На мінулым тыдні намеснік прэм’ерміністра Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава наведала дзяржаўную ўстанову адукацыі “Паплаўскі вучэбна–педагагічныкомплекс дзіцячы садоксярэдняя школа”, дзе прыняла актыўны ўдзел у рабоце пашыранага пасяджэння Асацыяцыі кіраўнікоў устаноў адукацыі і настаўнікаўметадыстаў аб’яднання “Імкненне” і адказала на пытанні удзельнікаў мерапрыемства. Подробнее
Ручнікі, фартушкі, падушкі, сурвэткі, сукенкі – чаго толькі няма на выставе «Ельскі фартушок», якая ўжо не адзін год радуе вока наведвальнікаў Ельскай цэнтральнай бібліятэкі. Подробнее
Тым, што старонка наша надзвычай багатая людзьмі таленавітымі, масцеравымі, апантанымі любімымі справамі і захапленнямі, сёння, бадай што, ужо нікога нездзівіць. Подробнее
Рэгіянальны конкурс дзіцячага малюнка, прысвечаны 270-й гадавіне з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, сабраў каля 50 лепшых мастакоў з Івацэвіцкага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Іванаўскага і Ляхавіцкага раёнаў. 84 работы, 8 гарадоў нашай вобласці – такая шырокая яго геаграфія. Сам конкурс у нашым раёне – навінка, і тут свая сімвалічнасць: мерапрыемства нам падараваў Год культуры і адбылося яно менавіта ў гадавіну з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. Подробнее
У КСУП «Ельскае Палессе» пасяўная кампанія пачалася ў сярэдзіне сакавіка. Подробнее
“Калі хто набожны і любіць Бога, атрымай асалоду ад гэтай добрай і светлай урачыстасці!.. Багатыя і бедныя адзін з адным весяліцеся! Устрыманыя і лянівыя, ушануйце дзень! Тыя, хто пасціў і хто не пасціў, узвесяліцеся ў гэты дзень!.. Ніхто не плач аб грахах, бо з труны ўсім заззяла дараванне. Ніхто не бойся смерці, бо смерць Выратавальніка вызваліла нас. Паланіў пекла Той, Хто сышоў у пекла”. Подробнее
1 мая праваслаўныя хрысціяне адзначаць Вялікдзень – Светлае Хрыстова Уваскрасенне. У царкоўным календары – гэта галоўнае свята, усталяванае ў памяць аб Уваскрасенні Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста. У гэты дзень усе храмы зазіхацяць убраннем, разальецца святло свечак і пах ладану, пачнуцца святочныя спевы і ўрачысты хрэсны ход, і пад купаламі цэркваў прагучыць трыўмфальнае «Хрыстос уваскрос – сапраўды ўваскрос!». Подробнее
У Мінску прайшлі вясенні лёгкаатлетычны крос і першынство па лёгкай атлетыцы на прызы газеты “Мінская праўда”. Подробнее
З надыходам летняга перыяду ў міліцэйскіх зводках усё часцей трапляюцца факты аб крадзяжах веласіпедаў. Подробнее
У РЦК прайшоў раённы турнір інтэлектуальных гульняў “Што? Дзе? Калі?”. Подробнее
“Грамадзяне! Захоўвайце грошы на ашчаднай кніжцы!” – заклікаў герой камедыі “Іван Васільевіч мяняе прафесію”. У большасці сваёй савецкія людзі так і паступалі. Некаторыя, праўда, любілі трымаць “заначку” дома, пад рукой. Схованкай служылі самыя розныя месцы ў кватэры, любыя прадметы, у тым ліку і кнігі. Подробнее
Штогадовы традыцыйны зварот кіраўніка дзяржавы да яе грамадзян і парламента – адна з самых значных падзей у грамадскім і палітычным жыцці краіны Подробнее
Нягледзячы на даволі ўнушальны ўзрост, Аляксей Бацян выглядаў даволі бадзёрым і дзяліўся з карэспандэнтам успамінамі пра справы даўно мінулых дзён. Подробнее
17 красавіка ў Кобрынскім Палацы культуры ў чарговы раз званне “народны” пацвердзілі аматарскія клубы “Кобрын-700” і “Рарытэт”. Асноўным крытэрыем, па якім вызначалася адпаведнасць ганароваму статусу, паводле слоў галоўнага суддзі — вядучага спецыяліста абласнога грамадска-культурнага цэнтра горада Брэста Зоі Нічык, было прызнанне калектываў дзейснымі. Подробнее
Апошнія дні перад Вялікаднем — самыя гарачыя (ва ўсіх сэнсах гэтага слова!) для кандытараў Полацкага райпо. Майстры салодкай справы добра разумеюць, што без велікоднага куліча палачане і жыхары Полацкага раёна не адчуюць напоўніцу свята, да якога з трапяткім пачуццём ставіліся яшчэ нашы продкі. Подробнее
Напярэдадні самага вялікага свята ў праваслаўных вернікаў, свята светлага, радаснага і поўнага ўсяго самага найлепшага — Вялікадня — у раённым цэнтры культуры адбылося адкрыццё IX раённай пасхальнай выставы “Яечак сёлета багата, мы шчыра сустракаем свята!” Усіх прысутных прыйшлі павіншаваць благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі, пратаіерэй Аляксандр Данчанка, святар храма Святога Велікамучаніка Георгія Перамаганосца г. Нясвіжа Павел Фокін, пробашч Рымска-каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы Пётр Шарко. Подробнее
Актыўна папрацавалі падчас суботніка на добраўпарадкаванні гарадскога пасёлка Гарадзея яго жыхары, работнікі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, навучэнцы школ. Значным аб’ектам, дзе праводзіліся работы, стаў лесапарк. Як паведаміў “НН” старшыня Гарадзейскага пасялковага выфканфкама Уладзімір Раўбецкі, на яго добраўпарадкаванні працавалі з 20 па 23 красавіка. Першымі ўключыліся ў справу прадстаўнікі ААТ “Гара-дзейскі цукровы камбінат”, СЗАТ “Еўратарэкс”, ТАА “Iнвуддорс» і СШ № 2 г.п. Гарадзея. Подробнее
У субботу, 23 красавіка, у рамках рэспубліканскага суботніка адбылася пасадка дрэў у гарадскім дэндрапарку. На тэрыторыі 1,7 гектара было высаджана 520 саджанцаў. Подробнее
У Аношкаўскай дзіцячай школе мастацтваў адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-гадоваму юбілею гэтай установы. На яго сабраліся навучэнцы і выпускнікі, бацькі і педагогі, адным словам, усе тыя, у чыім жыцці школа мастацтваў у Аношках пакінула той ці іншы след. Подробнее
Уся краіна рыхтуецца праз некалькі дзён адзначыць 71-ю гадавіну Вялікай Перамогі. Подробнее
Нядаўна адбылося пасяджэнне раённага Савета прафсаюзаў. У Вялікай зале раённага выканаўчага камітэта сабралася больш чым 40 актывістаў пярвічных прафсаюзных арганізацый нашага горада і раёна. На парадку дня разглядаліся некалькі пытанняў. Подробнее
Ідэя аб правядзенні мясцовага фэсту традыцыйнай культуры належыць непасрэдна жыхарам вёскі Боркі і малодшаму навуковаму супрацоўніку Дома рамёстваў Сяргею Макарэвічу Подробнее
Дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Слуцкія паясы» Ларыса Іванаўна Тарасава адзначана Падзякай Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Як занатавана ў дыпломе, за дасягнутыя вынікі ў вытворчай і сацыяльнай сферах, важкі ўклад у выкананне прадпрыемствам «Слуцкія паясы» прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2015 годзе. Подробнее
На мінулым тыдні загадчык аддзела сацыяльнай дапамогі на даму тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Берташ патэлефанавала і запрасіла ў госці да Валерыя Максімава, якому спаўнялася 55 гадоў. “Памятаеце яго? — спыталася. — Ён жа вельмі доўга “круціў” музыку ў рэстаране!”
Пакуль ехалі, сацыяльны работнік Ірына Грынкевіч, якая даглядае Валерыя Алегавіча і яго маці, з задавальненнем расказвала пра юбіляра. Подробнее
Паўтары гадзіны доўжыўся сход у аграгарадку Малькавічы. Прадстаўнікі раённых службаў і ведамстваў на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віктарам Драздом вялі змястоўны дыялог з жыхарамі населенага пункта, ні адно пытанне, прапанова або заўвага, якія хвалявалі вяскоўцаў, не засталіся па-за ўвагай. Подробнее