Як вядома, на чыгунцы другасных прафесій не бывае – кожная важная і неабходная па-свойму. Іншая справа, што адны чыгуначнікі пастаянна на віду ў людзей – у прыгожых фуражках, форме, на вакзалах яны кіруюць працэсам перавозак пасажыраў і грузаў. Але ёсць яшчэ і тыя, каго пасажыр мімалётам бачыць у любую пару года з вокнаў вагона на чыгуначных шляхах, каля стрэлак і пераездаў. У аранжавых камізэльках з цяжкім інструментам, яны працуюць, каб забяспечыць бяспеку руху цягнікоў. Подробнее
Нашы Івацэвічы могуць ганарыцца такім святам, якое прайшло ў суботу 28 ліпеня, – у гонар свайго прафесійнага свята супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ладзілі мерапрыемства на плошчы ля райвыканкама пад назвай “Свет без бед”. Подробнее
У ААТ «Мічурынск», дзе сёлета атрымалі адну з лепшых ураджайнасцей у раёне. У нейкай ступені нават нечакана адным з лідараў па ўра-джайнасці збожжавых у ходзе ўборачнай кампаніі-2018 у нашым раёне стала ААТ “Мічурынск”, дзе ўраджайнасць на мінулым тыдні складала каля 35 цэнтнераў з гектара. І гэта пры тым, што сярэдняя па раёне – 24,1. Подробнее
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі правяла чацвёрты Міжнародны маладзёжны прафсаюзны адукацыйны форум “Тэмп-2018”, удзел у якім бралі болей за 100 маладых праф-актывістаў з 16 краін свету. Асаблівасць чацвёртага форуму ў тым, што на гэты раз маладыя прафлідары выказалі жаданне пазнаёміцца з жыццядзейнасцю прафсаюзных арганізацый у беларускай глыбінцы. Подробнее
– У ААТ “Святая Воля” па накіраванні трапіў у самы разгар лета – у ліпені 2015 года. Быў уражаны як размахам работ, так і тым, як сістэмна і зладжана працуе кожнае звяно сельгаспрадпрыемства, – расказвае аграном ААТ “Святая Воля” Яўген Зышчык (на здымку). – Прыязна да мяне паставіліся кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Любушак, галоўны аграном Дзяніс Вішнеўскі – у іх, практыкаў, вельмі многаму можна павучыцца. Таму застаўся працаваць у сельгаспрадпрыемстве і, скажу прама, прыкіпеў да новай малой радзімы… Подробнее
Колькі часу прайшло, а доўгае рэха вайны не змаўкае. Прабіваецца то нечаканымі знаходкамі затоеных снарадаў, то ўспамінамі са слязамі на вачах, то ціхім плачам над лістамі з сухімі словамі “прапаў без вестак”, то перазвонам медалёў на гру-дзях сівавалосых ветэранаў. Наступствы тых трагічных часоў нельга ні зменшыць, ні змякчыць. 22 чэрвеня ў Беларусі адзна-чаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У скверы па вуліцы Савецкай у райцэнтры з нагоды гэтай журботнай даты каля помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне прайшоў мітынг-рэквіем, арганізаваны раённым камітэтам ГА “БРСМ”, у якім прынялі ўдзел вучні гарадскіх школ і прафліцэя. Подробнее
Заўтрашні дзень аграпрамысловага ком-плексу залежыць ад маладых яго работнікаў – граматных і ініцыятыўных прафесіяналаў. Трэба, каб выпускнік змог рэалізаваць свае магчымасці і амбіцыі, “прыжыцца” ў гаспадарцы. І тут важна ўсё – як яго сустрэлі, якія ўмовы працы і адпачынку стварылі, ці працягнулі руку дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі. Шмат у гэтым напрамку робіцца ў ААТ “Новыя Стайкі”. Калектыў гаспадаркі працуе паспяхова, робячы стаўку на паляпшэнне якасных паказчыкаў. Важкі ўклад у агульную справу ўносіць моладзь, прыток якой у гаспадарку ў апошнія гады асабліва адчувальны. Подробнее
Напярэдадні Міжнароднага дня бацькі, які адзначаецца па ўсім свеце 17 чэрвеня, у клубе аграгарадка Быцень адбыўся незвычайны канцэрт пад назвай “Татаў дзень – кожны дзень”. Галоўнымі героямі на сцэне сталі таты, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі конкурснай праграмы. У той вечар ім былі прысвечаны і музычныя віншаванні, і добрыя словы, і шчырыя ўсмешкі. Подробнее
У мінулую суботу на 174-ым вучэбным палігоне Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны было шматлюдна. На пляцы выстраіліся навабранцы, а родныя салдатаў размясціліся па перыметры. Усе з нецярпеннем чакалі ўрачыстага моманту – прыняцця прысягі. Перад пачаткам мерапрыемства бацькі і блізкія з хваляваннем стараліся адшукаць у выстраеных калонах сваіх сыноў, братоў, каханых. Подробнее
Любоў да сваёй радзімы мае розныя праявы. Можна адшукаць яе ў песнях, вершах, а найперш яна жыве ў ба-дзёрых гуках гармоніка, у вясёлых прыпеўках, у традыцыях народа. Напачатку лета ў сёмы раз у вёсцы Парэчча Пінскага раёна ладзілася абласное свята-конкурс “Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!” і абласное свята сямейнай творчасці “Пад дахам дома твайго”. Подробнее