Калі я сустрэлася з механізатарам адкрытага акцыянернага таварыства «Навасёлкі-Лучай» Алегам Чумаковым (на здымку), ён рыхтаваў да работы «Калумбію» — сучасны агрэгат для правядзення хімпраполкі. Подробнее
6 мая на пляцоўцы перад кінатэатрам «Радзіма» прайшла патрыятычная акцыя, прысвечаная Дню Перамогі. Подробнее
Напярэдадні Дня Перамогі старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Літвіновіч, ваенны камісар раёна Мікалай Кулік наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Яны павіншавалі іх з надыходзячым святам, уручылі падарункі ад раённага выканаўчага камітэта, раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» і юбілейныя медалі «У азнаменаванне 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». Аўтар гэтых радкоў пабывала разам з прадстаўнікамі раённай улады ў Варапаеўскім сельсавеце. Там пражываюць Ніна Пятроўна Андрэйчык, Ігнацій Міхайлавіч Мычко, Мікалай Ільіч Лысоў, Іван Паўлавіч Бараноўскі, Уладзімір Ігнацьевіч Заяц, Віктар Мацвеевіч Красоўскі. Подробнее
Да калейдаскопа святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 73-яй гадавіне Перамогі, якія прайшлі ў краіне, далучыліся і Паставы. Подробнее
У канцы красавіка Пастаўшчыну з трохдзённым візітам наведала дэлегацыя педагогаў Рэзекненскага краю Латвіі. Подробнее
На базе средней школы №1 состоялся районный этап слёта клубов юных спасателей-пожарных. Подробнее
Пятага мая на спартыўна-турыстычным комплексе «Азёркі» прайшоў раённы этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца». У гэтым годзе яна была прысвечана адразу некалькім падзеям: чарговай гадавіне Вялікай Перамогі і вываду савецкіх войск з тэрыторыі Афганістана, стогадоваму юбілею органаў пагранічнай службы і Узброеных Сіл Беларусі. Подробнее
Адразу пасля прывітання Ігнацій Міхайлавіч Мычко прапанаваў: «Давайце не будзем успамінаць вайну. 73 гады мінула…» І мы распачалі гаворку пра сённяшні дзень, цёплую, прыгожую вясну. Яна для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны 94-я. Колькі за гэты час зроблена і перажыта! Мой суразмоўца ўзгадвае плённыя гады працы кавалём. Такіх, як ён, спецыялістаў не было ва ўсёй акрузе. Таму ніколі не сядзеў без справы. А яшчэ будаваў дом, кузню, садзіў сад, выхоўваў двух сыноў, 20 гадоў даглядаў хворую пасля аварыі жонку. Паспяваў усюды.
Пра кадравае забеспячэнне галін эканомікі раёна і прафарыентацыйную работу з навучэнцамі агульнаадукацыйных устаноў ішла размова на апошнім пасяджэнні райвыканкама. Подробнее
У спрыяльныя гады ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Кураполле-агра» засявалі азімымі па тысячы і больш гектараў. Мінулай восенню зацяжныя дажджы настолькі пераўвільгатнілі глебу, што работа тэхнікі на ёй стала немагчымай. У выніку курапольцы змаглі засеяць усяго 318 гектараў. Неўзаранай засталася глеба. На 134 гектарах з 230 пасеяных загінуў рапс. Таму аб'ём работ у веснавым полі вельмі вялікі — яравую сяўбу трэба правесці на 3892 гектарах, у тым ліку зерневых — на 2582, 620 га павінен заняць рапс, 440 — кукуруза, 150 — лён, 100 — аднагадовыя культуры. Подробнее