НЯДАЎНА адбыўся 42-гі з’езд БРСМ. У яго рабоце ўдзельнічалі дэлегаты ад Мядзельскай раённай арга¬нізацыі гэтага грамадскага аб’яднання: выконваючы абавязкі першага сакратара райкама Марына Апанасёнак і бухгалтар Таццяна Падгол. Уражаннямі дзеліцца Марына АПАНАСЁНАК: Подробнее
Вось і мінуў 2014-ы. Праімчаў, як і ўсе папярэднія, на тры з лішнім сотні дзён прыблізіўшы кожнага з нас да юнацтва, сталасці, старасці. Для адных чатырма лёсавызначальнымі лічбамі адбіўся ў пасведчанні аб нараджэнні і заключэнні шлюбу, іншым прынёс горыч страты і расстання. Якім ён аказаўся для жыхароў нашага раёна, запытала ў начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Галіны Калмук. Яна часам хоць і не кіруе, а вось карэктывы ў лёсы ўпісвае спраўна. Толькі летась аддзелам было разгледжана 46 заяў грамадзян па ўнясенні паправак, змяненняў і дапаўненняў. Зарэгістравана адно ўсынаўленне, 10 перамен уласнага імені, 14 скасаванняў шлюбу. Аб іншым — больш падрабязна. Подробнее