У другім туры першынства Беларусі па футболе сярод каманд 2-й лігі ФК “Івацэвічы” на роднай арэне сустракалася з ФК “Спадарожнік” з Рэчыцы – камандай з 65-тысячнага горада Гомельшчыны, слаўнага сваімі футбольнымі традыцыямі. Подробнее
Голас жанчыны быў непадробна ўсхваляваны:– Вясна прыйшла, буслы прыляцелі. І вось так шкада зараз глядзець на іх: кружацца над нашым Даманавам, шукаюць, а няма іх буслянак. На нашай вуліцы на электрычных слупах было, мо, пяць гнёздаў буслоў. Ды ўсе паскідалі электрыкі. І што цяпер рабіць птушкам? Куды ляцець? За гэтую вясну ім ужо не звіць гнёздаў, значыць, застанецца пяцёра сямей без дзяцей… Подробнее
11 красавіка ў ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас” адбылося ўрачыстае адкрыццё першага ў Брэсцкай вобласці і краіне комплексу па вырошчванні лясных сеянцаў з закрытай каранёвай сістэмай.Хлебам-соллю і шчырымі словамі аб жыцця аснове – лесе – сустракалі высокіх гасцей дзяўчаты ў прыгожых квяцістых сукенках ля закладзенага летась каменя пад будаўніцтва комплексу па вырошчванні пасадачнага матэрыялу па перадавых тэхналогіях на тэрыторыі селекцыйна-насенняводчага цэха ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас”. Подробнее
адкрылі для сябе педагогі школ і гімназій Брэста, якія наведалі Палац Пуслоўскіх, музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі і мемарыяльны комплекс партызанскай славы “Хаваншчына” ў рамках азнаямляльнага тура, арганізаванага Брэсцкім абласным цэнтрам турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі. Подробнее
Традыцыйнае першынство па міні-футболе сярод калектываў упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Брэсцкай вобласці прайшло на мінулым тыдні ў СДЮШАР г. Івацэвічы. Удзел бралі служачыя папраўчых калоній №5 і 22 нашага раёна, а таксама СІЗА-6 (Баранавічы) і СІЗА-7 (Брэст). Подробнее
30 сакавіка ў Івацэвічах адбылося адкрыццё выстаўкі работ Язэпа Драздовіча, унікальнага чалавека, які апярэдзіў свой час і па рознабаковай спадчыне, якую ён пакінуў нашчадкам, заваяваў славу называцца беларускім Леанарда да Вінчы. Подробнее
25 сакавіка ДУК “Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей” адсвяткаваў сваё 25-годдзе. Кіраўніцтва музея захацела свой юбілей радзяліць з самымі блізкімі сябрамі – наведвальнікамі, таму вырашана было правесці свой дзень нараджэння ў фармаце дня адчыненых дзвярэй. Подробнее
У прайшоўшыя выхадныя, 24 сакавіка, прайшлі надзвычай актыўныя суботнікі на могілках вёсак Харошча, Була і Грыўда. Подробнее
Мастак-афарміцель Вікторыя Перапяліца (на здымку), калі ідзе па Івацэвічах, нярэдка бачыць свае работы – шыльды, штандары, таблічкі, стэнды і іншую падобную прадукцыю, якая выраблена яе ўмелымі рукамі. Дзяўчына прыкладна паўтара года працуе ў сістэме ДУП “Івацэвіцкі раённы камбінат бытавога абслугоўвання”, яе працоўнае месца – у Доме быту па вул. Дэпутацкай райцэнтра. За гэты час яна сябе зарэкамендавала як старанны, адказны і пры гэтым здольны да імправізацыі, творчы спецыяліст. Подробнее
На мінулым тыдні на новым стадыёне “Кляноўка-арэна” прайшоў першы турнір пад назвай “Івацэвіцкая вясна-2018”, удзел у якім бралі чатыры каманды – ФК “Івацэвічы”, “Рух” (Брэст), “Баранавічы”, “ЮАС-Жыткавічы”. Подробнее