18 красавіка ў календары пазначаны як Сусветны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Ён яшчэ раз нагадвае грамадству аб неабходнасці захавання сусветнай культурнай спадчыны.
Наша краіна мае багатыя і ўнікальныя культурныя каштоўнасці. Яны сведчаць аб гістарычным і духоўным развіцці Беларусі. Подробнее
Навучэнка сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Дар’я Волкава нядаўна стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу даследчых работ у секцыі ”Лінгвістыка”, узнагароджана дыпломам першай ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Чвэрць стагоддзя аддаў нялёгкай працы ў жывёлагадоўлі СВК “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна Пётр Цыдзік. Подробнее
Куфар з рушніком стане падарункам Прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку ад гомельскай дэлегацыі Подробнее
Апошнімі днямі сакавіка ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурнакраязнаўчым музеі распачала работу незвычайная выстава пад лірычнай назвай «Калі ў душы вясна...» На ёй прадстаўлены работы мясцовых жыхарак, якія, дзякуючы творчай фантазіі, умелым і спрытным рукам, ствараюць надзвычай прыгожыя рэчы. Подробнее
«Вясна ідзе – радасць нясе!» – урачыстым выступленнем пад такой назвай адзначыўся дзень 15 красавіка ў дзіцячым садку «Крынічка» №70, а прымеркавана яно непасрэдна да Году культуры. Подробнее
У краіне праходзіць акцыя «Тут жыве ветэран», арганізатарам якой з’яўляецца Беларускі фонд міру. У нашым раёне яе ўдзельнікамі сталі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, Беларускі фонд міру, савет ветэранаў. Галоўная мэта акцыі — захаванне гістарычнай памяці аб Перамозе беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, праяўленне павагі да народа-пераможцы. Подробнее
За кожным з 1720 імёнаў загінулых вязняў, увекавечаных у мемарыяльным комплексе «Шталаг-342», – сямейная трагедыя, слёзы і боль. Подробнее
З пачатку красавіка ў гаспадарках раёна пачаўся летне-пашавы перыяд. Сёлета створана 68 статкаў кароў і 17 статкаў цёлак. На пашу выйдуць 12548 кароў – гэта 66% ад агульнай колькасці і 3519 цёлак – 15% ад агульнага пагалоўя. Подробнее
Сакавіта-прыгожы голас, рамантычна-лірычны вобраз на сцэне і непаўторная харызма – менавіта такім мы бачым Алега Уласіка падчас яго выступленняў на розных канцэртах. Нядаўна ён пакарыў журы на абласным конкурсе патрыятычнай песні, у якім стаў пераможцам. Подробнее
На гэтым тыдні адбылася нарада з ідэалагічным актывам раёна, дзе былі разгледжаны асноўныя накірункі ідэалагічнай работы ў годзе мінулым івызначаны задачы на перспектыву. Подробнее
На Бялыніччыне прайшоў раённы суботнік па навядзенні парадку і чысціні ў месцах грамадскага выкарыстання, на воінскіх пахаваннях, па ліквідацыі несанкцыянаваных звалак і інш.
Як жа прыемна пасля непагодлівых шэрых дзён адчуць дотык прагрэтага сонейкам і напоўненага першымі вясновымі водарамі паветра. З надыходам сапраўднай вясны случчане ахвотна ўключаюцца ў актыўны адпачынак і заняткі фізкультурай і спортам. Чарговы красавіцкі лёгкаатлетычны крос на прызы газеты «Слуцкі край», прысвечаны 900-годдзю Слуцка, сабраў на гарадскім стадыёне аматараў здаровага ладу жыцця. Подробнее
Калі ты нарадзіўся беларусам, калі жывеш на зямлі Беларусі, калі любіш сваю Радзіму, нельга не шанаваць родную мову. На жаль, сёння ўсё радзей мы чуем беларускую гаворку, таму нашым дзецям цяжка навучыцца размаўляць на прыгожай і мілагучнай роднай мове. Як жа выхаваць у новага пакалення краіны жаданне размаўляць і чытаць па-беларуску? Подробнее
Вучань Ліскаўскай сярэдняй школы Ян Палівач стаў лаўрэатам абласнога конкурсу чытальнікаў. Тройка лепшых чытальнікаў-фіналістаў прыме ўдзел у міжнародным фестывалі «Славянскія літаратурныя дажынкі – 2016», які пройдзе ў рамках Дня беларускага пісьменства ў верасні ў Рагачове. Подробнее
У раённым Цэнтры культуры прайшоў семінар-практыкум. Майстар саломапляцення, кіраўнік народнага клуба майстроў народнай творчасці «Пралеска» Аліна Халявінская запрасіла на яго культработнікаў раёна. Інтарэс да гэтага віду мастацкай творчасці праявілі дырэктар Яблынаўскага цэнтра творчасці Марына Халецкая, супрацоўніца Наваколасаўскага дома культуры Людміла Сянькевіч, супрацоўніца Навасвержанскага цэнтральнага дома культуры Марыя Ажгірэвіч. На майстар-клас маглі прыйсці ўсе жадаючыя. Подробнее
Тыдзень лесу–2016, аб'яўлены сёлета ў нашай рэспубліцы з 2 па 9 красавіка, для Акінчыцкага лясніцтва Стаўбцоўскага доследнага лясгаса выдаўся асабліва гарачым. Паралельна з пасадкай лесу (на гэтае лясніцтва прыходзяцца самыя вялікія пасяўныя плошчы ў лясгасе) ідзе нарыхтоўка бярозавага соку, прыспешваюць мерапрыемствы ў рамках пажаранебяспечнага перыяду і месячніка па навядзенні парадку на зямлі. Подробнее
Вуліца Міру райцэнтра часцей за ўсё прыгадваецца ў нас у інвестыцыйна-перспектыўным кантэксце: яна ўтварае новы высотны мікрараён, маладзёжны па духу, які кардынальна змяніў выгляд нашага горада. З яго шклопакетаў сапраўды вее вецер дэмаграфічных перамен, а прыпаркаваныя шчыльна адзін да аднаго аўтамабілі красамоўна гавораць аб «базісным» узроўні маладых сем'яў. Нечаканую трэшчынку ў гэты стэрэатып уносяць сухія міліцэйскія зводкі. Не хочацца верыць, але акурат з новых кватэр, жыльцам якіх пашчасціла пабудавацца, ды яшчэ з дзяржаўнай падтрымкай, ужо паступілі не адзінкавыя выклікі на разбор сямейных і іншых адносін… Подробнее
Самыя ўражлівыя, даўгавечныя ўспаміны ў кожнага аб дзяцінстве, нават калі вясковая бестурботнасць маленства была азмрочана нязвыклымі і незразумелымі для дзіцячага разважання абставінамі, якія пераклікаліся з простай цікаўнасцю, як здарылася ў Юзэфы і Казіміра Адамцэвічаў з Несцеравіч. Подробнее
Уважлівыя пакупнікі адразу ж заўважылі, што ў магазінах на таварах выстаўлены двайныя цэннікі. Так пачалася падрыхтоўка да дэнамінацыі, якая будзе праведзена 1 ліпеня бягучага года. Гэта стала тэмай нашай размовы з начальнікам аддзела цэн райспажыўтаварыства Аленай Кухаравай. Подробнее
У Сусветны дзень здароўя, 7 красавіка, у цэнтральнай раённай бальніцы прайшла акцыя ў рамках рэспубліканскай «Даведайся аб узроўні цукру». Подробнее
Згодна з раённай жыллёвай праграмай, у Стоўбцах па вуліцы Міру ўзводзіцца 60-кватэрны жылы дом паводле дзяржзаказу. На верасень 2016 года намечаны ўвод яго ў эксплуатацыю. Подробнее
На мінулым тыдні ў горадзе Барысаве адбылася выязная прэс-канферэнцыя старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта для рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных СМІ. Подробнее
Нядаўна старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Віктаравіч Морхат сустрэўся з удзельнікамі і пераможцамі абласнога і заключнага этапаў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд (на здымку). І хоць неаднойчы за навучальны год лепшыя вучні раёна ўдастойваюцца прыёму на высокім узроўні, гэтая сустрэча была ўсімі вельмі чаканай. Подробнее
Першым настаўнікам фізікі ў маім класе быў Іван Фаміч Купрык. Да ўрокаў рыхтаваліся, Івана Фаміча ў добрым сэнсе, пабойваліся і – адназначна – паважалі. Не ўсе аднолькава засвойвалі праграму, але дружна і з гатоўнасцю скандзіравалі: “не ведаеш закона Ома, сядзі дома!”. Подробнее