Пад такой назвай 30 лістапада ў Івацэвіцкім ГДК ладзілася ўрачыстасць, прысвечаная Году малой радзімы, ініцыятарамі якой выступілі галіновыя прафсаюзы Брэсцкай вобласці. Так, Івацэвіцкі райвыканкам і Брэсцкае абласное аб’яднанне прафсаюзаў выступілі арганізатарамі сапраўднага свята – ушанавання лепшых работнікаў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Подробнее
– Той, хто не ведае ці не бачыць, думае, што наша дзяржава не аказвае альбо мала аказвае дапамогі інвалідам. На самай справе гэта зусім не так. Яшчэ 10-15 гадоў большасць з нас нават не ведала сэнс слова пандус, а цяпер іх дзясяткі ў нашых Івацэвічах, зараз ніводзін архітэктурны праект не будзе зацверджаны, калі там няма пандусаў і спецыяльных санвузлоў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Для маладых інвалідаў, прынамсі на базе Івацэвіцкага ТЦСАН, робіцца вельмі многае, каб адаптаваць іх у жыцці. І ў Целяханах такое ж аддзяленне адкрыта... Подробнее
запрацаваў у доме №62 па вул. Леніна ў Івацэвічах.У чатырох 9-павярховых дамах у нашых Івацэвічах для абслугоўвання жыхароў гэтых дамоў працуюць ліфты. Нарматыўныя тэрміны іх эксплуатацыі або выйшлі, або вось-вось выйдуць, бо ўсе гэтыя дамы будаваліся яшчэ ў савецкія часы. Подробнее
Каля 130 маладых спецыялістаў пачалі працоўную дзейнасць у Івацэвічах і раёне ў бягучым годзе. Прыбылі яны на сваё першае працоўнае месца ў жніўні-верасні, каля паловы з іх маюць вышэйшую адукацыю. Самае шматлікае папаўненне ў сельгаспрадпрыемствах раёна – сюды прыйшло 45 маладых спецыялістаў. У сферы медыцыны сваё першае працоўнае месца атрымалі 33 маладыя чалавекі, 16 – у сферы адукацыі… На прамысловыя прадпрыемствы Івацэвічаў і раёна прыйшлі працаваць 13 спецыялістаў, у сферу бытавога абслугоўвання, аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандаль раёна – 11 маладых спецыялістаў. На пяць чалавек папоўніўся штат атрада будаўнікоў, два спецыялісты папоўнілі творчую сям’ю работнікаў культуры, два выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў прыйшлі працаваць у Івацэвіцкі РАУС. Подробнее
У Целяханах пры поўным аншлагу прайшоў 20-ы, юбілейны, конкурс «Міс Восень-2018»: наш фотарэпартаж. Сапраўднае свята тое, якога чакаюць. Чакаюць кожную восень вось ужо 20 гадоў. Тое, якое хвалюе малодшых школьнікаў і пенсіянераў пасёлка. Тое, у падрыхтоўку і правя-дзенне якога ўкладваецца не толькі час, але і часцінка душы арганізатараў, удзельнікаў, іх бацькоў, сяброў, суседзяў. Тое, якое рады падтрымаць сваім фінансавым унёскам, падарункамі шматлікія спонсары. Тое, якім урэшце можна ганарыцца, якое сталася брэндавай культурнай падзеяй. Подробнее
У верасні гэтага года на базе УА “Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” распачаў сваю дзейнасць “Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва”, дзе прадпрымальнікам-пачаткоўцам дапамагаюць у набыцці бізнес-навыкаў. Для таго, каб пачаць свой бізнес, патрэбны неабходныя веды і стартавы капітал. Такія веды можна атрымаць у цэнтрах падтрымкі прадпрымальніцтва. Подробнее
УО «Ивацевичский профессиональный лицей сельскохозяйственного производства» – 40 лет. В 2018 году УО «Ивацевичский государственный профессиональный лицей сельскохозяйственного производ-ства» празднует сорокалетний юбилей. Эта знаменательная дата говорит о немалом опыте, о многих пройденных рубежах и значимых событиях в истории лицея. Подробнее
– На летні перыяд я з’язджаю з райцэнтра, жыву ў вёсцы. І вось вяртаючыся па восені, змены нейкія ў Івацэвічах адразу кідаюцца ў вочы, – расказвае жыхар Івацэвічаў Аляксандр Паўлавіч. – Вось і цяпер прыкмеціў не самае радаснае: некалі заўсёды ха-дзіў у кіёск “Белсаюздрук”, што ля магазіна “Спарттавары”. Месца ціхае, утульнае. Набываў, што задумваў. А тут прыходжу – няма маіх газет. Стаіць кіёск “Табакерка”. Цыгарэты тут будуць прадаваць, а не газеты.Ведаеце, я працаваў у калектыве (зараз на пенсіі), дзе курылі многа і шмат. І кіраўнік, і намеснікі, і майстры. І вось там, гавару вам без таго, каб залішне драматызаваць сітуацыю, трое чалавек памерлі ад рака лёгкіх. І як яны мучыліся… А ўсё праз цыгарэты.Зараз столькі вы пішаце пра шкоду курэння, урачы выступаюць супраць гэтай звычкі, а тут – ставім новыя кіёскі. Іх ужо некалькі ў райцэнтры. Неяк зусім не лагічна. Навошта гэта рабіць? Іх, гэтыя кіёскі, наадварот, трэба прыбіраць з вуліц, каб людзі лішні раз не сустракаліся позіркам з цыгарэтамі. Подробнее
Послесловие к первому футбольному сезону ФК «Ивацевичи» в чемпионате Беларуси. В 2018-м году большой футбол пришел в Ивацевичи: главная команда района приняла участие в первенстве Беларуси по футболу среди команд второй лиги, заняв итоговое седьмое место в турнирной таблице. Напомним, что минувшей осенью был сдан в эксплуатацию новый городской стадион – «Кленовка-арена». Всё было готово к тому, чтобы игра миллионов надежно прописалась в нашем городе. Подробнее
14 лістапада на базе Івацэвіцкага раёна адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада “Лес – моладзь – будучыня”. Подробнее