У былым ваенным гарадку каля Наваполацка сям'я стварыла конны клуб. Гаспадар «коннага царства», дарэчы, служыў у той самай вайсковай часці, на тэрыторыі якой цяпер утрымлівае коней. Але самае цікавае — у яго клубе займаюцца коннікі ва ўзросце за 80! Подробнее
Прыцягнуць увагу людзей да чытання беларускай літаратуры ставіць на мэце абласная акцыя «Чытаем разам». Яна будзе праходзіць на працягу ўсяго Года культуры.
Да чытання беларускіх твораў запрашаюцца прадстаўнікі мясцовых уладаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстановаў, творчая інтэлігенцыя.
Першыя мерапрыемствы ў рамках абласной акцыі «Чытаем разам» былі прысвечаны творчасці юбіляра 2016 года, беларускага пісьменніка, сатырыка і літаратуразнаўцы Кандрата Крапівы. Подробнее
Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Колас” пачаў сваю дзейнасць 1 чэрвеня 2004 года, у дзень абароны дзяцей, і з той пары ўпэўнена стаў на ахове дзіцячага здароўя. Круглагадова з розных куткоў Беларусі прыязджаюць сюды школьнікі ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Як адзначыў намеснік дырэктара ўстановы Яўгеній Гулюта, у асноўным тут праходзяць аздараўленне дзеці з зоны радыеактыўнага забруджвання ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. З агульнай колькасці адпачывальнікаў за мінулы год, а іх было 7938 чалавек, доля пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы склала 7138. Разам з беларускімі хлопчыкамі і дзяўчынкамі ва ўстанове папраўляюць здароўе дзеці з Расіі. Подробнее
Наша жыццё бяжыць хуткім тэмпам і перапоўнена стрэсамі. Усё гэта адбіваецца на здароўі. Але нам няма калі пра яго паклапаціцца. Успомніце, калі вы апошні раз наведалі ўрача, прайшлі прафілактычны агляд? Нярэдка адкладзены візіт у паліклініку заканчваецца сур’ёзнымі праблемамі. Подробнее
На чарговым Дні інфармавання насельніцтва абмяркоўвалася рэалізацыя дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва і ўдасканаленне пенсійнага заканадаўства. Другая тэма была прысвечана 30-й гадавіне аварыі на ЧАЭС. Подробнее
Аднойчы пачутыя гітарныя акорды запалілі і ў яго сэрцы жаданне навучыцца іграць на гэтым музычным інструменце.
Мара здзейснілася. Сёння Уладзіслаў Хіркоўскі з'яўляецца вучнем Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама лаўрэатам трэцяй ступені абласнога конкурсу імя К. Горскага. Подробнее
У далёкім 1987 годзе Уладзіміру Уладзіміравічу Сцерахаву давялося стаць ліквідатарам паследкаў чарнобыльскай аварыі. Подробнее
На Міншчыне Валожынскі раён найбольш пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС. Плошча забруджаных тэрыторый паступова змяншаецца. Подробнее
Чарговы вытворчы сезон распачаўся на асфальтабетоннай базе КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ № 167» каля вёскі Крыніца. Подробнее
Праект раённага Савета дэпутатаў пад такой назвай узяў старт у красавіку ў Рагінскім сельсавеце. Подробнее
Абодвум мужчынам крыху за 50, у 1986 годзе яны былі зусім маладымі. Адзін з іх цяпер узначальвае спецлясгас, другі працуе старшым егерам і зубраводам, і гэта наш зямляк – Юрый Іванавіч Рудовіч. Подробнее
Шэкспір нарадзіўся тады, калі людскія сэрцы палалі рознымі пачуццямі без алкагольнага допінгу. У сучасным жыцці галоўным героем трагедыі, як правіла, з’яўляецца гарэлка… Подробнее
“Сям’я – гэта маленькі Сусвет, стварыць дружную сям’ю не менш складана, чым напісаць кнігу, здзейсніць адкрыццё”, – такімі пранікнёнымі словамі Вольга Мазалеўская, якая з’яўляецца гаспадыняй дзіцячага дома сямейнага тыпу, агучыла агульную думку ўсіх удзельнікаў раённага конкурсу прафесійнага майстэрства “Сэрца аддаю дзецям”. Дзевяць такіх сем'яў прынялі ўдзел у конкурсе, што праводзіўся ў актавай зале СШ №3 г. Івацэвічы; мерапрыемства прадэманстравала, як весела і дружна падрастаюць у прыёмных сем’ях дзеткі, хутка навучаюцца ўсяму новаму, праяўляюць таленты. Подробнее
Права на працу, як найбольш дастойны спосаб самасцвярджэння чалавека, гарантуе грамадзянам нашай краіны Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Як гэта права рэалізуецца ў жыцці ў межах дзяржаўнай палітыкі занятасці, ішла размова на чарговым адзіным дні інфармавання. У тэматыцы гэтага дня былі таксама пытанні пенсійнага забеспячэння грамадзян, пераадолення наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, папярэджання пажараў і іншыя. Подробнее
Як вядома, частка сродкаў, заробленых на суботніку, накіруецца на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўных лагераў да летняга сезона. Наш карэспандэнт выехаў у Ашуркі, дзе ў лагеры “Касмадром” вядуцца рамонтныя работы спальнага корпуса №2. Подробнее
У рамках Года культуры і 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны 16 красавіка 2016 года ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся занальны абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны». Подробнее
Паводле звестак сектара жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 1 красавіка колькасць буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках раёна складала амаль 33 тысячы асобін, што на 1 180 галоў больш, чым у мінулым годзе. У грамадскім статку налічваецца 10 085 кароў. Валавы надой малака крыху не дацягнуў да 14 тысяч тон – а гэта больш на 5 працэнтаў, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Подробнее
Сапраўднай падзеяй для глушанцаў стала адкрыццё ў пасёлку на гэтым тыдні рэканструяванага магазіна “Прадукты” Бабруйскага гандлёвага цэнтра. Тым болей што адноўленая крама адпавядае ўсім сучасным патрабаванням — і шырынёй асартыменту, і зручнасцю ў выбары тавару, і эстэтычным афармленнем інтэр’еру. Подробнее
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама выказвае словы падзякі ўсім: працоўным калектывам і проста неабыякавым людзям, хто падтрымаў ініцыятыву стварэння ў пасёлку Глуша музея беларускага пісьменніка, публіцыста, грамадскага дзеяча, нашага земляка Алеся Адамовіча — пералічыў грашовыя сродкі на спецыяльна створаны для гэтых мэт банкаўскі рахунак. На сёння сума пералічэнняў складае больш за 2 млн. рублёў. Подробнее
Раптоўная вясна прымусіла ўладальнікаў агародаў, сядзіб, сотак значна раней задумацца пра іх апрацоўку. Больш за тое. Хтосьці ўжо і да сярэдзіны красавіка ўхітрыўся пасадзіць бульбу. І нават у горадзе на градках ля шматпавярховак народ завіхаецца з рыдлёўкамі, нягледзячы на сырасць пасля дажджу.
Чым і пачым узорваюць свае агароды вяскоўцы і гараджане? І хто ім можа дапамагчы ў вырашэнні гэтага пытання? Высвятляла карэспандэнт «МП». Подробнее
Настаўніца геаграфіі з Радашковіч Людміла Жэлібо дзесяць гадоў захапляецца вышываннем па матывах твораў вядомых мастакоў. За гэты час яна стварыла сем карцін. Подробнее
Такое вось надзённае пытанне вырашалі, жартуючы, акцёры ўзорнага тэатра Мар’інагорскай СШ №2 “Залаты ключык” падчас прэм’ерных паказаў новага спектакля “Пра Ямелю, Цара і ўсіх, усіх, усіх”. Подробнее
У піцэрыі «Ветразь» райспажыўтаварыства пастаянна пашыраецца асартымент піцаў, якія палюбіліся заказчыкам. Карыстаецца папулярнасцю такая паслуга, як дастаўка піцы і іншых кулінарных страў кліенту дадому, што прыносіць вытворцам дадатковы даход, а спажыўцам аблягчае быт і эканоміць час. Подробнее
Апублікаваны спіс удзельнікаў першынства Беларусі па футболе 2016 года ў другой лізе. У ім значыцца і знаёмая ўсім стаўбчанам назва «Нёман-Агра». Подробнее
Сеяць яравыя збожжавыя хлебаробы Дубровенкага раёна пачалі на Благавешчанне. Подробнее