На мінулым тыдні ў ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Івацэвічы” прайшло свята для вучняў першых класаў “Пасвячэнне ў мастакі, музыканты, танцоры”, якога чакалі ўсе – бацькі, педагогі і, вядома ж, самі вучні. Такога роду пасвячэнні ўжо сталі добрай традыцыяй. Бо менавіта з гэтага моманту маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі становяцца сапраўднымі і паўнапраўнымі вучнямі школы мастацтваў. У гэтым годзе творчую сям’ю папоўнілі 25 вучняў харэаграфічнага аддзялення, 12 мастацкага і 52 вучня музычнага аддзялення. Подробнее
– Мы працавалі з кіраў-ніцтвам Міністэрства адукацыі, каб пашырыць безбар’ерны асяродак для інвалідаў па зроку ва ўстановах адукацыі, пасля шмат узаема-дзейнічалі з ДАІ Брэсц-кай вобласці. А вось у бягучым годзе вырашылі наладзіць кантакт з банкамі, каб і гэтыя структуры сталі больш даступнымі для нас, – такімі словамі агучыла лейтматыў сустрэчы з актывам раённага таварыства інвалідаў па зроку старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі “БелТІЗ” Ірына Юрэня. Подробнее
У нашым раёне не адна арганізацыя мае дарожны профіль. У ліку іх – філіял КУП “Брэстаблдарбуд” “Івацэвіцкае ДРБУ-178”, які спецыялізуецца на эксплуатацыі і абслугоўванні аўтадарог і дарог мясцовага значэння. Напярэдадні прафесійнага свята дарожнікаў і аўтамабілістаў адбылася размова з начальнікам філіяла КУП “Брэстаблдарбуд” “Івацэвіцкае ДРБУ-178” Мікалаем Лакішыкам. Подробнее
12 кастрычніка Вользе Міхайлаўне Якімовіч з в. Горталь споўнілася 90 гадоў. Гэтую сціплую жанчыну ў вёсцы ведаюць усе, як самую шчырую верніцу і прыхаджанку храма Святой Жываначальнай Тройцы гарадскога пасёлка Целяханы. У свае 90 яна ў кожнае праваслаўнае свята і ў кожную нядзелю стараецца папасці на царкоўную службу, калі не ў Целяханах, то ў Горталі, але каб толькі не прапусціць набажэнства. Подробнее
Працягвае сваю работу пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па са-дзейнічанні занятасці насельніцтва Івацэвіцкага райвыканкама, пасяджэнні якой прайшлі ў бягучым годзе ў Целяханскім (двойчы) і Любішчыцкім сельвыканкамах. Нагадваем, на гэтыя пасяджэнні запрашаюцца грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю і каму трэба аказаць дапамогу ў працаўладкаванні. Подробнее
Раёнка ўжо двойчы паведамляла на сваіх старонках, што ў лясах нашага раёна блукае мядзведзь. Сляды яго бачылі ў паляўнічых угоддзях на Целяханшчыне. Вось новыя факты, якія сведчаць аб тым, што ціхімі паводзінамі буры звер не вызначаецца. Подробнее
Эстафету пакроўскіх кірмашоў перанялі і школы. Так у суботу, 13 кастрычніка, традыцыйны дабрачынны кірмаш праходзіў і на тэрыторыі сярэдняй школы №1 г. Івацэвічы, дзе гасцінна сустракалі ўсіх, хто прыйшоў на свята ўраджаю (на здымку). Шырокі і багаты, песенны і гасцінны, шчодры і таленавіты – усё гэта пра школьны кірмаш, дзе весела і шумна ішоў гандаль. Подробнее
У мінулыя выхадныя ў Брэсце адбыўся абласны чэмпіянат па лазертагу, прысвечаны 100-годдзю камсамола, арга-нізатарам якога традыцый-на выступае Брэсцкі абласны камітэт ГА “БРСМ”. Сапраўдныя баталіі з несапраўднай зброяй адбыліся на тэрыторыі маладзёжнага патрыятычнага цэнтра Брэсцкай крэпасці. Подробнее
Менавіта ў Дзень маці, 14 кастрычніка, здаецца, усе людзі адчувалі асаблівы святочны настрой. Яму спрыяла цудоўнае надвор’е, праваслаўнае свята Пакроваў Божай Маці і Дзень маці. Святкавалі ў кожным куточку раёна, а вось у ААТ “Івацэвічдрэў” пастараліся на ўсе “сто”, каб “выцягнуць” у гэты выхадны дзень маладых бацькоў з дзецьмі ў спартыўную залу. І як былі ўдзячныя гэтыя сем’і кіраўніцтву і прафкаму прадпрыемства, якія выступілі арганізатарамі спартакіяды “Мама, тата, я – спартыўная сям’я”, прысвечанай светламу святу – Дню маці. Шквал атрыманых эмоцый стаў найлепшым падарункам маладым мамам і іх сем’ям. І сумесна праведзены час на спартыўнай пляцоўцы яшчэ больш паспрыяў умацаванню сямейных адносін, згуртаванасці працоўнага калектыву. Подробнее
Адшумеў, адспяваў у мінулую суботу, 13 кастрычніка, традыцыйны сельскагаспадарчы восеньскі кірмаш, які ладзіўся па вуліцы Заслонава. Гараджан і гасцей горада чакалі багатыя гандлёвыя палаткі і машыны сельгаспрадпрыемстваў, фермераў, раённага спажывецкага таварыства, індывідуальных прадпрымальнікаў. Подробнее