У ПЕРШУЮ суботу лютага школы раёна традыцыйна сустракалі сваіх выпускнікоў. Шчыра вітала былых вучняў і Мядзельская сярэдняя школа імя У. Дубоўкі. Урачыстая, радасная атмасфера панавала ўжо ў прасторным фае ўстановы. Госці не хавалі эмоцый, сустракаючыся з настаўнікамі і аднакласнікамі. Подробнее
НИНА Куцкевич работает в районном узле электросвязи более 28 лет, а общий стаж в сфере перевалил за цифру 35. Она старший разъездной электромеханик. Работа эта в основном мужская, женщин здесь очень мало. В обязанности разъездного входит обслуживание телефонных станций и площадок передачи данных по всему району. В случае неполадок в любое время суток необходимо выехать на место, быстро определить неисправность и устранить. И с этим Нина Александровна всегда справляется. Подробнее
НАПАЧАТКУ хачу паразважаць наконт таго, што прафесія гандлёвага работніка ў горадзе і ў вёсцы моцна адрозніваецца. Не, не ў сэнсе прафесійных абавязкаў — я зусім пра іншае, так бы мовіць, пра сферу ўзаемаадносін прадаўца і пакупніка. У горадзе яны будуюцца чыста па-дзелавому: адзін бярэ тавар і плаціць грошы, другі — разлічвае яго. І эпізод гэты хутчэй за ўсё сціраецца з памяці пакупніка адразу, як толькі ён выйшаў за дзверы магазіна. А ў прадаўца — як толькі ён узяўся разлічваць наступнага чалавека з чаргі. Хіба што ў той разлік украдзецца памылка, непаразуменне ці яўны аблік і ўзнікне або ветлівае высвятленне прычыны, або, часцей за ўсё, канфлікт. Подробнее
КРЫВІЧЫ — пасёлак, жыхары якога вельмі любяць удзельнічаць у самадзейнасці, арганізоўваць канцэрты, дзе спяваюць самі і з задавальненнем слухаюць гасцей. Вось і нядаўна ў гарпасялковым Доме культуры з нагоды 75-годдзя ўтварэння раёна адбыўся канцэрт, які сабраў амаль поўную залу. Гледачы былі ў захапленні ад убачанага. Мастацкі кіраўнік установы Аляксандр Куцько расказвае: Подробнее
Сетка мясцовых аўтамабільных дарог агульнага карыстання, замацаваная за філіялам КУП “Мінскаблдарбуд” — “ДРБУ №133”, складае 722,6 кіламетра. Больш паловы (323 кіламетры) — гравійныя. Утрымліваць іх у належным стане даволі няпроста, але калектыў паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі. Вось што, у прыватнасці, расказаў пры сустрэчы начальнік планава-вытворчага аддзела дарожнай арганізацыі Іван Крывенькі: Подробнее
Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын” існуе з 1991 года. Сёння гэта адна з самых масавых і ўплывовых арганізацый у нашай краіне. На яе рахунку шмат добрых і карысных спраў. У тым ліку дабрачынных акцый для жыхароў рэгіёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, знаходзяцца ў дзіцячых дамах, бальніцах, школах-інтэрнатах… Не без удзелу Беларускага саюза жанчын прымаюцца важнейшыя дзяржаўныя дакументы, накіраваныя на абарону мацярынства, дзяцінства, на падтрымку сям’і. Дарэчы, даволі мэтанакіравана працуе і наша раённая арганізацыя, якую ўзначальвае намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна ПАДГОЛ. Прапанаваная ніжэй гутарка якраз і раскажа чытачам мясцовага перыядычнага выдання пра жыццё і справы арганізацыі, якая больш вядомая як жансавет. Подробнее
КОЛЬКАСЦЬ працуючага насельніцтва на Мядзельшчыне складае 10775 чалавек. Вядома, што кожны прыносіць грамадству найбольшую карысць тады, калі здаровы. А як арганізавана аздараўленне работнікаў? З такім пытаннем звярнуўся да галоўнага спецыяліста прадстаўніцтва абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Мядзельскім раёне Марыіі ХВАЛЬКО: Подробнее
ДАНУТА Папова амаль два дзесяцігоддзі адпрацавала намеснікам началь¬ніка ўпраўлення райсельгасхарчу па эканоміцы. Сказаць, што гэта пасада адказная — значыць не сказаць нічога. Тут патрэбны не толькі трывалыя тэарэтычныя веды, якія даюць у навучальнай установе, але і ладны вопыт работы ў такой складанай сферы як сельскагаспадарчая вытворчасць, уменне каардынаваць фінансавыя сродкі, штодзённа аналізаваць сітуацыю. А наколькі адпавядала Данута Аўгусцінаўна ўсяму гэтаму, сведчыць ордэн “Знак Пашаны”, які яна атрымала за сваю шчырую працу ў 1986 годзе. Цяпер, азіраючыся на пройдзены шлях, не без пэўнага суму, успамінае: Подробнее
У ДЗЯРЖАЎНАЙ установе «Свірскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат» Ларыса Лукашэвіч працуе пятнаццаць год. Будучы ўжо вопытным і спрактыкаваным урачом-тэрапеўтам з чатырнаццацігадовым стажам, яна перайшла працаваць сюды, вырашыўшы праявіць сябе ў новым напрамку медыцыны. І гэта атрымалася ў яе на ўсе 100 працэнтаў. Подробнее
З НАГОДЫ Дня выратавальніка на мінулым тыдні ў гарадскім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Самым адважным і мужным людзям раёна (толькі такія, на думку вядучай свята Ганны Казакевіч, могуць працаваць у аддзеле па надзвычайных сітуацыях раёна) былі прысвечаны цёплыя словы віншаванняў, песні, танцы, узнагароды… Подробнее