Першы пасляваенны год. Разбураны вайной горад толькі пачаў адбудоўвацца. – Для мяне, дваццацігадовай дзяўчыны, сапраўдным узрушэннем было бачыць, колькі ў людзей сіл, энергіі, жадання як мага хутчэй адбудаваць, аднавіць разбуранае вайной. Канешне, мы з мужам з гатоўнасцю далучыліся да ўсеагульнага настрою, працавалі, не шкадуючы сіл, – успамінае Марыя Пракоп’еўна. Подробнее
Ляхавічанка Галіна Варановіч – увасабленне стрыманасці, спакою, раўнавагі, тактоўнасці. І не важна, хто перад ёю: пацыент, які прыйшоў да ўрача за паратункам, маленькая ўнучачка Кацярынка са сваімі дзіцячымі адкрыццямі, ужо дарослыя Андрэй і Оля са студэнцкімі навінамі, Юля – як калега, – да кожнага ў яе свой падыход, такі, што сэрца сагрэе і боль спатоліць. Яна – зубны ўрач, прафесіянал сваёй справы. Колькі пацыентаў – дарослых і дзяцей – застаюцца ўдзячнымі ёй, а калегі і сёння не хочуць адпускаць на заслужаны адпачынак: яна да ўсяго і выдатны настаўнік для маладых спецыялістаў. Подробнее
Помнікі і абеліскі… Маўклівы напамін пра час, які абавязкова павінен застацца ў памяці людзей. У нашым раёне 89 такіх збудаванняў і, у асноўным, усе яны ўстаноўлены ў памяць пра падзеі і ахвяры кровапралітнай Вялікай Айчыннай вайны. Подробнее
Мяркую, усе жыхары Міншчыны з гонарам адзначаюць прызначэнне сваёй вобласці, як цэнтральнага рэгіёна Беларусі. Прычым не толькі па адміністрацыйным і геаграфічным размяшчэнні. Подробнее
Навядзенне парадку на зямлі – справа не аднаго дня. І праводзімы зараз месячнік гэта толькі пачатак работы сёлета, акцэнтаванне ўвагі на наспелай праблеме. Якім жа чынам ставяцца да названай работы людзі на месцах, у сельскай мясцовасці, як наладжваецца яна на тэрыторыі Капланецкага сельскага Савета? Аб гэтым мы гутарым са старшынёй сельвыканкама Любоўю Уладзіміраўнай Забаронак. Подробнее
“Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!” – таблічка з такім надпісам з’явілася ў мінулы аўторак, 12 красавіка, на доме ветэрана, Ганаровага грамадзяніна раёна Івана Адамавіча Тарасевіча. Такія таблічкі ў год 75-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны з’явяцца на дамах усіх ветэранаў нашага раёна, вобласці, краіны. Рэспубліканскай акцыі “Тут жыве ветэран” быў дадзены старт 20 студзеня, а ўсе таблічкі павінны знайсці свае адрасы да дня Вялікай Перамогі. Подробнее
Акцыя “Тыдзень лесу” – гэта не толькі новыя лясныя насаджэнні, але і чыстае паветра, эканамічная бяспека, добрая памяць нашчадкаў. З такім адчуваннем адпраўляліся ў лясныя масівы ўдзельнікі акцыі. Подробнее
Сказаў паэт, што “жанчына – Сусвет сусветаў”, і гэтыя словы добра “рыфмуюцца” са Святланай Іванаўнай Маціеўскай (на здымку), загадчыцай паліклінікі УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” Подробнее
З прыходам вясны, як і належыць, кіпіць праца ў сельгасарганізацыях. Механізатары не шкадуючы сіл апрацоўваюць, удабраюць і засяваюць палі. А падтрымліваць працаздольнасць і баявы настрой дапамагае ім выязная кухня, якая дастаўляе абеды на рабочае месца, каб не адрываць работнікаў ад працоўнага працэсу. Подробнее
З 2 па 9 красавіка па ўсёй краіне прайшоў традыцыйны «Тыдзень лесу». Сёлета акцыя, ініцыіраваная Міністэрствам лясной гаспадаркі, была прысвечана 30годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Подробнее
Невялікая контурнасць палёў ля цэнтральнай сядзібы ААТ «Дземенец» хоць і стварае маляўнічыя ландшафты, але ніяк не спрыяе інтэнсіфікацыі працы земляробаў. Зрэшты, да такіх умоў дземянецкія механізатары прывычныя, таму нівы на пагорках і нізінах, раздзеленых купінамі кустоўя, з году ў год радуюць вока дагледжанасцю і разнастайнасцю культур, на якія гаспадарка традыцыйна робіць стаўку. Подробнее
За час пасадкі паўдзельнічаць у добрай справе азелянення нашага раёна паспелі супрацоўнікі цэнтральнага апарату Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі камандна-інжынернага інстытута МНС, дэпутацкі корпус раёна і работнікі райвыканкама, студэнцкі атрад ГА “БРСМ” з ліку юных і дапытлівых навучэнцаў устаноў адукацыі раёна і іншыя актывісты. Подробнее
Адным з часта задаваемых паляўнічымі пытанняў з’яўляецца пытанне пра дабор падранкаў гусей пры ажыццяўленні іх здабычы ў вясеннім сезоне палявання. Подробнее
З 2014 года ў Беларусі праводзіцца акцыя “Чысты вадаём”, ініцыятарам якой выступіла Рэспубліканскае дзяржаўнае аб’яднанне “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Подробнее
Выпраўляючыся ў этнаграфічную вандроўку, ніколі не ведаеш, што цябе напаткае. Песні і гульні, мясцовыя абрады і павер'і, дасціпны гумар і прыемныя знаёмствы. Подробнее
Да вясенне-палявых работ у КСУП «Падбярэззе» падрыхтаваліся загадзя. Таму, як толькі сышоў снег і абсохла зямля, сельгастэхніка знялася з “зімовага якара”. Зараз на палетках гаспадаркі штодня рупяцца 11 трактароў. Подробнее
Насычанымі і напружанымі выдаліся другая і трэцяя чвэрці для вучаніц фартэпіяннага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў Яўгеніі Каранец і Марыі Савончык. Юныя піяністкі прынялі ўдзел у некалькіх конкурсах, з кожнага яны вярталіся з заслужанымі ўзнагародамі, станоўчымі эмоцыямі і новым вопытам. Подробнее
Сёлетнюю веснавую сяўбу аграрыі КУСГП «Палата» пачалі 7 красавіка — у дзень Благавешчання. І за тыдзень з дапамогай Божай засеялі плошчу больш за 100 гектараў — выканалі 30% ад задання. У параўнанні з іншымі гаспадаркамі Полацкага раёна палатоўцы дэманструюць хуткасць у працы: сярэднераённы працэнт выканання плану сяўбы дасягнуў пакуль лічбы 15. Подробнее
На старонках раённай газеты часта з’яўляюцца артыкулы пра людзей, чый доўгі жыццёвы шлях адметны працоўнымі здабыткамі, насычаны разнастайнымі падзеямі мінулага. Адным з іх – 80, другім – 90. Аднак ёсць у раёне і жыхары, якія пераадолелі векавы рубеж. Іх нямнога – усяго пяць чалавек – Яўгенія Вікенцьеўна Кавалько з Мосара, Пелагея Іосіфаўна Лобан і Ніна Данілаўна Спірыдон з Падсвілля, Аляксандра Рыгораўна Паярчонак з Ломашаў і Надзея Іосіфаўна Лаўрыновіч з вёскі Кухарава. Самая маладзейшая са стагадовых юбіляраў – Надзея Лаўрыновіч. Подробнее
На мінулым тыдні 30раёнамі рэспублікі, у тым ліку і Глыбоцкім, былі падпісаны мемарандумы аб узаемаразуменні з Праграмай развіцця ААН у рамках праекта ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”, які накіраваны на развіццё мясцовага патэнцыялу, самакіравання і ініцыятывы мясцовых таварыстваў. Подробнее
В добровольной акции «Неделя леса-2016», которая по инициативе Министерства лесного хозяйства прошла в Беларуси со 2 апреля по 9 апреля 2016 года, наряду с работниками Глубокского опытного лесхоза приняли участие люди разных профессий и увлечений. Подробнее
Рэспубліканскі савет дырэктараў абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці адбыўся на Любаншчыне. Подробнее
Сваю творчую біяграфію музыканты вакальна-інструментальнага ансамбля “Вішнёвы горад” пачалі зусім нядаўна. ВІА, які быў створаны па ініцыятыве і пры падтрымцы старшыні райвыканкама Алега Морхата, у чэрвені 2014 года пачаў свае першыя рэпетыцыі. А ўжо праз месяц – дэбют на галоўнай сцэне падчас святкавання 600-годдзя Глыбокага. Подробнее
Па выніках заключнага этапу Рэспубліканскай прадметнай алімпіяды школьнікаў Гродзенская вобласць узнялася на другое месца ў агульнабеларускім рэйтынгу. Пераможцамі гэтых інтэлектуальных спаборніцтваў сталі 94 прадстаўнікі нашай вобласці. Трое алімпіёнікаў Смаргоншчыны прывезлі з рэспубліканскага этапу Дыпломы трэцяй ступені: дзесяцікласнік СШ №7 Даніла МАІСЕЕНКАЎ па інфарматыцы, дзесяцікласніца СШ №5 Паліна ТУМАШ па біялогіі, дзевяцікласніца гімназіі Ульяна ГУЙСКАЯ па рускай мове. Падрыхтавалі вучняў да паспяховых выступленняў на ўсіх этапах выкладчыкі Аляксандр Гурыновіч, Святлана Піліпчук і Святлана Самохіна. Гэты матэрыял пра тое, як удалося дасягнуць поспехаў Паліне Тумаш і Ульяне Гуйскай, і крыху пра іх настаўніц Святлану Рыгораўну і Святлану Вячаславаўну. Подробнее