28 красавіка ААТ “Дубровенскі льнозавод” наведалі старшыня Віцебскага абласнога Саюза наймальнікаў Уладзімір Паўлавіч Туравінаў і намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рандарэвіч. Подробнее
Канкурэнцыя на сучасным харчовым рынку вельмі высокая. Захаваць, пашыраць пакупніцкія рады – для вытворцаў першачарговая задача. Як лічаць у адкрытым акцыянерным таварыстве «Слуцкі хлебазавод», гэта дасягальная мэта: пакупніка неабходна «заваёўваць» новымі смакамі, новымі відамі вырабаў, даступнай цаной, а яшчэ ўмела падтрымліваць баланс у вытворчасці новай і традыцыйнай для прадпрыемства прадукцыі. Подробнее
У ДУА «Соснаўская сярэдняя школа №1 Любанскага раёна» ў красавіку прайшла дэкада пачатковых класаў, у межах якой ладзіўся шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года культуры. Подробнее
У мастацкай галерэі раённага краязнаўчага музея працуе выстава жывапісных работ Анатоля Бяляўскага. У пухаўчан упершыню з’явілася магчымасць пазнаёміцца з творамі гэтага цікавага мастака. Для экспазіцыі ў Мар’інай Горцы ён выбраў у асноўным пейзажы, нацюрморты і партрэты. Аб асаблівасцях сваёй творчасці Анатоль Іванавіч расказаў на адкрыцці выставы, на якім прысутнічалі вучні мастацкага аддзялення Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў, работнікі культуры. Прыехалі падтрымаць калегу і добрыя сябры нашага краязнаўчага музея, вядомыя мастакі Леанід Гоманаў і Мікалай Мішчанка. Подробнее
Сёлета весялілі публіку і дэманстравалі сваё гумарыстычнае майстэрства, аптымізм і знаходлівасць тры каманды: “Камунальны ФРЭШ” (РУП “ЖКГ”), “КультРассвет” (РЦК), “Типичные сморгонцы” (Агрэгатны завод). Дэбютантамі КВЗ была каманда культработнікаў. На вялікі жаль, не выступалі ў гэтым сезоне неаднаразовыя пераможцы – каманда цэнтральнай раённай бальніцы “Вкус МЕДА”. Подробнее
Жыльцы дамоў па вуліцы Энергетыкаў, якія размешчаны насупраць кафэ-бара “Дынастыя” ў Смаргоні, пастаянна назіраюць такую карціну: на спіленую верхавіну дрэва, што расце непадалёку ад піцейнай установы, штодзень прылятаюць буслы. Подробнее
Справаздачны канцэрт творчых калектываў сярэдняй школы №8 прайшоў, як заўсёды, «на ўра». Подробнее
– Ура! Наш самы любімы прыехаў! – загаманілі дзевяцігадовыя двайняты Лёша і Міша і іх адзінаццацігадовая сястрычка Маша і кінуліся насустрач старэйшаму брату Валерыю. Прыгожы высокі юнак зайшоў у пакой, ветліва павітаўся. – Гэта на выгляд ён такі сціплы і сур’ёзны, а на справе яго энергіі на дзесяцярых хопіць, – гаворыць мама Ірына Свірэпа. І расказвае, як яшчэ маленькім хлапчуком Валера проста знаходзіў агульную мову і са сваімі равеснікамі, і з бабулямі-аднавяскоўкамі. Яму лёгка давалася вучоба, з задавальненнем і інтарэсам удзельнічаў у школьных пазакласных мерапрыемствах. На працягу сямі гадоў ездзіў у Ляхавіцкую дзіцячую школу мастацтваў, дзе займаўся па класе скрыпкі. А зусім нядаўна Валера, які вучыцца на фельчара ў Слонімскім медыцынскім каледжы, перамог у конкурсе “Містэр каледжа”. На першым курсе пераканаўся канчаткова, што медыцына – яго справа. Першая медыцынская практыка, дарэчы, прыйшлася на бацьку: калі ў яго скруціла спіну, Валера рабіў уколы. Подробнее
Сямідзесяціпяцігадовай пацыентцы хірургічнага аддзялення райбальніцы пашанцавала, наколькі пры яе траўме дарэчна гаварыць пра шанцаванне. Складаны пералом шыйкі бядра ў выпадку аперацыі па зрошчванні адломкаў азначаў бы, што нагрузка на нагу пры спрыяльным прагнозе магчыма праз 9-12 месяцаў, без аперацыі – немагчыма… Подробнее
Дзякуючы штодзённым штабам вызначаецца канкрэтны аб'ём для кожнага ўдзельніка рэканструкцыі «Прарыву» і людзі, занятыя на аднаўленні мемарыяла, уключаюцца ў рабочы працэс з самага пачатку дня. У пятніцу, каля 9 гадзін, работы на аб'екце ўжо ішлі поўным ходам. Працавалі над завяршэннем абсталявання пешаходных дарожак і стаянак дарожнікі, экскаватар прадпрыемства меліярацыйных сістэм каўшом выбіраў з балотнага грунту карчы і іншыя рэшткі расліннасці, шмат было людзей на мемарыяльным комплексе і прылеглай тэрыторыі. Подробнее
На вечар серады хлебаробы КУСП «Відзаўскі» паспелі засеяць збожжавымі і зернебабовымі культурамі 266 гектараў глебы, што складае 38,1% да плана. З пачатку сёлетняй сяўбы ў глебу планавалі першым чынам пакласці насенне зернебабовых. Аднак з-за пераўвільготненасці адзін участак застаўся недасеяным, таму тэхніку перагналі на поле за вёскай Груштэлішкі, дзе восенню унеслі калій і цяпер размесціцца пшаніца. Подробнее
Марцін Люранец — паляк, які свайго жыцця не ўяўляе без падарожжаў. Ён марыць, каб ва ўсім свеце адмянілі візы! «Тады кожны чалавек мог бы сабе дазволіць вандраваць, пры гэтым не трацячы на візавыя працэдуры свой час, грошы і нервы...» Цікавы гэты хлопец тым, што калекцыянуе сталіцы свету. Дабіраецца да іх пераважна аўтастопам, фотаздымкі выкладае на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Не так даўно калекцыя Марціна (пакуль яна налічвае 29 гарадоў) папоўнілася і сталіцай Беларусі. Подробнее
На забруджаную тэрыторыю тэрмінова адпраўляліся вайсковыя падраздзяленні, ваенкаматы мабілізавалі «запаснікоў» войск спецыяльнага прызначэння, туды накіроўвалі ўрачоў, ветэрынараў, прадстаўнікоў іншых службаў. У ліку іх быў і тагачасны ўрач-эпізаатолаг раённай ветлячэбніцы Зянон Рыкун. 29 мая ён прыбыў у Нароўлю — адзін з найбольш пацярпелых ад аварыі раёнаў Беларусі.
…Дзесяць дзён — імгненне ў жыцці чалавека. Толькі іншы раз гэтае імгненне застаецца і цягнецца непарыўным боле Подробнее
У вёсцы Бараўкі Курапольскага сельсавета жыццё мясцовых жыхароў (а іх толькі сем) ідзе павольна і мерна. Тут звычайна ціха і спакойна. А ў мінулую суботу прывычны рытм парушыў гул аўтамашын, а потым і бензапіл, стук тапароў. Ваеннаслужачыя воінскай часці 25888 прыехалі сюды, каб распачаць добраўпарадкаванне месца пахавання воінаў Першай сусветнай вайны. Подробнее
У раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча прайшоў традыцыйны фестываль эстраднай песні “Пастаўскія зоркі-2016”. Подробнее
У межах “Тыдня прававых ведаў” у 5 “Г” беларускім класе сярэдняй школы №29 г. Брэста гаварылі аб правах дзяцей Подробнее
Старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс упэўнены, што эфект ад правядзення І Міжнароднага форуму-выставы дзелавых кантактаў “Брэст-2016” будзе значны Подробнее
У гэтым у чарговы раз пераканаў нас рэспубліканскі суботнік, на якім 23 красавіка пашчыравалі і жыхары Брэстчыны Подробнее
У сярэдзіне сакавіка ў Паставах прайшоў першы адкрыты раённы конкурс юных баяністаў-акардэаністаў. У малодшай узроставай групе званне лаўрэата І ступені атрымаў навучэнец Пастаўскай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза, які вучыцца ў чацвёртым класе СШ №1 Саша Іжмайловіч. Некалькі тыдняў назад ён стаў уладальнікам яшчэ адной узнагароды, цяпер ужо міжнароднай: заняў другое месца на конкурсе “Науене-2016”, які адбыўся ў латвійскім Даўгаўпілсе. Подробнее
Хваля чарнобыльскай бяды ў верасні 1986 года “прыбіла” ў вёску Навасёлкі-1 ураджэнцаў Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці Антаніну і Мікалая Рагавец. Мінула амаль 30 гадоў, толькі тыя падзеі, жыццё да аварыі не забыліся. Успамінаць балюча і цяпер, але і выкрасліць з памяці немагчыма. Подробнее
Верасень 1986 года. Чатыры месяцы пасля аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Поўдзень Гомельшчыны, Брагінскі раён. Там цэлы месяц давялося правесці ў службовай камандзіроўцы пастаўчаніну Сяргею Літвіновічу. Подробнее
У мінулую нядзелю на рынку райспажыўтаварыства ў Паставах прайшоў традыцыйны вясенні сельскагаспадарчы кірмаш. Для тых, хто прыйшоў сюды па пакупкі, а потым затрымаўся ля адкрытай святочнай пляцоўкі, не сталі перашкодай ні халаднаватае надвор’е, ні дождж. З арганізацыяй кірмашу знаёміліся старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Пятровіч Арэхаў. Подробнее
8 красавіка ў вялікай зале пасяджэнняў райвыканкама адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і Маладзёжнай палаты пры гэтым органе ўлады. Разам яны абмеркавалі, наколькі паспяхова на Пастаўшчыне ажыццяўляецца рэалізацыя маладзёжнай палітыкі. Подробнее
Мэтай мерапрыемства, якое стала ўжо традыцыйным, з’яўляецца далучэнне дзяцей, падлеткаў і моладзі да сацыяльна-актыўнай дзейнасці, папулярызацыя культурнай і духоўнай спадчыны, выхаванне і развіццё ў падрастаючага пакалення духоўна-маральных каштоўнасцей. Подробнее
На мінулым тыдні ў цесным вучнёўскім і настаўніцкім коле Радунскай гімназіі прайшла знакавая сустрэча — на малую радзіму паэта, перакладчыка Пятра Іванавіча Бітэля прыехала яго ўнучка, таксама паэтэса, Тамара Іванаўна Бярэзіна. Подробнее