Раісу Віктараўну Кабяк ведаюць многія пастаўчане. З дня адкрыцця ў цэнтральнай раённай бальніцы аддзялення рэанімацыі (а было гэта ў сакавіку 1989-га) і да выхаду на пенсію ў 2003-ым яна працавала ў ім старшай медсястрой. А агульны стаж у медыцыне складае 39 гадоў. Ёсць у біяграфіі жанчыны і такі немалаважны факт — яна з’яўляецца Ганаровым донарам Рэспублікі Беларусь, пра што напярэдадні Міжнароднага дня донара мы і пагаварылі.
Так называлася літаратурнае свята, якое адкрыла першы фестывальны дзень
На тры дні, з 8 па 10 чэрвеня, Паставы ў чарговы раз ператварыліся не толькі ў творчую лабараторыю Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», але і ў суцэльную канцэртную пляцоўку, дзе баль правілі непаўторнае хараство, самабытнасць нацыянальных культур і талент удзельнікаў музычнага свята. Подробнее
Раней да месца спаборніцтваў у іншыя гарады пастаўскія спартсмены дабіраліся на старэнькай «Газэлі». Тры месяцы назад яе месца заняў новенькі Volkswagen Crafter 2018 года выпуску. Камфортны мікрааўтобус разлічаны на 15 пасажырскіх месцаў і аснашчаны па апошнім слове тэхнікі. Подробнее
У адкрытым акцыянерным таварыстве «Навасёлкі-Лучай» нарыхтоўка кармоў стартавала ў навасёлкаўскім аддзяленні. За дзевяць дзён амаль на 900 гектарах травы скасілі, частку масы правялілі і заклалі на сянаж у ямы каля Рудзевіч, Баравіннікаў і Навасёлак, частку высушылі на сена. Подробнее
На выставе «Белагра-2018» пабывала і дэлегацыя нашага раёна. Узначальваў яе першы намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Лютынскі. Карэспандэнт «Пастаўскага краю» Анна Анішкевіч папрасіла яго падзяліцца ўражаннямі. Подробнее
Атрымала рэдакцыйнае заданне асвятліць, якімі новымі аб'ектамі прырастае спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі», і ўзрадавалася чарговай магчымасці пабываць у гэтым маляўнічым урочышчы. Даўно заўважыла, што ад прыгажосці тутэйшых мясцін, як кажуць, спявае душа. Для мяне тут і неба сінейшае, і паветра званчэйшае, і сосны вышэйшыя, і водная гладзь раўнейшая. Подробнее
Праязджала праз Полава, і агортваў сум, хаця з гэтай вёскай у мяне не звязана нічога асабістага. Проста памятаю яе цэнтрам калгаса «Чырвоны маяк», куды неаднойчы прыводзілі журналісцкія дарогі, адкуль пісала рэпартажы пра сельгасработы ды расказвала пра найлепшых працаўнікоў. Зараз не тое што цэнтра, але і самой гаспадаркі няма, а землі, якія ёй належалі, перададзены адкрытаму акцыянернаму таварыству «Кураполле-агра». Пустуюць прыбраныя ў сайдынг «прэзідэнцкія» домікі, урастаюць у зямлю хаціны, чые гаспадары даўно адышлі ў іншы свет. Але вось позірк спыняецца не проста на жывой, а на ўзорнай сядзібе. Вуліца Рачная, 56. Дагледжаны дом, тэрыторыя абкошана не толькі побач з ім, але і далёка за межамі, акуратныя гаспадарчыя пабудовы, наважаны за агародам укормлены конь. Ну як было не выйсці з машыны і не пазнаёміцца з гаспадарамі? Подробнее
В связи с окончанием учебного года Госавтоинспекция провела специальное комплексное мероприятие «Внимание, дети!». Подробнее
Пытанні лячэння алкагольнай залежнасці і рэабілітацыі разгледзелі ў Пастаўскім аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Подробнее