснікам дырэктара КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Сяргеем Вайцешыкам наведаліся ў некаторыя падраздзяленні арганiзацыiкаб бліжэй пазнаёміцца з людзьмі, якія робяць наша жыццё камфортным.  Подробнее

  • Дзейнічаць з разлікам на перспектыву Александр ГОРБАЧ, Івацэвіцкі веснік №31 от 26 апреля 2016 28 апреля 2016 16:37 Экономика Беларуская

     У бягучым годзе СВК “Святая Воля” пад пасадку бульбы адводзіць меншыя плошчы, чым у 2015-м годзе. Прычына наступная: цэны на “другі хлеб” з кожным годам зніжаюцца, а ў бягучым годзе яны перайшлі ўмоўны “рубікон”, у выніку чаго сельгаспрадпрыемства вымушана “трымаць удар” і дзейнічаць з разлікам на перспектыву. Гэтым і тлумачыцца памяншэнне плошчаў, якія адведзены пад бульбу – са 180 гектараў да 120. Бягучы год у гэтым плане стане вырашальным і не толькі для “Святой Волі”: бульбаводы рэспублікі сутыкнуліся з перанасычэннем рынку Беларусі і Расіі; сур’ёзны крок наперад зрабіў расійскі аграрны комплекс. Як вынік, попыт на бульбу ў нашага асноўнага партнёра – Расіі – знізіўся. І знізіўся значна.  Подробнее

  • Служба добрага настрою Вікторыя ПРЫКОТА., Савецкае Палессе 03/2016 от 02 марта 2016 28 апреля 2016 16:35 Общество Беларуская

    Вядома, няма непатрэбных прафесій. Але ёсць такія, без якіх цяжка ўявіць сучаснае жыццё. У бытавым абслугоўванні людзі маюць патрэбу заўсёды.  Подробнее

  • Пад покрывам архангела Міхаіла Кацярына ЯЦУШКЕВІЧ, Савецкае Палессе 03/2016 от 02 марта 2016 28 апреля 2016 16:28 Культура Беларуская

    Упершыню з айцом Дзмітрыем пазнаёмілася пяць гадоў таму. Службовая камандзіроўка прывяла мяне тады ў ціхую вёсачку з задумліва-паэтычнай назвай Нача. Шчыра прызнаюся, тутэйшыя мясціны мяне проста зачаравалі. Была нейкая асаблівая, непаўторная прыгажосць у аднастайным жыцці старажытнай вёскі, у яе няхітрым укладзе. Сустракаліся тады, размаўлялі з вяскоўцамі, якія наракалі на тое, што дамы пусцеюць, а моладзь у пошуках лёгкай долі з’язджае ў гарады. Вёска старэе. Настаяцель мясцовай Свята-Міхайлаўскай царквы, іерэй Дзмітрый Аскерка (НА ЗДЫМКУ) быў упэўнены, што вёска перажыве дэмаграфічны спад, і зусім хутка ў Начу пачнуць прыязджаць маладыя сем’і. І нібыта пацвярджаючы свае думкі, святар паказаў тое месца, дзе задумаў закласці падмурак для будучага храма.   Подробнее

  • Праблемныя пытанні кааператараў Ксенія Луцко, Савецкае Палессе 03/2016 от 02 марта 2016 28 апреля 2016 16:24 Экономика Беларуская

    Справаздачнае пасяджэнне ўпаўнаважаных асоб райспажыўтаварыства адбылося ў аўторак, 15 сакавіка, у гарадскім Доме культуры. Перад прысутнымі выступіў старшыня праўлення райспажыўтаварыства Аляксандр Кулак, які падвёў вынікі гаспадарчай дзейнасці арганізацыі за 2015 год і пазнаёміў з яе эканамічнымі паказчыкамі. Справаздачу па выніках рэвізій гандлёвых аб’ектаў горада і раёна зрабіла Людміла Ільчанка, старшыня рэвізійнай камісіі. Таксама ў ходзе пасяджэння была дадзена ацэнка рабоце грамадскага харчавання. Работа райспажыўтаварыства аднагалосна прызнана здавальняючай. Але не ўсё ў арганізацыі аказалася так гладка, як здалося на першы погляд.  Подробнее

  • 23 красавіка прайшлі рэспубліканскі і раённы суботнікі Сяргей КОЗЕЛ, Слава працы 31/2016 от 27 апреля 2016 28 апреля 2016 15:40 Общество Беларуская

    Сапраўдным святам працы на Капыльшчыне стала правядзенне 23 красавіка рэспубліканскага і раённага суботнікаў. Добрае надвор’е, прыўзняты настрой тых, хто працаваў на свежым паветры, стваралі святочную атмасферу. Подробнее

  • Масленіца Марыя ПАЎЛАВА, Савецкае Палессе 03/2016 от 02 марта 2016 28 апреля 2016 15:40 Культура Беларуская

    Гэтае свята славян было вельмі вясёлым. І не дзіўна. Масленіца прыпадала на такі час года, калі з кожным днём усё мацней грэе сонца, пачынаюцца адлігі, наступае канец доўгай і суровай зімы. Подробнее

  • Слуга Божы - Эдвард Вайніловіч Сяргей ЛАЗОЎСКІ, Слава працы 30/2016 от 23 апреля 2016 28 апреля 2016 15:26 Общество Беларуская

    У мінскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) адбыўся працэс беатыфікацыі грамадска-палітычнага, культурнага дзеяча Эдварда Вайніловіча. Гэта — фенаменальная падзея, таму што раней беатыфікацыйныя і кананізацыйныя працэсы выхадцаў з Беларусі адбываліся толькі за мяжой. Сведкамі гістарычнага моманту  сталі краязнаўцы з Капыля, а таксама прыхаджане касцёла святых Пятра і Паўла. Подробнее

  • Рэжысёрка Мар'я Пююкко пра адносіны жанчыны і сферы кіно Ірэна Кацяловіч, Звязда 79 (28189) от 28 апреля 2016 28 апреля 2016 15:20 Культура Беларуская

    Статыстыка сведчыць, што ў фільмаў, створаных жанчынамі, на дзесяць працэнтаў больш шанцаў атрымаць добрую фестывальную дыстрыбуцыю. Пра гэта мы даведаліся на лекцыі «Жанчына ў нардычным кінематографе», якую ў Мінску прачытала рэжысёрка з Фінляндыі Мар'я Пююкко. Подробнее

  • На Капыльшчыне прайшла рэспубліканская прафілактычная акцыя «Стоп — спайс!» Сяргей КОЗЕЛ, Слава працы 30/2016 от 23 апреля 2016 28 апреля 2016 15:19 Общество Беларуская

    У яе рамках адбыўся шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на барацьбу з наркотыкамі і прапаганду здаровага ладу жыцця сярод падлеткаў і моладзі. Подробнее

  • Дзяржаўнай установе культуры «Капыльскі раённы цэнтр культуры» споўнілася 60 гадоў Дзіяна ТКАЧЭНКА, Слава працы 30/2016 от 23 апреля 2016 28 апреля 2016 15:14 Культура Беларуская

    Менавіта ў сакавіку 1956-га капыляне ўпершыню пераступілі парог толькі што ўзведзенага будынка, каб зноў і зноў вяртацца сюды па добры настрой. Подробнее

  • Перакананне Галіны Рубан Лідзія ЧАПЯЛОВА., Дняпроўская праўда №33(10203) от 27 апреля 2016 28 апреля 2016 14:30 Общество Беларуская

    Галіна Віктараўна РУБАН сёлета стала лаўрэатам звання “Жанчына года Дубровеншчыны”. Званне гэта ганаровае, таму да многага абавязвае, у першую чаргу — спаўна аддавацца рабоце. Подробнее

  • Чым заманіць Музу? Расціслаў БЕНЗЯРУК, Сельская праўда 32/2016 от 27 апреля 2016 28 апреля 2016 13:39 Культура Беларуская

    “Я – паэт. Гэтым і цікавы. Аб гэтым і пішу”, – пачаў сваю аўтабіяграфію “Я сам” Уладзімір Маякоўскі. Сапраўды, прыемна сустракацца, весці гутарку з паэтам, асабліва калі ён творца неардынарны.

    26 сакавіка ў раённай бібліятэцы выступаў вядомы бард, паэт і празаік з Брэста Алесь Паплаўскі. Подробнее

  • Цеплыня і шчырасць сустрэч Віктар Назаранка, Хойникские новости 23 апреля 2016 10 стр от 23 апреля 2016 28 апреля 2016 13:29 Общество Беларуская

    У 70-80-я гады ў рэспубліках былога СССР шырокі размах набыло сацыялістычнае спаборніцтва паміж суседнімі раёнамі ў важнейшых галінах народнагаспадарчага комплексу –  прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і іншых сферах. Подробнее

  • Песняры на нашым стадыёне Віктар Назаранка, Хойникские новости 23 апреля 2016 10 стр от 23 апреля 2016 28 апреля 2016 13:27 Общество Беларуская

    У народзе кажуць: «Не было б шчасця, ды бяда дапамагла». Менавіта гэтыя словы прыходзяць на памяць, калі ўспамінаеш візіт у наш горад зорных беларускіх «Песняроў». Калі б не чарнобыльская трагедыя, то наўрад ці пабачылі мы і ўжывую пачулі на хойніцкім стадыёне гэты сусветна знакаміты калектыў, артысты якога аб’ездзілі палову планеты, пакарылі сваім мастацтвам і 15-тысячны нью-йоркскі «Мэдысан Сквер Гардэн», і не менш маштабную канцэртную залу парыжскай «Алімпіі», якім рукапляскала публіка краін Еўропы і Азіі; што ім нашы маленькія правінцыяльныя Хойнікі? Подробнее

  • Няма таго, што раньше было Галіна Данчанка, Хойникские новости 23 апреля 2016 9 стр от 23 апреля 2016 28 апреля 2016 10:00 Общество Беларуская

    Добра памятую той дзень, калі здарылася аварыя. Раніца 26 красавіка. Тады я была выпускніцай Лоеўскага педвучылішча. Па дарозе на заняткі сустрэла сваю аднагрупніцу, якая і паведаміла аб тым, што ноччу слухала па радыёпрыёмніку “Голас Амерыкі”. Па ім паведамілі, што на Украіне, у Чарнобылі, адбылася аварыя на АЭС. Іншай інфармацыі больш не чула. Подробнее

  • Няма таго, што раньш было Надежда Царанок, Хойникские новости 23 апреля 2016 8 стр от 23 апреля 2016 28 апреля 2016 09:55 Общество Беларуская

    Час, як прынята казаць, ляціць. Імкліва, беззваротна. Сціраецца з гадамі горыч страт і нават радасць падзей. Але калі горыч памножана на дзесяткі і сотні лёсаў — ёй няма канца, бо падзеі, што сталі вытокам людскіх пакут, не адпускаюць ад сябе нават не гадамі — дзесяцігоддзямі.

    Такой падзеяй была і застаецца Вялікая Айчынная вайна, якая баліць многім і праз семдзесят з лішнім год. Подробнее

  • «Цень думкi нашай…» Юрый ІВАНОЎСКІ, тэатразнаўца., Витьбичи №50 (3820) от 28 апреля 2016 28 апреля 2016 08:35 Культура Беларуская

    Імя Францішка Аляхновіча сёння знакавае для беларускай драматургіі, айчыннага тэатра. Тое, што Коласаўскі тэатр у свой юбілейны сезон звярнуўся да творчасці славутага дзеяча беларускага Адраджэння першай паловы XX стагоддзя, не з’яўляецца выпадковым. Хоць бы таму, што ў далёкім 1926 годзе ён быў першым літаратурным кіраўніком Беларускага дзяржаўнага тэатра другога (цяперашняга Коласаўскага). Подробнее

  • На прызы алімпійца Фёдар БАНДАРОВІЧ, Прамень № 31 (10077) от 27 апреля 2016 27 апреля 2016 17:14 Спорт Беларуская

    Традыцыйны вясенні крос на прызы майстра спорту міжнароднага класа, удзельніка Алімпійскіх гульняў у Манрэалі Аляксандра Гоцкага і сёлета вызначаўся масавасцю. Каля 180 юных лёгкаатлетаў з дваццаці школ раёна сабраліся на беразе Нёмана, паблізу лагера «Церамок». Подробнее

  • У Паштовай краіне жыве Прамень Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 31 (10077) от 27 апреля 2016 27 апреля 2016 17:12 Калейдоскоп Беларуская

    Вучань Шашкоўскай школы Захар Радзіон названы пераможцам абласнога конкурсу дзіцячага малюнка «Паштовая краіна», аб'яўленага ў гонар 20-годдзя Мінскага філіяла РУП «Белпошта». Подробнее

  • Зазелянее школьны сад Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 31 (10077) от 27 апреля 2016 27 апреля 2016 17:09 Общество Беларуская

    Падзеяй для Дзераўнянскай сярэдняй школы стала пасадка саду на школьнай тэрыторыі. Подробнее

  • З удзелам маладзёжнага савета Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 31 (10077) от 27 апреля 2016 27 апреля 2016 17:05 Общество Беларуская

    Маладзёжны савет раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, які ўзначальвае галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Яўгенія Слесарчык, стаў ініцыятарам папрацаваць падчас рэспубліканскага суботніка на добраўпарадкаванні зоны адпачынку прафсаюзнага турысцка-аздараўленчага комплексу «Высокі бераг» сэрвіснага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Гасцінічны комплекс „Арбіта“. Подробнее

  • Рэспубліканскі суботнік – на Стаўбцоўшчыне Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 31 (10077) от 27 апреля 2016 27 апреля 2016 17:02 Общество Беларуская

    У дзень рэспубліканскага суботніка добрым прыкладам сталі многія працоўныя калектывы раёна, якія аказалі пасільную дапамогу ў добраўпарадкаванні парку і вуліц горада, музейных аб'ектаў. Подробнее

  • У хлебаробаў работа спорыцца Надзея БАТАЛКА, Прамень № 31 (10077) от 27 апреля 2016 27 апреля 2016 16:59 Общество Беларуская

    Раннія яравыя збожжавыя ў ААТ «Рубяжэвічы» пасеяны сёлета на 700 гектарах. Выканалі хлебаробы гэтую работу своечасова і ўклаліся ў аптымальныя тэрміны.  Подробнее

  • Чарговая перамога Людміла ЧАПЛІНСКАЯ, намеснік дырэктара СДЮШАР г. Івацэвічы., Івацэвіцкі веснік №31 от 26 апреля 2016 27 апреля 2016 16:53 Спорт Беларуская

    Зборная каманда лёгкаатлетаў Івацэвіцкага раёна часта радуе нас паспяховымі стартамі, не стала выключэннем апошняе першынства, што прайшло 23 красавіка ў Кобрыне. Подробнее