1 июня в Социально-педагогическом центре Поставского района прошла праздничная программа. Подробнее
1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у раён завітаў старшыня Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Халява. Подробнее
У рамках Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» Пастаўшчына ў чарговы раз збірае музыкантаў-аматараў і прафесіяналаў, лепшыя народныя і самадзейныя калектывы з усіх рэгіёнаў Беларусі і краін замежжа. Напярэдадні буйнога музычнага форуму наша размова са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Сяргеем ЧЭПІКАМ. Подробнее
Ці думалі калі груздаўскія музыкі, што менавіта яны стануць вытокам сённяшняга Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»? Наўрад ці. Гралі для душы, сваё майстэрства перадавалі з пакалення ў пакаленне. 60 гадоў таму аб’ядналіся ў цымбальны аркестр. А ўрэшце сталі магутным жыватворным патокам, які разліўся далёка за межы Пастаўшчыны. Подробнее
На працягу 20 гадоў гэтым займаюцца работнікі Пастаўскага Дома рамёстваў «Стары млын», захоўваючы і развіваючы традыцыйныя народныя промыслы і рамёствы рэгіёна. Подробнее
Спяваюць, танцуюць, жартуюць. Так коратка можна ахарактарызаваць творчасць тэатра песні «Вясковы экстрым» Камайскага сельскага Дома культуры. Калектыву сёлета спаўняецца пяць гадоў, усе яго выступленні гледачы суправаджаюць залівістым смехам і гучнымі апладысментамі. Подробнее
Старадаўні прас настолькі натуральны, што хочацца насыпаць у яго гарачага вуголля і прыступіць да прасавання бялізны. Сямейка грыбочкаў просіцца, каб яе сабралі ў кошык, а дзве птушачкі, што прымасціліся на галінцы дрэва, здаецца, вось-вось заспяваюць. А колькі веры, надзеі і любові пасылаюць два кранальныя анёлы! Подробнее
Як у нашым раёне рэалізуецца дзяржаўная маладзёжная палітыка, праблемы і станоўчыя напрацоўкі, што самі маладыя людзі робяць для таго, каб іх жыццё стала больш змястоўным, і іншыя пытанні па гэтай тэматыцы былі разгледжаны на сумесным пасяджэнні прэзідыума і пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны і справах моладзі раённага Савета дэпутатаў і Маладзёжнай палаты. Подробнее
Бягучы тыдзень для прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці Віцебшчыны пачаўся з сустрэчы са старшынёй аблвыканкама Мікалаем Шарснёвым. Нагода — прафесійнае свята. Акрамя таго, што работнікі пяра прымалі віншаванні, яны задавалі хвалюючыя пытанні кіраўніку рэгіёна. Подробнее
Пастаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў налічвае ў сваіх радах больш за 10 тысяч чалавек. Пра яго работу карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць са старшынёй Інай Аляксееўнай Далецкай. Подробнее