Сёлета пад яравымі збожжавымі і зернебабовымі ў гаспадарцы занята каля паўтысячы гектараў. Подробнее
Ужо другі год Дзераўнянская сярэдняя школа з'яўляецца ўдзельніцай рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі вуснагістарычных даследаванняў роднага краю як сродку фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў». Подробнее
На Стаўбцоўшчыне працягваецца месячнік добраўпарадкавання. Навыперадкі з ім імчыць вясна з яе магутным абуджэннем усяго жывога. Для кожнага з нас гэта заклік да дзеяння, да канкрэтнай работы па навядзенні парадку. Подробнее
Цяляткі на малочнатаварным комплексе «Вішнявец» ААТ «Вішнявецкі-агра» пачуваюць сябе даволі камфортна і паступова набіраюць вагу. Для іх пабудавана тэнтаванае памяшканне, а побач, праз дарогу, – драўляны летні лагер. На дзень нашага прыезду маленькія гадаванцы песціліся на сонейку ў чаканні чарговай порцыі малака. І як толькі ўбачылі сваю карміцельку, адразу ж пабеглі да яе. Подробнее
Святлана Гаркач працуе на МТФ «Засулле» ААТ «Каганец». Подробнее
Красавік штодня прыспешвае, правярае хлебаробаў на гаспадарлівасць і веснавую рупнасць. Подробнее
Існуе стэрэатып, што адпачнуўшых за зіму пенсіянераў увесну цікавіць толькі агарод. А вось для іх саміх сярэдзіна красавіка — гэта гарачая пара пачатку не толькі дачнага сезону, але і танцавальнага. У сталічным парку Чалюскінцаў аднавіла працу адзіная ў горадзе адкрытая танцпляцоўка для сталых людзей. Подробнее
На працягу трох гадзін гледачы сёмага раённага фестывалю-конкурсу «Ззяй, зорачка!», што ў суботу, 16 красавіка, адбыўся на сцэне Гарадоцкага ГДК, атрымлівалі непадробнае задавальненне. Найлепшае, што ёсць на Гарадоччыне, — яе таленавітыя дзеці, яе будучыня — трымалі творчую справаздачу аб тым, чаму паспелі навучыцца ў самадзейных калектывах устаноў адукацыі і культуры за чарговы год. Больш за 150 дзяцей прадэманстравалі, што не проста развіваюць у гуртках і студыях свае здольнасці, але з карысцю бавяць вольны час, выхоўваюцца на лепшых узорах твораў народных, беларускіх і іншых аўтараў, ствараюць уласныя адметныя работы. Подробнее
Шмат людзей трапляе ў маё жыццё, шмат розных сустрэч адбываецца штодня… Але нехта так і праходзіць міма, не пакінуўшы следу, а іншыя назаўсёды застаюцца ў душы. І кожны такі чалавек уражвае нечым сваім: невычэрпнай дабрынёй, гасціннасцю, талентам або працавітасцю. Подробнее
Вернісаж у Івацэвіцкім краязнаўчым музеі адбыўся 9 красавіка – запрацавала маляўнічая выстаўка вышытых карцін і велікодных вырабаў майстрых з нашага раёна, якія год таму ў межах музейнага праекта “Арт-дэбют” аб’ядналіся ў клуб “Кудесница”. Іх работы выстаўляюцца ўпершыню, і палюбавацца іх прыгажосцю, акуратнасцю і непаўторнасцю можна будзе да Вербнай нядзелі – 24 красавіка. Подробнее
Упершыню ў Беларусі з 3 па 5 чэрвеня бягучага года ў Мірскім замку адбудзецца I Адкрыты дабрачынны фестываль-конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці “Мірны фэст у Мірскім замку”. Подробнее
Даволі шмат падобнага ў лёсе двух сапернікаў на старце гэтага сезона. Так, у чвэрцьфінале Кубка і нафтанаўцы, і тарпедаўцы не лічыліся фаварытамі ў сваіх парах, але менавіта яны крыху сенсацыйна працягнулі шлях да фінала. Подробнее
Васілій Канстанцінавіч з вялікай удзячнасцю прымаў самыя цёплыя, шчырыя віншаванні і падарункі ад гасцей, якія прыйшлі да яго ў гэты дзень: прадстаўнікоў раённага савета ветэранаў, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і работнікаў СВК “Бародзічы”. (Васілій Яўхута доўгі час працаваў у гаспадарцы даглядчыкам па адкорме буйной рагатай жывёлы. За добрасумленныя адносіны да даручанай справы, высокія паказчыкі яму пры-своена званне “Заслужаны калгаснік”). Подробнее
У ліку лідараў ў раёне на сяўбе яравых культур – механізатар адкрытага акцыянернага таварыства «Ісерна» Сяргей Федасеевіч Сакалоў (на здымку). Штодзень ён засявае па 30 – 40 гектараў глебы. Подробнее
Краязнаўчы музей Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа з’яўляецца неад’емнай часткай выхаваўчага працэсу. Подробнее
У музеі Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа назапашваецца інфармацыя аб супрацоўніках і навучэнцах былога Смілавіцкага сельскагаспадарчага тэхнікума — удзельніках Вялікай Айчыннай вайны. Удакладняючы біяграфію даваеннага выпускніка Уладзіміра Ільіча Гутніка, які загінуў на фронце ў званні палітрука, я звярнуў увагу на яго бацьку — Ілью Іванавіча Гутніка з вёскі Красевічы, 1883 года нараджэння. Ён ваяваў яшчэ зусім маладым на франтах Першай сусветнай вайны. За гераізм быў узнагароджаны Георгіеўскімі крыжамі. Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях у Маскве, меў дачыненне да Крамля. Подробнее
Сяўба ў разгары: гектар за гектарам павялічваецца яравы клін. І вось ужо раннія збожжавыя пасеяны ў СВК “Ляхавіцкі” – 470 гектараў, як і планавалі. Прычым, як заўсёды, у самыя спрыяльныя тэрміны і пры высокай культуры земляробства. Услед за “Ляхавіцкім” справіліся з сяўбой ранніх збожжавых і зернебабовых культур у ДП “Нача”, аграрным каледжы. Сёння з гэтымі работамі павінны выйсці на фінішную прамую ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна: з запланаваных пад сяўбу 19480 гектараў 7500 адведзены ў раёне пад раннія культуры. Подробнее
Вартавыя неба – ёсць такая прафесія. Выдатна валодаюць ёю ваеннаслужачыя і служачыя батальёна кіравання 8-й радыётэхнічнай брыгады войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі. Яны нясуць пастаяннае баявое дзяжурства па абароне паветраных межаў краіны. Подробнее
На базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня” прайшоў ХІІ рэспубліканскі конкурс фальклорных калектываў “Юныя таленты Беларусі”. Брэсцкую вобласць прадставіў узорны фальклорны ансамбль Вулькаўскай 1 СШ «Сунічка». Подробнее
На базе вайсковай часці №65408 адбылася спартакіяда дапрызыўнай моладзі. Удзел у ёй прынялі юнакі і дзяўчаты школ раёна і політэхнічнага каледжа. Ініцыятарамі спаборніцтваў выступілі аддзелы райвыканкама: ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму, інспекцыя непаўналетніх РАУС, бальніца, райкам “БРСМ”, раённыя арганізацыі ГА “Белая Русь”, “Беларускі саюз афіцэраў”, “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, аб’яднанне прафсаюзаў і Лунінецка-Ганцавіцкая структура ДТСААФ. Подробнее
Ну вось, падзея, пра магчымасць і неабходнасць якой гаварылі апошнія гадоў, мусіць, з пятнаццаць, адбылася: на мінулым тыдні Прэзідэнт краіны падпісаў Указ аб павышэнні пенсійнага ўзросту. Пачынаючы з наступнага года, мужчыны і жанчыны “памаладзеюць” на тры гады – праўда, працэс будзе адбывацца паступова, “з крокам” у паўгода. Подробнее
Сёння ў радах раённай арганізацыі 18 прафсаюзных пярвічак, 3546 чалавек – галоўным чынам работнікаў сельскагаспадарчай вытворчасці, навучэнцаў і выкладчыкаў ЛДАКа. Дарэчы, папоўніць прафсаюзныя рады работнікаў АПК імкнуцца калектывы некаторых прыватных прадпрыемстваў. Нядаўна членамі прафсаюза сталі працаўнікі ТАА “Трансэлектракамплект”, калектыў ЗТАА “БелДан” таксама выказаў жаданне далучыцца да самай масавай арганізацыі. Подробнее
Чарговая праверка работы вартавой аховы ў сельгаспрадпрыемствах раёна гэтым разам скіравала свой маршрут у гаспадаркі, якія маюць усе магчымасці арганізаваць справы ў гэтай сферы на самым высокім узроўні. Але, як аказалася, становішча адрозніваецца, і часам не хапае самага звычайнага гаспадарчага падыходу адказных супрацоўнікаў. Подробнее
Каля 600 тысяч чалавек прыняла ўдзел у ліквідаванні наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Гэтыя людзі сталі сапраўднымі прыкладамі мужнасці, хоць тады, 30 год таму, не лічылі свае дзеянні гераічнымі. Менавіта іх самаадданасць, гатоўнасць выканаць прафесійны і грамадзянскі доўг дазволіла, наколькі гэта было магчымым, зменшыць урон, які катастрофа нанесла людзям і навакольнаму асяроддзю. Подробнее
Не дачакалася маладолецкая жанчына Паўліна Бука свайго сына, які перажыў акупацыю, некалькі карных аперацый фашыстаў супраць партызан і мірнага насельніцтва, а вось з фронту не вярнуўся. Подробнее