Сейбіты раёна рашуча перасягнулі экватар плана сяўбы ранніх яравых збожжавых культур. Подробнее
У Брэсцкім тэатры лялек адбылася прэм’ера спектакля для дарослых па п’есе сусветна вядомага драматурга Жана-Батыста Мальера Подробнее
Народны майстар Мікалай Валошчык з Белаазёрска займаецца пляценнем з лазы і піша вершы па-беларуску Подробнее
Летась ў Брэсцкай вобласці адпачыла больш за 15 тысяч замежных турыстаў у складзе арганізаваных груп і амаль 115 тысяч – у прыватным парадку Подробнее
Выстава “Брэст на скрыжаванні культур” фатографа Алега Малейкі экспануецца ў Мастацкім музеі Брэсцкай крэпасці да 18 красавіка Подробнее
Музычная камедыя “Жаніх на дваіх” Подробнее
Нам усім хочацца жыць у спакоі, без надзвычайных сітуацый і трагічных здарэнняў. Ды, на жаль, не атрымліваецца. Як сведчыць статыстыка, гібель людзей ад знешніх прычын у структуры смяротнасці насельніцтва ўстойліва ўваходзіць у першую пяцёрку. Подробнее
Наша газета неоднократно обращалась к теме установки фильтров. Посыл был следующий: перед тем как оформить сделку, многократно подумайте, нужно ли вам это. Уж сколько раз твердили миру, но количество разочарований и последующих обращений и в редакцию газеты, и в органы внутренних дел не уменьшается. Подробнее
– Можа, калі тут і былі мядзведзі, – схільныя да жартаў мясцовыя жыхары Мядзведзіна так каментуюць назву ўрочышча. Менавіта ў гэтых ваколіцах адбываецца самая значная дзея вясны – сяўба. Каму даверыць яе, як не лепшаму механізатару райаграсэрвіса? Аляксандр Сняткоў зарэкамендаваў сябе сапраўдным майстрам сваёй справы. І славу лепшага сеяльшчыка дзеліць на дваіх. З Паўлам Бабарыкам, які на такім жа агрэгаце вядзе сяўбу ў ваколіцах Талуці, – расказвае кіраўнік падсобнай гаспадаркі «Асіпавічы» Аляксандр Альфер. Подробнее
Для Зэльвеншчыны Год культуры стаў багатым на юбілейныя падзеі. У іх ліку – святкаванне 20-годдзя з дня заснавання народнага калектыву ветэранаў вайны і працы “Успамін”. Подробнее
Летась хлебаробы ААТ «Вішнявецкі-агра» намалацілі 10 271 тону збожжа ў бункернай вазе пры ўраджайнасці 43,7 цэнтнера з гектара. Аднак мясцовым працаўнікам па сіле атрымліваць вышэйшыя паказчыкі. Ёсць магчымасць ушчыльную наблізіцца да пяцідзесяціцэнтнернага рубяжу і ў бліжэйшым будучым нават яго пакарыць. Подробнее
Вясна — час абнаўлення. Пад павевам такога ранняга цяпла наліваюцца моцай пупышкі дрэў, спорныя дожджыкі надаюць пакрысе зялёную афарбоўку і лугавінам, і гарадскім газонам. Там-сям, праўда, псуе выгляд не згрэбенае ў пару мінулагодняе лісце. Подробнее
Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па важных пытаннях развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі. Быў зроблены акцэнт на важнасці гэтай тэмы ў сучасных умовах. У апытанні нашай газеты мы прапанавалі педагогам і бацькам выказаць сваю думку па гэтым пытанні. Подробнее
У мінулую пятніцу прадстаўнікі ўсіх аддзяленняў цэнтральнай раённай бальніцы дружна выйшлі на пасадку бальнічнага саду. Гэтая ініцыятыва стала часткай вялікай праграмы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якая пачалася з заступленнем на пасаду новага галоўнага ўрача Святланы Глебка. Подробнее
Аляксандр Карніцкі. Імя гэтае на слыху ў аматараў футбола рэспублікі. Выступаць за каманду Барысаўскага БАТЭ, якая ўжо амаль дзесяцігоддзе не саступае ніякаму калектыву права называцца мацнейшым у Беларусі, добра вядомая і Еўропе, – гэта давераць толькі самым майстравітым. Пачатак новага футбольнага сезона пацвердзіў баяздольнасць Аляксандра. Подробнее
У раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе клуб маладой сям'і «Любавушка». Арганізатарам выступіла спецыяліяст па сацыяльнай рабоце Зінаіда Катлашэўская. Подробнее
Прайшла VІІІ раённая справаздачна-выбарная канферэнцыя ветэранаў, якая чарговы раз засведчыла: ветэранская арганізацыя – актыўнае і дзейснае грамадскае аб'яднанне Стаўбцоўшчыны. Подробнее
У прыгарадных вёсках, што прасціраюцца ад паўднёвага ўскрайку Рэчыцы паўз бераг Дняпра на добрыя паўтара дзясяткі кіламетраў, гэтага чалавека ведаюць добра і даўно. Вядомы ён і многім ва ўсім раёне. Чалавек, якому вёска Броннае абавязаная з’яўленнем сучаснай школы, і сёння не можа сядзець без справы, а імкнецца быць карысным сваім аднавяскоўцам. Подробнее
На Капыльшчыне працягваюцца работы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Пра тое, як яны арганізаваны на тэрыторыі Капыльскага сельсавета, расказвае старшыня сельвыканкама Вольга КУПРЫЕНКА: Подробнее
Напружаная пара зараз у гаспадарках раёна. Сапраўднай няспыннай чарадой ідуць работы. І нельга сказаць, што якая-небудзь з іх самая важная і патрэбная. Падкормка азімых, вываз угнаенняў, сяўба патрабуюць самай пільнай увагі кіраўнікоў гаспадарак, спецыялістаў, механізатараў. Кожны чалавек на сваім месцы дбае, каб усё было зроблена своечасова і якасна. Подробнее
Хочацца на старонках любімай газеты падзяліцца ўражаннямі і проста гонарам за свой дарагі куточак – горад Васілевічы. Не ўсё так складваецца ў нас, як хацелася б (старэе насельніцтва, зачыніліся некаторыя прадпрыемствы), але сёння не пра гэта. Пра тое, што горад жыве дзякуючы самаадданай працы многіх па-сапраўднаму ўлюбёных у свой край людзей. Подробнее
На працягу сакавіка-красавіка на тэрыторыі раёна праходзіць прафілактычная акцыя «Старасць без насілля». Подробнее
Для Віталя Платуна гэта веснавая пасяўная першая, якую ён праводзіць у якасці кіраўніка ААТ «Праснакі» — быў прызначаны на пасаду ў кастрычніку мінулага года. Подробнее
Пасля доўгай і халоднай зімы дзеці і дарослыя з нецярплівасцю чакаюць вясну. Нашы продкі імкнуліся паскорыць яе прыход рознымі спосабамі: прызыўнымі песнямі, карагодамі, гульнямі. Меркавалася, што ветліва прынятая народам вясна ў падзяку прынясе свае дарункі – багаты ўраджай, поспех у гаспадарчых працах. Подробнее
Са старажытных часоў беларусы надавалі вялікае значэнне кожнаму этапу вясенне-палявых работ, якія распачыналі правя-дзеннем традыцыйных народных абрадаў. Трэба адзначыць, што ў кожным дзействе рытуалаў заўсёды быў свой глыбокі сэнс, а самі сяляне прытрым-ліваліся розных прыкмет і павер’яў. Яны лічылі, калі абрад адбудзецца па ўсіх канонах і правілах, то і зробленная справа дасць добрыя вынікі. Подробнее