Ураджэнец вёскі Навасёлкі Вішоўскага сельсавета Аляксандр БЯЛЯЎСКІ не ўяўляе свайго жыцця без прыроды і, хоць працуе зараз у Магілёўскім лясніцтве, не забывае на сваю маленькую радзіму. Гледзячы, як пусцее роднае паселішча, на школу, што дажывае свой век, Аляксандр Васільевіч вырашыў сабраць разам сваіх аднакласнікаў, настаўнікаў, сяброў і пасадзіць лес у памяць аб навучальнай установе, якая іх некалі аб’ядноўвала. Подробнее
З прыходам вясны ўсё навокал абуджаецца: пачынае зелянець трава, з’яўляюцца пупышкі на дрэвах, зацвітаюць першыя кветкі… І чалавек, нягледзячы на свой паважаны ўзрост, па-добраму радуецца зменам у прыродзе і стараецца прыкласці рукі да зямлі. Подробнее
Станцыя хуткай медыцынскай дапамогі Мінска мае 10 падстанцый, размешчаных у кожным раёне па прынцыпе 15-хвіліннай даступнасці па навакольнай тэрыторыі. Новая 10-я падстанцыя пачала працаваць не так даўно па адрасе вул. У. Галубка, 3. Подробнее
Тут вельмі ганарацца тым, што наш зямляк касманаўт Алег Навіцкі прыязджаў да іх. Зараз дзеці ведаюць, што касманаўтамі становяцца толькі сапраўдныя мужчыны. І на пытанне «Кім ты хочаш стаць?» амаль усе хлопчыкі адказваюць — касманаўтам. Дзяўчынкі таксама цікавяцца ўсім, што звязана з космасам. Таму і вырашылі ў садку стварыць свой пакой касманаўтыкі. Подробнее
Медалём І ступені “За заслугі перад Вільнюсам і яго народам” узнагароджаны ксёндз-пробашч Гервяцкага касцёла Леанід Нясцюк. Подробнее
Другога красавіка, у дзень яднання Расіі і Беларусі, ля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам члены раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы высадзілі саджанцы елачак цёмна-зялёных, кусты беручыны, айвы японскай ружовай і японскай спірэі. Подробнее
Недалёка ад райцэнтра ў маляўнічым месцы на ўзбярэжжы ракі Шчара раскінулася вёска Набярэжная. І нават дзіўна, што яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў назад яна мела іншую, не зусім мілагучную назву – Вонькі. Подробнее
Цэнтрам сусвету для аграрыяў у гэтыя красавіцкія дні з’яўляецца поле. І не толькі для аграрыяў. Адрас, дзе пачынаецца ўраджай-2016, дзе на вачах заараныя гектары ператвараюцца ў хлебную ніву, у раскладзе дня спецыялістаў розных службаў, органаў улады. Подробнее
60 гадоў крочаць разам па жыцці Любоў Дзмітрыеўна і Анатоль Мікалевіч Дылейкі з Чэрвеня. Гэтая адметная дата падкрэслівае глыбіню пачуццяў, узаемапавагу, адданасць і ўзаемаразуменне. Подробнее
Амаль 300 нашых землякоў прынялі ўдзел у маштабнай рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу”, якая штогод збірае нераўнадушных да стану прыроды людзей. У прымнажэнні зялёнага багацця раёна мог паўдзельнічаць кожны, папярэдне ўзгадніўшы з лясгасам месца і аб’ект клопату. Подробнее
Напэўна, многія з нашых паважаных чытачоў здзівяцца, калі пачуюць, што сёння можна папросту пагутарыць з чалавекам, што скончыў сярэднюю школу ў 1946 годзе і на свае вочы бачыў Подробнее
У хроніках усіх народаў згадваюцца дзеячы, якіх надзвычай шануюць нашчадкі. Звычайна гэта людзі глабальнага маштабу, асобы, якія аб'ядноўваюць народы сваёй шчырасцю і сціраюць варожасць паміж імі. Адным з такіх дзеячаў з'яўляецца чэшскі святы Ян Непамук. Подробнее
Па розных прычынах у жыцці людзей здараюцца сітуацыі, калі без дапамогі, у тым ліку матэрыяльнай, не абысціся. У некаторых выпадках можна разлічваць на падтрымку дзяржавы. Аднак, як паказвае жыццё, не кожны ведае, што сабой уяўляе такая падтрымка, хто можа на яе прэтэндаваць, які яе памер. Подробнее
Конкурс дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей» праводзіцца ў нашай краіне ўжо на працягу многіх гадоў. Штогод актыўны ўдзел у ім прымаюць удзел і ўшачане ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Стартуе конкурс па традыцыі ў пачатку года з раённага этапу. Подробнее
Пазнаёміцца з турыстычным патэнцыялам Пінскага раёна, распрацаваць цікавыя маршруты і далей развіваць трансгранічнае супрацоўніцтва – менавіта такія мэты паставілі перад сабой удзельнікі Польскага турысцка-краязнаўчага таварыства горада Сандаміра. Госці з суседняй краіны 9-10 красавіка наведалі з візітам наш раён. Подробнее
Чацвёра педагогаў Брэсцкага і Мінскага рэгіёнаў – дырэктар СШ № 2 Валянціна Хадасевіч з Жодзіна, настаўніца пачатковых класаў Алена Шумак з Пінска, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №5 Алена Парахня з Маладзечна, старшы выкладчык кафедры педагогікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Міхаіл Кудзейка з Мінска, які некалі жыў і працаваў у Беразіно – пазнаёміліся на аснове дыстанцыйных курсаў і стварылі творчую групу. Подробнее
У работнікаў механізаванага атрада Бярэзінскай агратэхнікі заўсёды напружаны графік. І хоць у яго саставе ўсяго восем трактарыстаў, уклад у сельскагаспадарчыя работы па раёне ў цэлым яны ўносяць вельмі важкі, прыходзячы на дапамогу тым гаспадаркам, якія маюць тэрміновую патрэбу ў старонняй дапамозе. Подробнее
12 красавіка адзначаецца Сусветны дзень касманаўтыкі. Менавіта ў гэты дзень 55 гадоў таму чалавецтва ўпершыню здолела дацягнуцца да зорак, аб чым раней нават не марыла. Подробнее
Таленавіты беларускі паэт, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, прэмій імя Васіля Віткі часопіса “Вясёлка”, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, Выдатнік народнай асветы, Выдатнік друку Беларусі. Усе гэтыя ганаровыя званні і адзнакі належаць аднаму чалавеку. І завуць яго Мікола Чарняўскі. На рахунку гэтага выдатнага пісьменніка – амаль сотня кніг. Большая частка іх – для дзяцей. Подробнее
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі працягвае практыку выязных прыёмаў грамадзян па пытаннях, якія тычацца тлумачэнняў нормаў заканадаўства, што рэгулююць сферу працоўных праваадносін. Подробнее
Уменне бачыць прыгажосць – гэта найвялікшы падарунак, але і найвялікшае выпрабаванне. Хаця б таму, што чалавек, у якім аднойчы прачнулася гэтая здольнасць, ужо наўрад ці здолее жыць, не выкарыстоўваючы і не ўдасканальваючы яе. Подробнее
Аўтамабіль даўно перастаў быць прадметам раскошы. Хочаш паўсюдна паспяваць – павышай хуткасць свайго перамяшчэння, садзіся за руль. Подробнее
Традыцыйны лёгкаатлетычны крос на прызы раённай газеты “Івацэвіцкі веснік” у рамках Спартакіяды школьнікаў адбыўся ў мінулую суботу, 9 красавіка. Месцам стартаў у чарговы раз стала пляцоўка каля Лядовай арэны ў Івацэвічах, удзел у іх бралі каля 250 дзяцей з 30 навучальных устаноў раёна – гэта адзін з самых масавых стартаў на Івацэвіччыне. Подробнее
Да абласных “Дажынак”, якія летась прымала Дзятлаўшчына, быў прымеркаваны выхад кнігі “Зецела, або Падарожжа па старых вуліцах Дзятлава”. Другое, дапоўненае выданне змясціла цікавыя гістарычныя факты пра нашу зямлю, дадалося новымі звесткамі і фотаздымкамі. Пра тое, як ішла работа над кнігай і што яна сабой уяўляе, карэспандэнтка газеты “Перамога” пагутарыла з аўтарам зборніка, гісторыкам і краязнаўцам Фёдарам Красюком. Подробнее
За 2015-2016 гады ў палоне фотапастак лясгаса апынуліся 10 чалавек. Усе яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ляснога заканадаўства. Работа працягваецца, і сёння мініяцюрныя камеры “пеленгуюць” тых, хто ў абход закона спрабуе назапасіць сок. Подробнее