Шмат сёння работы ў працаўнікоў сельскай гаспадаркі, бо, як кажуць, веснавы дзень год корміць. І каб гэты год аказаўся багатым на ўраджай, паспець патрэбна ў самыя сціслыя тэрміны выканаць шмат разнастайных мерапрыемстваў. Тут нельга вылучыць адну нейкую работу – усе яны, як звенні ланцужка, важныя і дапаўняюць адзін другога. Подробнее
У дзіцячым садку № 2 адбылася прэзентацыя сумеснай работы выхавальнікаў і музычнага кіраўніка па арганізацыі і правядзенні беларускіх народных свят: тэма заняткаў “У свеце беларускіх свят”. Подробнее
Сапраўднае наваселле для птушак арганізавалі ў дзіцячым садку №2 г. Беразіно. На заклік загадчыцы гэтай дашкольнай дзіцячай установы Галіны Юльянаўны Грыбкоўскай адгукнуліся бацькі дзетак з усіх узроставых груп. Подробнее
У нашым раёне пражывае 41 вязень фашызму, адзін з іх – Сямён Міронавіч Наскавец, жыхар вёскі Шавярнічы. У яго, як і ва ўсіх людзей, якія перажылі тыя страшныя гады, ёсць свая трагічная гісторыя. Подробнее
Мінскі філіял РУП «Белпошта» сёлета адзначыць свой 20-гадовы юбілей. Такі ж, 20-гадовы юбілей, адзначыла ў 2015 годзе і РУП «Белпошта» – нацыянальны аператар Рэспублікі Беларусь па прадастаўленні паслуг паштовай сувязі. За гэтыя два дзесяцігоддзі прадпрыемства істотна змянілася, набыло адметны імідж, узбагацілася добрымі традыцыямі. Сярод іх ёсць і такая, як прыцягненне ўвагі да пошты і сучасных паштовых паслуг праз правядзенне творчых конкурсаў сярод журналістаў рэспублікі. Подробнее
Прагнозы сіноптыкаў спраўджваюцца – сонечныя прыемныя дні дорыць нам красавік. Неўзабаве надыдзе і лета, пакліча водная гладзь. Подробнее
Напрыканцы сакавіка Стаўбцоўскім доследным лясгасам былі адгружаны на перапрацоўку першыя партыі бярозавага соку. Подробнее
Па традыцыі, што склалася на працягу апошніх пяці гадоў, стаўбцоўскія машынабудаўнікі бралі ўдзел у адной з самых прэстыжных і значных спецыялізаваных выставак – Міжнароднай вясенняй выстаўцы «Будэкспа-2016». Подробнее
Важную падзею перажыў калектыў Дзераўнянскай сярэдняй школы – на абласной калегіі ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта выступіў з прэзентацыяй навучальнай установы як пераможца абласнога спаборніцтва «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» ў намінацыі «Лепшая ўстанова адукацыі, размешчаная ў сельскай мясцовасці». Подробнее
У месячнік па добраўпарадкаванні вучні сярэдніх школ №2, 5, 13 разам з дырэктарамі ўстаноў, члены Маладзёжнага парламента Слуцка, ГА «БРСМ», работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама высадзілі 500 дрэўцаў на ўчастку побач з аб’язной дарогай, якая вядзе ад медвучылішча да вуліцы М. Багдановіча. Подробнее
Аддзел грамадскага харчавання па выніках работы за мінулы год забяспечыў тэмп росту прадукцыі ўласнай вытворчасці на 111,5 працэнта, гэта вышэй чым сярэднеабласны (107 працэнтаў) і чым прагнозны (100,5). Дзякуючы чаму калектыў атрымаў такі важкі вынік? Подробнее
У сярэдзіне мінулага года ў Стаўбцоўскім доследным лясгасе стала працаваць новае структурнае падраздзяленне – лесапункт. Размяшчэнне яго ў лясной аддаленай вёсцы Пруды акрэслена эканамічнымі разлікамі – тут захавалася добрая вытворчая база з гаражамі для тэхнікі былога Прудскога лесацэха. На лесапункт ускладзена важная задача – спілоўванне, нарыхтоўка і вываз лесу. Для гэтага задзейнічана шматаперацыйная тэхніка, сучасныя машыны – харвестары і фарвардары, тралёвачны трактар, якім па сіле справіцца з самымі складанымі ляснымі ўчасткамі. Подробнее
У Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў VIII Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года». Кожны год гэты конкурс праводзіць грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын». Подробнее
Калі мы разам з ляснічым Шчучынскага лясніцтва Дзмітрыем Аляксандравічам Жлаба прыехалі ў 139-ты лясны квартал, пасадка елачак практычна завяршалася. Леснікі Іван Генрыхавіч Макара, Андрэй Янавіч Шкода, Іван Станіслававіч Паўловіч і Сяргей Іванавіч Сядзельнік дасаджвалі апошнія дрэўцы. Спрактыкавана рабілі лункі, акуратна змяшчалі туды карэнні саджанца і прыціскалі зямлёй. Подробнее
З кожным днём на палетках раёна пашыраецца фронт сяўбы яравых культур. Па стане на 8 красавіка яны пасеяны на 774 га. Усяго ж на раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя сёлета адведзена 8 482 га. Подробнее
Участак «Сула» ААТ «Альба» распачаў сваю работу на Стаўбцоўшчыне 15 лютага 2016 года. Подробнее
Наталля Аладка пачынала як яскравая лірычная гераіня. Гэтаму спрыялі і выдатны голас, і добрыя вакальныя дадзеныя. Праўда, пазней яна цікава раскрылася і ў драматычных, характарных ролях, пашырыўшы свой творчы дыяпазон. Яе вобразы вылучаюць мастацкая глыбіня, завершанасць, грунтоўная распрацоўка партытуры ролі, асабістая далучанасць да ўнутранага, духоўнага свету персанажаў. Ужо трыццаць год Наталля Аляксандраўна служыць у Коласаўскім тэатры. З гэтай нагоды мы і сустрэліся з вядомай беларускай актрысай. Подробнее
Зноў красавік нагадвае: прыйшла сапраўдная вясна. Свежая, прыгожая. Мірная. А 71 год назад было інакш – ішлі апошнія дні Вялікай Айчыннай вайны. 11 красавіка 1945 года вязні фашысцкага канцлагера Бухенвальд – аднаго з буйнейшых на тэрыторыі Германіі – паднялі інтэрнацыянальнае паўстанне. Гэты дзень у календары па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый пазначаны як Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Подробнее
Асоба педагога адыгрывае надзвычай важную ролю ў жыцці кожнага чалавека. Настаўнікі вучаць нас не толькі чытаць і пісаць, але і быць сумленнымі, шчырымі і добрымі людзьмі. Юрый Дзямід узгадвае падзеі мінулага тыдня:
– Конкурс прайшоў на адным дыханні, 4 гадзіны праляцелі, нібы імгненне. Удзельнікі ўражвалі журы і балельшчыкаў сваёй творчасцю, арыгінальнымі выступленнямі, неардынарнымі прэзентацыямі. Тым прыемней, што наша з Аляксандрай “візітоўка” ўдалася. Подробнее
Наваколле ажывілі не толькі птушыныя спевы, але і гул матораў. Нешматлікія жыхары вёскі ўсе на вуліцы: старэйшыя паглядаюць на магутны трактар з шыроказахопнай сеялкай, які ходзіць па полі, радуюцца, бо даўно тут не было такога руху. Вунь які абшар засяваецца: распрацавалі поле, што займалі хутары, зааралі непатрэбныя дарогі, атрымаўся ўчастак у 128 гектараў. Подробнее
Яна з дзяцінства любіла казкі. Але, мабыць, нават марачы пра акцёрскую прафесію, не ўяўляла, што стане самай сапраўднай Феяй Сноў. Менавіта яе выбралі ў свой час дзеці ў якасці вядучай для папулярнай праграмы «Калыханка», якая штовечар ідзе ў эфіры тэлеканала «Беларусь 3». Подробнее
Лічыцца, што сярод многіх фактараў чалавечага шчасця адзін з самых галоўных – жыццё на радзіме. Чуць кожны дзень родную мову, размаўляць на ёй, прытрымлівацца нацыянальных традыцый, адчуваць сябе часцінкай свайго народа – у большасці выпадкаў менавіта гэтага не хапае тым, каму па волі лёсу ці па ўласным жаданні даводзіцца жыць удалечыні ад бацькаўшчыны. Подробнее
Звычайна выснову выносяць у канец артыкула. Але ў выпадку з сённяшняй гераіняй, менавіта з яе хацелася б пачаць. Вользе Лях (на здымку) з Вілейкі ўвосень будзе дзевяноста. Лёс ёй дастаўся гаротны, аднак да сённяшняга часу бабуля захавала шчырую веру ў волю Бога і не скардзіцца Яму на жыццё. Многім вядомая прыпавесць пра тое, што кожны нясе крыж па сваіх сілах. Якім быў крыж гэтай жанчыны? Мяркуйце самі. Подробнее
Вось так і ў нас на сустрэчы адбылося знаёмства і нават сяброўства. Да нас на пасяджэнне клуба “Цікавыя сустрэчы” прыехала дачка пісьменніка, літаратуразнаўца, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, лаўрэата прэміі камсамола Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа – Івана Якаўлевіча Навуменкі, – Валерыя Іванаўна Навуменка. Подробнее
У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці пры поўным аншлагу адбыўся святочны вечар «Знаўца душы народнай», прысвечаны нашаму знакамітаму земляку — народнаму артысту Рэспублікі Беларусь, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі, мастацкаму кіраўніку Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча, прафесару Міхаілу Дрынеўскаму. Мерапрыемства, якое стала сапраўдным святам для ляльчан, праходзіла з удзелам шаноўных гасцей — самога віноўніка ўрачыстасці, кіраўніцтва раёна. Подробнее