Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Нарачанская зара

Всего публикаций: 10
  • Зямля руплівым дзячыць Юлія КАЗЛОВА, Нарачанская зара 8/2015 от 27 февраля 2015 27 февраля 2015 08:36 Общество Беларуская

    У мінулую суботу ў райвыканкаме адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю ўтварэння Мядзельскага раёна, і сход актыву па падвядзенні вынікаў у народнай гаспадарцы за 2014 год. Назваць яго традыцыйным, па сутнасці, варта (штогод на Мядзельшчыне ўшаноўваюць руплівых працаўнікоў раёна), ды толькі

    75-год­дзе, як разумееце, святкуем упершыню. Зрэшты, у юбілеі  і заключалася разынка сёлетняй урачыстасці. Творчым эпіграфам да трохгадзіннай дзеі стала выступленне культработнікаў раёна. Гартаючы старонкі біяграфіі сінявокай юбіляркі, артысты адзін за адным выходзілі на сцэну: то ў вобразе знакамітых нарачанскіх рыбакоў, то з напамінам пра ваеннае мінулае, то з гонарам за мірнае сучаснае… Подробнее

  • З часам наперагонкі Юлія КАЗЛОВА, Нарачанская зара 7/2015 от 24 февраля 2015 24 февраля 2015 08:49 Общество Беларуская

    ТРЭБА сказаць, прэстыж прафесіі прадаўца ва ўсе часы быў розным.  Мяняўся ў залежнасці ад асартыменту тавару на паліцах і чэргаў ля ўваходу ў краму.  Загадчыца “Гандлёвага цэнтра” г. п. Крывічы Ванда Альфонсаўна Падрэз у сваёй рабоце прайшла, як кажуць, агонь, ваду і медныя трубы. Аднак ні аднаго разу не пашкадавала аб выбранай колісь спецыяльнасці. Пачаць жыццё зноўку — абавязкова пайшла б у прадаўцы. Подробнее

  • Знайшла сябе ў статыстыцы Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, Нарачанская зара 7/2015 от 24 февраля 2015 24 февраля 2015 08:47 Общество Беларуская

    МАЯ суразмоўца — карэнная мядзяльчанка. Да таго ж мілая, прывабная жанчына. Ёсць такія людзі, якія з першых хвілін знаёмства выклікаюць прыхільнасць да сябе. Яніна Іванаўна Гірына менавіта з такіх.   Подробнее

  • Там, дзе жыве любоў Юлія КАЗЛОВА, Нарачанская зара 7/2015 от 24 февраля 2015 24 февраля 2015 08:42 Общество Беларуская

    Той факт, быццам людзі ў пагонах — таварышы сур’ёзныя і скупыя на эмоцыі, асабіста я даўно аднесла да разраду развянчаных міфаў. У першую чаргу, усе мы і кожны з нас — мамы, таты, дочкі, сыны, мужы, жонкі і толькі потым служачыя, журналісты, бухгалтары, эканамісты. Вось і Сяргей Савіцкі, здавалася б, маёр міліцыі, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў, паважаны і аўтарытэтны чалавек — а наша размова ўсё роўна зводзіцца да аднаго… другакласніка Лёшы і чатырохгадовага Мішы: менавіта ў дзецях Сяргей Казіміравіч бачыць сэнс свайго жыцця і крыніцу невычэрпных сіл дзеля штодзённага існавання. Зрэшты, бацькоўская любоў і рухае гэтым стрыманым і разважлівым чалавекам у накірунку прафесійнай годнасці і сямейнага шчасця. Ён імкнецца быць добрым мужам, клапатлівым сынам — каб дзеці выхоўваліся на лепшых традыцыях сям’і. Не церпіць  раўнадушша і абыякавасці ў рабоце — бо ведае: Лёша і Міша вельмі ганарацца татам-міліцыянерам (асаб­ліва калі той забірае іх з садка, школы ў форме) — і ён не мае права здаваць пазіцый.

     

      Подробнее

  • "Дабро заўсёды вернецца" Ігнат ЛУБНЕЎСКІ, Нарачанская зара 7/2015 от 24 февраля 2015 24 февраля 2015 08:39 Общество Беларуская

    ШМАТ жыццёвых дарог да­дзена нам на выбар — як у самым пачатку самастойнасці, так і ў далейшым! Кожны чалавек сам выбірае свой шлях і ў прафесіі, і ў асабістым жыцці. Хтосьці беспаспяхова шукае месца пад сонцам, раз за разам мяняючы арыенціры, а камусьці шанцуе адразу. І тады аднойчы зроблены выбар становіцца справай усяго жыцця. Менавіта так склаўся лёс у Ірыны Пятроўны Буткевіч, імя якой за гады працы ў здраўніцах курорта стала асацыіравацца з медыцынай як адно цэлае, неразрыўнае паняцце. І гэта не дзіўна, бо высакароднай справе яна аддала больш за 30 гадоў свайго жыцця. Яе добра ведаюць у санаторыі «Прыазёрны» як выдатнага спецыяліста, добрага адміністратара, як галоўную медыцынскую сястру, ды і проста як спагадлівага, чулага чалавека, які можа і ўмее падтрымаць словам, парадай, сваёй моцнай станоўчай энергетыкай. Подробнее

  • З настроем і руплівасцю Аляксандр БЫКАЎ, Нарачанская зара 7/2015 от 24 февраля 2015 24 февраля 2015 08:33 Экономика Беларуская

    Менавіта так, з настроем і руплівасцю падыходзяць да выканання сваіх абавязкаў жывёлаводы  фермы “Жалезнікі” адкрытага акцыянернага таварыства “Занарацкі”. Калі наведаліся на ферму, быў якраз невялікі перапынак у рабоце. Папрасілі загадчыцу Наталлю Сурвілу расказаць пра тое, як ідуць зараз справы ў калектыве. Подробнее

  • Божы Храм, разбудзі мяне звонам... Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, Нарачанская зара 6/2015 от 12 февраля 2015 13 февраля 2015 14:25 Культура Беларуская

    Мядзельскі музей Народнай славы з’яўляецца не толькі захавальнікам сівой даўніны, але і праводзіць шмат мерапрыемстваў, якія далучаюць жыхароў горада да гісторыі свайго краю, узбагачаюць іх культурна, духоўна. Адно з такіх адбылося нядаўна. І прысвячалася 10-годдзю першай службы ў Свята-Троіцкай царкве райцэнтра. Подробнее

  • Шкада, што дзень кароткі Аляксандр БЫКАЎ, Нарачанская зара 6/2015 от 12 февраля 2015 13 февраля 2015 14:16 Экономика Беларуская

    МЕХАНІЗАТАРА адкрытага акцыянернага таварыства “Пруднікі-Агра” Валерыя Рудніковіча “адшукалі” ў адзін з лютаўскіх дзён на МТФ “Крывічы”. Дастаўка кармоў грамадскаму статку — яго асноўны клопат гэтай зімой. Штодзённа курсіруе ад фермы да фермы на  “МТЗ-1221”, за якім зачэплены кормараздатчык з кідкай назвай “Гаспадар”. Рагулі здалёк чуюць знаёмы рокат і, калі трактар толькі пад’язджае да адчыненых дзвярэй, дружна паварочваюць галовы…

      Подробнее

  • Прынцыповасць - у любой сітуацыі Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ, Нарачанская зара 6/2015 от 12 февраля 2015 13 февраля 2015 14:12 Общество Беларуская

    У спісе воінаў-інтэрнацыяналістаў Мя­дзельшчыны значыцца і прозвішча пракурора раёна Івана Іванавіча Малафея. Ён мясцовы. Нарадзіўся і вырас у вёсцы Заўруткі. Закончыў Слабодскую сярэднюю школу. Як сам  расказвае, крышку папрацаваў у мясцовай гаспадарцы, а ў красавіку 1984 года яго прызвалі ў армію. Два месяцы пабыў у вучэбцы ў Самаркандзе, а пасля трапіў у Афганістан. Служыць давялося вадзіцелем у асобным батальёне тэхнічнага забеспячэння аэрадрома ў Шындандзе. Там, дарэчы, розная баявая тэхніка знаходзілася: верталёты, самалёты — штурмавікі, перахватчыкі, бамбардзіроўшчыкі. Але і вадзіцелям спраў хапала, бо патрэбна было дастаўляць і бомбы, і прадукты харчавання, і ваду…  Подробнее

  • Пад гукі раяля Іна ЯРЧАК, Нарачанская зара 6/2015 от 12 февраля 2015 12 февраля 2015 16:40 Общество Беларуская

    УТУЛЬНАЯ зала з сучасным арыгінальным дызайнам, смачныя стравы, прыстойная публіка і… заварожваючыя гукі раяля. Каб акунуцца ў такую расслабляючую казачную атмасферу, не трэба ехаць некуды далёка. Подробнее