85-гадовы жыхар вёскі Балашэвічы Глускага раёна расказаў пра тое, як яму цяжка дабірацца да бальніцы ў райцэнтр. Подробнее
Спецыялісты райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, як і іншыя структуры, што ажыццяўляюць кантроль за тым, каб на нашай зямлі быў наведзены парадак, на перыяд месячніка па добраўпарадкаванні не прыцягваюць да адказнасці асоб, адказных за гэты парадак Подробнее
У раёне завершана сяўба ранніх яравых культур. Усяго засеяна 8530 гектараў, у тым ліку ячменю– 3372 га (піваваранага – 925 га); пшаніцы – 1762 га; зернебабовых – 2294 га; аўсу – 833 га. Подробнее
Шмат гадоў таму, так бы мовіць, “сыграліся” на ўсё жыццё Алег і Людміла Зыбайлы і склалі ўдалыя сямейны і творчы дуэты. Пяты год гэтая таленавітая сям’я вучыць дзяцей прыгожаму – музыцы ў ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Івацэвічы”. Самі яны адданыя творчасці, мо таму выгадавалі за гэты час шмат пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Чарговы раз з каштоўным багажом прыехалі выхаванцы Алега Іванавіча і Людмілы Барысаўны з II Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Новыя вяршыні-2016”, які праходзіў у Мінску 9-11 красавіка. У нас – Гран-пры! Подробнее
У Круглянскім раёне, як і паўсюдна ў краіне, створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы да V Усебеларускага народнага сходу. Раённы аргкамітэт узначаліў старшыня райвыканкама А.Л. Шчуплянкоў. Подробнее
Праязджаючы па дарогах нашага раёна, назіраеш, як на свежым паветры пасвяцца каровы. Зялёная паша – добры кармавы стол для буйной рагатай жывёлы. Таму ўсе гаспадаркі раёна па першаму веснавому цяплу часткова выгналі дойны статак на азімае жыта, спецыяльна пасеянае летась для сёлетняга скормлівання. Подробнее
Кампанія “Прыродны сімвал раёна (птушка) як каталізатар развіцця экатурызму” ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”. Подробнее
Прачытаўшы ў “Працоўнай славе” артыкул “Паштовы “SHOP” і іншыя дастаўкі”, не магу не адгукнуцца, бо карыстаюся паслугамі мясцовага аддзялення сувязі. Подробнее
У Мінску прайшоў Міжнародны конкурс мастацтваў “Зорныя кветкі-2016”, у якім прыняла ўдзел наша зямлячка Хрысціна Сузінь. Подробнее
Супрацоўнікамі рэйдавай групы Маладзечанскай МРІ на вадаёме паблізу вёскі Барок быў затрыманы жыхар горада Валожына, які лавіў рыбу незаконным спосабам. Подробнее
Акцыя па добраўпарадкаванні «Зробім!», арганізаваная і праведзеная актывістамі, якія імкнуцца зрабіць нашу зямлю чыстай, прайшла і ў нашым раёне.
Удзел у ёй прыняла больш за 100 чалавек. Подробнее
Сапраўдны “лістапад” з дыпломаў назіраўся ў гарадскім ліцэі. Гэтая незвычайная “прыродная” з’ява – вынік паспяховага ўдзелу ліцэістаў у розных конкурсах (ад раённых да рэспубліканскіх), што праводзіліся ў студзені і лютым. Подробнее
Нашы продкі заўсёды шанавалі зямлю-карміцельку і пачыналі цыкл сельскагаспадарчых работ з асаблівай урачыстасцю. Як і ў даўніну, у наш час існуе прыгожы звычай адзначаць пачатак сяўбы Святам першай баразны, аддаючы даніну павагі да працы хлебаробаў і звяртаючыся да вышэйшых сіл з просьбай паспрыяць добраму ўраджаю. Подробнее
На Капыльшчыне працягваецца рэспубліканская акцыя «Тут жыве ветэран», у рамках якой прадстаўнікі Беларускага фонду міру, раённага Савета ветэранаў, Беларускага саюза афіцэраў, піянеры і члены ГА «БРСМ» сустракаюцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны раёна. Подробнее
Такая вось цудоўная гэта пара — вясна: нават у стопрацэнтных фізікаў час ад часу з’яўляецца самы што ні на ёсць лірычны настрой. Душа плыве па паэтычных хвалях, і ў памяці так і мрояцца радкі рамантычных вершаў… Лавіце момант — нас запрашае «Паэтычны open-air»! Подробнее
У ААТ «Старыца-Агра» яшчэ не завяршылі сяўбу яравых збожжавых, а ўжо спяшаюцца разгарнуць работы на палетках, дзе будуць расці цукровыя буракі. Подробнее
У сонечны суботні дзень, 16 красавіка, у Полацку ля памятнага знака літары «Ў», што на алее па праспекце Францыска Скарыны, палачане і госці горада далучаліся да беларускага фальклору. Подробнее
На суботнюю прамую лінію да старшыні райвыканкама С.В. Ложэчніка патэлефанавалі 15 чалавек Подробнее
Да 80-годдзя паэта Міхася Рудкоўскага Подробнее
Усяго за некалькі год сядзіба слыннага роду ў вёсцы Скокі Брэсцкага раёна стала цэнтрам ваенна-гістарычнага турызму Подробнее
Настаўнікі і вучні Чыркавіцкай школы мастацтваў тройчы скарылі журы Міжнароднага форуму народнай музыкі і фальклора, які прайшоў у Мінску. Подробнее
Хто з нас у дзяцінстве, асабліва дзяўчаты, не марыў пра вялікую сцэну? Іграць, спяваць, танцаваць і… «купацца» ў апладысментах… Для многіх такія мары пачынаюць спраўджвацца ў Слуцкім цэнтры дзіцячай творчасці. Для таленавітых, здольных, натхнёных у гэтай установе ёсць дзе знайсці сваё творчае «я». Подробнее
15 ліпеня спаўняецца 140 гадоў з Дня нараджэння нашай славутай зямлячкі, выдатнай беларускай паэтэсы, грамадскага дзеяча і асветніцы Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч, якая вядомая пад псеўданімам Цётка. Але падрыхтоўка да слаўнага юбілею ўжо ідзе поўным ходам. Подробнее
Абласны аўтапрабег “Моладзь за бяспеку і спорт” прайшоў на гэтым тыдні на Брэстчыне Подробнее
«Мядзведжая акадэмія» ў Смаргоні, «Дрэва жыцця» ў Вялікай Бераставіцы, мемарыял «Дальва», «Свіцязянка» на возеры Свіцязь. Думаеца, работы скульптара Уладзіміра Церабуна, якія ўпрыгожваюць асяроддзе розных гарадоў Беларусі, знаёмыя многім чытачам «Звязды». Не так даўно майстар адсвяткаваў 70-гадовы юбілей, а таксама прадставіў альбом уласных твораў «На хвалях часу» (Мінск: Галіяфы, 2015).
Пра сакрэты паспяховасці, жыццёвыя прынцыпы і парады пачаткоўцам — наша гутарка з Уладзімірам Церабуном. Подробнее