ДА ПЕРАМОГІ заставалася крыху менш за чатыры месяцы… Смерці было ўсё роўна, што Міхаіла Звяругу ў родных Шыкавічах чакаюць жонка Марыля і два сыночкі: Славік — 1941-га года нараджэння і Пеця — 1943-га…
…У пахавальнай родныя прачыталі, што “…чырвонаармеец Звяруга Міхаіл Васільевіч у баі за Сацыялістычную Радзіму быў паранены і памёр ад ран 15 студзеня 1945 года. Месца пахавання — г. Секешфехервар, Венгрыя”. Подробнее
ВЕЛЬМІ актыўнымі вандроўнікамі з’яўляюцца вучні Нарацкай сярэдняй школы №1. Штогод яны здзяйсняюць пешыя паходы і на веласіпедах, падарожнічаюць на аўтобусах і цягніках. І ўсё гэта дзякуючы апантанаму турысту — настаўніку інфарматыкі Вячаславу Генрыхавічу Жалубоўскаму. Подробнее
КАЖУЦЬ, што час лечыць раны. Асабліва душэўныя. Праз гады, дзясяцігоддзі боль прытупляецца, здаецца, што і амаль знікае. Але ўсё гэта да тае пары, пакуль чалавек не чапае… памяць. Подробнее
НЯКЕПСКІ настрой напярэдадні Першамайскага свята ў дырэктара ААТ «Сваткі» Мікалая Вараб’я. А чаму б і не?! Справы ладзяцца. Подробнее
АДНЫМ з накірункаў работы Нарацкай сярэдняй школы №2 з’яўляецца экалагічнае выхаванне падрастаючага пакалення. Варта адзначыць, што экалагічная культура някепска сфарміравана ў хлопчыкаў і дзяўчынак пачатковай і сярэдняй школы. Гэта пацвярджае той факт, што яны неаднаразова выходзілі пераможцамі па зборы макулатуры не толькі ў раёне, але і вобласці. Дзеці разумеюць, што папера — другасная сыравіна, яе можна перапрацаваць. Подробнее
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫЯ гульні сярод школьнікаў раёна карыстаюцца папулярнасцю. Пацвярджэнне таму — першы адкрыты чэмпіянат па гульнях такога віду, які нядаўна адбыўся ў гімназіі-інтэрнаце г. Мядзела і, безумоўна, меў поспех. Подробнее
Мікалай Хвалько — карэнны будслаўчанін. І цяпер жыве ў бацькоўскай хаце, што стаіць якраз насупраць касцёла. Сорак пяць год адпрацаваў у тамтэйшай гаспадарцы ветспецыялістам, з іх дваццаць пяць — на пасадзе галоўнага ветурача. Стаж, пагадзіцеся, салідны. Заслугоўвае павагі як і вернасць абранай прафесіі, так і знаёмым з дзяцінства мясцінам. Нікуды не з’ехаў у пошуках лёгкага хлеба. Подробнее
Вясной, як звычайна, паўсюдна наводзіцца парадак. На зямельных угоддзях, у населеных пунктах, у тым ліку і на ўласных падворках, прыдамавых тэрыторыях. Давялося не так даўно наведацца ў вёску Восава, якая з кожным днём набывае больш прывабны выгляд. Увяла ў курс справы старшыня Княгінінскага сельвыканкама Вольга Галко: Подробнее
В Национальном детском образовательно-оздоровительном центре «Зубрёнок» постоянно проводятся различные конкурсы для талантливых детей. Для этого организуются тематические смены. Подробнее
Казіміра Браніслававіча Гапановіча ведаю даўно. Яшчэ да пачатку дзевяностых не раз падчас журналісцкіх камандзіровак даводзілася сустракацца з энергічным, строгім і прынцыповым старшынёй тамтэйшага калгаса імя Калініна. Подробнее