У жніўні адно з галоўных пытанняў, што стаiць на парадку дня ў дзіцячых садах, школах, пазашкольных установах, – завяршэнне падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Ва ўсіх установах адукацыі раёна вядуцца апошнія прыгатаванні, каб сустрэць дзяцей у прыгожых, абноўленых, сучасных памяшканнях. Подробнее
Парадак каля дамоў, у грамадскіх месцах, на могілках, праблемы з людзьмі, якія злоўжываюць спірт-нымі напоямі, дзеці з асацыяльных сем’яў, пячное ацяпленне, дарогі, пустуючыя дамы, пашы, соткі пад бульбу, бадзяжныя сабакі, спальванне смецця… Гэта далёка не поўны спіс пытанняў і праблем, з якімі даводзіцца сутыкацца старастам вёсак. Іх, актыўных памочнікаў мясцовай улады, у раёне 101. І 14 жніўня на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Сарокам менавіта са старастамі сельскіх населеных пунктаў і старшынямі гарсельсаветаў ладзіўся выязны семінар-нарада. Подробнее
Сёлетняе лета для гародніны і садавіны выдалася ўраджайным, нягледзячы на засушлівае надвор’е. У адкрытым грунце цудоўна адчуваюць сябе памідоры, агуркі, перац і вырастаюць не горш за краснадарскія. А ў філіяле “Каапнарыхтпрам” Івацэвіцкага райста якраз у гэтыя дні – сезон нарыхтовак усяго таго, што нарасло ў лясах і на прысядзібных участках. Подробнее
9 жніўня поле ААТ “Новыя Стайкі” наведаў старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Халява. А прывяла яго сюды простая прычына: у гаспадарцы каторы год запар разам з бацькам, Віктарам Уладзіміравічам Ерчаком, працуе падчас жніва на камбайне ягоны сын Віктар Віктаравіч Ерчак. Сам Уладзімір працуе ў іншай, дзяржаўнай структуры, а вось у такую пару бярэ адпачынак – і на камбайн. Сямейны экіпаж Ерчакоў заўсёды быў адным з лепшых у гаспадарцы, не здаў свае пазіцыі і на сёлетнім жніве, расказвала пра сямейны экіпаж старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Новыя Стайкі” Дар’я Антановіч. Подробнее
Каля паўсотні рарытэтных аўтамабіляў самых розных марак і пакаленняў з шэрага гарадоў Беларусі былі прадстаўлены жыхарам Івацэвіччыны ў мінулую суботу, 4 жніўня. На плошчы каля райвыканкама прайшла выстаўка рэтра-аўтамабіляў “Берасцейскі шлях”, мерапрыемства арганізавалі члены клуба аматараў рэтра Брэста. Подробнее
У брыгадзе аддзелачнікаў УП “Івацэвіцкая ПМК-11” Вольгі Паўловіч разам з ёю налічваецца 10 чалавек. Але працуюць яны не разам, а адразу на некалькіх аб’ектах. Подробнее
3 жніўня ў Івацэвічаў вёў асабісты прыём старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Мурашкін разам з галоўным прававым інспектарам працы прафсаюзаў Ірынай Міхновіч. Подробнее
Ці ведаеце вы, што за 2017 год наша Беларусь страціла каля 25 тысяч гектараў сасновых лясоў?.. Хто вінаваты ў гэтым? Магчыма, вы будзеце здзіўлены, але ў большасці вінаваты… маленькі жук пад назвай вяршынны караед – невялічкае насякомае даўжынёй каля 2-3-х міліметраў. Яго і разглядзець амаль немагчыма – такі маленькі, але татальнае наступленне гэтага шкодніка на дрэва, на сасну, вядзе да непапраўнага. Для гібелі аднаго дарослага дрэва дастаткова засялення на ім каля 500 асобін вяршыннага караеда, у адной мятровай галіне сасны можа быць да 200 асобін гэтага шкодніка. Подробнее
Граматы, падарункі, віншаванні прымалі ў мінулую пятніцу, 3 жніўня, лепшыя вадзіцелі сельгаспрадпрыемстваў Івацэвіцкага раёна, хто вызначыўся на адвозцы зерня на жніве 2018-га года і перавёз болей за 1000 тон зерня. З імі ў гэты дзень сустрэліся старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук, кіраўнік раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Паўшко, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Палто. Подробнее
Моладзь сёння крэатыўная, скажуць многія. А да радасці нашай, трэба дадаць, яна яшчэ і добрая. Подробнее