85-годдзе Свята-Троіцкага храма адзначылі ў Целяханах. У нядзелю, 4 лістапада, каля Целяхан-скай царквы з раніцы было шматлюдна. Людзі з пасёлка і навакольных вёсак, з райцэнтра і іншых гарадоў спяшаліся не спазніцца на вялікае і двайное свята для целяханцаў – дзень святкавання сярод праваслаўнага люду Казанскай іконы Божай Маці і 85-годдзе з дня залажэння Свята-Троіцкага храма, на месцы спаленага ў гады Першай сусветнай вайны. Подробнее
Мінуў амаль роўна год – 4 лістапада летась некалькі гектараў гарадской тэрыторыі перад стадыёнам “Кляноўка-арэна” пачалі сваё доўгае пераўвасабленне ў гарадскі парк – тады былі пасаджаны першыя дрэўцы ў колькасці 86 штук. Подробнее
7 лістапада на плошчы ля райвыканкама адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. Подробнее
На мінулым тыдні ў рэдакцыю па-тэлефанавала Алена Васільеўна Мялік, жыхарка г. Івацэвічы. Яна хацела расказаць пра цуд, які ўбачыла ў гэты дзень на сваім надворку: каля дэкаратыўнага мастка выраслі грыбы – апенькі (на здымку). Подробнее
17 жніўня гэтага года ў в. Бабровічы разыгралася трагедыя, у выніку якой загінуў участковы інспектар міліцыі Івацэвіцкага РАУС Ігар Лукашэвіч, быў паранены супрацоўнік райаддзела Дзяніс Сагановіч. Зламыснік, які рашыўся на такое дзёрзкае і безразважнае злачын-ства, арыштаваны, яго чакае суд. Подробнее
У пятніцу, 2 лістапада, у Івацэвіцкім гарадскім Доме культуры адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаны 100-гадоваму юбілею камсамола. Тут сабраліся прадстаўнікі камсамола розных гадоў і сучаснай актыўнай моладзі. Шматлікія віншаванні гучалі ў адрас тых, для каго Ленінскі камсамол стаў школай жыцця. Подробнее
Праздник грации, красоты, обаяния и эрудиции – конкурс «Мисс Осень-2018» – прошёл в ГУО “Средняя школа №3 г. Ивацевичи”.На праздник собрались учащиеся третьих классов, учителя и родители. От каждого класса приняли участие по две конкурсантки. Выступление девочек оценивалось жюри в составе учителей: О. В. Кикун, Л. В. Ковалевич, Е. А. Житенёвой. Подробнее
паказалі вучні 3-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы” падчас экалагічнага мерапрыемства, якое ладзілася для дзяцей і іх бацькоў у адну з нядаўніх субот. Подробнее
Ураджэнец Івацэвічаў Сяргей Шмаргун перамог на спаборніцтвах кантынента па кікбоксінгу і атрымаў высокае званне “Майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь”. Большая частка жыцця 25-гадовага Сяргея Шмаргуна (на здымку ў цэнтры) звязана з Івацэвічамі: тут ён нарадзіўся, пайшоў у першы клас СШ №4 г. Івацэвічы, скончыў гэтую навучальную ўстанову, пасля накіраваўся вучыцца ў прафліцэй сельгасвытворчасці, дзе атрымаў спецыяльнасць “Газаэлектразваршчык і вадзіцель катэгорыі “С”. Па гэтай спецыяльнасці юнак працаваў у ДБПМК-34 у Івацэвічах, пасля пераехаў у Мінск, дзе таксама працаваў газаэлектразваршчыкам. Подробнее
19 кастрычніка ва ўсіх раёнах Беларусі праводзілася алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод вучняў 10-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Арганізатары яе – Міністэрства адукацыі і Нацыянальны банк краіны, непасрэдна мерапрыемства праходзіць у тры этапы – раённы, абласны, рэспубліканскі. Подробнее