Сучасны комплекс па вырошчванні ляснога пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай у ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас” быў урачыста адкрыты ў красавіку сёлетняга года. Напярэдадні прафесійнага свята – дня работнікаў лесу, лясной і лесаперапрацоўчай прамысловасці, мы пабывалі на новым комплексе, дзе вырошчваецца лес па сучаснай тэхналогіі. Подробнее
жывуць пераможцы абласнога этапа праекта “Уладар сяла”. У рамках абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018» у горадзе Высокае Камянецкага раёна 8 верасня адбыўся абласны этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», у якім ад Івацэвіцкага раёна брала ўдзел шматдзетная сям'я Аляксандра і Таццяны Касцюк з аг. Вулька-Аброўская. Як ужо паведамляла раёнка, сям’я заняла першае месца (у конкурсе спаборнічала ўсяго 13 сем’яў) і будзе прадстаўляць вобласць на рэспубліканскім этапе. Сёння, як і абяцалі, мы пазнаёмім нашых чытачоў з гэтай цудоўнай сям’ёй і раскажам, як праходзіў абласны этап праекта. Подробнее
Напрыканцы лета ў шэрагу населеных пунктаў раёна прайшлі святы вёсак. Так, у скверы каля Магіліцкага СДК прайшло свята вёскі пад назвай “Мая зямліца – мой выток, мая крыніца”. Па абодва бакі імправізаванай сцэны выстаўка майстроў народнай творчасці вёскі, работы слыннага магілянца Анатолія Галушкі, дароў садоў і агародаў, кветкавыя кампазіцыі. Подробнее
6 верасня ў Івацэвічах адбылося ўрачыстае “наваселле” аптэкі №149 пятай катэгорыі, якая атрымала прапіску па вуліцы Дэпутацкай 34а. Аптэка раней знаходзілася на другім паверсе Дома быта, што па вул. Дэпутацкай райцэнтра. Подробнее
У бліжэйшую сераду, 12 верасня, сваё прафесійнае свята адзначаць супрацоўнікі следчых органаў Беларусі. Карэспандэнт “ІВ” сустрэўся з Аляксандрам Шэмярэеем, в. а. начальніка Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта, і пацікавіўся, з якімі паказчыкамі сустракае свята калектыў райаддзела. Подробнее
З 24 да 26 жніўня доўжыўся рэспубліканскі турыстычны злёт, у якім удзельнічала 18 прафсаюзных каманд краіны. Галіну лесу і прыродакарыстання краіны прадстаўляла прафсаюзная каманда ААТ “Івацэвічдрэў”, якая ў выніку спаборніцтваў на вынослівасць, стойкасць, сілу і спрыт была ўзнагароджана персанальным сертыфікатам “За згуртаванасць і камандны дух”. Подробнее
У перыяд з 3 па 10 верасня бягучага года ў нашым раёне, як і ў цэлым па Беларусі, праходзіць прафілактычнае мера-прыемства “Бяспечная дарога ў школу з БРСМ”. Яна праходзіць у рамках акцыі “Увага: дзеці!”. Подробнее
Урок фінансавай граматнасці прайшоў у СШ №1 г. Івацэвічы. Каля 100 вучняў пятых класаў сабраліся 4 верасня ў актавай зале навучальнай установы, дзе яны віталі вядомага персанажа Агрыка. Подробнее
Инвестпроект по созданию в г. Ивацевичи мебельного производства известной немецкой компании в конце августа получил официальный статус – подписан и зарегистрирован инвестиционный договор между Бела-русью, в лице концерна «Беллесбумпром», и компанией «POLIPOL». А это значит, что уже в октябре на арендных площадях ОАО «Ивацевичдрев» начнется выпуск высококачественной мягкой мебели со знаком компании «POLIPOL», которая сегодня является производителем номер один не только в Германии, а во всей Европе. И уже в следующем году в Ивацевичах инвестор планирует начать строительство самого современного в Европе мебельного предприятия, на котором будет создано около 1100 рабочих мест. Подробнее
15 жніўня на базе ДУА “Рэчкаўская СШ” право-дзілася раённае свята ў гонар шматдзетных маці. Ганаровыя госці з Івацэвічаў, у ліку якіх старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Сарока, дырэктар ДУ “Івацэвіцкі ТЦСАН” Дзяніс Пакалюк і Людміла Парчынская, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі гэтага ж цэнтра, прыехалі, каб уручыць ордэн Маці за нараджэнне і выхаванне пяцярых дзяцей Таццяне Юнчык, жыхарцы в. Рэчкі, якая, дарэчы, 17 жніўня стала мамай у шосты раз, і Валянціне Лукашэвіч, жыхарцы в. Краі. Подробнее